Універсітэцкая медыцынская адукацыя ў фарміраванні медыцынскай культуры насельніцтва



Дата канвертавання30.06.2016
Памер29.02 Kb.

powerpluswatermarkobject5328106


УНІВЕРСІТЭЦКАЯ МЕДЫЦЫНСКАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ФАРМІРАВАННІ МЕДЫЦЫНСКАЙ КУЛЬТУРЫ НАСЕЛЬНІЦТВА.
Варывоцкі С.У.

Учреждение образования «Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка», г. Минск


Медыцынская адукацыя студэнтаў класічных універсітэтаў ёсць даўняй еўрапейскай традыцыяй. Пачынаючы з Парыжскага універсітэта (ХІІІст.) усе наступныя мелі тры абавязковых “вышэйшых” факультэты: тэалагічны, юрыдычны і медыцынскі. Мэтай такога спалучэння абвяшчалася служэнне агульным інтарэсам грамадства, ацаленне душаў, маральнасці, цела суграмадзян. Тыя ж прынцыпы тычыліся дзейнасці і Віленскага (ХVIст.) і пазнейшых Пецярбургскага, Маскоўскага і Кіеўскага універсітэтаў нашчадкам якіх стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт, заснаваны ў Мінску ў 20-я гады ХХст. Медыцынскі (як, дарэчы, і педагагічны) факультэт БДУ утварыў аснову для дзейнасці самастойнага медыцынскага інстытута (1930). Гэта дало магчымасць ліквідаваць нястачу медыцынскіх кадраў у краіне і нават выйсці на адно з першых месцаў па адноснай вазе урачоў (Беларусь — 45,8 урача/10000 насельніцтва; Францыя — 28,5; ЗША — 25,6; Польшча —23,3), аднак стварыла і дадатковыя праблемы: студэнты-медыкі пазбыліся “універсітэцкага асяроддзя”, якое забяспечвалася “карпаратыўным” выкладаннем прадметаў гуманітарнага характару (мовазнаўства, філасофіі, мастацтваў) і фундаментальных “дакладных” навук.

Студэнтам нямедыкам знізілі шырыню выкладання дысцыплін прыродазнаўчага цыклу праз выключэнне іх “медычных” кампанентаў: анатоміі, гісталогіі, паталогіі, фармакалогіі ды інш. Г.зн. навучанне ars medicinae (мастацтву медыцыны) пераўтварылася у “штампаванне” урачоў-рамеснікаў, а “корпус” універсальнай падрыхтоўкі студэнта-немедыка быў “абрэзаны” з медыцынскага боку.

Часткова другая палова праблемы вырашалася праз стварэнне у немедыцынскіх ВНУ кафедраў медыцынскай падрыхтоўкі з вузкай практычнай скіраванасцю (забеспячэнне рэзерву сярэдніх медработнікаў на выпадак вайны ці надзвычайных сітуацый). Пасля знікнення СССР яны значна скараціліся і знізілі ступень уплыву на медыцынскую адукацыю студэнтаў. Між тым, у нашых рэаліях ахова здароўя сутыкаецца з практычна невырашальнымі на узроўні сучаснай медыцынскай адукацыі праблемай — патрэбай змянення культуры паводзінаў насельніцтва, фарміравання медыцынскай культуры.

Усім вядома, што лад жыцця, прызвычаенні, культурныя стэрэатыпы, жыццёвыя каштоўнасці чалавека забяспечваюць прафілактыку неэпідэмічных захворванняў не менш эфектыўна чым імунапрафілактыка і санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы — эпідэмічных. Ролю спецыяліста з універсітэцкай адукацыяй (найперш — настаўніка) у гэтай рабоце цяжка пераацаніць. Дадамо сюды шматлікія сацыяльна-медыцынскія ці парамедыцынскія задачы да якіх у нашай медыцыны рукі даходзяць з цяжкасцю: догляд хворых, рэгуляванне нараджальнасці, палавое выхаванне, рэабілітацыя хворых і інвалідаў, прафілактыка ІППШ etc. Суладаць з такой плоймай праблемаў толькі праз урачоў-валеолагаў — нерэальна. А удзел у гэтай рабоце хаця б самай актыўнай часткі выпускнікоў немедыцынскіх ВНУ (у першую чаргу універсітэтаў), павялічвае кола уплыву на сітуацыю на парадкі.

Выйсце бачыцца ў:

1) пашырэнні узроўню медыцынскай адукаванасці студэнтаў універсітэтаў праз стварэнне медыцынскіх факультэтаў ці кафедр медыцынскай адукацыі у большасці з іх;

2) абавязковым для усіх студэнтаў універсітэта засваенні шырокай праграмы медыцынскай адукацыі (у выпадку БДПУ гэта, на жаль, толькі некалькі дзясяткаў будучых фізкультурнікаў, сацыяльныя работнікаў ды біёлагаў з 15000 студэнтаў!);

3) выкладанні медыцыны на максімальна прыдатным для засваення узроўні з уключэннем наступных блокаў медыцынскіх ведаў: базавага (гіста-эмбрыялогія, анатомія, фізіялогія, паталогія, тэрміналогія), этыёлага-назалагічнага (мікрабіялогія, дыягностыка, семіётыка), эфектыўнага (метады лячэння даступныя і дазволеныя для немедыкаў – фізія- фармакатерапія, ЛФК, псіхатэрапія, асновы хірургіі), сацыяльна-медыцынскага (заканадаўчая база, дэанталогія (немедык/хворы), біяэтыка, фарміраванне медыцынскай культуры) з магчымай варыятыўнасцю аб’ёму блокаў для студэнтаў розных спецыяльнасцей (фізікам акцэнт на фізіятэрапію, мовазнаўцам — псіхатэрапеўтычны і г.д. );



4) найшырэйшым удзеле у працэсе выкладанні медыкаў-практыкаў, фармаколагаў, біёлагаў ды інш. спецыялістаў з грунтоўнай медыка-біялагічнай адукацыяй.


: bitstream -> doc -> 2431
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка