Урок-падарожжа ў 6 класе Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў і навыкаў



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.89 Kb.
ТыпУрок
Дзеянні з дзесятковымі дробамі

Урок-падарожжа ў 6 класе



Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў і навыкаў.

Формы навучання: франтальная, індывідуальная.

Метады і прыёмы навучання: пазнавальная гульня, самакантроль, узаемакантроль.

Мэты і задачы:

1. Дыдактычная мэта: плануецца, што на прыканцы ўрока вучні



  • будуць ведаць правілы выканання дзеянняў з дзесятковымі дробамі;

  • будуць умець выконваць дзеянні з дзесятковымі дробамі;

  • змогуць выкарыстоўваць набытыя веды пры рашэнні дробавых выразаў.

2. Кагнітыўная мэта: выявіць узровень засваення ведаў, уменняў і навыкаў і іх комплекснае прымяненне. Рыхтаваць вучняў паспяхова выканаць кантрольную работу па тэме “Дзеянні з дзесятковымі дробамі”.

Задачы асабістага развіцця і выхавання:

  • садзейнічаць развіццю дапытлівасці, самастойнасці мыслення, логікі, памяці, рэфлексіўных здольнасцей, пазнавальнай цікаўнысці праз міжпрадметныя сувязі;

  • ствараць умовы для выхавання мэтанакіраванасці на поспех у вучэбнай дзейнасці, акуратнасці, настойлівасці.

Змест урока

І. Арганізацыйна-матывацыйны этап (5 хв.)


Задачы этапа: стварэнне ўмоў для спрыяльных псіхалагічных абставін на ўроку, забеспячэнне матывацыі і прыняцце вучнямі мэты вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.

Змест:

1. Арганізацыйны момант. Добры дзень! Усьмехніцеся мне, сваім сябрам, нашым гасцям. Сядайце.

2. Праверка д/з. Якія ёсць пытанні па д/з? Праверце правільнасць выканання яго па лістам самаправеркі. Паніміце рукутыя, хто выканаў усё без памылак. Малайцы! Пастаўце на палях сабе 1 бал.

3. Фармулёўка мэты ўрока. Сёння мы з вамі будзем абагульняць нашы веды па тэме “Дзеянні з дзесятковымі дробамі”. Запішыце дату, класная работа. Давайце падумаем, якія мэты вы можаце паставіць перад сабой на сёняшнім уроку. Значыць, ваша задача – замацаваць набытыя веды, рыхтавацца да кантрольнай работы.


ІІ. Практычны этап. Фізкультхвілінка.(25 хв.)

Задачы этапа: абагульненне, сістэматызацыя і карэкцыя ведаў, уменняў і навыкаў, падрыхтоўка да кантрольнай работы.

Змест:

1. Франтальнае рашэнне вусных прыкладаў. Урок наш сёння незвычайны: мы адправімся ў падарожжа да далёкіх зорак, пабываем на цудоўнай планеце МіФ, поўная назва якой МАТЭМАТЫКА і ФАНТАЗІЯ. Ітак, я буду прадстаўляць цэнтр кіравання палётам. Перад запускам ракеты неабходна праверыць яе тэхнічны стан. Знайдзіце і выпраўце памылкі ў прыкладах: 12,5 · 0,1 = 125; 4,7 + 2 = 4,9; 26 : 0,1 = 2,6; 3,7 · 100 = 37; 18,4 : 10 = 184; 2,3 · 0,2 = 4,6.

2. Уводны тэст.Малайцы, вы гатовы да палёту, аднак для таго, каб папасці на касмічны карабль, неабходны знайсці яго код. Рашыце прыклады і ў картках-адказах знайдзіце лік, які адпавядае вашаму адказу, пакажыце яго мне.калі будуць памылкі – выправіць па карткам-рашэнням. Ітак, усе размясціліся на борце , пачынаем адлік часу: 5,4,3,2,1,паляцелі! Шчаслівага палёту! А ці ведаеце вы імя першага касманаўта? Калі адбыўся яго палёт?

3. Праверка тэарэтычных ведаў. Віншую! Вы апынуліся ў Чароўным Садзе планеты МіФ. Тут усё чароўнае: і расліны, і птушкі. Паглядзіце, вось кветка з гэтага сада. Чым яна адрозніваецца ад нашых зямных кветак? Так, у яе няма сцябла, а лісты мацуюцца прама да кветкі. На лістах запісаны для вас пытанні, сарвіце і адкажыце.(назавіце апорныя словы пры дадаванні, адніманні, множанні і дзяленні дзесятковых дробаў)

4. Рашэнне ўраўненняў. Наперадзе нас чакае Возера Невядомасці. Якія цудоўныя рыбкі тут плаваюць! Давайце закінем вуды і паловім іншапланетных рыб. Самастойна рашаюць ураўненні. Цікава, хто больш спаймаў? “Рыбкі”, якія “не злавіліся” рашаем на дошцы. Рабяты, а якія рыбы водзяцца у нашым вадаёме? Ці ведаеце вы, колькі відаў рыб налічваецца ў Беларусі?

5. Фізкультхвілінка.

6. На нашы шляху Музей гісторыі дробаў. Экскурс у гісторыю правядзе Алеся.

7. Наперадзе Горад Разумнікаў. Знайдзіце значэнні выразаў, памятаючы, што разумны ў гору не пойдзе… (Пры неабходнасці тлумачыць рашэнне)


ІІІ. Кантрольна-дыягнастычны этап (10 хв.)

Задачы этапа: выявіць узровень засваення матэрыялу, выявіць прабелы і правесці карэкцыю ведаў.

Змест:

1. Самастойная работа. Канечны пункт нашага падарожжа – Палац Кемлівасці

2. Узаемаправерка. Падлік балаў, выстаўленне адзнак.
ІV. Дамашняе заданне. (2 хв.)

Задачы этапа: забяспечыць разуменне зместу і спосабаў выканання д/з.

Змест: інструкцыя па выкананню № 4.118(1-4)
V. Рэфлексія. Вынік урока. (3 хв.)

Задачы этапа: заахвочванне вучняў да рэфлексіі сваёй дзейнасці.

Змест:

1. Рэфлексія індывідуальнай і сумеснай дзейнасці на ўроку. Адказы на пытанні: “Што мы рабілі на ўроку? Што новага і цікавага даведаліся? Ці дасягнулі пастаўленай мэты?”

2. К. Паустоўскі сказаў: “Чым больш ведаеш, тым цікавей жыць” растлумачце.

3. Адзначце свой сцяжок на п’едэстале.




: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка