Урок белорусской литературы по теме «Праблема асабістага шчасця ў творы І. Мележа\ Палеская хроніка»



Дата канвертавання15.06.2016
Памер99.54 Kb.
ТыпУрок
Урок белорусской литературы

по теме «Праблема асабістага шчасця ў творы І.Мележа" Палеская хроніка»
И. А. Кравченко,

учитель белорусского языка и литературы первой квалификационной категории Тэма: Праблема асабістага шчасця ў творы І.Мележа" Палеская хроніка



Мэта: Раскрыць значэнне вобразаў Ганны і Васіля, унутраны свет герояў; развіваць звязную мову, выпрацоўваць навыкі параўнальнага і псіхалагічнага аналізу; выхоўваць пачуццё прыгожага; павагу да лепшых нацыянальных здабыткаў.

Эпіграф:

" I можа шчасце менавіта ў гэтым, Каб любаму аддаць усе гады...."

У. Караткевіч.

Абсталяванне:

Партрэт I. Мележа, каляровыя лісты паперы, маркер,

табліцы, беларускія нацыянальныя касцюмы.
Ход урока.

I. Арганізацыйны момант.

II. Уступнае слова настаўніка.


  • Чытаючы " Палескую хроніку" I. Мележа, вы, напэўна, не маглі не захапляцца галоўнымі героямі гэтага твора. Бо са старонак рамана яны паўстаюць перад намі як жывыя людзі са сваімі клопатамі, хваляваннямі, меркаваннямі. Мы сачылі за іх працай, за іх грамадскімі справамі, за іх узаемаадносінамі, за нараджэннем самага лепшага і пяшчотнага пачуцця паміж маладымі людзьмі- каханнем. I кожны з галоўных герояў па-свойму прымаў гэты каштоўнейшы божы дар. Але чаму Іван Паўлавіч, звёўшы на пэўны час разам маладых людзей, вырашае , што кожны герой павінен ісці па жыцці сваім шляхам? Напэўна, на гэта ёсць свае прычыны, у якіх мы з вамі і павінны сёння на ўроку разабрацца.

  • Але перад тым , як прыступіць да разгляду нашай тэмы ўрока,вам прапануецца яшчэ раз сустрэцца з галоўнымі героямі "Палескай хронікі" I. Мележа-Ганнай Чарнушкай і Васілём Дзятлам у час іх спаткання.І яшчэ раз пераканацца, што тое пяшчотнае пачуццё, якое ўзнікла паміж гэтымі маладымі людзьмі, з'яўляецца самым лепшым у чалавечых узаемаадносінах.

  • Але, ведаючы па зместу твора, што Ганна і Васіль не застануцца разам, напрошваецца пытанне, што з'явілася прычынай таго , што жыццёвыя шляхі галоўных герояў разышліся? Хто ў гэтым вінаваты? I таму на працягу ўрока мы павінны ў гэтым разабрацца.

ІІІ.Інсцэніроўка.

( ст. 138-140, "Зямля бацькоў, зямля святая."М. Б. Яфімава)

Тэма нашага сённяшняга ўрока гучыць так : "Праблема асабістага шчасця ў творы I. Мележа"Палеская хроніка". Ужо з самой назвы тэмы напрошваецца пытанне, у чым жа праблема асабістага шчасця ў творы? Таму мэтай нашага сённяшняга ўрока і будзе з'яўляцца вырашэнне і абмеркаванне гэтай праблемы. Працаваць сёння на ўроку мы будзем як індывідуальна, так і ў групах.

IV. Размеркаванне пытанняў.

- На дошцы змешчаны тры пытанні:



  1. Як Васіль уяўляе асабістае шчасце?

  2. Чаго вартая Ганна-асуджэння ці шкадавання?

III. Гістарычная заканамернасць і роля выпадку як наканаванне.

- Цяпер вы павінны падумаць і зрабіць свой выбар, вызначыўшы для сябе , якое з гэтых пытанняў вы лічыце з'яўляецца больш актуальным і вядучым у раскрыцці тэмы сённяшнягаўрока?



V.Складанне графіка актуальнасці пытанняў.

  • Цяпер, калі вы вызначыліся ў сваім выбары пытання, мы павінны скласці дыяграму абраных вамі пытанняў.Таму падыміце рукі тыя, хто лічыць,што пытанне № 1 з'яўляецца вядучым у раскрыцці сённяшняй тэмы.(Асістэнт робіць на графіку адзнаку.)

  • А зараз тыя,хто лічыць, што пытанне №2 з'яўляецца вядучым? (Робіцца адзнака).

  • Ну і апошняе, трэцяе пытанне. (Робіцца адзнака)

  • Вось цяпер з нашага графіка наглядна відаць ваша меркаванне, што пытанне №... з'яўляецца вядучым, але гэтага пакуль што недастаткова. Япрапаноўваю вам падзяліцца на групы ў залежнасці ад вашага выбару. Тыя, хто вырашылі, што пытанне №1 з'яўляецца вядучым, займаюць 1 стол і працуюць на чырвоным лісце паперы, хто другое - 2 стол і працуюць на зялёным лісце паперы, і тыя, хто трэцяе - 3 стол і працуюць на белым лісце паперы.

VI. Індывідуальна-групавая сэнсатворчасць.

- Ну а цяпер я даю вам 10 хвілін для таго, каб вы ў групе ўсе разам больш дакладна абмеркавалі адказ на абранае пытанне, а лідэр групы зафіксуе на лісце паперы вашы адказы,а пасля прадставіць вынікі творчай работы групы. Працуем ціха, каб не перашкаджаць іншым.



VII. Абмен сэнсамі. Прадстаўленне вынікаў работы творчых груп.

- Слова для абагульнення свайго пытання мае лідэр 1 групы:


(Пазнаёміўшыся з Васілём, мы мяркуем, што шчасце, на яго думку, немагчыма без зямлі і багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, і ў гэтым нічога дзіўнага няма. Але шлях, які выбірае Васіль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносіць шчасця. Калі ён даведаўся, што да Ганны заляцаецца мясцовы багацей Яўхім Глушак, адразу адступіўся ад свайго

кахання. Адступіўся не таму што разлюбіў, а таму што папярэдняе жыццё яго вучыла: багатым не адмаўляюць, багатыя заўсёды перамагаюць. Ён не асуджае Ганну, калі тая дала згоду выйсці за Яўхіма замуж.

Сваёй жыццёвай філасофіяй ён разумее, што і яму лепш узяць дзеўку з пасагам, што шлюб Ганны з Яўхімам дапаможа ёй матэрыяльна. 3-за зямлі ён ахвяраваў сваім каханнем. Зямля – гэта яго мара, яго памкненні жыцця. Зямля - яго радасць і гора, светлыя мары і горкія пакуты. Гэта яго праца, творчасць, духоўнае багацце. Без зямлі - гэта ўжо не ён. У гэтым імкненні ён адлюстроўваў болыпую частку сялянства, якая пры спрыяльных гістарычных умовах накарміла б усю краіну.

I з усяго сказанага намі, мы пераконваемся ў тым, што гістарычныя ўмовы ўплывалі на жыццёвыя лёсы маладых людзей не на іх карысць.)


- Слова для абагульнення свайго пытання мае лідэр 2 групы:
(Мы мяркуем так, што кожнаму чалавеку ўласціва рабіць памылкі. I не выключэннем з'яўляецца галоўная гераіня "Палескай хронікі" Ганна Чарнушка. Мы не маем права яе асуджаць за тое, што здольная пастаяць за сябе, яна раптам згаджаецца выйсці замуж за Яўхіма, за нялюбага ён чалавека. Ніякага высокага пачуцця Яўхім у яе не выклікаў, а наадварот,- здзіўляў сваім нахабствам. Пасля здарэння ў малінніку, яна зненавідзела яго. I раптам дае згоду выйсці за яго замуж. I гэты крок можна растлумачыць тым, што Ганна- дачка свайго часу. Яна з малаком маці ўвабрала ў сябе пэўныя ўяўленні, перакананні, па якіх жылі, жывуць і па якіх, думалася ёй, будуць жыць людзі. Па гэтых законах, калі прыйшла пара, дзеўцы трэба абавязкова ісці замуж, ісці на свой хлеб. Бо ніякай упэўненасці, што прыйдзе той, каго яна кахала, што прыйдзе яе Васіль, не было. Яна сэрцам адчувала, што яму патрэбна іншая жонка, а не беспасажніца. Тым больш, што ў Куранях ніхто не ставіўся сур'ёзна да кахання. Але Ганне хацелася інакш, хацелася пераступіць старыя законы, але нават Васіль, самы блізкі ёй чалавек, не памог ёй у гэтым, паверыў у плётку. I яна супакойвае сябе сама, што спрадвеку было так, што "не дзеўка чалавека выбірае, а чалавек яе". Верылася, што сцерпіцца, злюбіцца. Да таго ж, воля бацькоў для дзеўкі - божая воля. I Ганна падпарадкоўваецца старым парадкам, бо яна- дзіця свайго часу. I мы не бачым нейкай пэўнай віны Ганны ў тым, што жыццёвыя шляхі маладых людзей, Васіля з Ганнай, разыходзяцца. На нашу думку, у гэтым вінаваты той гістарычны час, у якім жыла галоўная гераіня "Палескай хронікі".)

I калі мы зробім невялікае параўнанне паміж галоўнымі героямі ,то ўбачым, што ўчынкі Ганны бескарыслівыя, пазбаўленыя разліку. Трапяткое, чыстае і пяшчотнае яе каханне да Васіля. Непакорлівая і рашучая, яна ў пэўны момант губляе цвёрдасць і падпарадкоўваецца волі бацькоў, даўняй традыцыі "сцерпіцца- злюбіцца". У адрозненне ад Васіля,Ганна здольна дзеля ўласнага шчасця на рашучыя ўчынкі, гатова ахвяраваць сабой дзеля чагосьці больш важнага.


- Слова для абагульнення свайго пытання мае лідэр 3 групы:
(Мы мяркуем, што асноўны ўплыў на жыццёвы лёс і выбар асабістага шчасця для галоўных герояў зрабіў той гістарычны час, у які жылі героі "Палескай хронікі", а таксама тое традыцыйнае, якое існавала спакон вякоў у жыцці куранеўцаў. I вось гэтая трагедыйная сутнасць гістарычных падзей, якія перажывала вёска ў канцы 20-х пачатку 30-х гадоў, асабліва выразна паказана ў творы на вобразе Васіля. Дзве страсці, дзве любові ў гэтага персанажа —зямля і Ганна. Нейкі час, і гэта самы шчаслівы час у яго жыцці, яны суіснуюць побач. Васіль становіцца гаспадаром, узвальвае на свае плечы ўвесь сялянскі клопат. Тады ж нараджаецца глыбокае пачуццё да Ганны. У час спатканняў, горнучы да сябе дзяўчыну, ён думае-марыць пра зямлю. Калі Ганна выходзіць замуж, у яго застаецца адна любоў - зямля. Аднак у яго жыццё зноў уваходзіць Ганна.Васіль пастаўлены перад выбарам: зямля ці каханая жанчына- і герой зноў выбірае зямлю. I гэта , здаецца нам, заканамерна для таго часу.

Старое і новае, змрочнае і светлае, злое і добрае перапляліся ў душы Васіля асабліва моцна і трагічна. Калі Ганна здольна дзеля ўласнага шчасця на рашучыя ўчынкі, то Васіль цалкам знаходзіцца ва ўладзе мужыцкай мудрасці і верыць ва ўсталяваны парадак, у вечныя законы жыцця.

Таму мы лічым, што разрыў паміж галоўнымі героямі з'яўляецца не выпадковым, а гістарычна заканамерным.)
Абагульненне:

- Выслухаўшы творчыя работы груп, мы прыйшлі да адзінага выніку, што разрыў паміж галоўнымі героямі з'яўляецца не выпадковым, а гістарычна заканамерным. Значыць пытанне №3 з'яўляецца вядучым ў раскрыцці тэмы ўрока? Падыміце рукі тыя, хто так лічыць! …

Таму зараз давайце звернемся яшчэ раз да нашай дыяграмы і паглядзім, як змянілася наша меркаванне па вырашаемай праблеме ў адрозненне ад пачатку ўрока. Калі на пачатку ўрока вядучым у нас было пытанне №1, то на прыканцы ўрока - пытанне№3. Дык да чаго мы прыйшлі?

Заключнае слова настаўніка.

- Мележ удала паказаў у сваім творы, як складаліся ўзаемаадносіны паміж галоўнымі героямі і вырашэнне праблемы асабістага шчасця ў пач. 20 ст., а зараз другі час, другія людзі.

-Як вы разумееце асабістае шчасце ?

Напрыклад, Ул. Караткевіч лічыць (зварот да эпіграфа сённяшняга ўрока ), што : «I можа шчасце менавіта ў гэтым, каб любаму аддаць усе гады ...»

-Як вы лічыце, і ці згодны вы з ім ? Ці можна зараз пабудаваць сваё шчасце асобна ад дзяржавы ?

(Што для мяне шчасце ? Адказаць на гэтае пытанне вельмі складана. Адно я ведаю дакладна : толькі жывучы на радзіме, чалавек можа адчуваць сябе сапраўды шчаслівым. А радзіма для кожнага чалавека звязана з зямлёю, на якой ён жыве , з роднаю моваю, з сімвалам Беларусі - бусламі. Я лічу, што ў свеце вельмі мала такіх людзей, якія апынуўшыся на чужыне, не сумавалі б па родным краі, сонцы, небе, буслах.

Калі ты трымаешся заўсёды сваёй роднай зямлі, то тады ты будзеш шчаслівы.
Я ўпэўнена, што народ Беларусі знойдзе сваё шчасце, і дапамогуць нам у гэтым чароўная моц роднай зямлі і роднае слова.)

- Праслухаўшы ….., можна прыйсці да выніку, што яна будзе шчаслівай толькі тады,калі будзе жыць на радзіме.

- А што ўяўляе сабою ўвогуле шчасце ?

- Скажыце, а ці можам мы лічыць шчасцем узаемаадносіны паміж каханымі людзьмі ? Якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, з якім вы вырашаеце ісці па жыцці побач ? (Шчырасцю, сардэчнасцю, адказнасцю, узаемапавагай, адкрытасцю, даверлівасцю і інш.)

- Але ў вобразе Васіля Ганна такога чалавека не знайшла. I нават калі зараз сустрэць на сваім шляху такога чалавека як Васіль, то жаданага шчасця таксама не атрымаеш. Бо не адчуеш з боку гэтага чалавека жаданай падтрымкі.

- Таму хацелася б пачуць, як вы бачыце сваё шчасце побач з каханым чалавекам ? (Адказы вучняў)


Абагульненне:

- Ітак, выслухаўшы ўсе вашы выказванні на тэму шчасця, мы прыйшлі да высновы, што кожны чалавек - творца свайго шчасця. I я думаю, што завяршэннем размовы аб шчасці і будуць радкі М. Танка з верша "Шчасце".

Простае шчасце людское, Так, як і наша з табою,

Пэўна, складаецца з солі,

3 хлеба, сабранага ў полі,

3 поту, з дарожнага пылу,

3 роднага небасхілу,

Дружбы мацнейшай ад смерці,

3 песні... I так мне здаецца : Каб з чаго іншага скласці, Дык ці было б яно шчасце ?

IX. Рэфлексія вынікаў дзейнасці.

- I на прыканцы ўрока я хацела б пачуць вашы ўражанні ад правядзення гэтагаўрока, ваш эмацыянальны стан, адзнака вашай індывідуальнай дзейнасці ў складзе групы, і ці задаволены вы вырашэннем свайго пытання па гэтай тэме.

(Выказванні вучняў па табліцы).

Рыфлексія вынікаў дзейнасці.



  1. Аналіз эмацыянальнага стану на ўроку.

  2. Адзнака індывідуальнай дзейнасці ў складзе групы.

  3. Ці задаволены вы вырашэннем свайго пытання па гэтай тэме.

(1. У нашай групе панаваў добры настрой на працягу ўсяго ўрока, і гэта было выклікана тым, што мы яшчэ раз у пачатку ўрока сустрэліся з галоўнымі героямі. Таму былі неабыякавыя да вырашэння абранага пытання.



  1. Самымі актыўнымі ў вырашэнні і абмеркаванні абранага пытання былі.... і яны заслугоўваюць адзнакі....

  2. Мы задаволены вырашэннем свайго пытання па праблеме асабістага шчасця ў творы. I. Мележа, бо ўсе прыйшлі да адзінага выніку, што гістарычны час, умовы, у якіх жылі галоўныя героі, былі прычынай

разрыву адносін паміж маладымі людзьмі.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка