Урок беларускай літаратуры ў 9 класе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Камедыя "Пінская шляхта"



Дата канвертавання01.07.2016
Памер59.17 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай літаратуры ў 9 класе

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Камедыя “Пінская шляхта”. Духоўная абмежаванасць засцянковай шляхты
Казадаева Святлана Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

ДУА “Сярэдняй школы в. Здзітава”,

svetlana.yarutich@mail.ru,

5247787
Тэма: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Камедыя “Пінская шляхта”. Духоўная абмежаванасць засцянковай шляхты.

Мэта: на вобразах Ціхона Пратасавіцкага, Івана Цюхай-Ліпскага, Куторгі, Грышкі, Марысі паказаць духоўную абмежаванасць засцянковай шляхты.

Задачы: засяродзіць увагу вучняў на характарыстыцы вобразаў пінскай шляхты ; вызначыць адмоўныя рысы беларускай шляхты, якія сталі аб’ектам сатыры; правесці тэматычны кантроль па тэме; удасканальваць уменне аналізу драматычнага твора, уменне рабіць выбарачны пераказ; выклікаць вучняў на роздум пра чалавечую сутнасць абагульненага вобраза шляхты, стварыць эмацыянальную выснову маральнага выхавання школьнікаў.

Тып урока: урок аналізу драматычнага твора

Форма-ўрока: урок-кампазіцыя (гутарка, дэманстрацыя, кантроль).

Абсталяванне: камп’ютарны клас, інтэрактыўная дошка, карткі з заданнямі, тэсты, відэафайлы.

Ход урока

1 Арганізацыйны момант.

2. Паведамленне тэмы, мэты і задач урока.

3. Актуалізацыя раней набытых ведаў.


  • Дайце тлумачэнне шляхты.

  • Растлумачце значэнне словазлучэння “засцянковая шляхта”.

(На інтэрактыўнай дошцы слайд з заданнямі і кароткія відэафрагменты тлумачэнняў – праверка адказаў вучняў).

4. Метады і прыемы работы на ўроку:



  1. Літаратурны міні-дыспут па п’есе

Чаму :

“Пабіліся Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі?

Ціхон не хоча, каб Марыся сустракалася з Грышкам?

Грышка завез Кручкову двух зайцоў, тры пары цецерукоў?

Куторга хоча ажаніцца на Марысі?

Кручкоў кажа Пісулькіну: “Тут, брат, нам харошае жніво!”?

Шляхта кажа, што Кручкоў законы як рэпу грызе?” [2, с. 140 ].


  1. Гутарка з вучнямі.

  • Якія вобразы твора Дуніна-Марцінкевіча адносяцца да пінскай шляхты?

(Слайды з героямі твораў – сцэны са спектакляў).

  • Ці можна пінскую шляхту твора ўмоўна падзяліць на два тыпы?

(Слайды з героямі твораў – сцэны са спектакляў).

  • Калі і ў якіх сітуацыях мы знаемімся з Ціхонам Пратасавіцкім, яго жонкай Кулінай, Іванам Цюхай-Ліпскім?

Прапаную вашай увазе невялікі ўрывак з п’есы (відэафайл).

Настаўнік. Калі мы даем характарыстыку вобразу, то з дапамогай якіх сродкаў? (Вучні адказваюць: знешняя характарыстыка, рысы характару, якія раскрываюцца праз дзеянні, учынкі, думкі…). Драматург мае арсенал сродкаў характарыстыкі персанажа (аўтарская рэмарка, самахарактарыстыка героя, характарыстыка іншымі персанажамі, паказ учынкаў, мастацкая дэталь – гаваркія прозвішчы і інш.), таму важнейшым сродкам характарыстыкі героя з’яўляецца мова героя. Вам дома патрэбна было запоўніць табліцу-характарыстыку герояў, а таксама скласці “маўленчы пашпарт” [1,с. 96] засцянковай шляхты.



Шляхта

Апісанне

знешнасці



Дзеянні, учынкі

Думкі, пачуцці, разважанні

Арысы характару

Ліпскі, Пратасавіцкі, Куліна













Куторга













Марыся













Грышка












Правяраем запісы вучняў

Пратасавіцкі.

Вучні зачытваюць і даюць характарыстыку прадстаўнікам шляхты паводле іх мовы (Гэта мова багатая на розныя вострыя і вельмі дасціпныя народныя выразы, разам з тым яна даволі грубая, сустракаюцца вульгарызмы, тыповыя для маўлення ў глухіх шляхецкіх засценках, што сведчыць пра нізкі культурны узровень яе насельнікаў).



  • Як раскрываецца вобраз Пратасавіцкага? (Праз мову, словы Марысі “індычацца”, “што гэта за дур напаў на бацькоў”, “п’яныя пабіліся”

  • Харытон Куторга ?

Гэты вобраз нам аўтар раскрывае і праз характарыстыку іншымі персанажамі, самахарактарыстыку( дзеці зачытваюць)

  • Якіх жыццевых прынцыпаў прытрымліваецца Куторга?

(“Быць філосафам – то значыць: не бач, што не трэба бачыць”. Куторга- чалавек без маральных прынцыпаў. Прыстасаванец. Праз шлюб з Марысяй спадзяецца разбагацець. Драматург паказвае , што Куторга хітрэйшы за астатніх.

Настаўнік. Пры разглядзе вобразаў засцянковай шляхты нельга не згадаць яе маладзейшых прадстаўнікоў( іх увасабляюць Марыся і Грышка).

(Слайды з героямі твораў – сцэны са спектакляў).


  • Якімі паўстаюць перад намі Марыся і Грышка?

  • З дапамогай якіх мастацкіх сродкаў аўтар характарызуе нам маладое пакаленне?

(Марыся паўстае перад намі з самахарактарыстыкі, з характарыстыкі Куторгі (вучні зачытваюць), Грышка – са слоў Марысі; праз дзеянні, учынкі.)

  • Як Марыся і Грышка адстойваюць права па-свойму ладзіць жыццё?

  • У чым праяўляецца іх нязгода з бацькамі?

  • Як выяўляецца аўтарская пазіцыя ў адносінах да маладых людзей?

  1. Характарыстыка –вывад засцянковай шляхты па схеме:

Вучні чытаюць пункты схемы, выбіраюць, якія мастацкія сродкі ўжыў аўтар, паказваючы пінскую шляхту, пацвярджаюць прыкладамі.

3.Кантрольна-ацэначны этап урока.

Самастойная праца вучняў. Размеркавальныя заданні:



  1. Тэст-супастаўленне выконвае адзін вучань каля інтэрактыўнай дошкі з выкарыстаннем камп’ютарнай праграмы “MyTestX”. Калі есць памылкі, праверка адказаў з дапамогай выразак з відэафільмаў.

  2. Закончыць выраз:

  • Кручкоў. Пратасавіцкі, за што ты яго біў?

  • Ціхон. Дык ён жа мяне _____________.

  • Суд прызначыў Пратасавіцкаму “..яго, шляхціца, двараніна, будуць будуць караць як самага простага мужыка на ______________.

  1. Праверачны тэст для тэматычнага кантролю на камп’ютарах выконвае частка вучняў, якая не актыўна працавала на ўроку. (Тэст складзены ў камп’ютарнай праграме “MyTestX”).



  1. Астатнія вучні працуюць над заданнямі на картках:

1.Падумайце, што высмейвае пісьменнік у творы?

2.Якія станоўчыя рысы адзначае аўтар у характары і побыце шляхты?

3.Чаму аўтар крытыкуе засцянковую шляхту?

4.Ці можна сказаць, што “Пінская шляхта “ мае happy end?

5. Падагульненне

Паказваючы засцянковую шляхту, аўтар высмеяў такія яе тыповыя рысы як фанабэрлівасць, эгаізм, пагардлівыя адносіны да сялян, абмежаванасць, невуцтва, якімі ўмела карыстаюцца кручковы і пісулькіны.

Паводле камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча “ Пінская шляхта” складаем “дыяманту” [2, с.140].

6. Дамашняе заданне . Скласці тэатральную афішу “Запрашаю на спектакль”.

7. Выстаўленне адзнак на працягу ўрока і ў праграме “MyTestX” – аўтаматычна.

Рэфлексія. Прагляд відэароліка па змесце п’есы “Пінская шляхта”.


Спіс выкарыстаных крыніц


  1. Беларуская літаратура ў 9 класе: вучэбн.-метад. дапаможнік / Т. І. Шамякіна, В.У. Праскаловіч - Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012. – 208 с.

  2. Кантрольна-вымяральныя матэрыялы. Беларуская літаратура 5-9 класы: дапаможнік для настаўнікаў / І. М. Гоўзіч [і інш.]. - Мінск: АВЕРСЭВ, 2012. – 159 с.

  3. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэбн. Дапаможнік / Л. В. Асташонак [і інш.]. - Мінск: Асар, 2002. – 146 с.

: files -> IKT
IKT -> Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна
IKT -> Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Ўроках беларускай мовы І літаратуры як адзін з фактараў павышэння якасці адукацыі дабравольская Таццяна Паўлаўна
IKT -> Электронны тэст як сродак матывацыі І стымулявання да чытання сіняўскі Сяргей Іванавіч
IKT -> Сеткавае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу калтан Таццяна Уладзіславаўна
IKT -> Сеткавая суполка эфектыўная форма павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў Цуканава Вольга Генрыка
IKT -> Роля метадычнай работы ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання ікт у адукацыйным працэсе балюк Святлана Сяргееўна
IKT -> Выкарыстанне сэрвісаў Web 0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка Усціна Ірына Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка