Урок беларускай літаратуры ў VI класе Распрацаваў настаўнік беларускай мовы І літаратуры



Дата канвертавання27.12.2016
Памер118.53 Kb.


Ідэйна-мастацкі аналіз верша Аляксея Пысіна «Проня»

(урок беларускай літаратуры ў VI класе)

Распрацаваў

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА «Роўкавіцкі яслі-сад – сярэдняя

школа Чачэрскага раёна»

Рудабелец Васілій Міхайлавіч


Мэты:

1) пазнаёміць вучняў з некаторымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменніка: дапамагчы вучням асэнсаваць драматычны пафас верша;

2) пашыраць слоўнікавы запас вучняў, удасканальваць уменні выразнага чытання вершаў з захаваннем адпаведнай інтанацыі, аналізу паэтычнага твора, выпрацоўваць навыкі стварэння вуснага водгуку;

3) выхоўваць пачуццё беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны народа Беларусі, высокай маральнасці.


Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.
Абсталяванне:

  1. выстава кніг А. Пысіна для дзяцей: «Матылёчкі-матылі», «Вясёлка над лесам», «Колькі сонцаў», паэмы «Кавалёк», «Дзяўчынка Марыям»;

  2. грамзапіс (А. В. Багатыроў, араторыя «Бітва за Беларусь»);

  3. геаграфічная карта Беларусі.


Эпіграф да ўрока:

«Пакуль Зямля твая жывая, і ты жывеш»

А. Пысін
Ход урока


I.Арганізацыйны момант

а) прывітанне;

б) высвятленне адсутных;

в) высвятленне эмацыянальнага стану вучняў

(вучні па загаду настаўніка падыходзяць па чарзе да дошкі і наклейваюць квадрацік, колер якога адпавядае іх ўнутранаму эмацыянальнаму стану:

– я спакойны, мне добра, весела, я ўсё ведаю і гатоў да ўрока;


я не ўсё ведаю, не гатоў да ўрока, мне жахліва, неспакойна;

)

– мне ўсё роўна.


II.Тлумачэнне новага матэрыялу
1. Абява тэмы і мэтаў урока праз уступнае слова настаўніка.

– Наш урок, такскама як і папярэднія, звернуты да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Мы пазнаёмімся з вершам А. Пысіна «Проня», навучымся выразна чытаць верш з захаваннем адпаведнай інтанацыі, прааналізуем яго і вызначым тэму і ідэю.


2. Слова настаўніка пра пісьменніка:

А. Пысін – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Падчас ваеннага ліхалецця ён быў сувязістам, прымаў удзел у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім франтах, двойчы быў паранены. Таму суровыя ваенныя выпрабаванні знайшлі праўдзівае адлюстраванне ў творчасці пісьменніка.

Нарадзіўся А. Пысін на Магілёўшчыне. Многія яго літаратурныя вобразы звернуты да малой радзімы, дзе прайшло дзяцінства, юнацтва, сфарміраваліся першапачатковыя жыццёвыя ідэалы.
3. Выразнае чытанне верша настаўнікам з апераджальным заданнем.

? Вызначце, колькі герояў у вершы А. Пысіна? Назавіце іх.

(Рака Проня, чужынцы-захопннікі, няскораны беларус-патрыёт, салдаты-вызваліцелі).


4. Работа са словам. Лінгвістычны каментарый.
ПРОНЯ – рака ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, правы прыток ракі Сож. Даўжыня яе 172 кіламетры, шырыня – 15–20 метраў, а месцамі дасягае 50 метраў (з энцыклапедыі «Блакітная кніга Беларусі»).
5. Партытура чытання.


Мастацкі тэкст

Мэта чытання

Трымалі чужынцы яе ў палоне:

Зацікавіць паведамленнем,

— Ты наша навекі, прызнайся

насцярожыць радкамі, ка-

нам, Проня!

го і за што трымалі ў палоне

— Я вольная рэчка на вольнай

Перадаць незалежнасць

зямлі,

Проні, усведамленне ёю

I чыстымі хвалі заўсёды былі...

сваёй вольнасці; узмац-




ніць аўтарскую думку аб




жорсткасці чужынцаў, іх




нахабнасці

Прыгналі чужынцы і танкі,

Перадаць хітрасць ворага,

і коней,

які падманам, угаворамі

Ваду ўсё муцілі ды кпілі

хацеў перамагчы вольную

над Проняй:

Проню

— Цяпер ты павінна згадзіцца




сама,




Што чыстае плыні няма ўжо,




няма!




— Няпраўда, ёсць многа крыніц

Сцвердзіць мужнасць

пада мною

і непераможнасць ракі

3 празрыстай, чысцюткай,




як слёзы, вадою.






Мастацкі тэкст

Мэта чытання

Кідалі чужынцы на плёсы і тоні

I бомбы, і толу грымучага тоны;



Дапамагчы ўявіць абста-віны, жорсткасць ворага, яго ўчынкаў

Фантаны ўзляталі з пяском

і жалезам

Над полем счарнелым,

над лугам і лесам.



Паказаць вынік разбу-ральных дзеянняў чужынцаў

...Ішлі мы паходам на захад

тады,


I Проня дала нам напіцца вады.

Перадаць настрой аўтара, яго радасць, захапленне ад сустрэчы з вольнай Проняй

Была яна светлай да самага дня,

I сонца, і неба адбіла яна.



Узмацніць аўтарскую дум-ку, зрабіць пры дапамозе інтанацыі вывад, акрэсліць ідэю твора


6. Эўрыстычная гутарка.


  1. Карыстаючыся дадаткам № 1, растлумачце назву твора.

(Назва твора ўказвае на месца дзеяння і на галоўнага героя)

  1. Якія пачуцці ахапілі вас, калі вы слухалі споведзь аўтара? Чым яна вас уразіла?

(Неабходна заўсёды абараняць тое, што маеш. Не пакарацца варожым ідэям, заставацца барацьбітом нават у складаныя часіны)

  1. Якія падрабязнасці запомніліся і кранулі вас?

(Што ў недрах заўсёды б'юць крыніцы, г. зн. ёсць незвычайная моц, якая падпітвае веру ў лепшае будучае)

7. Стылістычны аналіз.
? Які мастацкі прыём выкарыстоўвае аўтар для стварэння вобраза Проні?

(Для стварэння вобраза ракі Проні аўтар выкарыстоўвае такі мастацкі прыём, як увасабленне. Гэта ён зрабіў, каб паказаць на вобразе ракі сапраўднага беларуса, патрыёта, чалавека, які захоўвае і ўшаноўвае памяць пра гісторыю свайго народа.)
8. Эўрыстычная гутарка.
? Які гістарычны час адлюстраваны ў творы? Адказ падмацуйце прыкладам з тэксту.

(Вялікая Айчынная вайна:

Прыгналі чужынцы і танкі, і коней,

Ваду ўсё муцілі і кпілі над Проняй…).
? Які вобраз ракі Проні стварыў паэт А. Пысін?

(Вобраз магутнай, вольнай, гордай, непераможнай ракі стварыў паэт у вершы «Проня»).
? У якой сітуацыі апынулася рака Проня? Чаму не жадае скарыцца ворагу? Адказ падмацуйце прыкладамі з тэксту.

(Раку Проню хацелі ўзяць ў палон, але яна не жадала скарыцца ворагу, бо яна вольная, таму што прыроду нельга скарыць, яна існуе сама па сабе, жыве па сваіх законах:

Я вольная рэчка на вольнай зямлі,

І чыстымі хвалі заўсёды былі).
? Проня прыпадабняецца да чалавека. Якія рысы ў вобразе Проні мы можам вылучыць?

(У вобразе Проні мы можам вылучыць наступныя рысы характару чалавека: свабодалюбства, непакорлівасць, ганарлівасць, незалежнасць).
? Як вораг вырашыў перамагчы непакорную Проню?

(Прыгналі чужынцы і танкі, і коней,

Ваду ўсё муцілі і кпілі над Проняй

Кідалі чужынцы на плёсы і топі

І бомбы , і толу грымучага тоны,

Фантаны ўзляталі з пяском і жалезам

Над полем счарнелым, над лугам і лесам…)
? У які момант і чаму рака зрабілася «светлай да самага дна»?

(Рака ажыла, зрабілася, «светлай да самага дна», калі абаронцы нашай краіны сталі наступаць, ішлі паходамі на захад. Яна сваёй светлай чыстай вадою загартоўвала дух і надавала сілы воінам:

Ішлі мы паходам на захад тады,



І Проня дала нам напіцца вады.

Была яна светлай да самага дна,

І сонца, і неба адбіла яна.)
? Якую думку сцвярджае паэт у творы? Цытуйце вершаваныя радкі, у якіх найбольш выразна акрэсліваецца гэта думка.

(Паэт сцвяржае наступную думку: чалавек застаецца тады чалавекам, грамадзянінам сваёй краіны, пакуль памятае сваю гісторыю, хто ён, адкуль ён, пакуль ён вольны:

Я вольная рака на вольнай зямлі,

І чыстымі хвалі заўсёды былі.
? Давайце вызначым тэму і ідэю (асноўную думку) верша А. Пысіна «Проня».
(Тэма – змаганне прыроды роднага краю з нямецкімі захопнікамі.

Ідэя – сцвярджэнне думкі аб непакорнасці, свабодалюбстве нашага народа).
9. Рэпрадуктыўная гутарка.
? Назавіце вядомыя вам імёны пісьменнікаў, якія прысвяцілі свае творы тэме вайны. Што збліжае змест гэтых твораў?

(М. Сурначоў «У стоптаным жыце», М. Лынькоў «Васількі» і інш.

Іх збліжае рэалістычны, праўдзівы паказ падзей Вялікай Айчыннай вайны; змест іх прызывае нас задумацца над сваім жыццём: трэба імкнуцца жыць з мірам на зямлі).

10. Выразнае чытанне верша «Проня» вучнямі.
11. Выразнае чытанне верша «Проня» вучнямі з дадатковым заданнем.
– Прачытаць верш выразна, захоўваючы патрэбную інтанацыю пры чытанні адказаў Проні чужынцам.
12. Складанне сказаў з апорнымі словамі.


  • Якімі словамі ў вершы перадаюцца шкодныя дзеянні ворага? Назавіце іх, пабудуйце з імі сказы і запішыце ў сшытак.

(Словы, якія перадаюць шкодныя дзеянні ворага: палон, танкі, муціць ваду, бомбы, жалеза).
13. Работа са словам.
– Суаднясіце выразы з героямі твора А. Пысіна «Проня». Абгрунтуйце, чаму вы так лічыце.

1. Халоднае сэрца

2. Змрочная чорная душа 1. Проня

3. Пяшчотнае сэрца 2. Ворагі.

4. Адкрытая для дабра душа.

(Проня – 3. Пяшчотнае сэрца; 4. Адкрытая для дабра душа. Ворагі – 1. Халоднае сэрца, 2. Змрочная чорная душа).


14. Работа са славесным малюнкам.

Настаўнік прыводзіць славесны малюнак ракі Проні, а вучні прыдумваюць назву да яго, выкарыстоўваючы радкі з верша А. Пысіна.



«Невялічкая рэчка Проня, што працякае на Магілёўшчыне і Віцебшчыне, прыцягвае ўвагу кожнага, хто затрымаецца на яе пясчаным беразе, каго зачаруе яна пералівамі сваіх чыстых хваль. Вада ў ёй светлая, як дзень, чысцюткая, як слёзы, празрыстая, як шкло.

Была яна светлай да самага дна,

I сонца, і неба адбіла яна.

На яе левым беразе прыпыніліся на адпачынак воіны-барацьбіты, якія ідуць пераможным паходам на захад вызваляць свет ад чужынцаў. Як маці, напаіла іх ужо вольная Проня на вольнай зямлі сваёй гаючай вадой. Так і хочацца сказаць ёй: "Ты ж імкні, імкні хвалі вольныя праз палі, лугі, не патопчуць больш сілы чорныя твае родныя берагі!"»

...Ішлі мы паходам на захад тады,

I Проня дала нам напіцца вады.
III. Падвядзенне вынікаў урока.
15. Работа з грамзапісам.

Вучні слухаюць фрагмент араторыі «Бітва за Беларусь» А. В. Багатырова і выяўляюць агульнае ў сродках адлюстравання ваеннай рэчаіснасці ў музычным творы і вершы А. Пысіна «Проня».

(І ў музычным творы, і ў вершы аднолькавы гераічны настрой; і музыка, і словы перадаюць узнёслае хваляванне за лёс Радзімы; творы прызываюць помніць аб гістарычным мінулым народа Беларусі).
16. Работа з эпіграфам да ўрока.

– Прачытаць эпіграф да ўрока з адпаведнай інтанацыяй і растлумачыць яго сэнс.



(Сэнс эпіграфа: сіла нашага народа заўсёды была звязана з роднай зямлёй, з роднай прыродай , ПАКУЛЬ ЖЫВЕ ЗЯМЛЯ, ПРЫРОДА, ЖЫВЕМ І МЫ. Трэба памятаць пра гэта.

Чытаць эпіграф трэба з узнёслай інтанацыяй, з цвёрдасцю, упэўненасцю ў голасе).
17. Рэфлексія.

а) Гутарка на высвятленне адносін дзяцей да ўрока, іх пажаданняў.



? Скажыце, які момант урока быў для вас самы цікавы?

? Што асабліва ўразіла: новы пісьменнік, яго твор, незвычайны герой, формы работы на ўроку?

б) Запаўненне дошкі настрою і параўнанне вынікаў на пачатак урока і ў канцы.


18. Каменціраванае выстаўленне балаў.
19. Дамашняе заданне
1-2 балы: растлумачыць назву твора А. Вярцінскага «Два полі», карыстаючыся памяткай.

3-4 балы: падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў А. Пысіна «Проня», А. Вярцінскага «Два полі».

5-6 балаў: адказаць на пытанні:

Ці не стаў фінал верша «Проня» нечаканым для вас? Чаму менавіта такую канцоўку абраў аўтар? Што ён хацеў гэтым сцвердзіць?

7-8 балаў: Даць параўнальную характарыстыку вершаў «Проня» і «Два полі».


Што агульнае

Што рознае




9-10 балаў: Падрыхтаваць вусны водгук на верш А. Вярцінскага «Два полі», выкарыстоўваючы як пункты плана, так і пытанні і заданні да верша ў падручніку.

Спіс выкарыстанай літаратуры:
1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для VІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016.
2. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 6 кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А. І. Бельскі, Л. К. Цітова. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016. – 312 с. : іл.
3. Лясун Л. І., Логінава Т. У., Мароз Т. І. Вучэбна-метадычны дапаможнік. Беларуская літаратура 5 клас. Планаванне урокаў / Мінск : ТАА Юніпрэс, 2003. – 270 с.
4. Смыкоўская В. І. Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні: дапам. для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / Мінск : Аверсэв, 2005. – 208 с.


Дадатак 1

ПАМЯТКА

«Вучымся тлумачыць назву мастацкага твора»
1 Назва твора заключае ў сабе кароткую фармуліроўку яго ідэі:


  • У. Ліпскі. «Ад роду — да народу».

  • Я. Колас. «Жывая вада».


2 Назва твора ўздзейнічае на эмацыянальны стан чалавека:

  • С. Законнікаў. «Зямля мая...».

  • В. Ластоўскі. «Прывід».


3 Назва твора абазначае адносіны аўтара да героя:

  • У. Бутрамееў. «Славутая дачка Полацкай зямлі».


4 Назва твора абазначае галоўную дзеючую асобу:

  • А. Пісьмянкоў. «Продкі».

  • Н. Гілевіч. «Дзеці роднае зямлі».


5. Назва твора абазначае нейкую падзею:

• «Дамавік ездзіць на конях...».



  • А. Ставер. «Жураўлі на Палессе ляцяць...».


6. Назва твора інфармуе аб яго жанры:

  • «Міфы».

  • Г. Бураўкін. «Песня пра маці».

  • «Прытча пра блуднага сына».


7.Назва твора ўказвае на месца дзеяння:

  • У. Караткевіч. «Лебядзіны скіт».

8.Назва твора адлюстроўвае час яго дзеяння:

  • Я. Брыль. «Над зямлёй — красавіцкае неба…»






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка