Урок Маньковай Алены Фёдараўны, настаўніцы дуа "Якімаслабадская сярэдняя школа", 8 клас, беларуская літаратура Тэма: "



Дата канвертавання07.12.2016
Памер73.47 Kb.
ТыпУрок
Урок Маньковай Алены Фёдараўны,

настаўніцы ДУА “Якімаслабадская сярэдняя школа”,

8 клас, беларуская літаратура
Тэма: “Дзвюх плыняў вольнае зліццё”. “На гэту вудачку кахання папаў Машэка…” Сюжэт паэмы “Магіла льва” Янкі Купалы

Мэта:


Будуць ведаць паняцце “ліра-эпічныя жанры”, тлумачыць на прыкладзе паэмы Янкі Купалы “Магіла льва”, асноўныя падзеі паэмы.

Змогуць параўнаць паэму з народным паданнем пра Магілёў па наступных крытэрыях:

Героі, прычыны іх паводзін, ідэя

Сродкамі літаратурнага матэрыялу паўплываць на ўнутраны свет вучняў і стварыць сітуацыю маральнай ацэнкі герояў; садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай, калектыўнай і парнай дзейнасці (уменне ўважліва слухаць, з павагай ставіцца адзін да аднаго, паважаць і ўспрымаць думкі аднакласнікаў, працаваць у калектыве).


Мэта на мове вучняў: Буду ведаць, наколькі паэма Янкі Купалы адрозніваецца ад народнай легенды і навошта Купала “рэдагаваў “ народную легенду пра Магілёў.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы



На дошцы размешчана інфармацыя:

1.

( Фатаграфія помніку Я.Купалы


2.

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, -

Удзірванелы курган векавечны.

Дуб галлё распусціў каранасты над ім.

Сухазелле ў грудзі ўпілося;

Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, -

Аб мінуўшчыне ў жальбах галоссе.
На Купалле там птушка садзіцца, пяе,

У піліпаўку воўк нема вые;

Сонца днём распускае там косы свае,

Ночкай зоры глядзяць залатыя.


Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,

Перуны білі з краю да краю, -

Ён стаіць - гэта памяць людская, паказ...

Толькі гутарка ходзіць такая.


3. Фатаграфія Магілёва

4.


Работа ў парах: расстаўце малюнкі ў сэнсавай паслядоўнасці і сфармулюйце тэму ўрока (адказы вучняў: паэма Янкі Купалы “Магіла льва” ).
3.Актуалізацыя апорных ведаў

Пададзены два сінквейны , якія патрэбна размеркаваць на паняцці лірыка і эпас (работа ў парах).

1. Аповед пра падзею

Падрабязны, цікавы

Расказвае, характарызуе, апісвае

Дае мадэлі сітуацый і паводзін

?
2. Паэзія душы

Усхваляваная, мудрая

Вучыць суперажываць і разумець

Зачароўвае прыгажосцю і багаццем вобразаў

?

Узаемаправерка парамі выкананага задання.

Зваротная сувязь:

Якія словы “падказалі” правільны вывад?

Якія словы “адцягнулі ўвагу” ад правільнага адказу?

Правільны адказ: сінквейн №1 – эпас, №2 – лірыка.

4.Вывучэнне новага матэрыялу



Творчае заданне : скласці сінквейн ліра-эпас (работа ў групах)

Прыкладны адказ:

Дзве плыні

Сюжэтная і пачуццёвая

Расказвае, перадае пачуцці, захапляе

Паэмы, балады, байкі

Ліра-эпас



(Пасля агучвання сінквейнаў, групы абмяркоўваюць адказы, і на дошцы запісваецца адрэдагаваны сінквейн, дапаўняецца тэма ўрока.)

Буду ведаць:

  • паняцце “ліра-эпічныя жанры”.

Буду ўмець:

  • знаходзіць лірычнае і эпічнае ў творы;

  • адрозніваць лірычнае і эпічнае ў творы.



Паведамленні загадзя падрыхтаваных вучняў:

“Паданні пра Магілёў”



Першы вучань. Пра заснаванне Магілёва і яго назву існуе шмат цікавых легенд і паданняў. Найбольш пашыраная — пра асілка-разбойніка Машэку, які ў далёкай мінуўшчыне гаспадарыў у навакольных дрымучых лясах. Шмат ён бяды чыніў людзям, пакуль не загінуў ад рукі каханай дзяўчыны, ад якой так і не дачакаўся ўзаемнасці. Вялікі курган, насыпаны на магіле разбойніка, людзі назвалі Магілаю Льва. Потым заснавалі паблізу паселішча і далі яму назву Магілёў.

Другі вучань. Некаторыя гісторыкі звязваюць назву горада над Дняпром з канкрэтнай гістарычнай асобай — галіцкім князем Львом Данілавічам Могіем («Магутным Ільвом»), які нібыта збудаваў на гары ў 1267 годзе драўляны замак у сутоках рэчак Дубравенка і Дняпро (археалагічныя раскопкі не выявілі гэтага ўмацавання). Некаторыя даследчыкі лічаць, што назва Магілёва паходзіць ад імя князя полацкага Льва Уладзіміравіча (Льва Магутнага). 3 гэтага ж года Магілёў упершыню ўпамінаецца і ў старадаўніх пісьмовых крыніцах.

Трэці вучань. Народнае паданне звязвае назву горада з імем асілка Машэкі, над магілай якога насыпалі вялікі курган, названы Магілай Льва (захавалася ўрочышча Машакоўка). Народны паэт Беларусі Янка Купала апрацаваў гэту легенду ў аднайменную паэму. Паводле «Запісак ігумена Арэста», у старажытнасці на месцы Магілёва быў стан разбойнікаў (іх атамана звалі Магіла) і шматлікія магілы забітых імі людзей, каля якіх узнікла вёска Магілка.

Абмеркаванне выканання задання.(Парная работа)

Як вы думаеце, якое з прыведзеных паданняў магло легчы ў аснову паэмы Я.Купалы? Патлумачце выбар паэта.

Падсумаванне.

Увагу Янкі Купалы прыцягнула гісторыя няшчаснага кахання. Рамантыка па складзе характару, Купалу прыцягвалі незвычайныя ўчынкі- смерць разбойніка ад рук каханай дзяўчыны. Неадназначнасць маральнай ацэнкі ўчынкаў герояў пакладзена ў аснову паэмы.
Чытанне паэмы і аналіз.

Вучні знаходзяць агульнае і адрознае паміж сюжэтамі паэмы і народнага падання па плану:

Героі

Паводзіны герояў і іх прычыны



Ідэя
Хутчэй заўсё, вучням будзе цяжка правесці параўнанне па апошняй пазіцыі – ідэя.

Пагэтаму дамашняе заданне будзе наступным:

Перачытайце лірычныя адступленні паэмы.

Якая роля лірычных адступленняў у паэме?

Падумайце, якую падказку даюць лірычныя адступленні для разумення ідэі паэмы?
VI. Рэфлексія


  • Сёння на ўроку я даведаўся, што…

  • Я зразумеў, што…

Дадатак 1
Паданні пра Магілёў

Пра заснаванне Магілёва і яго назву існуе шмат цікавых легенд і паданняў. Найбольш пашыраная — пра асілка-разбойніка Машэку, які ў далёкай мінуўшчыне гаспадарыў у навакольных дрымучых лясах. Шмат ён бяды чыніў людзям, пакуль не за гінуў ад рукі каханай дзяўчыны, ад якой так і не дачакаўся ўзаемнасці. Вялікі курган, насыпаны на магіле разбойніка, людзі назвалі Магілаю Льва. Потым заснавалі паблізу паселішча і далі яму назву Магілёў.


Некаторыя гісторыкі звязваюць назву горада над Дняпром з канкрэтнай гістарычнай асобай — галіцкім князем Львом Данілавічам Могіем («Магутным Ільвом»), які нібыта збудаваў на гары ў 1267 годзе драўляны замак у сутоках рэчак Дубравенка і Дняпро (археалагічныя раскопкі не выявілі гэтага ўмацавання). Некаторыя даследчыкі лічаць, што назва Магілёва паходзіць ад імя князя полацкага Льва Уладзіміравіча (Льва Магутнага). 3 гэтага ж года Магілёў упершыню ўпамінаецца і ў старадаўніх пісьмовых крыніцах.
Народнае паданне звязвае назву горада з імём асілка Машэкі, над магілай якога насыпалі вялікі курган, названы Магілай Льва (захавалася ўрочышча Машакоўка). Народны паэт Беларусі Янка Купала апрацаваў гэту легенду ў аднайменную паэму. Паводле «Запісак ігумена Арэста», у старажытнасці на месцы Магілёва быў стан разбойнікаў (іх атамана звалі Магіла) і шматлікія магілы забітых імі людзей, каля якіх узнікла вёска Магілка.

Дадатак 2

Гісторыя напісання паэмы

«Магіла льва» — паэма Янкі Купалы, завершаная 2 ліпеня 1913 года ў Акопах. Упершыню надрукавана ў Мінску ў газеце «Беларусь» 19—20 лютага 1920 года. Асобным выданнем выйшла ў Мінску ў 1927 годзе тыражом 3 тысячы асобнікаў. Адна з вяршынных Купалавых разгадак крыўд і бедаў беларускага народа напярэдадні рэвалюцыйных падзей.

У аснове сюжэта паэмы — легенда пра ўзнікненне Магілёва, пра Машэку, нібыта пахаванага на гары з назвай Магіла льва альбо Машэкава гара. Але народная легенда была толькі адпраўной кропкай для купалавай фантазіі. Вобраз Машэкі атрымаў у Купалы прынцыпова розную ад фальклорнай інтэрпрэтацыю. Ад фальклорнага прататыпу аўтар узяў толькі вонкавае — канву сюжэта і народныя ўяўленні пра Машэку як волата, яго незвычайныя рост і моц. Аўтар змяніў матывы, паводле якіх Наталька — каханая Машэкі — пакідае яго і ідзе за панам, а вобраз Машэкі падаў не як волата і народнага заступніка, што помсціць панам за народную крыўду, а як разбойніка, аслепленага асабістай крыўдай, аднолькава варожага ў сваёй помсце і грамадзе і пану. Асноўная ідэя паэмы — асуджэнне проціпастаўлення асобы народа, асуджэнне эгаізму, сляпога індывідуалізму, няразвітасці грамадскай самасвядомасці.

Крывавая развязка любоўнае калізіі ў паэме — як папярэджанне, заклён Купалы ад небяспекі быць адлучаным ад свайго народа. Прыватная крыўда Машэкі-разбойніка перарастае ў Купалы ў праблему нацыянальнае крыўды ўвогуле, у сцверджанне, што «крыўда цэлай грамады» ёсць сіла правамерная, натхняльная, гуманістычная.

Дадатак 3

АФАРМЛЕННЕ ЦЫТАТ

ЦЫТАТА – гэта даслоўная вытрымка з выказвання або твора, прыведзеная аўтарам для пацвярджэння ці тлумачэння сваёй думкі.

1. Цытаты выдзяляюцца тымі ж знакамі прыпынку, што і простая мова з двукоссем:



П. Глебка з поўнай падставай пісаў:“Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў.”
2. Калі цытата прыводзіцца ў скарочаным выглядзе, то на месцы скарачэння заўсёды ставіцца шматкроп’е:

У нас любяць цытаваць цудоўныя радкі Якуба Коласа: “Мой родны кут, як ты мне мілы…”
3. Калі скарочаная цытата стаіць пасля аўтарскіх слоў, то яна пачынаецца з маленькай літары:

В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам: “…слова, – пісаў ён – покрыва, адценне, форма, адлюстраванне думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова.”
4. Калі скарочаная цытата стаіць у пачатку сказа, то яна пачынаецца з вялікай літары:

“…Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет,” – справядліва ўказваў Якуб Колас.


5. Цытата можа ўводзіцца ў аўтарскую мову і як частка сказа. Тады яна бярэцца ў двукоссе, але пішацца з малой літары:

Паэт не тоіць сваіх пачуццяў, ён шчыра радуецца, што “ўсюды сонца залатое роўна ўсім свеціць”, што на змену бацькам выходзіць маладая змена..
4. Калі цытата – вершаваны тэкст, у якім захоўваюцца вершаваныя радкі і строфы арыгінала, то двукоссе звычайна не ставіцца:

А мы сабе сеем і сеем

Пшаніцу, і радасць і кветкі,

Ачышчаным сеем насеннем

Шчаслівыя нашы палеткі.

Так пісаў у свой час наш вялікі народны паэт Янка Купала.
: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка