Urbi et orbi



Дата канвертавання15.05.2016
Памер23.48 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

СЯРГЕЙ ДУБАВЕЦ

ЖЫЦЦЁ Ў СПЫНЕНЫМ ЧАСЕ”

5 кастрычніка, 18.30, пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў)

Зарок маўчаньня мае вынікам тое, што ў грунце нашай гісторыі, у грунце, па якім мы ўсе ідзем, утвараюцца яміны, багна й пасткі. Мы зноў трапляем у іх і зноў робім выгляд, што нічога не адбылося, бо мы вельмі самаўпэўненыя, адукаваныя і ўладацэнтрычныя, хоць праз тое ня маем ніякага ўяўленьня, куды мы ідзем”

Сяргей Дубавец, “Гісторыя аднаго цуду” (Радыё Свабода)

Гісторыю краіны можна паказаць у датах, падзеях, лічбах, дзе нібыта ўсё аб’ектыўна і пэўна. Між падзеямі можна выбудоўваць розныя ўзаемасувязі, а можна падаваць іх як нешта нелагічнае, чужароднае, нетрадыцыйнае ці нават замоўчваць. І гэтак гісторыя перакройваецца амаль бясконца – у залежнасці ад актуальнага палітычнага курсу, ідэалагічных мэтаў і нават уласных жаданняў тых, хто кіруе гэтым працэсам. І што з таго, калі пры больш дэтальным разглядзе ў такой гісторыі знойдзецца шмат недарэчнасцяў, пустэчаў, тых самых “ямінаў” і “пастак”, пра якія піша аўтар эпіграфу? Але можна пайсці іншым шляхам, аднаўляючы найноўшую гісторыю краіны праз біяграфіі і расповеды выбітных асобаў – тых людзей, якія задаюць пэўны рытм культурнага жыцця краіны, дзеяннямі і словамі ставяць інтэлектуальную супольнасць перад неабходнасцю разбірацца з актуальнымі праблемамі. Публічныя лекцыі “Urbi et Orbi” былі задуманыя стваральнікамі Лятучага ўніверсітэту менавіта для таго, каб канцэнтраваць увагу сваіх слухачоў на такіх асобах, на важных пытаннях, без абмеркавання якіх немажлівае развіццё Беларусі як сучаснай, еўрапейскай краіны. Такія звароты “Гораду і Свету” у пэўным сэнсе прапісваюць у асобах сучасную гісторыю беларускай думкі.

5 кастрычніка 2012 г. Лятучы ўніверсітэт запрашае на першую лекцыю новага сезону “Urbi et Orbi”. Вядомы літаратар, журналіст, першы рэдакатар адроджанай “Нашай Нівы”, рэдактар радыё “Свабода” - Сяргей Дубавец разважае пра “Жыццё ў спыненым часе”. Лекцыя грунтуеццца на расповедзе пра “Беларускую Майстроўню”, пра тых людзей, якія яе стварылі, але, перад усім, гэтая лекцыя - размова пра нашае сёння. У інтэрв’ю перад сустрэчай з “Горадам і Светам” Сяргей Дубавец даволі жорстка заяўляе: Беларусь ужо страціла ладны кавалак таго, што мы называем незалежнасцю, але ўсведамленне страты не авалодвае масамі. Гэта небяспечны стан. <…> Заўсёды павіннен адбывацца рух да справядлівасці. У рэальнай сытуацыі гэта азначае пашырэнне роднае мовы ўсімі спосабамі, стварэнне беларускіх школ і ўсведамленне страты незалежнасці – чым раней, тым менш вусцішна будзе потым

Які ўплыў аказала “Беларуская Майстроўня” на фармаванне культурнай прасторы Беларусі? Як і чаму сталася так, што мы пачалі “жыць у спыненым часе”? Што ў актуальнай сітуацыі можа стаць падмуркамі, пачаткам новага этапу культурнага развіцця краіны?

Шукаем адказы на гэтыя пытанні разам з Сяргеем Дубаўцом. Лекцыя “Жыццё ў спыненым часе” адбудзецца 5 кастрычніка ў Галерэі Ў. Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

On-line трансляцыя лекцыі (можна зайсці госцем)

Вашай увазе інтерв’ю лектара









: pluginfile.php
pluginfile.php -> Публічныя лекцыі «urbi et orbi» улад вялічка грамадзянская супольнасць І
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Лятучы ўніверсітэт запрашае на прэзентацыю новай праграмы на 2012-2013 Г. Г
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Цыкл публічных лекцый “urbi et orbi” 13 студзеня а 19. 00 пр-т Незалежнасці,37а (Галерэя Ў)
pluginfile.php -> Публічныя дыскусіі лятучага ўніверсітэта “ці існуе сучасне мысленне?” 14 лістапада, 18. 30
pluginfile.php -> Публічныя лекцыі “urbi et orbi” міхал анемпадыстаў
pluginfile.php -> Шаноўнае спадарства!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка