Урок беларускай мовы ў 2 класе



Дата канвертавання22.07.2016
Памер75.11 Kb.
Упраўленне адукацыі Магілёўскага абылвыканкама

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Краснапольскага райвыканкама

ДУА “ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Краснапольскага раёна”

Тэма: “Націск”

(урок беларускай мовы ў 2 класе)

Настаўніца пачатковых класаў

Курчанка Анастасія Віктараўна

Леніна, 2014

Тэма: “Націск”

Мэта:

1.Вучыць вызначаць націскныя склады, узбагачаць лексічны запас вучняў.



Задачы:

1.Развіваць уменне знаходзіць у слове націскны склад.

2.Актывізаваць пазнавальную дзейнасць праз групавую форму работы.

3.Выхоўваць любоў да родных мясцін.

Тып урока: камбініраваны, засваенне новага матэрыялу.

Абсталяванне: кампьютар, карткі, малюнкі.

Ход урока:

І. Арганізацыйны момант

а. Прывітанне.

б. Паведамленне аднаго з вучняЎ “Як я ішоў у школу”.

На дошцы размешчаны малюнкі: сонейка, дажджавыя хмары, матылькі, кветкі, птушкі, кропелькі дажджу г.д.

Вучань выбірае адпаведныя малюнкі і стварае карціну, якую ён убачыў, калі ішоў у школу.

Вучань расказвае: “Калі я ішоў у школу, свяціла сонейка, лёталі матылькі, плылі светлыя воблачкі па небе, шчабяталі птушкі і па-гэтаму на душы было прыемна і весела. Я вельмі люблю свай край, сваю родную вёску.”

в. Настаўнік:

– Вялікі дзякуй за увагу, пачынаем працаваць.



ІІ. Праверка дамашняга задання

Настаўнік:

– Ці ўсе выканалі дамашняе заданне? Што было цяжкім у выкананні дамашняга задання? Давайце зробім праверку. Як падзяліць словы для пераносу з дз, дж? (Дз, дж не раздзяляецца пры пераносе слоў, калі яны абазначаюць адзін гук).

На дошцы запісаны словы. Настаўнік прапануе падзяліць іх для пераносу вертыкальнай лініяй. Да дошкі выходзіць кожны вучань па чарзе.



вадзіцель, ураджайны, дажджлівы

Настаўнік :

– Малайцы, вы добра справіліся з дамашнім заданнем.

ІІІ. Чыстапісанне

чв чц

Настаўнік:

– Калі ласка, прапішыце першы радок злучэнне літар чв, чц.

(Настаўнік паказвае, як пішыцца злучэнне гэтых літар).

Настаўнік:

– Сёння мы з вамі пазнаёмімся з новым слоўнікавым словам. Вы яго самі адгадаеце. Гэта дзень нядзелі, які стаіць паміж серадой и пятніцай (чацвер). Прапішыце гэтае слова ў сваіх сшытках. Палічыце, колькі ў слове галосных, колькі – зычных. Складзіце са словам сказ і запішыце яго ў сшыткі.



IV. Слоўнікавая работа

Слайд 1: Знайдзіце ў слоунікавых словах памылкі і выпраўце іх.

радзіма, дождж, ікскурсія, сябр, яблак, надворе

(Вучні выпраўляюць памылкі).



Слайд 2 : Правільны варыянт слоў.

Радзіма, дождж, экскурсія, сябар, яблык, надвор’е

Настаўнік:

Дзякуй усім за працу, а мы працягваем работаць далей.

V. Паведамленне новай тэмы

Настаўнік:

– Сёння мы з вамі даведаемся для чаго патрэбны націск. Якая яго роля? Ваша задача – быць уважлівымі і нічога цікавага не прапусціць. Ведаеце, што здарылася са словамі, якія забыліся пра націск? (Адказы вучняў).

На двярах замка няма замка.

Настаўнік:

– Прачытайце сказ, у словах, якія пішуцца аднолькава, пастаўце правільна націск.

VІ. Работа з падручнікам

Назіранне за вымаўленнем слоў. Практыкаванне 87 ст. 41(работа ў парах). Вецер, сонца, пшаніца, хмара, поле, рэчка, возера, каласы

Настаўнік:

– Запішыце словы і падкрэсліце склад, які вымаўляецце з большай сілай голасу. (Адказы вучняў).



Відэа фізкульхвілінка: (Вучні падымаюцца з месц і рабяць рухі, якія паказаны на кампьютары).

Работа з правілам (ст. 41).

Настаўнік:

– Што такое націск? Які склад у слове называецца націскным? (Адказы вучняў).

Настаўнік:

– Будзьце ўважлівы, націск не ставіцца над словам з аднаго складу і над літарай «ё». Напрыклад, дом, зялёны, мёд і г.д.

Практыкаванне 88, ст.42 (работа ў групах). Вучні дзеляцца на тры групы, кожная група атрымоўвае заданне. (Першая група спісвае словы з націскам на першым складзе, другая – на другім складзе, трэццяя – на трэцім складзе).



Сарокі, ластаўкі, верабей, салавей, бусел, варона, шпак, сініца, зязюля,дразды

Настаўнік:

– Дзеці, ці заўважалі вы, якіх птушак можна ўбачыць у нашай мясцовасці? (Вучні расказваюць пра птушак, якіх яны бачылі).

VII. Замацаванне тэмы

Практыкаванне 90, ст.43 (самастойная праца вучняў).

Настаўнік:

– Выпішыце са слоўніка назвы дзён тыдня. Абазначце націск у словах.



Панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля.

Узаемаправерка задання. (Вучні мяняюцца сшыткамі, правяраюць заданне адзін у аднога і ацэньваюць работы таварышаў).



Зрокавая фізкульхвілінка: (На капьютары дзеці сочаць за элементамі, якія рухаюцца.)

Гутарка:

Настаўнік:

– Мы ўжо назіралі, якая сёння раніца ў нашай вёсцы, якія птушкі прылятаюць да нас. А ці ведаеце вы прыказкі пра свой родны край? (Адказы вучняў).

На дошцы вывешваюцца прыказкі, трэба растлумачыць іх сэнс.



Усюды добра, а дома лепей.

Радзіма – матка, чужына – мачаха.

Усякаму мілая свая старонка.

Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднае крыніцы.

На стале раскладзены карткі ў выглядзе дзіцячых слядоў, на адваротным баку якіх знаходзіцца заданне:

1 картка – пастаўце націск у словах: воблака, неба, рака, бяроза, зоркі, месяц, хлопчык;

2 картка – знайдзіце памылкі і пастаўце правільна націск у словах: горад, стол, яблынька, мост, горы, дзеці, пошта ;

3 картка – адкажыце на пытанне, калі не ставіцца знак націску? (Работа па картках).

VIII. Падвядзенне вынікаў

Крыжаванка:

1.У выразе зараз у нас серада замяніце слова «зараз». (Сёння).

2. Сёння серада, чацвер будзе … (Заўтра).

3. Як праходзіць наш урок? (Цікава).

4. Дні тыдня розныя … (Імёны).

5.Чацвер будзе заўтра, а пятніца … (Паслязаўтра).

6.Завяршэнне якой-небудзь справы. (Канец).


с

е

н

н

я







з

а

ў

т

р

а







ц

і

к

а

в

а







і

м

ё

н

ы







п

а

с

л

я

з

а

ў

т

р

а




к

а

н

е

ц




Настаўнік:

– Прачытайце слова, якое атрымалася па вертыкалі (націск). Што такое націск? (Націск – гэта выдзяленне голасам аднаго са складоў). Як называецца склад слова, на які падае націск? (Склад слова, на які падае націск называецца націскным).

Настаўнік:

– Надышоў час заканчваць урок. Давайце ацэнім сваю работу на ўроку. (Самаацэнка). Я вельмі ўдячна вам за вашы адказы.



IX. Дамашняе заданне

Практыкванне 91, ст. 43.



Настаўнік:

– Дома вам трэба будзе спісаць словы і паставіць у іх націск. На ст. 41 вывучыць правіла.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка