Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"



Дата канвертавання06.07.2016
Памер29.35 Kb.
ТыпУрок




Тэхналагічная карта ўрока

Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі…”


Кагнітыўная мэта ўрока


Плануецца, што да канца ўрока вучні будуць ведаць асноўныя звесткі пра жыццё і творчы шлях А. Адамовіча, асноўныя ідэйна-маральныя праблемы вывучанага твора, паняцце Халакосту ў сучаснай беларускай літаратуры; тэму, ідэю кнігі “Я з вогненнай вёскі…”;

будуць умець рабіць гістарычны каментар эпохі, у якую напісаны твор, вызначаць асноўную праблематыку твора, весці дыялог па прачытанай кнізе, улічваць іншы пункт гледжання на твор і аргументавана адстойваць сваё меркаванне.



Мэта і задачы ўрока

Дыдактычная мэта: Далучыць школьнікаў да разумення адметнасці і складанасці кожнай гістарычнай эпохі; асэнсаваць ідэйна-мастацкі змест твора. Вызначыць, што значыць Вялікая Айчынная вайна і Халакост для сучаснага беларускага пакалення.

Задачы ўрока:

  • Стварыць умовы для развіцця лагічнага і творчага

мыслення, звязнага маўлення, разумення эпічнага твора.

  • Стварыць умовы для выхавання ў вучняў патрыятызму, актыўнай жыццёвай пазіцыі.

  • Садзейнічаць развіццю крытычнага мыслення. Выклікаць моладзь на роздум пра чалавечую годнаць і вартасць.

Тып урока

Урок камбінаванай будовы; урок-памяць, урок-напамін.

Тэхналогія правядзення

Элементы тэхналогіі педагагічных майстэрняў і тэхналогіі

праектнага навучання.



Метадычнае забеспячэнне ўрока

Выстава кніг беларускіх пісьменнікаў пра Вялікую Айчынную вайну і Халакост; партрэты А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка; малюнкі вучняў на тэму Вялікай Айчыннай вайны; эпіграф урока (запіс на дошцы); фанаграма мелодыі (Моцарт. “Рэквіем”), прайгравальнік.

Ключавыя паняцці ўрока

Гуманізм, дабро, міласэрнасць, шчырасць, спагада, Памяць, Воля, Свабода, халакост, генацыд, фашызм, праблема, тэма, ідэя, аўтарская пазіцыя.

Форма дзейнасці вучняў

Індывідуальныя паведамленні вучняў, групавая

(калектыўная), работа па алгарытму; вусныя і пісьмовыя работы; работы на логіку і веды (тэорыя літ.); славеснае маляванне, каментар малюнкаў.



Што павінны ведаць вучні

Павінны асэнсаваць паняцце Халакосту ў сучаснай

беларускай літаратуры; тэму, ідэю, жанр і праблематыку празаічнага твора.



Што павінны ўмець вучні

Рабіць гістарычны каментар эпохі напісання твора; прымаць актыўны ўдзел у дыскусіі па праблемных пытаннях; пісаць творчыя работы (паведамленні, вершы); ствараць і каменціраваць малюнкі па творы.

Прадукт навучальнай дзейнасці

Модулі, чытацкі дзённік (павінен быць на кожным уроку літаратуры), малюнкі.


Кантроль дасягненняў вучняў

Вусныя адказы вучняў, пісьмовыя паведамленні, работа з алгарытмамі і модулямі, напісанне вершаў, паведамленняў, эсэ-роздумаў.

Рэфлексія ўрока

“Дрэва жыцця”. Настаўнік перад пачаткам урока раздае кожнаму навучэнцу аркушы паперы. Вучні працуюць па алгарытму.

Аўтар-складальнік тэхналагічнай карты – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі “Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Кармянскага раёна” Мянькоў Юры Уладзіміравіч, лістапад 2010 г.


: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
files -> Краязнаўчая азбука
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка