Урок матэматыкі для 11 класа «Плошча сферы. Аб’ём шара»



Дата канвертавання08.12.2016
Памер102.84 Kb.

Дыстанцыйны курс “Медыяадукацыя ў школе”



Урок матэматыкі для 11 класа «Плошча сферы.Аб’ём шара».

Распрацавана и праведзена ў межах дыстанцыйнага курса. Прыводзім арыгінал справаздачы.
Модуль 3. Творчае заданне ўдзельніку дыстанцынага курса

Імя, Прозвішча: Алена Міхайлава, настаўніца матэматыкі, Сідаровіцкі ВПК «дзіцячы сад — сярэдняя школа» Магілёўскага раёна.


1. Распрацуйце “медыйны” ўрок, для чаго запоўніце наступную табліцу


Што патрэбна зрабіць

Што вы зрабілі

Выберыце і запішыце тэму ўрока і клас

Плошча сферы. Аб’ём шара”, 11 клас

Запішыце, чаму Вы вырашылі, што змест урока менавіта па гэтай тэме мае дастатковы медыяадукацыйны патэнцыял

Да канікул засталося 4 урокі, на роздум часу мала. Прагледжваючы тэмы ва ўсіх класах, калі я дайшла да тэмы “Аб’ём шара”, у памяці ўсплылала карцінка з лета: зорбы (водныя шары) на возеры ў Магілёве, далей пайшла раскрутка тэмы ў галаве. Ды і склалася так, што ў наступны дзень у адзінаццацікласнікаў інфармацыйная гадзіна, можна дапрацаваць тое, што не паспеем. Так што справа не ў тым, што тэма мае дастатковы патэнцыял, а ў тым, што з усіх вывучаемых тэм на гэтым тыдні яна самая патэнцыйная, карысная і цікавая для дзяцей.

Напішыце тып і месца ўрока ў модулі (блоку) урокаў

Урок вывучэння новых ведаў. Трэці ўрок у тэме з 5 запланаваных. На першых двух уроках працавалі з формулай плошчы сферы.

Напішыце, у якіх умовах будзе праводзіцца ўрок (вучні, праграмныя патрабаванні, вучэбна-метадычнае і тэхнічнае забеспячэнне, памяшканне, месца ў раскладзе і г.д.)

У класе 10 вучняў, усе вывучаюць матэматыку на базавым узроўні, з іх 4 вучні з хіміка-біялагічнага профілю - будучыя медыкі, 1 – будучы міліцыянер.

Патрабаванні праграмы: вучні павінны ведаць формулу аб’ёма шара, умець яе прымяняць.

Падручнік В. В. Шлыков «ГЕОМЕТРИЯ. Учебное пособие для 11 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения». Мн. «Народная асвета» 2013 .

Друкаваныя матэрыялы: мэта; заданні выхаднога кантролю са схемай ацэнкі і дамашнім заданнем у выглядзе табліцы; табліца для дадзеных, якія вучні будуць браць з інтэрнэта.

У 80% вучняў хуткаскарасны інтэрнэт у тэлефоне, гэтага дастаткова на гэтым уроку.



Звычайны класны пакой, 3-ці урок у раскладзе.

Напішыце, як вы створыце асяроддзе, спрыяльнае для навучання вучняў

Перад урокам праветру класны пакой, рассаджу дзяцей па групах. У самым пачатку урока, перад аб’яўленнем тэмы, раскажу анекдот пра Шэрлака Холмса і доктара Ватсана, якія ляцелі на паветраным шары. На працягу ўрока буду паказваць вялікія чаканні ад кожнага вучня.

Напішыце на мове вучняў навучальную мэту на ўрок.

Акрамя мэты па вучэбнай праграме – медыйную, напрыклад: зможаце адрозніваць факт ад меркавання, зможаце выканаць дэкадаванне медыятэксту і г.д.

На якой хвіліне ўрока і як вучні даведаюцца пра сваю мэту

Мэта на мове вучняў:

Напрыканцы ўрока я буду ведаць формулу аб’ема шара, умець вылічваць аб’ём шара па зададзеным радыусу або дыяметру, рашаць адваротную задачу.

Знойдзеце аб’ём зорба (воднага шара), вылічыце час, які можа знаходзіцца чалавек у зорбе.

Зможаце хутка знайсці неабходную інфармацыю ў інтэрнэце і зрабіць выснову аб праўдзівасці некаторых паведамленняў на аснове крытычнага аналізу.

Пра мэту дзеці даведаюцца на 3-й хвіліне. Што ведаць і умець, я думаю, без праблем назавуць пасля абмеркавання ў парах і гэта мы запішам на дошцы. Астатняе дадам сама, раздрукованае на паперках.

Напішыце задачы па фарміраванні медыйнай граматнасці вучняў, а таксама -- пад кожную задачу – сродкі і вучэбныя сітуацыі, якія дазволяць гэту задачу вырашаць. Задачы зручна напісаць з дапамогай дзеясловаў: спрыяць, садзейнічаць, стварыць умовы, забяспечыць, арганізаваць сітуацыю і г.д. Напрыклад, спрыяць развіццю ў вучняў крытычнага мыслення

Задача: стварыць умовы для развіцця ў вучняў здольнасці пошуку, адбору і апрацоўкі інфармацыі, навыкаў карыстання паслугамі інтэрнэта. Сітуацыя і сродкі: пасля таго, як настаўнік дае формулу, па якой можна вылічыць час, які можа знаходзіцца чалавек у невентыліруемым памяшканні без пагрозы для здароўя, аналізуем невядомыя, што ўваходзяць у формулу, робім выснову: 4 велічыні патрабуюць пошуку, знайсці можна ў інтэрнэце.

Задача: спрыяць развіццю навыка крытычнай ацэнкі медыяпаведамленняў. Сітуацыя і сродкі: пасля вылічэння часу, які можна знаходзіцца ў зорбе, вучням прапануецца знайсці аналагічную інфармацыю ў інтэрнэце і параўнаць са сваімі вылічэннямі, зрабіць выснову.



Вызначце і запішыце медыйны змест урока: на якім матэрыяле з інтэрнэта, іншых медыя будзе адбывацца фарміраванне медыйных уменняў вучняў

У інтэрнэце шмат спасылак, па якім можна знайсці патрэбную інфармацыю. Адзінаццацікласнікі даволі добрыя карыстальнікі інтэрнэту, пагэтаму спасылак не даю, а толькі дакладную славесную фармуліроўку той велічыні, што патрэбна знайсці.

А вось для дамашняга задання к інфармацыйнай гадзіне даю спасылкі на два артыкулы:

http://www.newsru.com/russia/08jan2013/zorb.html

http://inosmi.ru/social/20130110/204422248.html

Напішыце ключавое пытанне да ўрока

Якія новыя веды, атрыманыя на сённяшнім уроку, найбольш карысныя для вашых аднакласнікаў - будучых медыкаў?

Назва першага этапа ўрока. Што на гэтым этапе будуць рабіць самі вучні і настаўнік. Калі вучням будуць прапаноўвацца заданні, то прывядзіце крытэрыі ацэнкі, якія яны атрымаюць разам з гэтымі заданнямі

Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Настаўнік аб’яўляе тэму ўрока.

Вучні пасля абмеркавання ў парах ставяць для сябе мэту. Настаўнік запісвае мэту вучняў на дошцы, прапануе і раздае астатнюю частку на раздрукаваных паперах. Вучні прымаюць мэту, якую прапанаваў настаўнік.

Настаўнік агучвае ключавое пытанне, вучні робяць выснову, што адказаць змогуць бліжэй к канцу урока.

Настаўнік прапануе па ўзору праверыць дамашняе заданне, задаць пытанні. Вучні правяраюць.

Назва другога этапа. Што на гэтым этапе будуць рабіць вучні і настаўнік. Калі вучням будуць прапаноўвацца заданні, то прывядзіце крытэрыі ацэнкі, якія яны атрымаць разам з гэтымі заданнямі.

Аперацыйна-пазнавальны этап.

  1. Актуалізацыя апорных ведаў.

Настаўнік прапануе паўтарыць некаторыя формулы з алгебры і планіметрыі, якія неабходны для паспяховай працы на уроку. Вучні запісваюць формулы, выконваюць некалькі простых практыкаванняў, запісаных на дошцы.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

Настаўнік прапануе знайсці ў падручніку формулу, па якой вылічваецца аб’ём шара, запісаць яе ў сшытак і на дошцы, назваць велічыні, якія ў яе ўваходзяць і іх адзінкі вымярэння (формула ў падручніку і на ўроку прыводзіцца без доказу). Вучні выконваюць, далей выражаюць радыус з формулы, запісваюць атрыманы вынік.

Настаўнік прапануе звярнуцца да мэты і адказаць на пытанне: “Чаму ўжо навучыліся і што будзем рабіць далей?” Вучні плануюць далейшую дзейнасць.

  1. Першапачатковае прымяненне новых ведаў.

Вучні вылічваюць аб’ём шара па зададзеным радыусу, дыяметру, рашаюць адваротную задачу. Працуюць кожны ў сваім тэмпе, самаправерка па дадзеным настаўнікам адказам. Настаўнік дапамагае, кансультыруе па запросам вучняў. Выкарыстоўваецца адваротная сувязь з дапамогай тэхнікі “святлафор”.

  1. Прымяненне новых ведаў у сувязі з папярэднімі.

Вучні разам з настаўнікам франтальна рашаюць задачу № 525 падручніка.

Зноў звяртанне да мэты ўрока. Вучні плануюць далейшую дзейнасць.

  1. Прымяненне новых ведаў пры рашэнні практыка-арыентыраванай задачы.

Настаўнік пытае: «Ці ведае хто-небудзь што такое водны зорб?» Калі не, то прапанануе знайсці ў інтэрнэце і прачытаць. Дзеці знаходзяць і зачытваюць.

Настаўнік прапануе формулу для вылічэння часу, які чалавек можа знаходзіцца ў герметычным невентыліруемым памяшканні без пагрозы для здароўя.

Т=; дзе V- аб’ём зорба, n – колькасць чалавек, Кд – дапусцімая канцэнтрацыя вуглякіслага газа, К- пачатковая канцэнтрацыя вуглякіслага газа (у акружаючым паветры), М- сярэдняе выдзяленне чалавекам вуглякіслага газу ў адзінку часу. Вучні аналізуюць велічыні, якія уваходзяць у формулу, робяць выснову, што 4 велічыні патрэбна знайсці ў інтэрнэце, а таксама прамежкава вылічыць аб’ём шара. Знаходзяць неабходную інфармацыю, заносяць у табліцу, робяць неабходныя вылічэнні (працуюць у групах). Карткі, якія атрымалі вучні:
Т=;

V-объём зорба;

n – количество человек;

Кд – допустимая концентрация углекислого газа в воздухе;

К – концентрация углекислого газа в атмосфере;

М – среднее выделение углекислого газа человеком в м3/ч.

R (м)

V(м3)

Кд

К

М (в покое)

М (при нагрузке)

Т1 (в покое)

Т2 (при нагрузке)

Т1 (из интернета)

Т2 (из интернета)































Настаўнік прапануе знайсці час у інтэрнэце, параўнаць вынік, атрыманы пры вылічэннях і прапанаваны ў інтэрнэце, зрабіць выснову. Вучні выкронваюць, робяць вывад.


Назва трэцяга этапа. Што на гэтым этапе будуць рабіць вучні і настаўнік. Калі вучням будуць прапаноўвацца заданні, то прывядзіце крытэрыі ацэнкі, якія яны атрымаць разам з гэтымі заданнямі

Кантрольна-ацэначны этап.

Настаўнік звяртаецца да мэты ўрока. Вучні робяць выснову, што мэта дасягнута. Настаўнік прапануе праверыць ступень дасягнення мэты ўрока кожным вучнем. Вучні выконваюць заданні выхаднога кантролю. Пасля праводзяць узаемаацэнку па схеме і крытэрыям:

Схема оценки:

За верно выполненное действие поставить «++»

Если есть неточность или недочёт «+-»

Неверно «--»

Дайте устный комментарий к работе.




оценка

д/з

Записана формула объёма шара




С.146 учебника

Выражен радиус из формулы объёма




конспект

Вычислен объём




С.146 учебника

Вычислен радиус




конспект

Решена задача № 526

А) чертёж

Б) связь диагонали с радиусом

В) вычисления






№ 530

Где есть «-» берём д/з из этой строчки таблицы.

Кто выполнил всё верно: д/з № 533

По желанию: найти объём мочевого пузыря человека, приняв R=5 см, перевести в мл, сравнить полученный результат с приведёнными в интернете.


Прыміце папярэдняе рашэнне аб дамашнім заданні. Запішыце вучням крытэрыі, якія вы дадзіце разам з заданнем

Акрамя дамашняга задання, якое ўказана ў табліцы, вучні атрымоўваюць дадатковае заданне (па жаданню): прачытаць артыкулы па спасылках, знайсці несастыкоўкі. Падцвердзіць, або аправергнуць адну з кропак гледжання, або дзве.

http://www.newsru.com/russia/08jan2013/zorb.html

http://inosmi.ru/social/20130110/204422248.html

Чацвёрты этап

Адказ на ключавое пытанне

Назва заключнага этапа. Як адбываецца ацэнка вучнямі і настаўнікам дасягнутага выніку на ўроку і іх дзейнасці

Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў

На аснове выкананых заданняў выхаднога кантролю вучні праводзяць рэфлексію па методыцы незакончаных сказаў.



Каментар ментара.
1) метадычна граматна ўсё пабудавана,

2) ёсць інтрыга, добрае ключавое пытанне,

3) праяўлены і тэхналагічны і медыяадукацыйны падыходы,

4) урок пранізаны ідэямі актыўнай ацэнкі,



4) занятак выглядае сістэмна: пастаўлена мэта -- напрыканцы ўрока вучнямі і настаўнікам правяраецца, ці яна дасягнута, вызначаны задачы выхавання і развіцця (у тым ліку медыяадукацыйная) -- ёсць сродкі для іх вырашэння, ёсць ключавое пытанне -- напрыканцы ўрока да яго звяртаемся і г.д. Логіка жалезная!
А які самааналіз!
Формула для зорба пазапраграмная, але яна не для запамінання. Таму не перагрузіла вучняў, а стала платформай для пошуку патрэбнага ў інтэрнэце.
Згодны ў Вамі, паважаная Алена, што занадта вялікі змест для ўрока, то добры ход Вы прыдумалі -- інфармацыйная гадзіна, якая і прызначана для фармавання медыяграматнасці ў вучняў.
Поспехаў Вам, калега.

Інтэрнэт-курс „Медыяадукацыя ў школе”, http://www.nastaunik.info/moodle

РГА “Таварыства беларускай школы”



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка