Urbi et orbi



Дата канвертавання15.05.2016
Памер16.38 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

ПАВАЛ БАРКОЎСКІ

ГЕРМЕНЕЎТЫКА САЦЫЯЛЬНАГА”



11 мая, 18.30, пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў)

Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?! – як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сымбалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвеце, а можа і нічога канкрэтнага: проста жаданне псыхалагічнага камфорту ў межах камунікацыі.

Што пра разуменне можа сказаць герменэўтыка? І вельмі шмат, і вельмі мала, гледзячы ад ракурса пастаноўкі пытання… Але герменэўтыка сёння – гэта, прынамсі, не толькі мастацтва разумення пісьмовых тэкстаў, яна сягае межаў сымбалічнага поля культуры. І нават выходзіць за гэтыя абсягі. Яна ставіць пытанні накшталт, а хто спрабуе нечага зразумець, у якім кантэксце гэты хтосьці дзейнічае, якія ўзроўні разумення яму ці ёй дасяжныя, колькі вымярэнняў можа налічваць сам прадмет гэтага наўпростага разумення? І шмат якія яшчэ.

Варта, аднак, памятаць яшчэ адну рэч. Герменэўтыка сёння можа і мусіць займацца не толькі асэнсаваннем розных артэфактаў культуры, што складаюць яе матэрыяльнае цела, яна сягае нават таго, што сабой уяўляе сучасны чалавек. Бо кожын з нас сам па сабе складаны і комплексны герменэўтычны прадмет. Што ўяўляюць сабою нашая самасць, нашыя паводзіны, матывы і думкі як не сымбалічны прадукт культуры. І вось мы сягаем вобласці, дзе сустракаюцца псыхалогія і псыхааналіз, сацыялогія і соцыялінгвістыка, антрапалогія і культуралогія. Як усе гэтыя шматлікія інтэрпрэтацыі і самаінтэрпрэтацыі могуць суіснаваць у нас, абумоўліваць нашыя думкі і паводзіны, нават канструяваць выабражальную ідэнтычнасць нашай асобы. Герменэўтыка сацыяльнага – гэта спроба звесьці шматлікія ніткі размовы пра нас саміх – тых, каго трэба зразумець, хто разумення прагне, - у пэўнае адзінства дыскурса і даць рады таму складанаму напластаванню сэнсаў і інтэрпрэтацыяў, якім ёсць сёння чалавек.



Лекцыя Паўла Баркоўскага “Герменеўтыка сацыяльнага” адбудзеццца 11 мая ( пятніца) у Галерэі Ў а 18.30. Уваход вольны!

Оnline-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=522



Інтэрв’ю Паўла Баркоўскага напярэдадні лекцыі: http://news.tut.by/culture/287775.html


: pluginfile.php
pluginfile.php -> Публічныя лекцыі «urbi et orbi» улад вялічка грамадзянская супольнасць І
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Лятучы ўніверсітэт запрашае на прэзентацыю новай праграмы на 2012-2013 Г. Г
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Цыкл публічных лекцый “urbi et orbi” 13 студзеня а 19. 00 пр-т Незалежнасці,37а (Галерэя Ў)
pluginfile.php -> Публічныя дыскусіі лятучага ўніверсітэта “ці існуе сучасне мысленне?” 14 лістапада, 18. 30
pluginfile.php -> Публічныя лекцыі “urbi et orbi” міхал анемпадыстаў
pluginfile.php -> Шаноўнае спадарства!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка