Урок фізікі ў 7 класе,,Рычаг. Умовы раўнавагі рычага Настаўнік Лашч Анатоль Міхайлавіч



Дата канвертавання20.05.2016
Памер24.09 Kb.
ТыпУрок

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пластоцкі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-базавая школа Любанскага раёна»

урок фізікі ў

7 класе

,,Рычаг.

Умовы раўнавагі рычага”

Настаўнік – Лашч Анатоль Міхайлавіч





Фізіка 7 клас

Тэма: Рычаг. Умовы раўнавагі рычага.

Мэты: Пазнаёміць вучняў з асноўнымі уласцівасцямі рычага і растлумачыць правіла раўнавагі сіл на рычагу.

Развіваць уменне аналізаваць розныя сітуацыі, вызначаць асноўныя характарыстыкі рычага: пункт апоры, пункт прыкладання сіл,плячо сілы, уменне карыстацца атрыманымі ведамі пры рашэнні практычных задач.

Выхоўваць культуру мовы, цікавасць да гісторыі развіцця фізікі, уменне працаваць у калектыве.

Ход урока


  1. Арганізацыйны момант:

Настрой класа на станоўчы вынік.

2. Паўтарэнне матэрыялу “Простыя механізмы” ( па картках)

Для самаацэнкі выдаю ацэначны ліст.



3.Апорныя словы: скорасць, сіла, вага, энергія, магутнасць, рычаг, работа, маса.

4. Паведамленне тэмы і мэты урока.

5. Новы матэрыял:

* Выкарыстанне рычага ў быце і тэхніцы.

* Адрозненне рычага першага і другога роду.

* Рычаг – любое цвёрдае цела, якое можа паварочвацца вакол нерухомай восі апоры.

* Дэмастрацыя доследа з рычагом.

* Адлегласць ад пункта апоры да прамой, уздоўж якой дзейнічае сіла, называецца плячом гэтай сілы.

* Вынік: чым большае плячо, тым меншая сіла.

*Здабытак модуля сіл на яе плячо – наз. момант сілы.

М = Fl (Н м)

F1l1 = F2 l2



F1 l2

F2 l1

*Рычаг знаходзіцца ў раўнавазе пры ўмове, што прыкладзеныя да яго сілы адваротна прапарцыянальныя даўжыням іх плеч.

* Рычаг пад дзеяннем дзвюх сіл, што ствараюць моманты, знаходзіцца ў раўнавазе ў тым выпадку, калі момант сілы, якая верціць рычаг па руху гадзіннікавай стрэлкі, роўны моманту сілы, якая верціць рычаг супраць руху

гадзіннікавай стрэлкі:

М1 = М2


*Калі на рычаг дзейнічаюць некалькі сіл, то неабходна знаходзіць сумы момантаў сіл.

6. Фізкультмінутка.

7. Замацаванне матэрыялу (па картках)

8. Паведамленне: “Адкрыцці Архімеда”

9. Падвядзенне вынікаў: Адзнакі, д/з §23

10 Рэфлексія:

З гэтым будзем яшчэ працаваць; Будзем карыстацца ў жыцці; Выкінуць як непатрэбнае.
: templates -> blog 170 -> schule -> flesh
templates -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
templates -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
templates -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”
flesh -> Тэма: Цяперашні і будучы час дзеяслова Мэты
flesh -> 1 картка. Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс
flesh -> Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
flesh -> Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
flesh -> Канспект занятка у 1-ай малодшай групе "Любімыя цацкі"




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка