Урок матэматыкі ў І класе. Тэма: Лік І лічба Мэты: пазнаёміць дзяцей з прыёмам утварэння ліку 7; вучыць пісаць лічбу 7



Дата канвертавання15.05.2016
Памер42.34 Kb.
ТыпУрок
ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”

Настаўнік пачатковых класаў Ламека С.І.

Урок матэматыкі ў І класе.

Тэма: Лік і лічба 7.


Мэты: пазнаёміць дзяцей з прыёмам утварэння ліку 7;

вучыць пісаць лічбу 7;

развіваць лагічнае мысленне, адвольную ўвагу, памяць вучняў;

выхоўваць культуру паводзін, самастойнасць пры выкананні заданняў.

ЗМЕСТ УРОКА


  1. Арг. момант.

Увага! Прагучаў званок!

Вы гатовы пачаць урок?

Калі ў парадку вашы рэчы,

Спадручней працаваць дарэчы.

Працу і розум за аснову вазьміце,

Кожнай мінуткай сваёй даражыце.


  • Сёння, рабяты, у нас незвычайны ўрок. У нас прысутнічае многа гасцей. Давайце прывітаем іх.

  • Каб дазнацца, што нас чакае сёння на ўроку, мы пачнём з работы за нашымі камп’ютарамі, якія нам падкажуць, чым мы будзем займацца сёння.




  1. Вуснае лічэнне.

а) Дзеці працуюць за камп’ютарамі.


- Пакладзіце квадрацік на лік, які мае суседзяў 1 і 3, 2 і 4?
- Паляўнічы лесам ішоў, Цэлы дзень ля ракі

У гушчу лесу ён зайшоў. Сядзяць з вудай рыбакі.

І сустрэліся яму тут Вось ужо ляжаць у вядры

Заяц, воўк, ліса, барсук. Лешч, карась і плоткі тры.

Звяры ўсе да аднаго У каго адказ гатоў,

Паўцякалі ад яго. Колькі рыб у рыбакоў? (5)

Хто з вас, дзеці, ужо гатоў,

Палічыць усіх звяроў? (4)


- Які лік пры лічэнне ідзе за лікам 5?

- Пакладзіце ад ліку 6 уніз 7 квадрацікаў.


б) - Што паказаў нам камп’ютар? ( Выяву лічбы 7)

- Камп’ютар нам паказаў, што сёння мы пазнаёмімся з лікам і лічбай 7.

Навучымся яе пісаць.


  1. Работа над замацаваннем пройдзенага матэрыялу.




  • а) - У краіну лічбы 7 мы адправімся на цягнічку.



  • - Каб поезд паехаў, трэба паставіць прыклады ў пэўным парадку

  • ( кругавыя прыклады)



  • 7 , 7 - 3, 3 + 2, 4 - 1 , 5 - 4, 1 + 6 .

Адказы: 4. 3, 5, 1, 7


-Расстаўце лікі ў парадку ўбывання.

-Назавіце самы маленькі лік, ….. вялікі лік.




  • б) - Вось прыехалі мы на стадыён. Ён незвычайны – матэматычны.

  • - Каб забіць мяч у вароты, трэба рашыць прыклад і выканаць заданне.



  1. Знаёмства з лічбай 7.

Вось сямёрка – качарга. Сем – быццам вострая каса.

У яе адна нага. Касі, каса, пакуль раса.


  • Пісьмо лічбы 7.




  1. Актуалізацыя ведаў.




  • Назавіце суседзяў лічбы 7.

  • Пакладзіце 6 лічыльных палачак.

  • Як зрабіць, каб іх стала 7? ( 6 + 1 = 7 )

  • Пакладзіце 8 лічыльных палачак.

  • Як зрабіць, каб іх стала 7? ( 8 - 1 = 7 )




  1. Гульня “Цікава ведаць”

Загадкі:

Пачаргова ідуць Жывуць на пяці палічках

І з далёкіх часоў Сямёра блізнят – сястрычак.

Службу часу нясуць Як быццам адна сям’я,

Сем сясцёр і братоў. У кожнай сваё імя. (Ноты)

(Дні тыдня)
Над лясамі, над ракой семіколерны мост дугой. ( Вясёлка )


  • Колькі колераў ў вясёлкі?




  • Які музычны інструмент мае 7 струн?




  • Прыклад з гісторыі: раней знахары лячылі хворых 7 дзён 7-ю лекамі, настоенымі на 7 травах.




  • А ведаеце пра 7 цудаў свету? Якое цуда сахранілася да нашых дзён? Гэта піраміды ў Егіпце.


  1. Работа па падручніку.


Заданні 4, 5. Па малюнках складзіце задачы.
- “Да 6 мышанят прыйшла мама-мыш. Колькі ўсяго мышэй стала?”

- “У возеры плавала 7 качак. Адна качка паляцела. Колькі качак засталося?”




  1. Заданні ў сшытку.

( самастойная работа )


  1. – Колькі кубкаў на малюнку? Запішыце адпаведную лічбу.




  1. Запішыце лікі ад 0 да 7 па нарастанні і спаданні.

3) Па малюнку складзіце 2 задачы і запішыце іх рашэнні: 3 + 3 = 6; 3 + 4 = 7.

- Ці хопіць зайцам агародніны?


  1. Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў урока.

- Што вам запомнілася, спадабалася на ўроку?

- Падніміце руку, хто навучыўся пісаць лічбу 7?

- Устаньце тыя, каму было цікава на ўроку?



- Папляскайце ў далоні тыя, каму спадабалася працаваць на ўроку.
: docs -> raspracoyki
raspracoyki -> Урока беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Прыметнік як часціна мовы" Настаўнік пачатковых класаў Кудрэвіч Ірына Сяргееўна Барысаў,2013 1 Тэма: "
raspracoyki -> Урока матэматыкі тэма:"састаў ліку 5"
raspracoyki -> Міншчына спартыўная
raspracoyki -> Урока па англійскай мове ў 4 класе па тэме " Мой дом. Мая кватэра"
raspracoyki -> Адкрытага ўрока па англійскай мове ў 5 класе па тэме “Christmas”
raspracoyki -> Урока на тэму Грошы. Кішэнныя грошы. Расходы у 8 класе Складзена настаўнікам англійскай мовы Карпека Л. Г
raspracoyki -> Слова наша роднае
raspracoyki -> Эканамічная сістэма грамадства X класс Задачы ўрока: навучальная
raspracoyki -> Характарыстыка тэксту навуковага стылю




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка