Урок Дыцукрыды. Цукроза



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.5 Kb.
ТыпУрок
Урок

Дыцукрыды. Цукроза.

Адкажыце, у вас добры настрой?

Вы хочаце быць шчаслівымі?

Чым выдзяляецца шчаслівы чалавек?

Усміхаецца.

Вучоныя даказалі, што рэчыва, якое мы сёння будзем з вамі вывучаць і есць часцінка шчасця, т.як людзі, якія яго ўжываюць часцей усміхаюцца, у іх добры настрой, другія вучоныя даказалі, што гэта рэчыва—наркотык, т.як ад яго наступае сапраўдная залежнасць. Вучні нашага класа абажаюць вырабы, якія немагчыма было б стварыць без гэтага рэчыва. У Чэхіі і на Украіне нават узвялі помнікі гэтаму рэчыву за яго універсальнасць і смакавыя якасці. Здагадаліся, што гэта за рэчыва.



Так цукар.

-Якія адносіны ён мае да папярэдняга ўрока.

Так ён адносіцца да вугляводаў.

-Якія групы вугляводаў вы ведаеце.

-Прадстаўніка якой групы мы ўжо вывучылі.

-Якая яе малекулярная формула

-Якія формы характэрны для глюкозы

-Якімі фізічнымі ўласцівасцямі валодае

-Якія есць функцыянальныя групы

-Якія хім.ул характэрны

-У выніку якога працэсу ўтвараецца ў прыродзе

-Дзе прымяняецца

Сёння мы будзем даследаваць цукрозу. Якія будуць меркаванні па планаванню даследавання?

Састаў. Будова…

Запішам тэму ўрока Дыцукрыды. Цукроза

Для напісаня навуковай працы па тэме “Дыцукрыды. Цукроза” прапаную стварыць дзве даследчыя лабараторыі.



ТБ

1.Кароткая гістарычная спраўка “Дзе, калі ўпершыню сталі выкарыстоўваць цукар у ежу?”

Самы старажытны від цукру—трысняговы. Радзіма—Індыя. У 1747г. нямецкі хімік Маргграф вылучыў “еўрапейскі цукар” з цукровых буракоў.

2. Да якой групы вугляводаў адносіцца цукроза і чаму?

3.Фізічныя ўласцівасці цукрозы

4.Даказаць якасны састаў цукрозы

*насыпаць у фарфоравую чашку цукровай пудры і прыліць некалькі кропель сернай кіслаты

5. Значэнне цукрозы для чалавека


1.З астаткаў якіх монацукрыдаў складаецца цукроза? Як можна у гэтым пераканацца?

Запішыце ўраўненне гідролізу цукрозы.

2.Чым адрозніваецца фруктоза ад цукрозы. Дзе змяшчакцца?

2.Якія функцыянальныя групы есць у цукрозы? (рэакцыя са свежапрыгатаваным гідраксідам медзі)

*узяць 1мл.NaOH,дабавіць 2 кроплі Cu(OH)2 і дабавіць 0,5мл.раствора цукрозы, перамяшайце. Які колер раствору? Аб чым гэта сведчыць?

3. Выкарыстанне цукрозы.

Цукар прымяняецца ў харчовай прамысловасці. 90% кандытарскіх вырабаў (тарты, канфеты, крэмы, марожанае, шакалад і інш) немагчыма было б стварыць без цукару

Некаторыя авіамадэлісты выкарыстоўваюць цукар разам з іншымі кампанентамі для стварэння сапраўднага паліва, якім запраўляюць свае мадэлі і яны лятаюць.

У адным даследніцкім інстытуце ствараюць мабільныя тэлефоны, якія будуць працаваць не на стандартных батарэйках і акамулятарах, а на цукры. Каэфіцыент карыснагадзеяння новага вырабу будзе пераўзыходзіць звычайны ў 8 разоў
Фізхвілінка.

Хто сёння піў чай?

Хто піў чай з цукрам?

Хто любіць пірожанае?

Хто любіць марожанае?

Хто раўнадушны да салодкага?

Каму падабаецца вучыць хімію?

Каму веды, набытыя на ўроках хіміі спатрэбяцца ў жыцці?


Дрэва навукі ўсімі каранямі ўваходзіць у практыку.

1259, 1260, 1261 стар.170

Д/З. пар .48.пр.3. задача 8

Выходзячы кантроль:

1.Формула цукрозы а)C6H12O6,б)C12H22O11

2.Цукроза адносіцца да:а)монацукрыдаў, б)дыцукрыдаў, в)поліцукрыдаў

3.Для цукрозы характэрны рэакцыі гідролізу: а)так,б)не

4.Якія рэчывы ўтвараюцца ў працэсе гідролізу: а) толькі глюкоза,б)глюкоза і фруктоза, в)толькі фруктоза

5.Формула фруктозы:а)а)C6H12O6,б)C12H22O11

6.Цукроза пад дзеяннем моцных акісляльнікаў:а)раскладаецца, б)нічога не адбываецца

7. У цукрозы есць гідракса-групы:а)так,б)не

8.Якую расліну вырошчваюць у РБ для атрымання цукру:а)цукровы трыснёг, б)цукровы бурак

9.Штучны мёд атрымліваюць з: а)мёду, б)цукру

10.Ці засвойвае арганізм чалавека цукрозу: а) так,б)не

Рэфлексія.Сіквейн

Цукроза

Салодкая, бурачніковая, трысняговая



Раствараецца, гідралізуецца, разбураецца, раскладаецца

Важны прадукт харчавання



Энергія
: DswMedia
DswMedia -> Дырэктар Лебедзеўскай сярэдняй школы А. А. Гарбачова
DswMedia -> Алімпіяда па беларускай мове 11 клас №1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў
DswMedia -> Тэма ўрока “Азёры” Задачы
DswMedia -> Царква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
DswMedia -> Узгоднена зацверджана пастанова 8/81 ад 01. 09. 2015 Загад дырэктара
DswMedia -> І.І. Троцкая 1-4 класаў на І паўгоддзе 2015/2016 н г
DswMedia -> Лідскія пуцявіны Ігната Іпалітавіча Дамейкі
DswMedia -> Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа
DswMedia -> Тэма: Множанне някруглага Тэма




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка