Урок белорусской литературе на тему "Лірычная споведзь С. Грахоўскага ў вершы "



Дата канвертавання15.05.2016
Памер64.39 Kb.
ТыпУрок



Урок белорусской литературе

на тему “Лірычная споведзь С.Грахоўскага ў вершы "Мама"

И. А. Кравченко,

учитель белорусского языка и литературы первой квалификационной категории

Тэма: Лірычная споведзь С.Грахоўскага ў вершы "Мама".

Мэта:

1. Спрыяць свядомаму засваенню зместу верша, фарміраванню аналітычных уменняў.



  1. Фарміраваць навыкі выразнага чытання.

  2. Выхоўваць любоў, павагу, пачуццё пяшчоты і ласкі да маці. Абсталяванне: партрэт С.Грахоўскага, дзіцячыя малюкі мам, плакат з жанчынай-маці, выстава кніг, сачыненні вучняў па тэме, асабістыя вершы, плакат "Любая маці", выказванні на плакатах, карткі-схемы. Выказванш: 1. Дзеці свету, беражыце маці! Р. Гамзатаў.

2. Мы будзем вечна ўслаўляць тую жанчыну, чыё імя Маці... М. Джаліль

3. Голас незнаёмага можа здзвіць, Голас друга - на хвіліну спыніць, Голас любай - сагрэць сонцам лета, Голас маці- вярнуць з таго свету. М. Танк



Эпіграф: Без маці няма ні паэта, ні героя. М. Горю.
Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Уступнае слова настауніка.

- Наш урок я хацела б пачаць са слоў М. Горкага (зачытваецца эпіграф) -Што нам гаворыць пісьменнік гэтымі радкамі?
- Вобраз маці - увасабленне дабрыні, самаахвярнасці, бескарыслівасці. Само слова маці такое кароткае, але вельмі дарагое для кожнага чалавека. Маці -найдаражэйшы чалавек на свеце. Ніхто не можа так горка і ціха тужыць, як маці, ніхто не можа так моцна любіць, як маці, ніхто не ўмее так ахвяраваць сабой і цярпець, як маці. Праз якія толькі выпрабаванні не прайшла жанчына-маці дзеля шчасця сваіх дзяцей. Светлы вобраз маці не прамінуў ні водны паэт і пісьменнік. Аб самаахвярнасці Маці, яе турботах, пакутах, клопатах гавораць многія пісьменікі. (Зварот да выставы кніг)

I сведчаннем таму зяляецца вось гэтая выстава. Звярніце увагу, колькі кніг прысвечана маці. Бо кожны пісьменнік лічыў сваім святым абавязкам выказаць словы падзякі самаму дарагому і блізкаму чалавеку -маці. Не пакінуў без увагі гэты вобраз і С. Грахоўскі ў сваім вершы "Мама".

Але перад знаёмствам з вершам давайце праверым д/з, бо вы павінны былі падрыхтаваць:


  1. невялічкія сачыненні пра маці /10-96./

  2. крылатыя выразы пра маці або выразнае чытанне верша на памяць пра маці. /7-86./

3) Праверкад/з

4) Знаёмства з тэмай урока і вызначэчче мэтаў урока.

- 3 нашай размовы вы напэўна ужо зразумелі, што урок наш сённяшні будзе прысвечаны маці. Тэма ўрока гучыць так: "Лірычная споведзь С. Грахоўскага ў вершы "Мама". Таму давайце паспрабуем вызначыць мэты нашага сённяшняга ўрока.



/Вызначэнне мэт./

4) Знаёмства з вершам.

/ Чытанне верша настаунікам./

Які настрой выклікаў гэты верш? / Зварот да табліцы./ смутак, роспач/.

5) Высвятленне мастацкіх асаблівасцяў верша.

- Пры дапамозе чаго аўтар перадае пачуцці і думкі ў вершы? / Пры дапамозе мастацкіх сродкаў./



  • Назавіце дзеясловы, якія перадаюць дзеянні маці / не спала, падала ад зморы, глядзела ў змрок, прала кужаль, капала гліну, жала, хадзіла ў лес па дровы./

  • Падбярыце тэкставыя сінонімы да слова "мама" / Удава / Як вы разумееце гэта слова?

  • А якія эпітэты можна падабраць да слова "мама"?

  • У вершы ёсць метафары. Што гэта? Назавіце іх./ У сны прыйшло дзявочае імя; падала ад зморы галава; у час жніва зусім не чула ног/

  • Як вы іх разумееце? 7) Аналіз верша.

  • Што хвалюе, засмучае паэта?

  • Чаму, звяртаючыся да маці, паэт называе яе адзінокай? Які сэнс ён укладвае ў гэта азначэнне?

  • Якія радкі верша сведчаць аб тым, што доля маці была нялёгкай?

  • Як маці ставілася да сына? Што пра гэта гаворыць аўтар?

  • Вусна намалюйце:

а) паэта ў маладосці б) паэта ў сталым узросце.

  • Якая асноўная думка верша? / "Дарыце маці ласку і любоў, пакуль яна яшчэ жывая! 7

  • Скажыце, калі ласка, у якім узросце нам патрэбна маці?

8) Работа над інтанаваннем верша.
Выразнае чытанне верша.

/Работа па табліцы "інтанаванне верша'7

- Ваша задача падабраць да строф інтанацыйныя пачуцці, пры дапамозе якіх перадаць правільную інтанацыю верша. /Выразнае чытанне верша./

9) Зварот да малюнкау.

- А зараз разгледзім малюнкі мам, якія вы зраблі! Якімі ўсе стараліся паказаць сваіх мам? / Прыгожымш, з усмешкай, у светлым адзенні і г.д.



10) Праца над рэпрадукцыяй Г. Вашчанкі " Мацярынскія крылы".

  • Што вы бачыце на першым і другім планах карціны?

  • Чаму рэпрадукцыя называецца " Мацярынскія крылы? "

11) Работа з плакатам " Любая мая".

- А зараз Вашы матулі чакаюць ад вас самых пяшчотных і ласкавых слоў, паглядзіце, як уважліва, з любоўго яны глядзяць на вас. I зараз я папрашу вас на падрыхтаваных дома сардэчках напісаць самыя пяшчотныя словы ў адрас сваіх матуль і змясціць пад фотаздымкам. А на бацькоўскім сходзе я абавязкова аддам іх вашым матулям. I памятайце, што разам з гэтымі словамі вы аддаяце часцінку свайго сэрца.

/ Пад музыку дзеці працуюць./

12) Чытанне дзецьмі ўласна напісаных вершаў, прысвечаных маці.

- А зараз мы праслухаем вершы, якія вы самі нашсалі і прысвяцілі сваім матулям. /Пад музыку дзеці чытаюць/



13) Малітва за маці.

- Зараз я папрашу ўсіх устаць і вымавіць словы малітвы за тую адзіную, якая падарыла нам самае дарагое - жыццё.

Памолімся за маці!

За ласку і пяшчоту рук,

За чуйнае сэрца,

Бяссонныя ночы,

За дужасць і смеласць,

Любоў і падтрымку,

За веру і радасць,

За шчырасць і дбайнасць.



14) Падяглгльненне.

  • Скажыце, калі ласка, калі мы адзначаем Дзень маці? /14 кастрычніка/.

  • 3 якім святам супадае? / Пакрова/.

  • А ці азначалася гэта свята раней?

  • Дзякуючы каму з'явілася ў нашым календары гэтае свята?

/ Ураду, які вядзе актыўную палітыку ў абарону правоў маці. А з 1996 г. у нашай краіне гэтае святав адзначаецца афіцыйна.

  • Як вы віншуеце сваіх матуль у святы? Як робіце ім прыемнае? /Чытанне ўласнага верша, вусае выказванне, дапамога маці./

  • А ці бывае сорамна вашым матулям за вас?

15) Рэфлексія.

- Зараз я прапаноўваю вам падарываць кветачку матулі. Калі ўрок вам спадабаўся - матулі, якая усміхаецца; калі не спадабаўся - сумнай, а калі вы адчувалі поўнае раўнадўшша - вось гэтай матулі, але разам з гэтым пастаўце на кветачцы сабе адзнаку за ўрок, на колькі вы працавалі



16) Д/з.

Верш на памяць.









База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка