Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось” Сцэнарый выступлення каманды



Дата канвертавання15.05.2016
Памер37.34 Kb.
Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама

ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г.п.Рось”

Сцэнарый

выступлення каманды

Вандроўнікі”



на конкурсе

Галасы гісторыі”



Аўтар: Газізава Т.А.,

намеснік дырэктара па ВР

2010

Рось

ВІЗІТКА РОСІ

Вядучы 1: Вас вітае каманда” Вандроўнікі” Дзяржаўнай установы адукацыя “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа№1 г.п.Рось”.

Вядучы 2: Дэвіз каманды “ Захоўваем традыцыі, жывем сучасным, ствараем будучае” .

Вядучы 1: (фота) На адлегласці 270 км ад сталіцы нашай Радзімы, у 70 км ад абласнога цэнтра і ў 15 км ад раённага размешчаны адзін з прыгажэйшых куточкаў Беларусі – г.п.Рось, мястэчка з багатай мнагавекавой гісторыяй. І мы запрашаем вас у падарожжа па Росі (фота).
Вядучы 2: З глыбокіх часін прыйшла да нас легенда аб узнікненні Росі.

Кажуць, калісьці падарожнічаў праз нашу мясцовасць вяльможны князь (фота). І застала яго ноч на беразе невялікай рачулкі (фота). Разбілі лагер,заначавалі. А раніцай выйшаў князь з шатра і занямеў ад убачанага (фота): луг пераліваўся ўсімі колерамі вясёлкі ад буйных кропель расы на траве.

І загадаў князь пабудаваць на гэтым месцы пастаялы двор, каб кожны падарожнік мог спыніцца на начлег, а раніцай убачыць усю прыгажосць. І назваў ён гэта месца Рось.

Вядучы 1: Першыя звесткі аб Росі згадваюццца ў гістарычных крыніцах ў 1388 годзе (фота).

На гэтым месцы (фота) калісьці знаходзіўся сядзібна-паркавы комплекс Рось і самыя першыя ўспаміны адносяцца да 16 стагоддзя. Гэта (фота) маёнтак, дакладней тое,што ад яго засталося. І толькі дзякуючы малюнкам (фота) Напалеона Орды і (фота) Вітольда Карпызы мы ведаем зараз як гэты маёнтак выглядаў раней . У розныя гады яго гаспадарамі былі Хадкевічы, Агінскія, Патоцкія, Ракоўскія, Глядовічы, Сапегі,Браніцкія.



Вядучы 2: У 18 стагоддзі ў Росі заснавалі гідрапарк (фота) , адзін з прыгажэйшых у Еўропе. Яго цэнтрам з’яўляўся канал да 8 метраў з вялікім востравам. Ад яго расходзіліся тры каналы ў паўднёвым, паўночным і заходнім накірунках. Па словах старажылаў, дно канала было вылажана шкляной пліткай, вада пастаянна абнаўлялася, плітку чысцілі, а ў каналах вадзілася фарэль. На тэрыторыі гідрапарка ў строгім парадку раслі дрэвы і кустарнікі, некаторыя з іх экзатычныя. Парк даглядаў садоўнік (фота), домік якога захаваўся да нашых дзён.Захаваўся і дзейнічае па сёняшні дзень млын(фота).

Вядучы 1: А вось на гэтым месцы (фота) стаяў касцёл. Бытуе такая легенда.

Даўно гэта было. У апошнія дні велікоднага паста сабраліся на споведзь у касцёле многа людзей. У розных грахах яны прызнаваліся, і не вытрымала зямля такога сораму і адным рухам схавала ў сваіх недрах касцёл разам з прыхажанамі. І калі зараз прыкласціся вухам да зямлі ў гэтым месцы,то можна пачуць спеў. А штогод у вербную нядзелю(фота) з гэтага месца пачынаецца служба (імша).



Вядучы 2: У Росі здаўна ў дружбе жылі людзі розных рэлігій. Аб гэтым сведчаць наступныя архітэктурныя помнікі.

Вядучы 1: І зараз дзейнічае (фота) Роская Троіцкая царква, якая закладзена ў 1908 годзе,а хутка будзе адзначаць стагоддзе асвяшчэння.

Вядучы 2: Гісторыя новага будынка касцёла(фота) пачынаецца з 1808 года. А двух’ярусная мураваная званіца (фота) пабудавана ў 1908 годзе.

Вядучы 1: Захавалася і пабудова 1905 года(фота), у якой размяшчалася сінагога. У гады Вялікай Айчыннай вайны амаль усё яўрэйскае насельніцтва Росі было знішчана.

Вядучы 2: А гэта капліца (фота), якая пабудавана па загаду Стэфана Патоцкага як месца вечнага спачывання для сябе і сваіх нашчадкаў. Пасля ўзвядзення капліцы Стэфан заўважыў,што на дне склепа збіраецца вада. Ён хварэў рэўматызмам і баяўся сырасці,таму загадаў пахаваць сябе над склепам. Згодна з жаданнем магната, у 1910 годзе, пасля яго смерці, грабніца з чырвонага мармуру была выстаўлена ў капліцы(фота).

Вядучы 1: Аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сведчыць сквер “40 гадоў Перамогі”. (фота)

У брацкай магіле пахаваны 392 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка- фашысцкіх захопнікаў з 1941 па 1944 гады.



Вядучы 2: Побач мемарыяльная дошка ў выглядзе вялізнай раскрытай кнігі з прозвішчамі загінуўшых.

А ў месцы перакрыжавання ўсіх сцяжынак сквера ўзвышаецца помнік землякам, што загінулі ў гады вайны.



Вядучы 1: А завяршаецца наша экскурсія ля дома(фота), у якім жыве дзятва .

Першыя звесткі аб дзейнасці школы ў Росі адносяцца да 17 стагоддзя. Вось у такіх будынках вучыліся ў розныя гады. Датай утварэння школы лічыцца 5 сакавіка 1920 года і мы адзначылі сваё 90-годдзе.



Вядучы 2: Наш сучасны школьны дом пабудаваны ў 1975 годзе. Гэта дом творчасці, радасці і любові. І мы ганарымся багатай гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны і імкнемся даведацца як мага больш цікавага аб мінулым сваёй радзімы.

Вядучы 1: Наш школьны музей уключаны у “Залатое кальцо Гродзеншчыны”.

Вядучы 2: А роднай Росі мы прысвячаем свае вершы і песні.Радкі аднаго з іх змешчаны на старонках кнігі на гербе школы:

Мая душа заўжды імчыцца

Туды, дзе рэчка Рось іскрыцца,

Туды, дзе ў школе навучаюць



І ў родны дом, дзе нас чакаюць.






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка