Урок матэматыкі ў 10 классе дапаможнай школы 1 адзяленне. Тэма: Перыметр і плошча прамавугольніка, лініі ў крузе. Мэты



Дата канвертавання27.07.2016
Памер30.5 Kb.
Урок матэматыкі ў 10 классе дапаможнай школы 1 адзяленне.

Тэма: Перыметр і плошча прамавугольніка, лініі ў крузе.

Мэты:

  • арганізаваць дзейнасць па замацаванню навыкаў вылічэння перыметра і плошчы прамавугольніка, па навучанню рашэння арыфметычных задач на знаходджанне перыметра і плошчы прамавугольніка;

  • пазнаёміць з відамі ліній у крузе;

  • стварыць умовы для развіцця памяці, увагі, мыслення;

  • выхоўваць цікавасць да ўрокаў матэматыкі, жадання прымяняць атрыманныя веды на практыцы.

Абсталяванне: дэманстрацыйны матэрыял, індывідуальныя каткі, сшытак, падручнік.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Настрой на працу. Сёння ў цябе добры настрой, а калі ў чалавека добры настрой, то ён з задавальненнем займаецца дзейнасццю, якая яму падабаецца.

  2. Праверка дамашняга задання. Адкрой сшатык. Праверым дамашняе заданне. Параўнай адказы, якія ў цябе атрымаліся з тымі, якія запісаны на дошцы. Калі яны саўпалі, тады ты ўсё рашыла правільна.

  3. Паведамленне тэмы.

Сёння мы будзем замацоўваць веданне формул на знаходжанне перыметра і плошчы прамавугольніка, развіваць уменні рашаць арыфметычныя задачы.

  1. Асноўная частка.

  1. Вуснае лічэнне.

  • Гульня “Запішы далей”. На дошчы запісаны рады лікаў

198, 199, 200,...,...., ....; 997,998,...,...;

99996,99997,..., ...; ….; 99996,99995,99994, ....;...; …



  • Гульня “Назаві суседзяў”.

...25 143.... ...83276......

...14325... ... 43310...



  • Гульня “Будзь уважлівы”

Перыметр прамавугольніка (Р) гэта…(сума ўсіх старон, здабытак усіх старон, рознасць усіх старон, дзель усіх старон). Падберы фоормулу:

а+а+в+в (а+в)*2

а-а-в-в,

а:а :в:в


а*а*в*в

Вымяраецца ў … (см,м,км.)

Плошча прамавугольніка (S) гэта…(даўжыня памножаная на шырыню; даўжыня падзеленная на шырыню). Падберы формулу:

а*в

а:в

Вымяраецца ў … (см2, м2, км2)



в. Работа па тэме.

Рашэнне практыкаванняў.



  • Знаходжанне перыметра Р = а+а+в+в

А В AD = 5 см

AB = 1 см

С D

Р = 5+5+1+1 = 12 см



  • Знаходжанне плошчы S = a*в

Рашэнне задачы № 198

  • Умова: Даўжыня (а) – 100м

Шырыня (в) – 50м

  • Рашэнне: Р = 2*(а+в) = 2 (100+50 )= 300 (м)

S = а*в = 100*50 =5000 (м)

  • Адказ: Перыметр школьнага стадыёна 300 м, плошча – 5000 м2

  1. Фізхвілінка.

  2. Самастойная праца (замацаванне тэмы).

  • Знайдзі прамавугольнікі, якія паказаны на малюнку. Вылічы плошчу і перыметр меншага з іх.

В О Е

А С К


  • Вылічы перыметар і плошчу класса. Даўжыня – 5 м, шырыня – 7 м.

  • Вылічы перыметар і плошчу школьнага агарода. Даўжыня 200 м. Шырыня – 30 м.

  1. Лініі ў крузе.


Радыус Дыямерт


Сегмент Хорда

Замацаванне:



Абазнач радыус, хорду, сегмент, дыяметр.









  1. Дамашняе заданне.

Вымерай даўжыню і шырыню свайго пакоя, вылічы яго перыметр і плошчу.

9. Вынік урока. Замацавалі веды па вызначэнню перыметра і плошчы прамавугольніка, пазнаёміліся з відамі ліній у крузе.

10. Адзнака.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка