Урок матэматыкі ў 1 класе Настаўнік : Капран Ганна Аляксееўна Мэта



Дата канвертавання28.06.2016
Памер63.46 Kb.
ТыпУрок
ДУА “Азяранскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Лік і лічба 3




Урок матэматыкі ў 1 класе


Настаўнік : Капран Ганна Аляксееўна

Мэта:

  • паказаць утварэнне лічбы 3, вучыць параўноўваць лік 3 з лікамі, якія раней ужо вучылі;

  • вызначаць месца ліку 3 на лікавым прамені; развіццё прыёму прыбаўлення адзінкі і аднімання адзінкі;

  • садзейнічаць выхаванню акуратнасці пры выкананні самастойных работ;

  • выхоўваць пачуццё гонару за сваю радзіму.

Абсталяванне: “Пачатковая школа. Дыск “Гарады Беларусі”, камп’ютэр, супер-папка, лічба 3 на картачцы, 3 картонныя цягнікі, маскі жывёл, цыферблат.

ЗМЕСТ:


  1. Арганізацыйны момант.

Дзеці выстрайваюцца за партамі і ўсе разам чытаюць верш:

Празвінеў званок і змоўк,

Пачынаецца ўрок,

Прапаную сябраваць,

Усім разам працаваць.


  • Паглядзелі на гасцей, усміхнуліся, адзін на аднаго, пажадалі адзін другому добрага настрою, селі дзяўчынкі, цяпер хлопчыкі. Урок пачынаецца.




  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

  • Я пачну верш, а вы ,рабяты, падставіце апошняе слова.

А за двойкай- паглядзі

Выступае лічба …(3)



  • Сёння на уроку мы пазнаёмімся з гэтай лічбай, будзем лічыць, рашаць прыклады, задачы і нават адправімся ў “матэматычнае” падарожжа. На чым жа мы адправімся ў падарожжа. Паспрабуем адгадаць.

  • Браты ў госці захадзіліся,

Адзін за другога учапіліся,

Па чыгунцы ўдалеч бягуць,

Слупы дыма за імі снуюць. (цягнік)


  1. Падрыхтоўчая работа.

  • Паглядзіце на наш цягнік. Якой формы нашы вагоны? Якія яшчэ геаметрычныя фігуры вы ведаеце? Чаму фігура называецца трохвугольнік? (тры вуглы, тры стараны, тры вяршыні). Палічыце калёсы ў цягніку. (6) Колькі вокан у цягніку? (3) Параўнайце чаго больш?

  • Дапусцім, што наш цягнік накіраваўся ў горад Гомель. Мы знаходзімся ў в. Азяраны. Значыць, назва цягніка “Азяраны – Гомель”. Што вы ведаеце пра горад Гомель? (Гэта наша вобласць)

( Паказ міні –фільма пра Гомельскую вобласць)

Наш цягнік нарэшце адправіўся, але ведайце, што станцыі на маршруце вучэбныя і пазнаваўчыя і нас чакае шэраг заданняў, якія мы павінны выканаць, так як наш цягнік можа рухацца толькі дзякуючы вашым ведам.



  1. Вуснае лічэнне(работа з супер-папкай)

а) Лічым ад аднаго да дваццаці і наадварот, на лік 3 пляскаем у далоні;

б) Лікавы прамень. Які лік стаіць перад лічбай 3? Пасля ? Які большы ліка 1 на 1? Колькі 4 і 1? 6 і 1?

г)гульня “Вясёлае лічэнне”:

Колькі сонейкаў на небе?

Колькі вачэй у савы?

Колькі агеньчыкаў у светлафоры?

Колькі колаў у машын?

Колькі пальчыкаў на руцэ?

Колькі колераў у вясёлцы?

Колькі яблык на яблыні?

д) Задача.

Па дарозе вожык ішоў,

Два падасінавікі знайшоў,

Пахадзіў вакол асін

І знайшоў яшчэ адзін. (3)

-Малайцы, з заданнямі справіліся і наш цягнік пыбыў у патрэбны час у горад Тураў.

(Паказ міні –фільма пра Тураў)
5.Тлумачэнне новага матэрыялу.

-Увага! Увага! Цягнік адпраўляецца! Тураў гэта вельмі старажытны горад, яму ўжо больш за 1000 гадоў. Дык вось, у тыя даўнія часы людзі ўмелі лічыць толькі да двух. Лічылі так: адзін , два і шмат. Доўгі час лік 3 быў прыпынкам лічэння, шчаслівым лікам.Гэты лік сустракаецца ў казках “Тры мядзведзі”, “Тры парсюкі” і г.д. Лік тры ўтварае трохвугольнік, які сімвалізуе прошлае, цяперашняе і будучае. (Паказ лічбы 3, праца з супер-папкай, складанне на індывідуальных камп’ютэрах лічбы 3, дзеці звяртаюць увагу на тое, што пад лічбай 3 тры аранжавых аднолькавых кружочкі, яны прыходзяць да высновы, што 1+1+1 = 3 )

Звяртаем увагу на цягнік, на якім мы падарожнічаем, ён складаецца з 2 фіялетавых і 1 чырвонага вагончыка, значыць 2+1 =3.

Цяпер гульня “Цягнік” (выходзіць адзін вучань да дошкі, да яго далучаюцца дзве вучаніцы, значыць 1+2= 3)(Даследаванне лічбы 3 праводзіцца вучнямі і высновы робяць яны самі)

З вокан нашага вагона мыбачым азярцо і жабак, палічыце, колькі іх.

Тры жабкі каля вады,

Я не пайду цяпер туды.(Вучні завучваюць верш на памяць)

Жабкі водзяцца толькі там, дзе чыстая вада, а каб яна была чыстая, як трэба паводзіць сябе каля вады.

Вучні адказваюць хорам:

Ахоўвай і не забруджай вадаёмы.

Каб нам было весялей ехаць, давайце паспяваем песню і патанцуем. Фізкультхвілінка.(Гучыць песня “Голубой вагон”, сл.Успенскага, муз. Шаінскага)

Вось і наступны прыпынак.

(Паказ міні –фільма пра Мазыр)
6.Работа з падручнікам (стар.12-13)

Паехалі далей. Па дарозе сустракаем “матэматычную паляну”.

а) Хто на ёй гаспадарыць? (лічба 3) Дзе яна намалявана? (у верхнім левым вугле) Колькі палачак каля яе знаходзіцца ? (3) Колькі кубікаў? (3) Лічба 3 прапануе нам шэраг заданняў. У якім горадзе мы перад гэтым былі? (У Мазыры) Дык вось, туды часта прыязджае цырк і прывозіць экзатычных жывёл. Гэта жывёлы, якія ў нашых лясах не жывуць. Адгадайце, каго ў гэты раз прывезлі?

Хобат ён вялікі мае,

І сябе ім аблівае? (слон)

Задача № 1. Давайце прыдумаем маленькі сюжэт пра сланоў. Як гэты сюжэт можна назваць? (задача) А пытанне якое падставім? Якое арыфметычнае дзеянне зробім? (складанне, 2+1 =3)

Заданне №2. Што абазначае лічба 1? (1 кубік) Што абазначае лічба 2 ? (2 кубікі) Лічба 3? (3 кубікі) (на магнітнай дошцы параўноўваем лічбы 1, 2, 3, 1≤ 2≤ 3)

б) Самастойная работа.

№ 4, 5, 6 на картках(параўнанне лікаў 1, 2, 3, працуюць у парах, праверка)

Гаспадыня “матэматычнай паляны” вамі задаволена і таму без усялякіх перашкод мы прыбываем у горад Ветку.

(Паказ міні –фільма пра Ветку)

7.Пісьмо лічбы 3.

Едзем далей. Вось толькі што мы пабывалі ў горадзе народных умельцаў. Рабяткі, можна сказаць, што ў іх залатыя рукі? А што значыць – залатыя? (паясненне пераноснага значэння слова “залаты”)

Давайце і мы пакажам усім, што мы не горшыя майстры сваёй справы.

Фізкультхвілінка для пальчыкаў і для вачэй.

Паглядзім з якіх элементаў складаецца лічба 3.

Тройка – трэці са значкоў,

Складаецца з двух кручкоў.

(верхні паўавал, ніжні паўавал)

(Паказ напісання лічбы 3 на дошцы настаўнікам)

У думках падзелім клетачку на чатыры часткі,












Пачынаем пісаць верхні паўавал, ніжэй сярэдзіны верхняга боку клетачкі, вядзем уверх, кранаемся верхняга боку клетачкі, закругляем управа, кранаемся правага боку клетачкі, вядзем да сярэдзіны, не даводзім да сярэдзіны, пачынаем пісаць ніжні паўавал, ён большы за верхні, вядзем управа, кранаемся правага боку клетачкі і ніжняга боку клетачкі, выводзім да сярэдзіны клетачкі.

Пішам лічбу 3 у паветры, затым у сшытку абводзім і спрабуем самі напісаць тры разы лічбу 3, улічваючы ўсе патрабаванні:

1.верхні паўавал меншы, чым ніжні;

2.бакі паўавалаў кранаюцца верхняга боку, правага боку, ніжняга боку клеткі.

Выбіраем самую лепшую, падкрэсліваем, і ацэньваем сябе (выкарыстоўваем шкалу адзнак)

8.Замацаванне. Самастойнае складанне і рашэнне задач па варыянтах. Заданне № 9(стар.13) . Праверка

9.Рэфлексія.

Вось і не заўважылі, як прыехалі ў горад Гомель.

(Паказ міні –фільма пра Гомель)

Ці спадабалася вам падарожжа? Што асабліва вам спадабалася? Паглядзіце, колькі паказвае наш гадзіннік? (3) Па чым гэта бачна? Колькі разоў у суткі гадзіннік паказвае 3 гадзіны? (удзень і ўночы)

Малайцы, рабяты, вы добра лічылі, пісалі, рашалі задачы. А вы заўважылі, хто быў правадніком на нашым цягніку? (заяц, воўк, вожык) Як сказаць адным словам? (гэта жывёлы беларускіх лясоў)

Яны падрыхтавалі вам сюрпрыз. (Інсцэніроўка “ Урок матэматыкі з жыхарамі леса”)


Урок закончаны
: ozerany -> library
library -> Тэма: Складанне І адніманне лікаў ў межах 100. У свеце падводнага царства
library -> Трыганаметрычныя выразы Асноўныя азначэнні Сінусам вугла
library -> Урок Памяці «Дзеці вайны» Мэта: нагадаць падрастаючаму пакаленню аб гераічным змаганні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
library -> Тэма: паэтычныя галасы роднай тураўшчыны
library -> Тэма: Максім Багдановіч “Маёвая песня” ( “Па-над белым пухам вішняў…”) Мэта ўрока
library -> Тэма: Здыманне мерак
library -> 11клас Тэма: Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі. Функцыя пабочных слоў. Мэта
library -> Урок матэматыкі ў 10 классе дапаможнай школы 1 адзяленне. Тэма: Перыметр і плошча прамавугольніка, лініі ў крузе. Мэты
library -> Віктарына "Барацьба за Беларусь"




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка