Урок беларускай мовы ў 5 класе Тэма: Неразвітыя і развітыя сказы



Дата канвертавання06.07.2016
Памер49.92 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 5 класе

Тэма: Неразвітыя і развітыя сказы.

Мэта:

1) Стварыць умовы для сістэматызацыі ведаў па тэме “Неразвітыя і развітыя сказы”;

2) Развіваць уменні аналізу простага сказа;

3) Выхоўваць імкненне да самаразвіцця праз свет чалавечых захапленняў.



Тып урока: замацаванне і ўдасканаленне ведаў.

Форма ўрока: лінгвістычная майстэрня.

Абсталяванне: камп’ютэр з мультымедыйным праектарам, тэкст “Выцінанка” для кожнага вучня, картка ацэнкі ведаў для кожнага вучня, крытэрыі ацэнкі ведаў вучняў на кожным этапе урока папяровыя сняжынкі.

Эпіграф да ўрока:

Жыві і цэльнасці шукай ,

Аб шыраце духоўнай дбай.

М. Багдановіч.



Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

- Добры дзень! Я рада вітаць вас сёння на ўроку.

- З якім настроем вы прыйшлі на ўрок ?

- З добрым? І гэта дае мне магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па-сапраўднаму добры, а наша праца з вамі захапляючай і плённай.

- Сёння ў нас будзе не звычайны ўрок, а ўрок - лінгвістычная майстэрня, а мы з вамі будзем сапраўднымі майстрамі-лінгвістамі. А ці гатовыя вы сёння імі быць , мы зараз і праверым.



2. Праверка дамашняга задання.

Лінгвістычны экзамен у форме бліц-віктарыны “Ці верыце вы што…?”

На праектары дэманструюцца пытанні, настаўнік іх агучвае,вучні павінны запісаць адказы ў сшытак у выглядзе слоў “Так”, “Не”.

Слайд № 1.

“Ці верыце вы што…?”

1. Сінтаксіс – раздзел навукі пра мову, у якім вывучаецца словазлучэнне, сказ, тэкст.

2. Галоўныя члены сказа з’яўляюцца словазлучэннем.

3. Сказы, якія складаюцца толькі з галоўных членаў сказа называюцца неразвітымі.

4. Дапаўненне канкрэтызуе звесткі пра падзеі, іх удзельнікаў і адказвае на пытанні які?, якая?, якое?, якія?, чый?, чыя?, чыё?. чые?

5. Акалічнасці паказваюць на час, месца, спосаб дзеяння і адказваюць на пытанні дзе?, куды?, калі?, як?...

6. Сказы, якія, апроч дзейніка і выказніка, маюць даданыя члены сказа называюцца развітымі.

Вучні мяняюцца сшыткамі ў парах . Узаемаправерка.

Слайд №2

Праверым сябе. Заданне на 3 балы.(1,2 памылкі – 2 балы, 3,4 – памылкі – 1 бал, 5, 6 памылак – 0 балаў).



  1. Так.

  2. Не.

  3. Так.

  4. Не.

  5. Так.

  6. Так.

Вучні праверылі віктарыну і ў картку ацэнкі ведаў выставілі балы.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.



  • Рабяты, я бачу вы вытрымалі экзамен і гатовы працаваць ў нашай майстэрні.

Мы павінны замацаваць і ўдасканаліць веды пра развітыя і неразвітыя сказы

і павінны :

(запіс на дошцы)

ведаць: 1) азначэнні галоўных і даданых членаў сказа.

2) азначэнні развітых і неразвітых сказаў

умець: 1) выяўляць у сказах галоўныя і даданыя члены сказа

2) вызначаць іх сэнсава-граматычную ролю

3) перабудоўваць неразвітыя сказы ў развітыя



4. Лінгвістычнае заданне “Мадэльер” Слайд №3

Я захапляюся.

Мама радуецца.

Сябры цікавяцца.

- Як называюцца такія сказы? (Неразвітыя) Чаму?(Таму што складаюцца толькі з дзейніка і выказніка)

- А зараз ваша задача развіць сказы так, каб атрымалася невялікае апавяданне на тэму “Мой любімы занятак”. Або, інакш кажучы, апрануць сказы і расказаць аб сваіх захапленнях.

Дзеці запісваюць сказы ў сшытак. Затым зачытваюць.

Вучні называюць лепшых “мадэльераў” і ў картку ацэнкі ведаў выстаўляюць 1 бал.



5. Праца з тэкстам.

- Рабяты, у вас вельмі цікавыя захапленні, а мы зараз пазнаёмімся з адным старажытным відам мастацтва, якое таксама можа стаць вашым захапленнем.

1. Чытанне тэксту ўслых настаўнікам.

Выцінанка

Выцінанка – карункавы ўзор, выразаны з паперы. Р..жуць найчасцей нажніцамі, але многі.. матывы майстры выконваюць скал..пелем або нажом. Самая простая выцінанка – папяровая сн..жынка.

Узнікла майстэрства выцінанкі ў краінах Усходу.

У 16 стагоддзі ў Вільні з..явілася першая паперня, на якой выраблялі паперу. У 17-18 стагоддзях паперні былі амаль ў кожным вялікім горад..е. У той час у нашай краіне сталі папулярнымі папяровыя выцінанкі. Імі ..прыгожвалі сцены, паліцы, рамы для абразоў і карцін, люстэркі,абажуры. Выцінанкамі з больш простымі малюнкамі былі фіранкі ў сялянскіх хатах.

2. Пытанні да тэксту.

- Што новага вы даведаліся з тэксту?

- Як называецца папяровая сняжынка, якую вы дома зрабілі? (Выцінанка. Дзеці паказваюць свае сняжынкі).

Слайд №4 Ілюстрацыі выцінанкі

Фізкультхвілінка.

3. Лінгвістычнае заданне “Эрудыты”. Слайд № 5


Дапоўніце тлумачальны слоўнік, карыстаючыся звесткамі з тэксту.

Скальпель – вельмі востры медыцынскі нож для аперацый.

Выцінанка -

Паперня –

Фіранка –
Самаправерка - Вучні самі правяраюць свае сшыткі і выстаўляюць балы.(Без памылак 2 балы, ёсць памылкі - 1 бал)
Слайд № 6

Скальпель – вельмі востры медыцынскі нож для аперацый.

Выцінанка – карункавы ўзор, выразаны з паперы.

Паперня – фабрыка, на якой выраблялі паперу.

Фіранка – лёгкая кароткая занавеска на акне хаты.

- Якія словы вам яшчэ незразумелыя ў тэксце?

4. Праца ў групах.

1 група – рэдактары , запісаць словы, уставіць прапушчаныя літары, вусна патлумачыць іх правапіс.

2 група – лінгвісты, запісаць выдзелены сказ, падкрэсліць граматычную аснову сказа, зрабіць сінтаксічны разбор сказа.

3 група – мовазнаўцы, запісаць выдзелены сказ, пабудаваць да яго схему, вызначыць у сказе часціны мовы.

4 група – практыкі, выпісаць з тэксту два словазлучэнні, адно - з галоўным словам назоўнікам, другое – з галоўным словам дзеясловам, зрабіць іх разбор.

Пасля праверкі кансультанты ў групах ацэньваюць працу членаў сваёй групы, выстаўляюцца ў карткі балы.(Максімальна 3 балы)


Слайд “7

Рэжуць, многія, скальпелем, сняжынка, выцінанкі ўпрыгожвалі, з’явілася горадзе.


Слайд №8

У той час у нашай краіне сталі папулярнымі папяровыя выцінанкі.

Сказ просты, апавядальны, няклічны, развіты.

Слайд№9

У той час у нашай краіне сталі папулярнымі папяровыя выцінанкі.

(схема, часціны мовы)



  1. Работа з падручнікам.

  • Як вылічыце, ці плённай і захапляльнай была сёння наша праца на ўроку?

Выкажыце свае думкі па ўроку ў форме сказаў, якія адпавядаюць схемам практыкавання 185 з падручніка.

1 група – 1 схема, 2 група – 2 схема, 3 група – 3 схема, 4 група - 4 схема.

Вучні зачытваюць свае сказы.


  1. Рэфлексія.

На дошцы прымацаваны лісты з, на якіх напісаны лічбы

10 - вельмі цікава

8 - цікава

6 - цікавага было мала

4 - нецікава

2 - сумаваў



вучні прымацоўваюць папяровыя сняжынкі да тых лічбаў, якія адпавядалі іх настрою на ўроку.

  1. Выстаўленне адзнак.

Вучні падсумоўваюць свае балы ,якія яны атрымалі на ўроку і выстаўляюць адзнакі за урок.

  1. Дамашняе заданне. Практ. 186.

  2. Заключнае слова настаўніка.

Зварот да эпіграфа.






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка