Урок матэматыкі ў 3 класе тэма



Дата канвертавання15.05.2016
Памер43.38 Kb.
ТыпУрок
УРОК МАТЭМАТЫКІ

ў 3 класе
ТЭМА: Складанне трохзначных лікаў з пераходам цераз разрад

МЭТЫ:

  • перанясенне алгарытму складання двухзначных лікаў з пераходам цераз разрад на трохзначныя;

  • адпрацоўваць вылічальныя навыкі;

  • садзейнічаць развіццю ўвагі, лагічнага мыслення;

  • садзейнічаць фарміраванню пазнавальнага інтарэсу да матэматыкі.


ХОД УРОКА

  1. АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ

Празвінеў званок –

Пачынаецца ўрок.



  1. ПРАВЕРКА ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ

  2. ЗНАЁМСТВА З ТЭМАЙ І МЭТАМІ ЎРОКА

На мінулым уроку мы з вамі навучыліся складваць у слупок трохзначныя лікі без пераходу праз разрад. Сёння на ўроку нам гэтыя веды спатрэбяцца, так як мы трапім ў казку, дзе нас чакае многа выпрабаванняў. Мы ўскладнім нашу работу – пазнаёмімся з алгарытмам складання трохзначных лікаў з пераходам праз разрад, а таксама будзем адпрацоўваць навыкі рашэння пракладаў на дзяленне з астаткам, уменне рашаць задачы. Вы гатовы?


  1. ВУСНАЕ ЛІЧЭННЕ

Усе вы добра ведаеце рускую народную казку “Царэўна-лягушка”. Зараз мы з вамі адпраўляемся ў гэтую казку. Давайце усе разам скажам чарадзейныя словы: “Грыбле! Грабле! Бумс!”

І апынуліся мы з вамі ў царскіх пакоях. Тым часам Іван-Царэвіч улучыў хвіліну, прыбег дадому, знайшоу лягушачую скуру і спаліў яе на вялікім вогнішчы. Прыязжае Васіліса Прымудрая, спахвацілася – а няма лягушачай скуры… засумавала, зажурылася і кажа Царэвічу:

- Ох, Іван-Царэвіч! Што ж ты нарабіў? Калі яшчэ крышку пачакаў, я бы навекі тваёй стала, а цяпер – бывай! Шукай мяне ў нявіданай краіне Кашчэя Несмяротнага, дзе усё падпарадкоўваецца законам матэматыкі. Пераўтварылася ў белую лябёдку і паляцела ў акно.

Адправіўся Іван-Царэвіч ў далёкі шлях. Доўга лі, коратка лі ішоў ён – на шляху сустрэўся яму стары Старычок-Баравічок. Расказаў яму Іван-Царэвіч пра сваю бяду.

Кажа Старычок-Лесавічок:

- Калі выканаеш маё заданне, то я табе дапамагу. Дам табе чароўны клубочак, які і прывядзе цябе у царства Кашчэя. Дапаможам Царэвічу?


* табліца множання і дзялення
* выразіць ў дм: 60 см, 8м 3дм, 100см

выразіць ў кг: 1т, 1000г

выразіць у см: 3м 20см, 18 дм, 400мм
- З вашай дапамогай Іван-Царэвіч адправіўся далей. Падзякаваў ён Старычку-Баравічку і пайшоў услед за клубочкам. Ідзе ён чыстым полем і пападаецца яму насустрач мядзведзь.

А мядзведзь яму і кажа:

- Дапамажы мне рашыць заданні! Калі-небудзь я табе таксама спатрэблюся!

* раставіць лікі ў парадку ўзрастання, назваць сумай разрадных складаемых:

597, 608, 740, 137, 806
Ідзе Іван-Царэвіч далей, глядзь – а над ім ляціць качар. Царэвіч хацеў застрэліць птушку, як раптам загаварыў ён чалавечым голасам:

- Дапамажы мне! Я табе яшчэ згаджуся!


* Знайсці перыматр квадрата са стараной 5 см, 10 см, 11 см.
* ЗАДАННЕ № 3


  1. РАБОТА ПА ТЭМЕ ЎРОКА

Пайшоў Царэвіч далей. Бачыць – сядзіць заяц і рашае прыклады. Пачаў Іван-Царэвіч зноў цэліцца ў зайца, а заяц яму чалавечым голасам:



  • Не забівай мяне, а лепш дапамажы мне. Я табе яшчэ спатрэблюся!


Алгарытм рашэння прыкладаў на складанне трохзначных лікаў з пераходам праз разрад. 152+371

Чытанне правіла
ЗАДАННЕ № 1 (узаемаправерка)


  1. ФІЗХВІЛІНКА



  1. ЗАМАЦАВАННЕ

- Дапамог Іван-Царэвіч Зайцу і пайшоў да сіняга мора. Бачыць каля берага шчыпака-рыбу.

ЗАДАННЕ № 4 (дзяленне з астачай)

Развітаўся Іван-Царэвіч са шчупаком і пайшоў далей. Доўга лі, коратка – прыкаціўся клубочак да хаткі на курыных ножках. Увайшоў Царэвіч у гэтую хатку і бачыць – сядзіць Баба-Яга з падручнікам па матэматыцы і кажа: “Ведаю, чаго прыйшоў. Але спачатку дапамажы. Хачу падарунак сваім сястрыцам адправіць, але не ведаю як…”



ЗАДАННЕ № 3 (задача)

  • А таксама ў Бабы-Ягі здарылася праблема. Нядаўна наляцеў вецер і зламаў ёй плот. Трэба ставіць новы. А які - не ведае.

  • Даўжыня майго плота – 8 м, а шырыня – у 2 разы меншая. Якой даўжыні ўвесь плот?



  • Маладзец, Іван-Царэвіч. Адкрыю табе сакрэт. І расказала Баба-Яга, у якім месцы расце дуб. Мядзведзь дапамог сундук зняць з дрэва. Але каб адкрыць сундук, неабходна ведаць код, які складлаецца з трох трохзначных лікаў.

ЗАДАННЕ № 6


  • Адкрыўся сундук. Выбег заяц, а за ім ужо і другі бяжыць, дагнаў, схапіў і ў жмуты разарваў. Вылецела з зайца качка, а за ёй качар кінуўся, як стукнуў яе – качка яйка выкінула. Яйка вылавіў шчупак. Узяў Іван Царэвіч тое яйка, разбіў яго, дастаў іголку і адламаў кончык іголкі. Увайшоў у замак Кашчэя, узяў Васілісу і вярнуўня дадому.

  • Вось і закончылася казка. І мы зноў вярнуліся ў клас. Спадабалася яна вам? А чаму яна вучыць?




  1. АБАГУЛЬНЕННЕ

- І засталося апошняе заданне – гульня “Ведай правілы”. Кожны атрымае картачку з пытаннем і павінен адказаць на яго. Усе ўважліва слухаюць і калі будуць памылкі, то выпраўляюць іх.


  1. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ




  1. ВЫНІК УРОКА

  • З чым пазнаёміліся?

Веснавы букет”

Ч – усё было зразумела, з усімі заданнямі справіліся.

Ж – тэму зразумелі, але некаторыя заданні выклікалі цяжкасці.

С – тэму не зразумелі, усе заданні былі складаныя.

Цудоўны дзень!

Урока падыйшоў канец.



Няхай кожны скажа пра сябе:

“Які я маладзец!”
: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка