Урок беларускай мовы ў 8 класе



Дата канвертавання14.07.2016
Памер94.51 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 8 класе

Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове ( у параўнанні з рускай)”



Мэты: актывізаваць веды вучняў пра словазлучэнне; фарміраваць навыкі вызначэння відаў сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні; развіваць уменне ўжываць словазлучэнні ў вусным і пісьмовым маўленні, замацоўваць правапісныя навыкі вучняў; спрыяць выхаванню у вучняў любові да роднага краю, беражлівых адносін да прыроды.

Тып урока: камбінаваны.

Віды работы на ўроку: індывідуальная, калектыўная, работа ў групах, работа ў парах.

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэб.дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання/ З.І.Бадзевіч, І.М.Саматыя.-Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009; Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Мінск “Парадокс”. 2000; мультымедыйная прэзентацыя, камп’ютар, карткі з індывідуальнымі заданнямі, схема для тлумачэння новага матэрыялу, ілюстрацыі.

Эпіграф: “Прырода – найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачамі кожнага з нас.” Якуб Колас.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Добрай раніцы! Прыемна вітаць вас сёння на ўроку роднай мовы. Кожны дзень для нас з вамі заўсёды нясе нешта новае, неразгаданае, цікавае. Жадаю вам поспеху падчас нашай сумеснай працы на ўроку.



Актуалізацыя набытых ведаў.

1. Моўная размінка (франтальнае апытванне). Настаўнік. Абапіраючыся на веды, атрыманыя на папярэдніх уроках, дапоўніце фразы.

Словазлучэнне – гэта спалучэнне ..……….

Слова ў словазлучэнні, да якога задаецца пытанне, называецца ……….

Слова ў словазлучэнні, ад якога можна задаць пытанне да другога, называецца……

Словазлучэннем не з’яўляюцца ………

Словазлучэнні бываюць …………

2. Заданне 1вучню на дошцы. Выпісаць словазлучэнні, вызначыць галоўнае слова, паставіць пытанні. З адным словазлучэннем скласці развіты просты сказ. Летняя раніца, цішыня і спакой, пачынае світаць, адчуваецца сырасць, кроплі расы, паволі святлее, узыходзіць сонца, узыходзіць над лесам, нягледзячы на прахалоду, раннія птушкі.

3. Заданне 2 вучню.  Скласці на дошцы ланцужок з адзінак сінтаксісу ў парадку ўзрастання:

С………….→С………….→С………… →Т………… .

 4. Заданне 3 вучню. Дапоўніць кластар “Слова і словазлучэнне”


Слова



Словазлучэнне
прямая со стрелкой 3 прямая со стрелкой 4

прямая со стрелкой 5прямая со стрелкой 6 ? адзінка ? адзінка

называе ? называе ?



? ?

Вывучэнне новага матэрыялу.

1. Зварот да эпіграфа. Настаўнік. Прачытайце эпіграф да ўрока, патлумачце яго сэнс. Ці дапамогло вам выказванне Якуба Коласа зразумець, аб чым пойдзе гаворка на сённяшнім уроку?

2.Мэтавызначэнне.

3.Пастаноўка праблемнай задачы.

На дошцы запісаны сказ.

На звонкі голас начной птушкі недзе збоку адгукнулася лясное рэха.

Вучань выпісвае словазлучэнні, вызначае галоўныя словы, ставіць пытанні. Настаўнік скіроўвае ўвагу вучняў на тры словазлучэнні з рознымі відамі сувязі. Чым яны адрозніваюцца паміж сабой? У чым асаблівасць кожнага совазлучэння?

4.Запіс схемы ў сшыткі. (Дадатак 1)

5.Самастойная работа з падручнікам (§7 с. 29-30 ). Кожная група чытае вызначаную частку тэмы па падручніку (1 гр.-дапасаванне; 2 гр.-кіраванне; 3гр.-прымыканне) і тлумачыць усяму класу.



Фізхвілінка

Настаўнік называе словазлучэнні, а вучні выконваюць рухі: устаць з-за парт, памахаць рукамі, рукі на пояс, паварушыць плячамі, павярнуцца направа, павярнуцца налева, падняцца на наскі, падцягнуцца ўверх, прагнуцца назад, хутка прысесці, глыбока ўдыхнуць , сесці за парты, усміхнуцца аднакласніку.

6. Работа ў групах.

Кожная група атрымлівае карткі з двума словазлучэннямі. Вучні Вучні Вучні вызначаюць від сувязі ў словазлучэннях, па чарзе прымацоўваюць словазлучэнні да дошкі і даюць свае тлумачэнні.



Дапасаванне Кіраванне Прымыканне

Блакітныя пралескі зацвітаюць у лесе пазіраюць ласкава

цудоўнай прыгажосцю радуюць нас зацвітаюць вясной

Першаснае замацаванне набытых ведаў.

1.Работа з тэкстам (праца ў групах). Вызначэнне стылю, тыпу мовы, галоўнай думкі тэксту.



Наш родны беларускі край!  Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года. І тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы. І тады, калі ў кожнай красцы на мурожных лугах клапатліва працуюць пчолы, калі набіраюцца моцы нівы, гадуючы і спелячы каласы. І тады, калі прыкметна цішэе ў прасторы. У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімою, - заўсёды прыгожы ён, наш родны, наш любы край.

2.Выкананне рознаўзроўневых заданняў.

Заданне вучням 1 групы. З трэцяга сказа выпісаць словазлучэнні, вызначыць віды сінтаксічнай сувязі.

Заданне вучням 2 групы. З другога сказа выпісаць словазлучэнні наступнай будовы: дзеепрыслоўе+ назоўнік, прыметнік + назоўнік, дзеяслоў + назоўнік, дзеяслоў+прыслоўе. Вызначыць віды сінтаксічнай сувязі. Выканаць сінтаксічны разбор другога словазлучэння.

Заданне вучням 3 групы. Скласці словазлучэнні па схемах: прыметнік + назоўнік, назоўнік + назоўнік, дзеяслоў + прыслоўе, дзеяслоў + назоўнік. Вызначыць віды сінтаксічнай сувязі. Выканаць сінтаксічны разбор апошняга словазлучэння.

Рубрыка “Цікава ведаць”.

Настаўнік. Ці ведаеце вы, што цікавае і незвычайнае звычайна побач ад нас? Недалёка ад Ваўкавыска, каля Краснасельскага, можна пабачыць цудоўныя мясціны. На месцы затаплення мелавых кар’ераў утварыліся два возеры: адно — ярка-зялёнага, другое — ярка-сіняга колеру. У народзе гэтыя азёры называюцца «сінька» і «зялёнка». Нават здымкі, ужо не кажучы пра словы, не могуць перадаць іх хараство і незвычайнасць беларускага краявіду. За некалькі апошніх год гэта месца сярод аматараў актыўнага адпачынку стала ледзь не самым папулярным у Беларусі: тут і паплаваць можна, пазагараць, зрабіць неверагодныя фотаздымкі, і пабачыць па-сапраўднаму блакітныя азёры. Усяго чатыры гады таму пра “Краснасельскія Гаваі” ведалі толькі мясцовыя жыхары. Сёння гэта месца “паломніцтва” турыстаў з усёй Беларусі. Сюды з вялікай ахвотай прыязджае шмат людзей. Неверагодныя фатаграфіі вабяць і інтэрнэт-карыстальнікаў да захапляючага падарожжа ў Краснасельскі, каб паглядзець на беларускае дзіва. Шлях да беларускай блакітнай прыгажосці адшукаць зусім не цяжка. У выхадныя днi дзясяткі машын з’язджаюцца на Захад Беларусі з адной мэтай – пабачыць незвычайную беларускую прыгажосць.



Арфаграфічная хвілінка. Растлумачыць правапіс галосных літар у словах.

М…лодыя, м…лагучны, г…рбарый, п…сняры, кал…ндар, бал…рына, дз…сяты, шэсцьдз…сят, зас…нь, зам…ць, бус...л, В…часлаў, Свіц..зь, вецер, в…трыска, м…тусня, м…дуніца, сн…гір, ф…льетон.

Слоўнікавая работа. Тлумачэнне незразумелых слоў з дапамогай тлумачальнага слоўніка. Медуніца, фельетон.

3. Знаёмства з асаблівасцямі дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

4. Работа з табліцай (Дадатак 2).

5. Вусны пераклад словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую, вызначэнне асаблівасцей дапасавання і кіравання ў беларускай мове (практыкаванне 35).

6. Работа на картках у парах. Запоўніць прабелы ў табліцы 

Беларуская   мова

Русский язык

1.

2. Жартаваць з яго

3.

4.

5.



6. Ажаніўся з Машай

7.


1. Поехать за дровами

2.

3. Рассказать о товарище



4. Болеть гриппом

5. Горевал по родным

6.

7. Пойти за грибами



Творчая работа.

Настаўнік. Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і Нёман… Наша зямля прыгожая і па-свойму непаўторная ўсюды. Бясконца можна называць маляўнічыя мясціны роднага краю. З дапамогай ілюстрацый напішыце сачыненне-мініяцюру “Цудоўны край”.



Сістэматызацыя і падагульненне вывучанага па тэме.

Вызначэнне ключавых слоў па тэме ўрока.



Рэфлексія.

Анкета-газета. На лісце паперы вучням кожнай групы прапануецца выказаць свае адносіны, пачуцці ў выглядзе малюнкаў, вершаваных радкоў, прапаноў, пытанняў, пажаданняў.



Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Я завяршаю ўрок з добрым настроем, бо наша праца была актыўнай, дружнай, стваральнай.

Любіце травы, дрэвы, рэкі, Прастор палёў, блакіт нябёс, Цаніце Працу, Чалавека, - І Бог вам дасць спагадны лёс.

Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

Дамашняе заданне на выбар: 1.§ 37, практыкаванне 30; 2.§ 37, практыкаванне 36. 3. Скласці выказванне на тэму эпіграфа, выпісаць 3 словазлучэнні на розныя віды сувязі.

Дадатак 1



Дапасаванне Кіраванне Прымыканне

прямая соединительная линия 15прямая со стрелкой 12прямая со стрелкой 9прямая соединительная линия 8 ___________ ___________

Xпрямая со стрелкой 19 Х каго? чаго? прыслоўе

рпрямая со стрелкой 21прямая со стрелкой 20од род каму? чаму? Х дзеепрыслоўе

лік лік каго? што? неазначальная

склон склон кім? чым? дзеяслова



Жоўтае лісце аб кім? аб чым? Упала павольна

Упала на зямлю

Дадатак 2



АСАБЛІВАСЦІ КІРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ



Галоўныя словы

Склон

залежн.

слоў

Прына-

зоўнік

Прыклады

1. Дзеясловы ветлівасці тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць

Д.

-

Дзякаваць настаўніку, дараваць сябру, выбачайце мне

2. Дзеясловы тыпу смяяцца, жартаваць, рагатаць, насміхацца, кпіць, цешыцца

Р.

з

(са)


Смяяцца з яго, жартаваць з сябра, здзеквацца са слабейшага, кпіць з суседа

3. Хварэць, захварэць, хворы

В.

на

Хварэць на грып, хворы на сэрца

4. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапаціцца) і аддзеяслоўныя назоўнікі (тыпу гаворка)

часцей

В.


пра

Гаварыць пра падзеі, непакоіцца пра яго, думаць пра дзяўчыну, марыць пра сустрэчу, клапаціцца пра ўраджай.

Гаворка пра падзеі, мара пра шчасце.

5. Дзеясловы руху (тыпу ісці, бегчы, плыць, ехаць), волевыяўленчыя (выправіць, паслаць, прыслаць) пры абазначэнні мэты дзеяння

В.

па

у


Пайшоў у магазін па хлеб, паслаць па бацьку, схадзіць у бібліятэку па кнігу;

Пайсці ў грыбы, сабрацца ў ягады, збегаць у арэхі

6. Дзеясловы і аддзеяс-лоўныя назоўнікі са значэннем пачуцця смутку, жалю, тугі

М.

па

Сумаваць па школе, туга па радзіме

7. Дзеясловы і назоўнікі са значэннем дзеяння

В.

па

Хадзіць па пакоях, вандроўка па ваенных мясцінах.

8. Прыметнікі і прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання

Т.

за

Старэйшы за сястру, вышэйшы за яго; далей за ўсіх, хутчэй за ўсіх.

9. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца

Т.

З (са)

Ажаніцца з Марынай, ажаніў са сваёй дачкою.

: lapenica -> library
library -> Тэма: рэакцыі злучэння, раскладання, замяшчэння (шыфр Цэзара)
library -> Тэма: непалярная І палярная кавалентная сувязь (шыфр Цэзара)
library -> Артыкул Тэарэтычныя асновы грамадзянска- патрыятычнага выхавання
library -> Справаздача аб дзейнасці музея ўстановы адукацыі
library -> Расклад факультатыўных заняткаў на І паўгоддзе 2014/2015 н г
library -> Цыклаграма работы дуа “м-лапеніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”
library -> Гульня- віктарына "Наша Беларусь"




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка