Урок этычнай граматы (3 клас) Настаўнік



Дата канвертавання30.06.2016
Памер98.07 Kb.
ТыпУрок
Дубинина Е.И.

(г. Щучин, ГУО “Средняя школа №2 г. Щучина”)


Паўсядзённы этыкет

Урок этычнай граматы (3 клас)


Настаўнік:

Этыкет – гэта ўстаноўлены парадак паводзін, форм абыходжання. “Добры дзень,дзеці”, - лёгка і прывычна кажу я. Вучні гэтак жа легка і прывычна адказваюць. Але якімі толькі прывітаннямі не карыстаюцца людзі! Салют! Прывет! Салам Алейкум! Чао! Хау ду юду!

Рукі, жэсты, якімі здаўна абменьваліся людзі розных краін у момант прывітання, яшчэ больш разнастайныя. Адны кланяліся ў пояс, другія падалі на калені і ўдараліся лбом аб зямлю, трэція падносілі руку да лба і сэрца. А афіцэры каралеўскіх гвардый звонка цокалі абцасамі і апускалі, быццам падсечаныя, галовы на грудзі. Шыкоўныя дамы прысядалі ў глыбокім рэверансе. Доблесныя мушкецеры, прыгожа схіліўшыся, памахвалі сваімі раскошнымі капелюшамі. Рыцары падымалі цяжкія шлемы і сцягвалі з рук баявыя рукавіцы. Рабы старажытнага Рыма агалялі брытыя галовы. Словам, усяго не пералічыш.

Ды і цяпер. Паглядзіце навокал. Вось прайшлі вайскоўцы – аддалі чэсць. Сустрэліся двое мужчын – паціснулі адзін аднаму рукі. Жанчыны, напэўна, калі доўга не бачыліся – абдымаюцца.



Этыкет:

Так, па-рознаму адзначаюць людзі сустрэчу з іншым чалавекам. І ўсе ж агульнае тут есць. Ухіліцца ад прывітання або не адказваць на яго ва ўсе часы і ва ўсіх народаў лічылася верхам невыхаванасці і непавагі да людзей. Бо ў паклоне, у кароткіх словах прывітання вельмі вялікі і важны змест: “Я цябе бачу, чалавек, ты прыемны. Ведай, што я цябе паважаю і хачу, каб і ты да мяне добра адносіўся. Я жадаю табе ўсяго самага добрага: здароўя, міру, весялосці, шчасця.”



Вучаніца:

Здраствуйте, - поклонившись мы друг другу сказали.

Хотя были совсем незнакомы.
Здравствуйте! Что особенного тем мы друг другу сказали?

Отчего же на капельку солнца прибавилось в мире?

Отчего же на капельку счастья прибавилось в мире?

Отчего же на капельку радостней сделалось в жизни?


Настаўнік:

Вось бачыце, вы павіталіся – і на крышачку радасней зрабілася жыцце. Праўда, многае тут залежыць яшчэ ад таго, як вы павіталіся. Адзін хлопчык скардзіўся, што з “гэтымі здароўканнямі” – адны непрыемнасці. Я, кажа, хутка нервовы ад іх стану. Я на вуліцы толькі і кручу галавой, каб якога знаемага не прапусціць. Як убачу, “здрасьце” крычу. І мне яшчэ вымову робяць. “Да чаго ж ты, Кеша, некультурны! – Проста жах!” Стала зразумела, што да чаго, калі ўбачыла, як ен вітаецца. Бяжыць па вуліцы: рукі ў кішэнях, кепка на вочы насунута, каўнер падняты, ногі бляшанку падбіваюць. Насустрач яму школьная медсястра. Ен на бягу пракрычаў не то “дрась”, не то “брысь” і паімчаўся наперад. А яна толькі рукамі развяла і цяжка ўздыхнула.

Не, вітацца з чалавекам трэба так, каб на крышачку сонца прыбавілася ў свеце. Вось, адкажыце, напрыклад, хто вітаецца першым, калі сустрэліся малодшы і старэйшы? Хлопчык ці дзяўчынка? І дарэчы, хто падае першым руку?

Этыкет:

А вось гэтыя пытанні складаныя.



  1. Ты ідзеш з таварышам па вуліцы. Ен павітаўся з незнаемым табе чалавекам і прыпыніўся. Ці трэба павітацца і табе?

  2. Вы ўвайшлі ў аўтобус з задняй пляцоўкі і ўбачылі, што ля пярэдніх двярэй стаяць вашы сябры. Ці трэба вітацца з імі, а калі трэба, то як гэта зрабіць?

  3. З вамі, напэўна, такое бывала: сустракаеце чалавека часта, напрыклад, у скверыку, праз які ходзіце ў школу. Але незнаемыя з ім. Ці належыць у такіх выпадках вітацца?

  4. Ці можна замест “добры дзень” казаць ”прывітанне”?

  5. У школьным калідоры размаўляюць настаўнікі. Сярод іх Алег убачыў сваю настаўніцу і, праходзячы міма, ветліва сказаў: “Добры дзень, Ганна Іванаўна!” Ці не скажаце вы, якая дапушчана памылка? А можа, усе ў парадку?

Настаўнік:

Бачыце, што думкі разыходзяцца. Адным словам, здаецца, што лепш зрабіць так – думаюць адныя, інакш – другія. А між тым спрачацца тут асабліва няма чаго. Справа ў тым, што існуюць для падобных выпадкаў пэўныя правілы паводзін, якія ўсе разам утварвюць прыгожае слова. Якое? (этыкет)



Этыкет:

Часам можна пачуць такое: “Калі чалавек сеў за стол, ен павінен быць сыты. У якой руцэ ен трымае нож – усе роўна. Не, не усе роўна, як чалавек есць, ходзіць, садзіцца, вітаецца, звяртаецца да людзей, размаўляе з імі і, самае галоўнае, як ен гэта робіць. Мы з вамі не Рабінзоны. Мы жывем сярод людзей, і нашы словы, жэсты, учынкі не абыякавыя для тых, хто нас акружае.



Настаўнік:

Аднойчы на аўтобусным прыпынку дзяўчынка гадоў васьмі пільна разглядала абязвечаны шрамамі і апекамі твар пажылога чалавека. Ен падымае каўнер паліто, адварочваецца. Але дзяўчынка абыходзіць кругом, не міргаючы, глядзіць нават рот раззявіла ад цікаўнасці. Што адчувае пры гэтым вялікі і бездапаможны мужчына? Можа, успамінае нясцерпную гарачыню ўнутры пылаючага танка? Або недарэчную выпадковасць – кіслату, што трапіла на твар? Або бясконцасць часу на аперацыйным стале і сумны бальнічны пах? Не ведаю. Рашайце самі. Але ў адным я пераканана цверда: паводзіны чалавека – гэта справа не толькі яго асабістая. І асабліва ў нашы дні.

Але вельмі важна – знайсці правільную лінію паводзін. Бо ўсе людзі розныя.

Есць у італьянскага пісьменніка Д.Радары казка пра падарожніка Джаваніна. Гэты Джаваніна ў сваіх падарожжах трапіў аднойчы ў краіну саламяных людзей. Яны ўспыхвалі не толькі ад агню, але і нават ад гарачага слова. Жыхары краіны васковых людзей былі мяккія, падатлівыя, з усім згаджаліся. А шкляныя людзі вызначаліся такой крохкасцю, што маглі загінуць ад неасцярожнага дотыку. Вы цудоўна разумееце алегарычны сэнс казкі. Не трэба падарожнічаць, каб сустрэць падобных людзей. У кожнага з нас есць знаемыя, якія могуць успыхнуць ад аднаго слова, есць таварышы, якія ва ўсім згаджаюцца з вамі або, наадварот, заўседы гатовы спрачацца. Вы сустракалі людзей, якія крыўдзяцца з-за дробязей, і людзей, якія любяць пахваліцца. Сярод вашых сяброў, напэўна, есць спакойныя, ураўнаважаныя, нецярплівыя, нястрыманыя. Вядома ж, для кожнага з іх патрэбна свая лінія паводзін. Выхваляку спыніць жарт або нават насмешка. Але калі таварыш не ўпэўнены ў сабе або навічок у вашай кампаніі, ад жартаў на яго адрас лепш адмовіцца. Разабрацца ва ўсім гэтым не так і проста. Таму сярод многіх навук, без якіх не абысціся чалавеству, есць адна, абсалютна неабходная, для ўсіх. Гэта навука зносін. З самага дзяцінства трэба засвойваць яе, авалодаць уменнем паводзіць сябе сярод людзей так, каб ім было добра, прыемна, зручна.



Этыкет:

Я збіраюся завесці размову аб культуры паводзін у двары і на вуліцы. Бывае так: дзеці мараць прысвяціць свае жыцце людзям: вынайсці лекі ад усіх хвароб, навучыцца прадказваць землетрасенні, вырасціць персікі ў Арктыцы. Гэта цудоўныя мары. Але ж многае можна зрабіць ужо цяпер. І нічога, што вашы справы будуць не для Чалавецтва, а проста для людзей. Для тых, хто жыве ў вашым доме.

Паэт Кайсын Кумеў заўважаў: “Легка любіць усе чалавецтва – суседа палюбіць здолей”. Справядліва сказана. Азірнемся і пачнем не адкладваючы. Перш за ўсе, прыбраць з падаконніка ўключаны на ўсю моц магнітафон. Ідучы ў магазін, не забудзьце даведацца, можа, што купіць адзінокай бабулі, або хворай суседцы. Трэба і схадзіць да іх, спытаць пра іх здароўе. Шумныя гульні абавязкова праводзіць у двары, далей ад дома.

Настаўнік:

Размову аб тым, як паводзіць сябе ў школе, у доме, у двары, дзе мы жывем, мы праводзілі ўжо некалькі разоў, цяпер толькі трэба гэта ўсе выконваць, як вучыць нас ЭТЫКЕТ.

Дубинина Е.И. (г. Щучин, ГУО “Средняя школа №2 г. Щучина”)
МОЙ РОДНЫ КУТ…
(святочная праграма, прысвечаная 65-годдзю Перамогі)

(святочна ўпрыгожаная зала, гучыць песня “Беларусія” ў выкананні ансамбля “Песняры” На сцэну выходзяць вядучыя)


Вядучая : Наставііўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы. Гнёзды паўсюль.

І таму, мне здаецца, зямлю нашу, Беларусь, можна назваць зямлею пад белымі крыламі.



Вядучы: Чаму “Беларусь”. Есць некалькі варыянтаў паходжання гэтай назвы. Першы: белае адзенне даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры.

Вядучая: Другі: а ен ніяк не супярэчыць з першым. Калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы – здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Мы – адбіліся. І менавіта таму мы “белая,чыстая ад нашэсця татараў” Русь.

Вядучы: Якая яна, наша зямля? Ці ведаем мы свой родны кут? Аб гэтым наша сенняшняя сустрэча і гэтаму прысвечаны наш турнір знатакоў роднага краю.

Вядучая: Першы конкурс – конкурс літаратараў. Кожнай камандзе неабходна на паперы запісаць імены вядомых вам беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Вядучы: А пакуль каманды выконваюць заданне, паслухайце верш Т. Еўдакіменка “Беларусь”.

1) Беларусь – чароўны край;

Пушчы ды палеткі,

На вясковых паплавах

Расцвітаюць кветкі.

2) Беларусь – азёрны край,

Гарады ды сёлы,

Сіні-сіні небакрай,

Вечныя дубровы.
3) Беларусь – гняздо буслоў,

Птушак белакрылых,

Наша родная зямля,

Наш куточак мілы.

(Вядучая зачытвае імёны беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, запісаных кожнай камандай).

(Вядучы дае слова журы для падвядзення вынікаў I конкурса)

Вядучая: Праверым,як вы ведаеце беларускія песні. Музыкальны конкурс. Кожная каманда па чарзе павінна выканаць некалькі радкоў беларускай песні. Камандам даецца хвіліна для роздуму.

(Каманды думаюць, гучыць песня «Беловежская пушча» ў выкананні ансамбля “Песняры”).

(Вядучы дае слова кожнай камандзе для выканання беларускай песні па чарзе, да таго часу, пакуль яны могуць выканаць новую песню).

Вядучая: Журы падводзіць вынікі, а мы паглядзім беларускую польку ў выкананні вучняў нашай школы.

(Вучні выконваюць танец)

(Вядучы прадстаўляе слова журы)

Вядучая: Наступнае заданне дапаможа вызначыць вашу назіральнасць і веды аб нашай Гродзенскай вобласці. Можа, хто і ведае, што Гродзенская вобласць падзелена на 17 раёнаў.

Вядучы: Кожнай камандзе будзе дана картка з назвамі 2-х раёнаў Гродзенскай вобласці, а адзін іншай вобласці. Ваша задача:выкрасліць назву таго раёна, які не з’яўляецца раёнам Гродзенскай вобласці.

(Вядучыя раздаюць карткі з заданнем. Каманды абмяркоўваюць заданне. Ціха гучыць песня «Беловежская пушча».

(Пасля вядучыя па чарзе зачытваюць заданне кожнай каманды і іх адказы:)

Вядучая: Мастоўскі, Астравецкі, Баранавіцкі (Брэсцкая)

Вядучы: Лідскі, Валожынскі (Мінская), Воранаўскі.

Вядучая: Слуцкі (Мінская), Іўеўскі, Навагрудскі.

Вядучы: Слонімскі, Пастаўскі (Віцебская), Карэліцкі.

Вядучая: Зельвенскі, Дзятлаўскі, Шклоўскі (Гомельская).

Вядучы: Кобрынскі (Брэсцкая), Ваўкавыскі, Свіслацкі.

Вядучая: Журы падводзіць вынікі, а для ўсіх гучыць беларуская песня “Саўка ды Грышка”.

(Вучні выконваюць песню)

Вядучы: Слова журы.

Вядучая: Шматвяковую, вельмі багатую і цікавую гісторыю мае беларуская кухня. Асновай усяго з’яўляецца хлеб. Па наяўнасці хлеба меркавалі аб дастатку сям’і. З дзяцінства выхоўваліся паважлівыя адносіны да яго.Кінуць хлеб лічылася смяротным грахом. Калі хлеб па неасцярожнасці падаў, трэба было падняць і сказаць: “Даруй, Божухна”. Хлеб абагаўлялі.

Вядучы: У далёкім мінулым у муку ці цеста для прыгатавання хлеба дадавалі розныя прымесі. Здаралася, што ў галодныя часіны хлеб выпякалі з жалудоў, кары, шчаўя, лебяды.

А ў самыя неўраджайныя гады на дапамогу прыходзіла бульба. Нездарма ў нас яе называюць “другім хлебам”.

Вядучая: Наступны конкурс - выявіць лепшых знаўцаў кулінарыі. Кожная каманда павінна запісаць як мага больш страў, якія можна прыгатаваць з другога беларускага хлеба – бульбы.

(Каманды выконваюць заданне. Ціха працягвае гучаць песня «Белавежская пушча»).

(Затым вядучыя па чарзе зачытваюць назвы страў, напісаныя кожнай камандай).

Вядучы: Журы падвядзе вынікі. А ў нас яшчэ адна музыкальная паўза. (У выкананні старшакласнікаў гучыць беларуская народная песня “Купалінка”.)

Вядучая: Слова журы.

Вядучы: Хатнім заданнем усіх каманд было прыгатаванне нацыянальнай беларускай стравы. Кожная каманда павінна па выгляду стравы здагадацца, як яна называецца. Журы ацэніць і кулінарныя здольнасці і як вы справіліся з другой часткай задання.

(Ціха працягвае гучаць песня «Беловежская пушча», Удзельнікі каманд спрабуюць стравы і вызначаюць яе назву. Пасля вядучыя аб’яўляюць адказ кожнай каманды. Журы прыступае да ацэнкі правільнасці адказаў і кулінарных здольнасцей дзяцей).

Вядучая: Пакуль журы параіцца, каму аддаць перавагу ў гэтым конкурсе, паслухайце ўрывак з паэмы Я. Коласа “Новая зямля”.

(вычань выконвае ўрывак)

Вядучы: Даведаемся ад журы аб выніках гэтага конкурсу.

Вядучая: Беларусь называецца “Зямлёй з блакітнымі вачамі” – раздоллем рэчак і лугоў. Сапраўды, на Беларусі налічваецца амаль 10 000 азёр. У Беларусі 4 рэгіёны належаць да Паазер’я . Адзін з іх – Сярэдненёманская нізіна з азёрамі ў Гродзенскім і нашым Шчучынскім раёнах.

Вядучы: Яшчэ адзін конкурс заключаецца ў наступным: каманда з названых вядучым рэк павінна вызначыць тую, якая не працякае па тэрыторыі Беларусі.

Вядучая: Свіслач, Вялікая Нарач,Мурэй (самая вялікая рака ў Аўстраліі)

Вядучы: Сож, Лена (трэцяя па велічыні рака Азіі), Бесядзь, Днепр.

Вядучая: Ганг (свяшчэнная рака індусаў), Аршыца, Нёман, Прыпяць.

Вядучы: Бярэзіна, Кама (прыток Волгі), Ашмянка, Лоша.

Вядучая: Уша, Волма, Цемза (рака, на беразе якой размешчаны Лондан), Віхра.

Вядучы: Друць, Сена (рака, на беразе якой размешчаны Парыж), Альшанка, Свіна.

Вядучая: Цяпер нам засталося дачакацца вынікаў апошняга конкурсу і вынікаў усёй нашай гульні. Яшчэ адна музыкальная паўза – песня вядомага беларускага ансамбля “Песняры”.

(Гучыць песня “Мой родны кут …”)



Вядучы: Апошняе слова журы.

Вядучая.Дарагія сябры! Спадзяемся, што сёння было цікава ўсім : і ўдзельнікам, і гледачам. Наша пазнанне роднага краю сёння не скончылася. Яшчэ шмат “белых плям” у нашых ведах аб родным краі. Да новых сустрэч.
: innov
innov -> Конкурс чытачоў, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча Гучыць песня "Раманс". На яе фоне вядучы чытае
innov -> Праект «памяць сэрца»
innov -> Инновационной деятельности
innov -> Урок беларускай мовы, 8 клас
innov -> Аляхновіч С.І., Кулагіна Л. В. (г. Навагрудак, гімназія №1) праект “яна прыйшла да кожнага з нас”
innov -> Мэта: паглыбіць веды вучняў аб сваёй малекнькай Радзіме Задачы
innov -> Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» Мэта: выхоўваць у вучняў працавітасць, грамадскія пачуцці, далучаць ІХ да спадчыны нацыянальнай культуры
innov -> Фальклорнае свята “святое слова “хлеб” (для вучняў пачатковых класаў) Мэта
innov -> Зямля бацькоў- палі, лясы, крыніцы
innov -> Мы ўзышлі не з насення, што ветрам засеяна, – Мы не дзікай травы самарослыя парасткі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка