Унутрышкольная алімпіяда 11 клас па беларускай мове і літаратуры 2007 г



Дата канвертавання04.07.2016
Памер47.27 Kb.
Унутрышкольная алімпіяда 11 клас па беларускай мове і літаратуры

2007 г.

1. Спачатку запiшыце ў транскрыпцыi гукi, якiя могуць знаходзiцца ў абсалютным канцы слоў славянскага паходжання, потым гукi, якiя на канцы такiх слоў знаходзiцца не могуць ( 4 б. ).

[ б ] , [ б' ] , [ ў] , [ в ] , [ в'] , [ з] , [ з'] , [ с] , [ с' ] , [ м] , [ м' ] , [л] , [ л' ] , [ н ] , [ н'] , [ п ] , [ п' ] .
2. З прапанаванымi ў дужках словамi ( купалаўскi, чорны, палац, клецкi ) прыдумайце i запiшыце па два сказы, дзе гэтыя словы ў адным выпадку пiшуцца з вялiкай лiтары, а у другiм – з малой. Словы павiнны знаходзiцца ў сярэдзiне сказа. ( 4 б. ).
3. Выпiшыце словы, якiя маюць аднолькавую марфемную будову ( 2 б. ).

Берагчы, беражок, белы, горача, годнасць, далёка, несцi, укапацца, лiмон, узяць, планаваць.


4. Запiшыце парамі назоўнiкi, якiя абазначаюць днi тыдня, i ўтвораныя ад iх прыметнiкi ( 3,5 б. )

5. Выпраўце лексiчныя памылкi, звязаныя з недакладным выбарам сiнонiмаў. Запiшыце правiльныя варыянты ( 4 б. ).

1. Абодва падсудныя былi бледныя: доўгая дыслакацыя ў астрозе да суда налажыла на iх свой адбiтак. 2. « Я магу дапамагчы прынесцi вам, Марыя Антонаўна, кнiгi з бiблiятэкi», – плявузгнуў Вiця, самы высокi вучань у класе. 3. Лядашчая кампанiя i добрага звядзе. 4. На кожным уроку даставаў Янка свой ножык и мянташыў аловак.


6. Замянiце сказы, словазлучэннi, словы, змешчаныя ў дужках, адпаведнымi фразеалагiзмамi. Запiшыце ( 5 б. ).

1. Аказалася, што ён вярнуўся жывы i здаровы i ( нi аб чым не турбуецца ). 2. Гаспадыня маўклiва згаджаецца, здагадаўшыся, што панi Дамiцэля ( расказвае неверагоднае, манiць ).3 У кожнага, напэўна, знойдзецца шэраг пытанняў, якiя ён прадумаў и вырашыў, шэраг вобразаў, якiя (чакаюць свайго адлюстравання ў мастацкiм творы ). 4. Для пачатку неабходна высветлiць: мясцовыя гэта людзi або (чужыя, нетутэйшыя ). 5. Не блукай па няродных прасторах, ( сiмвал шчасця; тое, што ўвасабляе для каго-небудзь найвышэйшае шчасце ) там не шукай, зразумей, нават змучаны горам, што яна – гэта родны наш край.


7. Вызначце род назоўнiкаў. Дапiшыце адпаведныя канчаткi прыметнiкаў ( 4 б. ).

1) Спел…кальрабi;

2) гасцiнн…Таронта;

3) цiкав…папуры;

4) баваўнян…джэрсi;

5) керамiчн…кашпо;

6) калмат…грызлi;

7) маладзеньк…фрэйлiн;

8) прыгож…самбрэра.
8. Перакладзiце сказы на беларускую мову. Запiшыце ( 3 б. ).

1. Серёжа с Витей сделали эту работу вдвоём. 2. Коля с Аней вымыли окна вдвоём. 3. Мать и бабушка пришли из леса вдвоём.


9. З прапанаваных спалучэнняў слоў выпiшыце словазлучэннi. Вызначце вiд сувязi ( 3 б.).

Няхай працуюць, пяцёра сяброў, будзем спадзявацца, вельмi прыгожы, загадчык кафедры, самы прыгожы, на працягу тыдня, учарашнi дзень, вокны пафарбаваны, хтосьцi з нас, больш важны, запрасiлi выступiць.


10. Запiшыце прозвiшчы паплечнiкаў Кастуся Калiноўскага, з якiмi ён пачаў выдаваць

« Музычную праўду» ( 2 б. ).

Я.Купала, I. Насовiч, В.Урублеўскi, Я.Колас, Ф.Багушэвiч, Ф.Ражанскi, З.Серакоўскi,

М.Багдановiч.


Тэкст для водгуку 11 клас
Мама хлеб дзялiла

Хлеба было мала, Дзе сарока тая,

хлеб дзялiла мама, чый ты хлеб схапiла?

чорны хлеб дзялiла: Як яна ўляцела?

– Ешце, у хлебе сiла. Дзе яна сядзела?

Мама жартавала, Зачынены вокны –

калi гаварыла: и няма сарокi.

– Сарока-варона Хлеб дзялiла мама,

кашку варыла, пароٓўну дзялiла.

кашку варыла – Хлеба было мала,

дзетак кармiла, хлеба не хапiла

дзетак кармiла – …маме.

дзетак лiчыла:

– Гэтаму давала, Яўген Крупенька

гэтай давала,

гэтай давала,

гэтай давала,

гэтаму давала,

гэтай – не хапiла.

Мне мiргнула вокам, –

цяжка быць сарокай.

А хто была тая,

каму не хапiла?

Даведкі

1. Гукі, якія могуць знаходзіцца на канцы слоў славянскага паходжання: [ў ], [ с] , [с'], [ м], [ л], [ л'],

[ н], [ н' ], [п ] .

Гукі, якія не могуць знаходзіцца на канцы слоў: [ б], [ б'], [ в], [ в'], [ з], [ з'], [ м'], [ п'].
2. 1. З нагоды юбілею Янкі Купалы ў музеі паэта прайшлі Купалаўскія чытанні. Бацька любіў перачытваць знакамітую купалаўскую « Паўлінку». 2. Летам дзеці любілі адпачываць на Чорным моры. У дзяўчыны былі чорныя валасы. 3. У Палацы спорту прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. У старадаўнім палацы адкрылася выстава вядомага мастака. 4. У 1961 годзе быў заснаваны Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей. Мне падабаюцца вузкія клецкія вулачкі.
3. Бераг-чы, горач-а, нес-ці, узя-ць.
4. Панядзелак – панядзелкавы, аўторак – аўторкавы, серада – ( слоўнікі не падаюць прыметніка ), чацвер – чацвярговы, пятніца – пятнічні, субота – суботні, нядзеля – нядзельны.
5. 1. Абодва падсудныя былі бледныя: доўгае знаходжанне ў астрозе да суда налажыла на іх свой адбітак.2. « Я магу дапамагчы прынесці вам, Марыя Антонаўна, кнігі з бібліятэкі»,– сказаў( прапанаваў) Віця, самы высокі вучань у классе. 3. Нялюдская ( дрэнная ) кампанія і добрага звядзе. 4. На кожным уроку даставаў Янка свой ножык і завострываў ( вастрыў) аловак ).
6. 1) У вус сабе не дзьме. 2) Вярзе грушу ( ы ) на вярбе. 3) Просяцца на паперу. 4) Залётныя птушкі.

5) Птушку сінюю.


7. 1) Спелая кальрабі; 2) гасцінны Таронта; 3) цікавае папуры; 4) баваўнянае джэрсі; 5) керамічнае кашпо; 6) калматы грызлі; 7) маладзенькая фрэйлін; 8) прыгожае самбрэра.
8. 1. Сярожа з Віцем зрабілі гэтую працу ( работу ) ўдвух. 2. Коля з Аняй вымылі вокны ўдваіх.

3. Маці і бабуля прыйшлі з лесу ўдзвюх.


9. Пяцёра сяброўкіраванне, вельмі прыгожы – прымыканне, загадчык кафедры – кіраванне, учарашні дзень – дапасаванне, хтосьці з нас – кіраванне, запрасілі выступіць – прымыканне.
10. Валерый Урублеўскі, Фелікс Ражанскі.
: hbs -> library
library -> Этымалагічны слоўнік прозвішчаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы
library -> Асноўныя тэрміны анамастыкі
library -> Слайд тэкст
library -> Псеўданімы пісьменнікаў
library -> Пісьменнікі, ураджэнцы Гомельскай вобласці
library -> Комплексная работа
library -> Прыкладныя заданні для вучняў пры падрыхтоўцы да цт тэма: Правапіс у І Ў
library -> Алімпіядная работа па беларускай мове
library -> 6 клас Устаўце прапушчаныя літары
library -> Тэма ўрока: Васіль Быкаў. “Незагойная рана” Прадмет і клас: беларуская літаратура, 7 клас Мэта




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка