Урок музыкі вучыцельніца зяблік на сасне! Вучні (спяваюць) Зяблік на сасне Весела пяе, Вусеняў шукае, Сонейка вітае



Дата канвертавання08.12.2016
Памер19.23 Kb.
ТыпУрок
Отрывок из мультипликационного фильма «Пословица».

(По произведению Марселя Эме)

(Перевод с французского на белорусский)
ЛЮСЬЕН (off) Мне было адзінаццаць, і я хадзіў у школу...
Урок музыкі

ВУЧЫЦЕЛЬНІЦА Зяблік на сасне!


ВУЧНІ (спяваюць) Зяблік на сасне

Весела пяе,

Вусеняў шукае,

Сонейка вітае.

Фью, фью, фью, фью.
ВУЧЫЦЕЛЬНІЦА Скача па двары!
ВУЧНІ (спяваюць) Скача па двары

Верабей малы,

У свіране за хатай

Ен клюе зярняты!

Пі, пі, пі, пі.
ВУЧЫЦЕЛЬНІЦА Філін у дупле!
ВУЧНІ (спяваюць) Філін у дупле

Цэлы дзень сядзеў,

Бо закрыў ен вочы

Толькт позна ноччу.

У-у-у-у.
Вуліца, пасля урокаў

БЕРУШАР Мне пара, я пайшоў дадому.


ШАПЮСОН Гэй, Берушар, а ты не хочаш крыху павесяліцца?
“КАСАВОКІ” Сення мы гуляем у навадненне!
БЕРУШАР Я не магу.
ЛЮСЬЕН Давай, Берушар, далучайся!
БЕРУШАР Я не магу. Калі не вярнуся ў час, бацька жартавать не будзе. Дасць мне па шыі.
ШАПЮСОН А ты, Люсьен, ідзеш?
ЛЮСЬЕН (off) Видавочна, Берушару з бацькам не пашанцавала.
Офіс

БАЦЬКА БЕРУШАРА Пара аплявух, рэмень падчас, не даць салодкага, не адпусціць у кіно... Згодны, рэцэпт стары, але што патрабуецца дзецям у першую чаргу? Аўтарытэт!



Напрыклад, мой сын не бадзяецца немаведама дзе паслы школы, бо ен ведае, што я яму надзяру вушы! Вось і вынік – ен першы ў класе! Тады як ваш Люсьен, мой верны сябра... На вашым месцы я б ім заняўся! Калі няма павагі і страху, хлопцы робяць, што хочуць, і нікога не паважаюць! Я правільна кажу, мадмуазэль Папінкур?
САКРАТАРКА Вы заўжды маеце рацыю, спадар Берушар.
БАЦЬКА ЛЮСЬЕНА Люсьен – другі ў класе па малюнку!
БАЦЬКА БЕРУШАРА Куды можа пайсці працаваць дарослы чалавек, які ўмее толькі пэцкаць паперу! Калі б яшчэ ен збіраўся быць артыстам! Але калі б усе былі артыстамі, дзе б тады апынуўся свет? Ці не так, мадмуазэль Папінкур?
САКРАТАРКА Вы заўжды маеце рацыю, спадар Берушар.
БАЦЬКА БЕРУШАРА Зразумела, я маю рацыю. Дзеці – як шчаняты!
БАЦЬКА ЛЮСЬЕНА Дарэчы, Берушар, куды вы паклалі справаздачу каўбаснай крамы “Бабе”?
БАЦЬКА БЕРУШАРА Крамы “Бабе”? Крамы “Бабе”?! Яна пад вашым носам, ваша справаздача!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка