Упраўленне адукацыі Лідскага раённага выканкама дуа бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс



Дата канвертавання04.07.2016
Памер330.02 Kb.


Упраўленне адукацыі Лідскага раённага выканкама

ДУА “Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-сярэдняя школа”

ПРАЕКТ

“ЭканоМЫ”

Намінацыя “Лепшы педагагічны работнік па арганізацыі работы

па выхаванню культуры энергазберажэння ў навучэнцаў”

Падрыхтавала

Язэвіч Марына Іванаўна,

настаўнік пачатковых класаў

вышэйшай катэгорыі

Бердаўка, 2013

ЗМЕСТ

Уводзіны ................................................................................................... 2

Праект “ЭканоМЫ”.................................................................................. 6

Літаратура ................................................................................................ 14

Дадатак 1 .................................................................................................. 15

Дадатак 2 .................................................................................................. 17

Дадатак 3 .................................................................................................. 18

Дадатак 4 .................................................................................................. 19

Дадатак 5 .................................................................................................. 23

Дадатак 6 .................................................................................................. 25

Дадатак 7 .................................................................................................. 28

Уводзіны

«...Беражлівасць, руплівасць, акуратнасць і эканомія

павінны стаць ладам жыцця беларусаў.»

                                                                                         А. Р. Лукашэнка

Аснова развіцця любой дзяржавы – яго энергетычная бяспека. Адпа-ведна, павышэнне энергаэфектыўнасці, рэалізацыя мерапрыемстваў у галіне энергазберажэння – адна з гарантый такой бяспекі і, як следства, найваж-нейшы рэсурс паскарэння эканамічнага росту краіны. Дырэктывай № 3 Прэ-зідэнта РБ пастаўлена задача забеспячэння энергетычнай незалежнасці краі-ны, галоўнымі фактарамі рэалізацыі якой з'яўляецца эканомія і бераж-лівасць. Аснова энергазберажэння – рацыянальнае выкарыстанне энергарэ-сурсаў. Працэс энергаўжывання непарыўна звязаны з экалогіяй .

Таму актуальным сёння з'яўляецца выхаванне новага пакалення, якое, укараняючы і выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі ва ўсіх галінах гаспадаркі, павінна адчуваць і разумець важнасць эканоміі энергарэсурсаў. Фарміраванне разумення неабходнасці клопату аб навакольным свеце, пе-раходу ад марнатраўства да беражлівасці, выхаванне пачуцця "гаспадара" – гэтыя задачы стаяць у цэнтры выхаваўчай працы класнага кіраўніка. Бо менавіта ў дзіцячым узросце больш трывала фарміруюцца звычкі, уменне браць на сябе адказнасць. Якім будзе будучыня нашай краіны, шмат у чым залежыць ад каштоўнасных асноў паводзін, якія закладваюцца ў свядомасць дзяцей. Сёння відавочна, што ніякія тэхнічныя сродкі самі па сабе не пале-пшаць стан навакольнага асяроддзя, калі людзі не будуць гатовыя да выкарыстання энергазберагальных тэхналогій, свядома выконваць патраба-ванні экалагічных абмежаванняў і прымаць актыўны ўдзел у вырашэнні праблем навакольнага асяроддзя.

Перад ўстановамі адукацыі стаіць задача выхавання ў падрастаючага пакалення грамадзянскай пазіцыі і навыкаў рацыянальнага і эканомнага вы-карыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў як неад'емнай часткі энергазбе-рагальнай палітыкі нашай дзяржавы.

У гэтай сувязі ў нашай школе актуалізуецца важнасць пытанняў энергазберажэння і заахвочвання тых, хто знаходзіць спосабы эканоміі энергіі. Безумоўна, простае разуменне важнасці праблемы не паменшыць спажывання энергіі. Неабходна як змяненне нашых «энергаёмістых» звы-чак, так і распрацоўка новых мадэляў энергаспажывання – эканомных і эфектыўных.

        «Свет, які мы пакінем нашым дзецям, у значнай меры залежыць ад дзяцей, якіх мы пакінем нашаму свету», - так казаў іспанскі вучоны, дзяр-жаўны дзеяч, 8 генеральны дырэктар ЮНЕСКА Федэрыка Майар Сарагоса.

Нашаму свету мы павінны пакінуць у першую чаргу здаровых дзя-цей: здаровых фізічна, псіхічна і маральна, дзяцей, якія не толькі разумеюць праблемы сучаснага свету, але і маюць актыўную жыццёвую пазіцыю, шу-каюць шляхі і метады рашэння дадзеных праблем.

Таму важна не толькі даць дзецям веды аб энергіі і ўзаемасувязі яе з навакольным асяроддзем, але і стварыць матывацыю для зберажэння рэсур-саў і энергіі, выхаваць навыкі экалагічна ўстойлівага і бяспечнага стылю жыцця, прыцягнуць іх у карысную дзейнасць па энерга- і рэсурса-зберажэнню, бо сённяшнія школьнікі заўтра стануць супрацоўнікамі і бу-дуць самі прымаць рашэнні.

Акрамя таго, выхаванне экалагічнай свядомасці школьнікаў дапамо-жа ў рашэнні адной з задач, пастаўленых дзяржавай перад школай, а менавіта – выхаванне грамадзяніна з унутранай гуманістычнай патрыятыч-най пазіцыяй і ўсведамленнем таго, што ён гаспадар на сваёй зямлі, адказны за яе лёс, развіццё і росквіт. А грамадзянін, адказны за лёс уласнай краіны, здольны ўсвядоміць сваю адказнасць за будучыню культуры планеты.

Гэта патрабуе стварэння пэўнай сістэмы выхавання ў вучняў бе-ражлівых адносін да энергарэсурсаў і да прыроды наогул.

Пытаннямі энергазберагальнай накіраванасці я стала займацца з навучэнцамі спачатку праз гульнявую, потым праз практычную і даслед-чую дзейнасць. У маім праекце прапанаваныя матэрыялы з вопыту работы за перыяд з 2011 па 2013 год.

Дадзены праект дапускае комплекснае ўздзеянне на інтэлектуаль-ную, эмацыянальную і валявую сферы дзіцяці. Гэтаму садзейнічае наяў-насць пазнавальных, даследчых і практычных відаў дзейнасці. Паслядоўная актывізацыя эмацыянальнай, інтэлектуальнай і дзейнаснай сфераў асобы малодшых школьнікаў выглядае наступным чынам:

1) уключэнне эмоцый – дзіця здзіўляецца, перажывае, пераўвасабля-ецца, адчувае, саперажывае;

2) уключэнне інтэлекту – дзіця атрымоўвае, перапрацоўвае інфар-мацыю, якая паступае ад настаўніка, у час гульняў і назіранняў;

3) уключэнне дзеяння – пасля перажывання і атрымання інфармацыі дзіця ажыццяўляе пошук спосаба рашэння праблемы, выбірае і выконвае дзеянне.

Для мяне, як настаўніка, важна не столькі атрыманне школьнікамі ведаў па розных пытаннях энергазберажэння, колькі ўсвядомленае прымя-ненне іх на практыцы.

Работа па праекце дапускае стымуляванне фантазіі і ўяўлення дзя-цей, прадастаўленне ім магчымасці думаць і абмяркоўваць самастойна, са-дзейнічае развіццю мовы і мыслення. У школьнікаў фарміруюцца мараль-ныя веды і пачуцці: патрыятызм, абавязак, саперажыванне, адказнасць, бе-ражлівасць. Значны выхаваўчы эфект дае ўключэнне ў змест заняткаў матэ-рыяла, які садзейнічае выхаванню эмацыянальна-валявых якасцей асобы, што дазваляе дзецям адчуваць сябе грамадзянамі сваёй краіны, абаронцамі акаляючага асяроддзя, прымаць адказныя рашэнні.

Я стараюся планаваць і праводзіць заняткі такім чынам, каб навучэн-цы ўспрымалі свае дзеянні як уласны выбар. Дзеці пераконваюцца ў тым, што яны могуць знайсці адказы на абмяркоўваемыя пытанні. Самае галоў-нае, каб школьнікі пераканаліся, што іх дапамога каму-небудзь патрэбна, што ад іх залежыць рашэнне многіх праблем.

Такім чынам, прапанаваная мной сістэма работы спрыяе:

* актывізацыі дзейнасці навучэнцаў і выхаванню ў іх культуры энер-гаспажывання;

* развіццю ў вучняў навыкаў самастойнай навукова-практычнай, да-следчай працы, што прыводзіць да рэальнай эканоміі энергіі і рэсурсаў;

* фарміраванню ў вучняў сістэматычных ведаў пра ролю энергіі ў жы-цці чалавека, рацыянальным выкарыстанні яе ў народнай гаспадарцы і быце;

* фарміраванню ў вучняў суцэльнага прадстаўлення пра ўплыў энер-гетыкі на навакольнае асяроддзе і метадах захавання навакольнага асяроддзя;

* развіццю і абагульненню уяўленняў вучняў аб энергазберагальнай палітыцы нашай дзяржавы;

* выхаванню ў вучняў грамадзянскай пазіцыі і псіхалагічнага настрою на рацыянальнае і эканомнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў.



Праект па энергазберажэнні

ЭканоМЫ”


Ідэя

Паказаць магчымасць асабістых дзеянняў школьніка, якія могуць прывесці да эканоміі рэсурсаў і энергіі, знізіць нагрузку на навакольнае ася-роддзе, зберагчы прыроду для сябе і будучых пакаленняў.



Мэта праекта:

паказаць сістэму працы педагога па выхаванні асобы, якая цікавіцца найважнейшымі праблемамі і тэндэнцыямі развіцця навакольнага асярод-дзя, адэкватна ўспрымае грамадскую значнасць энергазберажэння, якая ва-лодае пачуццём адказнасці за будучыню.



Аб'ект даследавання - сфера энергазберажэння.

Прадмет даследавання - шляхі эканоміі энергіі.
Задачы праекта :

* выявіць ўзровень падрыхтаванасці навучэнцаў у пытаннях эфектыўнага энергакарыстання;

* пашырыць веды вучняў у галіне энергазберажэння;

* прапагандаваць ідэю энергазберажэння ў Рэспубліцы Беларусь сярод на-вучэнцаў, педагогаў, бацькоў, грамадскасці;

* папоўніць банк метадычных матэрыялаў ўстановы адукацыі па навучанні школьнікаў асновам энергазберажэння і выхаванню ў іх актыўнай грама-дзянскай пазіцыі ў галіне энергазберажэння;

* актывізаваць навучэнцаў на дзейнасць, накіраваную на пошук новых па-дыходаў у эканомным выкарыстанні энергарэсурсаў.


Чакаемыя вынікі:

Цэласнасць сістэмы вывучэння праблем энергазберажэння і звя-заных з імі праблем экалогіі дазволіць:

· укараніць ідэі і метады рэсурса- і энергазберажэння ў адукацыйны працэс;

· прымяняць вывучаныя правілы эфектыўнага выкарыстання энер-гарэсурсаў;

· выхаваць у вучняў элементарную культуру беражлівага энерга-карыстання;

· пашырыць эколага-энергазберагальныя веды вучняў аб узаема-дзеянні грамадства з прыроднымі сістэмамі;

· пазнаёміць вучняў з перспектывамі развіцця энергетыкі Беларусі.
Удзельнікі праекта:

класны калектыў 3 класа;

бацькі вучняў;

арганізацыя БРСМ;

тэхнічны персанал школы;

бібліятэкар школы;

бібліятэкар Бердаўскай сельскай бібліятэкі;

СППС школы.



Сацыяльная значнасць праекта

Асноўнымі ўдзельнікамі з'яўляюцца навучэнцы 3 класа, але апасрэ-давана часткай гэтай дзейнасці становяцца і дарослыя: сваякі, аднавяскоў-цы, суседзі, якія ўключаюцца ў абмеркаванне вынікаў у пошуку шляхоў эканоміі цяпла і электрычнасці. Дзеці дзеляцца з дарослымі ведамі: як збе-рагчы цяпло ў кватэры ці доме, як лепш ізаляваць вокны і дзверы, як эка-номіць электраэнергію. Пры гэтым школьнікі адчуваюць сваю значнасць, важнасць інфа-мацыі, якую яны атрымалі ў рамках рэалізацыі праекта.


Адрас:

ДУА “Бердаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, в.Бердаўка, вул. Школьная, 1.




Метады рэалізацыі праекта:

1. Тэарэтычныя (вывучэнне, аналіз і ацэнка паспяховасці работы па энергазберажэнні).

2. Параўнальныя (зварот да вопыту іншых, сапастаўленне, параўнан-не, аналіз).

3. Эмпірычныя (назіранне, анкетаванне, вывучэнне дакументацыі, гутарка, стварэнне банка навучальна-метадычнай інфармацыі, узмацненне ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі, правядзенне навучальна-мета­дычных і выхаваўчых мерапрыемстваў з удзельнікамі праекта, арганізацыя збору і падрыхтоўкі матэрыялаў для публікацыі ў газетах).

4. Матэматычныя (статыстычныя разлікі).
Характарыстыка рэсурсаў праектнай дзейнасці

Тэхналагічныя рэсурсы:

1. Пакет метадычных матэрыялаў па рэалізацыі праекта.

2. Метадычныя распрацоўкі настаўнікаў.

3. Планы-канспекты ўрокаў.

4. Рэкамендацыі бацькам.

5. Творчыя работы вучняў.

6. Графічныя матэрыялы.

7. Планы і планы-канспекты пазакласных мерапрыемстваў.

8. Статыстычныя дадзеныя.

9. Дыягнастычныя методыкі.

10. Аналітычныя матэрыялы.

11. Рэфлексійныя зрэзы.


Матэрыяльныя рэсурсы:

1. Грашовыя сродкі на набыццё метадычнай літаратуры.



Тэхнічныя рэсурсы:

1. Камп’ютарная тэхніка.

2. Аўдыётэхніка.
Формы экалагічнай , рэсурса- і энергазберагаючай дзейнасці вучняў:

Стратэгічныя

Практычныя

*гульнявая дзейнасць;

*калектыўная творчая дзейнасць;

*навуковая дзейнасць;

*дыягнастычная дзейнасць




*экалога-энергазберагаючая накіраванасць урокаў;

*прадметныя ўрокі экалога-энергазберагаючага зместу;

*урокі-казкі экалога-энергазберагаючага зместу;

*заняткі па “Азбуцы Берагошы”;

*мастацкая галерэя "Чалавек і прырода ў жывапісе";

*выставы малюнкаў, плакатаў, лістовак, фотаздымкаў экалога-энергазберагаючай тэматыкі;

*конкурсы, акцыі, трэнінгі з экалога-энергазберагаючым зместам;

*ролевыя, дыдактычныя і дзелавыя гульні з экалога-энергазберагаючым зместам;

*гульні-падарожжы з экалога-энергазберагаючым зместам;

*вусныя часопісы з экалога-энергазберагаючым зместам;

*сустрэчы са спецыялістамі ў напрамку аховы прыроды;

*алімпіяды па экалогіі і энергазахаванні;

*складанне прэзентацый;

*абарона праектаў з экалога-энергазберагаючым зместам





ЭТАПЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА:

I. ПАДРЫХТОЎЧЫ (верасень-лістапад 2011 года)

1. Праблемна-мэтавы

а) выяўленне праблемы, фарміраванне мэты і задач праекта.



2. Інфармацыйна-арыентаваны

а) засваенне паняційнага апарата, першаснае знаёмства з праблемай;

б) прагназаванне вынікаў прадуктыўнай дзейнасці;

в) азначэнне асноўных метадаў і формаў працы, планаванне дзей-насці.



II. АСНОЎНЫ ЭТАП. Рэалізацыя мадэлі ў дзейнасці класнага калектыву ( снежань 2011 - сакавік 2014 года)

1. Выканаўча-камунікатыўны

а) ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнай працы па рэалізацыі праекта;

б) распрацоўка і рэалізацыя праграмаў і планаў мерапрыемстваў па рэсурса- і энергазберажэнні;

в) каардынацыя ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу;

г) прыцягванне вучняў у працэс творчага пераасэнсавання пытанняў узаемадзеяння чалавека і навакольнага асяроддзя.

2. Рэфлексійны

а) прамежкавы аналіз дзейнасці па рэалізацыі праекта;

б) анкетаванне;

в) маніторынг.



III. ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП (красавік 2014 - чэрвень 2014 г.)

а) ацэнка вынікаў праекта;

б) інфармацыйна-аналітычная праца па падвядзенні вынікаў праект-най дзейнасці;

в) распаўсюджванне вопыту працы па энергазахаванню сярод наву-чэнцаў пачатковых класаў.



Асноўныя напрамкі дзейнасці


1. Энергетычны патруль

Мэта: штодзённы кантроль энергазахавання ў школе.

Задача: садзейнічаць фарміраванню ў вучняў пераканання ў важ-насці асабістага ўклада ў энергазберажэнне.

2. Служба энергетычнага аўдыту

Мэта: даць аб’ектыўныя, рэальныя і дакладныя звесткі аб уліку спа-жывання электраэнергіі ў кватэры.

Задача: пазнаёміць вучняў з элементарнымі метадамі, спосабамі, прыёмамі і сродкамі энергазберажэння і эканоміі.

3. Навукова-даследчы цэнтр

Мэта: навукова-даследчая дзейнасць па праблемах рацыянальнага выкарыстання энерганосьбітаў.

Задача: садзейнічаць атрыманню навучэнцамі аб’ектыўнай, суадно-снай іх узросту інфармацыі аб энергіі і энергетычных працэсах, крыніцах энергіі і іх ролі ў жыцці чалавека, правілах эфектыўнага і эканомнага выка-рыстоўвання энергарэсурсаў.

4. Прэс-служба

Мэта: правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, накіраваных на актывізацыю працэсу энергазахавання.

Задача: паглыбляць тэарэтычныя і практычныя веды навучэнцаў па пытаннях энергазберажэння і экалогіі.

5. Клуб “Берагоша”

Мэта: прапаганда ідэі рэсурса-і энергазберажэння сярод навучэнцаў пачатковай школы.

Задача: ствараць умовы для разумення школьнікамі эфектыўнага энергакарыстання і выхавання ў іх адказнасці за эканомныя і беражлівыя адносіны да электраэнергіі, цяплу, вадзе, прыродзе наогул.

6. Валанцёрская служба

Мэта: аказанне добраахвотнай дапамогі ў арганізацыі і правядзенні рэсурса- і энергазберагаючай дзейнасці.

Задача: фарміраваць пачуцці патрыятызму, ініцыятыўнасці, прад-прымальнасці і іншых, неабходных для паўнацэннай жыццядзейнасці чала-века.

Літаратура
1. Учимся экономии и бережливости // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы

сад, школа. – 2008. – №6. – с. 52-61.

2. Уроки Электроши // Пачатковая школа. – 2009. - №6. – с. 58 – 60.

4. Райзберг, Б.А. Экономика в играх, задачах и примерах // Б.А Райзберг. – М., 1996.

5. Смирнова, Е.В. Путешествие Гномика в страну Экономика // Е.В. Смирнова. – Минск: НМЦентр, 1998.

7. http://energosber.info/lesson/



8. http://www.pravo.by/


Дадатак 1

План работы на 2013-2014 навучальны год

Мерапрыемствы

Тэрмін выка­нання

Адказны

Азбука беражлівасці, ці ўрокі эканоміі з дзяцінства

Верасень

Класны кіраўнік

Конкурс плакатаў “Быць эканомным -гэта значыць…”

Кастрычнік

БРПА

Гульня-віктарына "Колькі каштуе энер-гія?"

Лістапад

Педагог-арганізатар

Выпуск агітацыйных лістовак "Будзем берагчы – захаваем"

На працягу года

Прэс-служба

Складанне памятак па выкарыстанні электраэнергіі ў вучэбным кабінеце

Верасень

Загадчык кабінета

Рэйды па кантролю за спажываннем электраэнергіі ў школе

На працягу года

Энергетычны патруль

Гульня-падарожжа “Мы – сябры прыро-ды”

Кастрычнік

Класны кіраўнік

Акцыя “Адходы – у даходы!”

На працягу года

БРПА

Экскурсія “Электрапрыборы ў школе і дома”

Снежань

Класны кіраўнік

Разведка беражлівых спраў


Студзень

Клуб “Берагоша”

Конкурс “Незвычайны цуд – вада!”

Люты

Класны кіраўнік, вучні 3 класа

Рэйд “Мы - зберагошы”

На працягу года

БРПА

Стварэнне карты "гарачых кропак"

На працягу года

Валанцёрская служба

Падарожжа да Цяплошы

Сакавік

Класны кіраўнік

Навукова-даследчая дзейнасць па пра-блемах рацыянальнага выкарыстання энерганосьбітаў

Верасень-сакавік

Навукова даследчы цэнтр

Свята беражлівых

Красавік

Клуб “Берагоша”

Лекцыя "Эканомія электраэнергіі - аснова эканамічнай бяспекі краіны"

Студзень

Класны кіраўнік

Праект “Каманда Берагошы дзейнічае!”

Май

Класны кіраўнік, вучні 3 класа

Завочныя рэйды “Дамашняя эканомія”

На працягу года

Вучні 3 класа

Гульня-віктарына "Ты і электрычнасць. Шляхі энергазберажэння"

Красавік

Бібліятэкар

сельскай бібліятэкі



Агарод на падаконніку

Лістапад

Навукова даследчы цэнтр


Дадатак 2

Выхаваўчыя мерапрыемствы па рэалізацыі праекта

ЭканоМЫ” на 2013-2014 н.г.



Мерапрыемствы

Дата

У гасцях у гнома-эканома

Кастрычнік

Даследчы праект “Вада-жыццё-чалавек”

Снежань

Акцыя “Нашы бумажныя кілаграмы спасуць бярозку ад піларамы”

Студзень

Інтэлектуальны марафон “Чаму нас навучылі Вадзяша, Цяплоша і Эляктроша”

Май

КВЗ “Сябры прыроды”

Лістапад

Інфармацыйная гадзіна “Энергазберажэнне. Вычар-пальнасць энергарэсурсаў”

Верасень

Конкурсная праграма “Эканомія - клопат кожнага”

Люты

Конкурс плакатаў “Энергазберажэнне вачыма дзяцей”

Лістапад

Акцыя “Зберажом прыроду: пластыкавую бутэльку – на службу народу!”

Сакавік

Гульня-падарожжа “Энергія і чалавек”

Красавік

Круглы стол "Экалагічныя праблемы энергетыкі", "Уп-лыў экалагічных фактараў на навакольнае асяроддзе ча-лавека", "Закон РБ "Аб энергазберажэнні”.

На працягу года

Гадзіна-дыялог “Значэнне вады ў жыцці чалавека”

Кастрычнік

Гадзіна зносін “Быць беражлівым модна!”

Сакавік

Конкурс “Скарбонка ідэй”

Студзень

Круглы стол “Эканомія - справа дзяржаўная!”

Снежань

Выстава “Другое жыццё рэчаў”

Верасень

Экскурсія "Самая беражлівая сям’я"

Красавік


Дадатак 3

Прыказкі і прымаўкі

• Беражлівасць лепш багацця.

• Запаслівы лепш багатага.

• Будзе дождж ісці - будзе хлеб расці.

• Вада - усім пан.

• Што за бяда, калі льецца вада.

• Тое дабро, што да нас дайшло.

• Не грошы багацце - беражлівасць і розум.

• Добрая птушка пер'ем, а чалавек ведамі.

• Не даглядзіш вокам, а заплаціш бокам.

• Іскру тушы да пажару, напасці адводзь да ўдару.

• Усякая ліса свой хвост беражэ.

• У руках было, ды па пальцах сплыло.

• Не аб тым, кума, размова, а трэба ўзяць і зберагчы.

• Тое і трывалае, што збераглі.

• Маленькая здабыча ды вялікі бярэж – век пражывеш.

• Дзяржаўнае беражы, а сваё і само зберажэцца.

• Праца робіць чалавека багатым, а беражлівасць – захоўвае

гэта багагацце.

• Што сёння зберажэш – заўтра спатрэбіцца.

• Калі сабраў па лыжцы, не выплёсківай тазікам.

• Па прыходу і расходуй.

• Па плану працуй, па плану і расходуй.

• У гаспадарцы спатрэбіцца і вяровачка.

• Праз край не лі, дабра пашкадуй.

• Беражлівы што сарамлівы: чужога не возьме.

• Хто не ўмее грош зберагчы, той не зберажэ і мільёна.

• Чужога не збярог – свайго не ўбачыш.


Дадатак 4

ГУЛЬНІ

Збяры прыказку

Мэта: ведаць прыказкі і прымаўкі аб эканоміі і беражлівасці і ра-зумець іх сэнс.

Клас дзеліцца на групы. Для кожнай групы падрыхтаваны набор кар-так са словамі, з якіх навучэнцы павінны сабраць прыказку. Для працы ад-водзіцца пэўны час. Праводзіцца конкурс паміж групамі. (Прыказкі можна ўзяць з дадатка 3)



Гульня «Асацыяцыі»

Я называю слова электраэнергія, а вы тое слова, якое ўзнікае ў вас ва

ўяўленні. Напрыклад, пры вымаўленні слова электраэнергія я ўяўляю сабе вялікую электрастанцыю, якая выпрацоўвае электрычны ток.

Дзеці па крузе называюць слова, якое ўзнікла ў іх ва ўяўленні.



Гульня "Дапаможам казачным героям"

Падрыхтуйце рэкамендацыі Ніф-Ніфу, Наф-Нафу і Нуф-Нуфу па бу-

даўніцтву іх хатак, каб яны былі энергазберагальнымі і экалагічна чыстымі.

Гульня “Бурымэ”

Мэта: выхоўваць свядомае пазітыўнае стаўленне да ідэі энергазберажэння з дапамогай рытмічнай вершаванай формы выражэння думак.

Гульнявыя правілы : хто складзе рыфму, атрымлівае фішку. У канцы гульні перамагае дзіця, якое набрала больш за ўсіх фішак.

Педагог чытае словы, а дзеці спрабуюць сачыніць з іх чатырохрад-коўі.

Агонь – далонь.

Ліхтар – буквар.

Вада – бяда.

Газ – згас.

Пажар – кашмар.

Халадзільнік – будзільнік.

Урок – званок.

У канцы гульні аб'яўляецца пераможца. Лепшыя вершы фіксуюцца педагогам і размяшчаюцца на класны стэнд.

Ускладняючы заданне, дзеці дзеляцца на дзве групы. Адна група га-ворыць словы, другая – верш .

Гульня «Парныя карцінкі»

Мэты: пашыраць веды дзяцей пра змены навукова-тэхнічнага прагрэсу шляхам падбору парных малюнкаў з выявай прадметаў – памочнікаў чала-веку ў побыце з розных гістарычных перыядаў;

развіваць у дзяцей назіральнасць спосабам параўнання прадметных малюн-каў;

выхоўваць беражлівыя адносіны да электрычнасці.

Старадаўнія прадметы Сучасныя электрапрыборы

прас электрапрасы

венік пыласос

патэльня блінніца

самавар электрачайнік

Ступка кафемолка

бігудзі плойка

печ мікрахвалевая печ

свечка лямпачка

Ускладняючы гульню, можна прапанаваць знайсці не адну, а некаль-кі пар. Дзеці расказваюць аб прадметах, адзначаюць, чым яны падобныя, а чым адрозніваюцца, што змянілася, як палегчылася жыццё чалавека з пры-мяненнем электрапрыбораў.

Пытанні для абмеркавання:

1 . Ці стала чалавеку лягчэй працаваць з сучаснымі прыборамі?

2 . Калі не берагчы электрычнасць, ці прыйдзецца вярнуцца да старадаўніх прыбораў?

3 . Ці ўскладніцца тады жыццё чалавека?


Гульня «Нельга, трэба»

Мэта: замацоўваць веды дзяцей пра спосабы эканоміі і беражлівасці шля-хам абмеркавання сітуацый.

Гульнявыя правілы: калі правільнае меркаванне – пляскаюць у далоні і тлумачаць сэнс меркавання. Калі няправільнае меркаванне – тупаюць нага-мі і тлумачаць меркаванне.

1 . Трэба ўключаць і кранаць электрапрыборы мокрымі рукамі.

2 . Можна гуляць з уключанымі электрапрыборамі.

3 . Трэба, адыходзячы, выключаць электрапрыборы.

4 . Можна сядаць блізка да ўключанага тэлевізара.

5 . Марына з сястрычкай Ленай глядзелі па тэлевізары мультфільмы. Калі праграма скончылася, дзяўчынкі задумалі гульню са сваімі любімымі ляль-камі. Хай тэлевізар працуе далей, ён жа ім не перашкаджае гуляць .

6 . На дзень нараджэння да Андрэя прыйшлі сябры. Старэйшая сястра час ад часу заходзіла на кухню, дзе ўвесь час гарэла святло, каб узяць чарговы пачастунак. Няхай гарыць святло заўсёды ў кухні, трэба ўключыць яшчэ і на калідоры.

 

Гульня «Чацвёрты лішні»



Мэты: вучыць аб'ядноўваць слова ў адзінае паняцце шляхам выключэння слова, якое не адносіцца да гэтага паняцця;

фарміраваць паняційны апарат дзяцей для далейшага вывучэння пытанняў эканоміі і беражлівасці.

Педагог перад гульнёй праводзіць кароткую гутарку, удакладняючы разуменне дзецьмі слоў электрычнасць, вадаправод, энергазберажэнне.

Для таго, каб вучыць іншых быць эканомнымі і ашчаднымі, мы павінны до-бра разбірацца ў энергазберагальных паняццях. Гульня «Чацвёрты лішні» дапаможа нам запомніць словы, з дапамогай якіх мы зможам з вамі ґава-рыць аб энергазберажэнні .

Вогнішча - запалка - электрычная лямпа - бот.

Ручай - вадаправодны кран - возера - рака .

Пральная машына - венік - халадзільнік - пыласос.

Мыццё - купанне - мыццё бялізны - чыханне .

Ток - электрычная лямпа - газавая лямпа - свечка.

Адказы: бот, вадаправодны кран, венік, чыханне, ток.


Конкурс на лепшы плакат па тэме

Энергазберажэнне вачыма дзяцей






Дадатак 5

Тэст

У нашым доме

Мэта: праверыць навыкі эканомнага энергакарыстання навучэнца і яго ся-м’і.


У нашым доме

Так

Не

Мы выключаем святло ў пакоі, калі выходзім







Мы запісваем наша энергаспажыванне







Халадзільнік стаіць у прахладным пакоі, далёка ад абагра-ваючых прыбораў







Мы пачалі выкарыстоўваць энергазбера­гаючыя лямпы







Мы выкарыстоўваем мясцовае асвятленне (бра, настоль-ную лямпу) замест агульнага







Мы заклейваем вокны на зіму







Мы часта размарожваем халадзільнік







Мы мыем посуд у ракавіне, якая напоўнена вадой (ці ў та-зіку з вадой)







Мы мыемся пад душам, а не прымаем ванну







Пральная машына заўсёды поўнасцю запоўнена, калі мы ёю карыстаемся








Мы не купляем тавары, якія могуць выкарыстоўвацца толькі адзін раз







Мы выкідаем пластыкавы посуд у спецы­яльныя кантэйне-ры







Мы выкідаем выкарыстаны шкляны посуд у спецыяльныя кантэйнеры







Мы карыстаемся лічыльнікамі для уліку расхода халод-най і гарачай вады







Мы ходзім пешшу ці ездзім на веласіпедзе ў школу ці на работу







Мы карыстаемся лічыльнікамі для ўліку расхода газа







Мы не ставім мэблю перад абагравальнікамі








Мы праветрываем пакой хутка і эфектыўна, усяго некаль-кі мінут







Мы зашторваем вокны на ноч







Мы кладзём крышку на каструлю, калі варым ежу







Падлічыце свае «так» і «не» і зрабіце высновы:

• калі вы набралі ад 12 да 20 адказаў «так», значыць вы – сапраўдны гаспа-дар і ўмееце рацыянальна выкарыстоўваць энергію;

• калі ў вас ад 11 да 8 адказаў «так», вы ўжо крыху знаёмыя са спосабамі эканомнага энергакарыстання, аднак вам яшчэ ёсць чаму павучыцца;

• 7 і менш адказаў «так» – гэта трывожны сігнал для таго, каб задумацца і пачаць вучыцца берагчы энергію.




Мы – сапраўдныя гаспадары ў сваёй хатцы!

Дадатак 6

Інфармацыйная гадзіна “Энергазберажэнне. Вычарпальнасць энергарэсурсаў”

Тэма : “Энергазберажэнне. Вычарпальнасць энергарэсурсаў”

Мэты: паказаць на практычных прыкладах неабходнасць вода- і энерга-зберажэння;

развіваць кругагляд вучняў;

засяродзіць увагу дзяцей на іх непасрэдным удзеле ў энерга- і вадаэканоміі;

выхоўваць беражлівыя адносіны да вады, святла.



Ход занятка

1. Арганізацыйны момант.

Гульня “Хто больш ведае?”

Заданне: назваць энергарэсурсы і крыніцы энергіі, якія выкарыстоўваюцца ў нашай краіне.

Інфармацыя для настаўніка. У якасці біяпаліва даволі паспяхова ўжываецца рапс. Рэчыва, якое атрымліваецца пры яго перапрацоўцы, па сваіх тэхніч-ных характарыстыках нагадвае дызельнае паліва. Узрастае і колькасць вет-раных установак, якія прымяняюцца на тэрыторыі Беларусі. Хоць геагра-фічнае становішча краіны і раўнінныя формы паверхні не прадугледжваюць іх шырокае выкарыстанне, у некаторых месцах ветраныя ўстаноўкі поўна-сцю замянілі іншыя крыніцы энергіі.

2. Аналіз сітуацыі.

Дзеці знаёмяцца з кнігай скаргаў, якую прынёс Энергоша, і разбіра-юцца са скаргамі, запісанымі ў ёй электрычнай лямпачкай, батарэяй, газа-вай плітой, вадаправодным кранам.

-Чаму скардзяцца гэтыя прадметы?

- Хто яшчэ мог бы затаіць крыўду на чалавека?

Такіх скаргаў магло б быць нашмат больш. Цяжка Энергошы дапа-магчы ўсім, без нашай дапамогі яму не абысціся.
3. Гутарка па тэме.

Спажыванне энергіі чалавекам бесперапынна расце. Розніца паміж выкарыстаннем энергіі чалавекам каменнага стагоддзя і нашым сучаснікам вялізная. Пячорны чалавек выкарыстоўваў каля 1 % той колькасці энергіі, якую выкарыстоўвае сучасны жыхар Зямлі. Значыць, на Зямлі стала больш энергіі? Не! Яна проста стала больш даступнай. Чалавеку хочацца жыць з камфортам, які забяспечвае яму энергія. Але, як мы ведаем, вычарпальнасць энергарэсурсаў – вельмі сур'ёзная праблема. А ці ведаеце вы, што такое энергазберажэнне?

Энергазберажэнне – гэта беражлівыя адносіны да энергарэсурсаў, эфектыўнае выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі і тых крыніц энер-гіі, якія наносяць мінімальную шкоду прыродзе.

4. Праца ў групах.

Клас дзеліцца на групы. Кожная група атрымлівае карткі з заданнем. Пасля выканання адказы абмяркоўваюцца .



Заданне 1. Успомніць скаргі з кнігі Энергошы і прыдумаць як мага больш спосабаў энергазберажэння.

Заданне 2. Запоўніць табліцу.

Дзеянне

Так

Не

Калі-

нікалі

Я магу гэта змяніць

Выключаю ваду, калі намыліваюся ў душы













Шчыльна закрываю вадаправодны кран, каб з яго не капала вада













Не выключаю ваду, калі чышчу зубы













Заўсёды пішу на абодвух баках ліста













Выключаю свяло, калі выходжу з пакоя













Выключаю пліту пасля прыгатавання яды













Выключаю камп’ютар, калі раблю ўрокі














Заданне 3. Чаму электравозы выцяснулі паравозы, калі іх прызначэнне аднолькава?

5. Падвядзенне вынікаў.

Жыць толькі для сябе -

не значыць жыць !

А таму павінны мы старацца

энергію разумна спажываць.

Не толькі праўнукам

павінна яна дастацца .

.

Дадатак 7



Гадзіна-дыялог “Значэнне вады ў жыцці чалавека”

Мэта: ўсвядоміць значэнне вады ў жыцці чалавека.

Ход занятка

1. Арганізацыйны момант.

2. Асноўная частка.

Вада – рэчыва ўнікальнае. Без яе жыццё на Зямлі была б немаг-чыма.

Вада – самае абавязковае хімічнае рэчыва ў жывым арганізме. Пры гэтым па колькасці яе больш, чым усіх іншых рэчываў разам узятых. У дарослых доля вады складае 66% ад масы цела. У дзяцей жа доля вады ў арганізме - 75%. А мядуза наогул на 95% складаецца з вады. Вада ўва-ходзіць у склад усіх жывых арганізмаў на зямлі.

Каб вызначыць, колькі вады ў тваім арганізме, неабходна зрабіць та-кія вылічэнні: маса твайго цела : 3 × 2.

Вада - выдатны растваральнік. Марская вада – гэта раствор, у якім ёсць усе элементы табліцы Мендзялеева. Усе жывыя арганізмы складаюцца з маленькіх цаглінак – клетак. Пажыўныя рэчывы паступаюць у іх у раст-вораным выглядзе.

Выснова 1: усім раслінам і жывёлам неабходна вада, таму што пажыўныя рэчывы паступаюць у клеткі ў раствораным выглядзе.

Выснова 2: так як чалавек больш чым напалову складаецца з вады, вада яму неабходная. Пры страце арганізмам вільгаці на 6-8% звыш нормы павыша-ецца тэмпература, з'яўляецца слабасць. Страта 10% вады можа прывесці да незваротных зменаў, 15-20% – прыводзіць да смерці. Без ежы чалавек мо-жа пражыць каля месяца, а без вады – усяго толькі некалькі сутак.

Акрамя таго, што чалавек п’е ваду, ён выкарыстоўвае яе і ў іншых мэтах. У якіх, мы зараз успомнім, пагуляўшы ў гульню «Для чаго патрэбна вада?» Калі вы згодны з меркаваннем, то сігналізуеце зялёнай карткай, а калі не – чырвонай.

Вада патрэбна для:

• мыцця;


• купання;

• катання на каньках;

• кампоту;

• кіта;


• мыцця бялізны;

• сушкі падушкі;

• падрыхтоўкі снядання, абеда і вячэры;

• катання на арэлях;

• катання ў лодцы;

• сцірання двоек і адзінак;

• мыцця посуду;

• нырання;

• пазяхання;

• чыхання.

Але рэсурсы прэснай вады знікаюць. Большая частка прэсных вод – гэта ільды Антарктыды, Грэнландыі, Арктыкі, а таксама горныя ледавікі. Гэтыя запасы людзі пакуль не выкарыстоўваюць. Сёння асноўная крыніца прэснай вады – рэкі і азёры. Навукоўцы б'юць трывогу. Цяпер кожны шосты чалавек на Зямлі адчувае недахоп у чыстай пітной вадзе.

У Беларусі шмат рэк і азёр. Але гэта не значыць, што мы можам бяз-думна і неэканомна марнаваць ваду. Мы жывем на планеце Зямля і павінны адчуваць сваю адказнасць за захаванне яе рэсурсаў, тым больш тых, ад якіх залежыць жыццё мільярдаў людзей.

- Як вы прапануеце эканоміць ваду? (Адказы дзяцей)

А зараз «водныя лічбы».

 У сярэднім з адкрытага вадаправоднага крана за 10 мінут выцякае 100 літраў вады.

 Прымаючы душ, ты расходуеш у 2 разы менш вады, чым калі пры-маеш ванну.

 Калі пры чыстцы зубоў ты будзеш выкарыстоўваць шклянку з ва-дой, а кран будзе зачынены, то ты зэканоміш ад 5 да 10 літраў вады.

 На разавы сліў ў прыбіральні сыходзіць 8 - 10 літраў вады.

 Калі сям'я знізіць спажыванне вадаправоднай вады на 20%, то коль-касць зэканомленай вады будзе такое ж, як у возеры дыяметрам 200 м і глы-бінёй 2 метры.

Абмяркоўванне апавядання “Мы – багатая сям’я”.

Мы – багатая семья: мама, тата, дзед і я. Так, «Масквіч» наш старэйшы за дзеда. На камп’ютар грошай няма, Эканомім на цацках. Зламаны мой вела-сіпед. Але затое ў нас на кухні Дзень за днём, за гадзінай гадзіну тонкім стру-меньчыкам льецца з крана Залаты запас краіны.

(Абмяркоўванне сітуацыі ў групах, складанне рэкамендацыі па эканомнаму расходванню вады).

3. Вынік.

Закончыце, калі ласка, прапановы:

 Каб вады хапіла ўсім і надоўга, трэба ...

 Дома людзі выкарыстоўваюць ваду для ...

 Каб зберагчы ваду, трэба ...

Калі на якой-небудзь далёкай планеце навукоўцы выяўляюць ваду, яны радуюцца, як дзеці. Бо калі ёсць вада, значыць, магчыма і жыццё! Нам, жыхарам Зямлі, пашанцавала. Наша планета размешчана як раз на такой ад-легласці ад Сонца, што большая частка зямной вады знаходзіцца ў вадкім стане і мае аптымальную для жыцця тэмпературу. Давайце разам клапа-ціцца пра ваду, бо Зямля – ​​ гэта агульны для ўсяго жывога дом.





: berdovka -> library
library -> Графік работы спартыўных секцый у Дзуа «Бердаўскі дз/с –СШ» у 2014/2015 навучальным годзе
library -> Расклад работы спартыўных секцый у Дзуа «Бердаўскі дз/с –СШ»
library -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах у Дзуа «Бердаўскі дз/с –СШ»
library -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах у Дзуа «Бердаўскі дз/с –СШ» у 1 паўгоддзі 2014/2015 навучальнага года
library -> План мерапрыемстваў на суботу 15 сакавіка 2014 года
library -> Мэты дзейнасці атрада юпм
library -> План мерапрыемстваў у шосты школьны дзень у 2 паўгоддзі 2013/2014 года




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка