Урок па тэме «ціск. Адзінкі ціску»



Дата канвертавання04.07.2016
Памер23.29 Kb.
ТыпУрок
ДУА «Лысіцкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа»

Урок па тэме


«ЦІСК. АДЗІНКІ ЦІСКУ»

Атліванчык А.М.,

настаўнік фізікі

вышэйшай кваліфікацыйнай

катэгорыі


2013 г.

Тэма ўрока “ЦІСК. АДЗІНКІ ЦІСКУ”
Мэты ўрока :
-стварыць умовы для засваення тэарэтычнага матэрыялу тэмы на прыкладах рашэння тэарэтычных і эксперыментальных задач, навучыць вызначаць ціск;

- навучыць карыстацца лабараторным абсталяваннем для вызначэння ціску ;

- выхоўваць беражныя адносіны да абсталявання і інструментаў, вучыць рацыянальна размяркоўваць рабочы час.
Ход урока.
1. Актуалізацыя апорных ведаў аб сіле, як фізічнай велічыне. З гэтай мэтай можна адказаць на пытанні:


  1. Што такое сіла?

  2. У якіх адзінках вымяраюць сілу?

  3. Чым характэрызуецца сіла як фізічная велічыня?


2. Вывучэнне новага матэрыялу. Фарміраванне паняцця “ціску” можна пачаць з разгляду добра вядомых вучням прыкладаў катання на лыжах і без іх, мацавання кнопак з вострым і тупым канцом у доску і т.д. На прыкладзе гэтых прыкладаў падводзім вучняў да вываду аб тым, што вынік дзеяння сілы на цела залежыць не толькі ад модуля сілы, но і ад плошчы той паверхні , на якую дзейнічае сіла. Далей вылучаюцца прызнакі сілы ціску.


  1. Сіла ціску заўсёды перпендыкулярна к паверхні, на якую яна дзейнічае.

  2. Дзеянне сілы ціску заўсёды размяркоўваецца на некатарую плошчу.

  3. Напраўленне сілы ціску ў прасторы можа быць любым.

  4. Параўноваецца вынік дзеяння чалавека на снег у лыжах і без іх.

  5. Запісваецца формула для вызначэння ціску.

  6. Праводзіцца работа з адзінкамі ціску.


3. Фізкультпаўза.
4. Работа па выпрацоўцы ўменняў і навыкаў.

  1. Рашэнне вусных задач

  2. Работа ў групах:

Вызначыць ціск, які ўтвараецца целам масай 200 г на плошчы 600 см2 .


Вызначыць плошчу іглы, якае пры сіле 8,5 Н утварае ціск 12 МПа.
Вызначыць у колькі разоў адрозніваецца ціск цэглы памерамі 250× 150× 100 массай 5 кг пры розных яе палажэннях.
Практыкум

Вызначыць уласны ціск на апору, карыстаючыся тэхнічнымі вагамі і лістом паперы ў клетку


У колькі разоў адрозніваецца ваш ціск, калі вы стаіце на лыжах і без іх?

Абсталяванне: лыжы, лінейка. дадзеныя папярэдняй задачы.


5. Замацаванне матэрыялу.

Прагляд вучэбнай прэзентацыі “Ціск”.


6. Падвядзенне вынікаў урока , выстаўленне адзнак.
7. Дамашняе заданне: параграф “Ціск”

Вызначыць ціск вашага стала на падлогу, карыстаючыся лінейкай і зададзенай масай.


8. Рэфлексія.

Скласці дыяграму “ Нашы поспехі на ўроку”



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка