Урок по литературе " Роля зямлі і гаспадара на ёй у асвятленні пісьменнікаў беларускай і рускай літаратур" в 10 классе



Дата канвертавання09.07.2016
Памер168.61 Kb.
ТыпУрок
Интегрированный урок по литературе

Роля зямлі і гаспадара на ёй у асвятленні пісьменнікаў беларускай і рускай літаратур”



в 10 классе

Мэта: -пазнаёміць з асаблівасцямі асвятлення тэмы калектывізацыі і паказу аўтарамі сапраўдных гаспадароў на зямлі;

-дапамагчы зразумець аўтарскую пазіцыю ў дачыненні да ролі зямлі ў жыцці герояў;

-вучыць супастаўляць творы, з’явы, герояў;

-развіваць рэпрадуктыўнае,творчае і аналітычнае мысленне, выпрацоўваць навыкі калектыўнай работы;

-выхоўваць цікавасць да гісторыі і літаратуры….

Абсталяванне: Творы: І.Мележ “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, М.Шолохов “Поднятая целина”;

прэзентацыі: “Коллективизация в СССР”, “Краявіды Палесся”, “Степь без конца и края”;

гістарычная даведка “Калектывiзацыя ў БССР. Галоўныя вынiкi”;

Папераджальнае заданне:


  1. Скласці характарыстыку Васіля Дзятла і Кондрата Майданникова.

  2. Падрыхтаваць літаратурна-крытычны дослед

Эпіграфы: Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі…

Іван Мележ

Любите землю, знайте землю.

Храните землю до основ.

Н. Тряпкин

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

ІІ.Вызначэнне мэты ўрока. Матывацыя (эмацыянальны настрой вучняў на работу).

Дэманстрацыя слайдаў з малюнкамі прыроды Палесся і данскога стэпу. Паралельнае зачытванне апісання прыроды ў творах Івана Мележа і Міхаіла Шолахава.



Настаўніца беларускай мовы. ”Вёска тулілася ля берага вострава – платы агародаў дзе-нідзе забягалі на куп’ё ўзболатка. З другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле. Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі, таксама скупыя, няўдзячныя, хоць у іх глебе і было менш пяску….

…Жылі ўжо Курані ў чэрвеньскую рань. Калі сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах, віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах…чулася цырканне малака ў даёнкі”…



Настаўнік. Гэта Палессе. Родны край І.Мележа. Таму з сыноўняй любоўю “вымаляваў” ён кожны куточак бацькоўскай зямлі ў “Палескай хроніцы”, над якой працаваў з 1956 года і да канца сваіх дзён.

…Степь без конца и края. Древние курганы в голубой дымке. Чёрный орёл в небе. Мягкий шелест стелющейся под ветром травы…

…Степь под ветром могуче и мерно дышала во всю свою широченную грудь пьянящим и всегда немного грустным ароматом скошенной травы, от дубовых перелесков, мимо которых бежала дорога, тянуло прохладой.

Учитель русской литературы. Это донская земля. Родина М.А.Шолохова, автора романа “Поднятая целина”.

ІІІ. Гутарка з вучнямі.

-Якія асацыяцыі выклікалі ў вас гэтыя малюнкі прыроды?

-Што аб’ядноўвае гэтыя апісанні?

-Якія падзеі пакладзены ў аснову “Палескай хронікі” І.Мележа і “Поднятой целине” М.Шолохова ? Якой тэме прысвечаны дадзеныя творы? (Адказы вучняў)



Настаўнік.Тэма хлеба, тэма зямлі як асновы жыцця, тэма гаспадара. Аб’ектам нашай увагі будзе чалавек – гаспадар, яго адносіны да зямлі.

У цэнтры ўвагі беларуская вёска Курані і казачий хутор Гремячий Лог.

Палешукі і данскія казакі… Хто яны? Чым падобны гэтыя людзі?

Палешукі —усходнеславянская этнічная агульнасць, якая валодае некаторымі прыкметамі самабытнага , аднак несфарміраванага этнасу. Па ўмовах гаспадарання сярод палешукоў выдзяляецца тры групы:



  • Лесавы́я людзі (палес. лісовы́йі лю́дэ) — жыхары вёсак, прымыкаючых да лесу;

  • Палевікі, палюхі ці пульвіна (палес. полёвыкы́, полюхы́, пульвына́) — каля іх паселішчаў не было лесу ці болот;

  • Балацюкі, багнюкі ці бало́ценныя людзі (палес. болотюкы́, багнюкы́, боло́тяны лю́дэ) — жыхары вёсак, прымыкаючых да балот, зрэдку жылі на ўзвышэннях сярод балот; найменш значная група.

Казаки – это некогда вольные люди, сохранившие особое уважение к свободе, а затем служилая категория населения России, освобождённая от налогов, обладавшая большими по сравнению с крестьянством центральной России наделами плодородной земли и обязанная поставлять в армию снаряженных за свой счёт обученных кавалеристов.

Настаўнік. І.Мележ паказвае, як адбываўся перадзел зямлі, як сяляне ставіліся да ўваходу ў калгас.

Учитель. М.Шолохов писал роман по горячим следам событий 30-х годов. Первоначальное название «С кровью и потом». Первая книга вышла в 1932 году. Роман о коллективизации.

Коллективизация по Шолохову – это страшное время. Это трагедия народа. Это «раскрестьянивание» крестьян. Это обесценивание человеческой жизни.



Настаўнік. Іван Мележ, узнаўляючы падзеі калектывізацыі, імкнуўся “больш глыбока і без падсалоджвання паказаць гэты важны працэс”, не абмінуць ні добрае, ні дрэннае, што нараджалася ў тыя гады. Не ставячы пад сумненне правамернасць правядзення калектывізацыі ў цэлым, пісьменнік і паказаў трагізм чалавечых лёсаў на гістарычным зломе.

Настаўнік. Давайце звернемся да гістарычнай даведкі і прэзентацыі, якія дапамогуць высветліць, што такое калектывізацыя і як адбіліся яе падзеі на жыццёвых лёсах людзей – герояў твораў І.Мележа і М.Шолахава.

ІV.Работа па асвятленні тэмы.

1) Гістарычная даведка. (На парце ў кожнага вучня)

Калектывiзацыя у БССР. Галоўныя вынiкi


Курс на калектывiзацыю быў узяты ў снежнi 1927 г. на XV з'ездзе ВКП(б). Калектывiзацыя - працэс аб'яднання аднаасобных сялянскiх гаспадарак у калектыўныя гаспадаркi.
Спачатку калектывiзацыя была добраахвотнай. Сялянам прапаноўвавалi розныя формы каапeрацыi, жадаючыя маглi ўступаць ў кагасы i саўгасы. Але к 1928 г. калгасы складалi толькi 1%. Краiне ж былi патрэбны сродкi для iндустрыялiзацыі. Таму было вырашана аб'яднаць ycix сялян у калгасы i саўгасы з тым, каб дзяржава магла распараджацца сельскагаспадарчай прадукцыяй. Так з 1929 г. пачынаецца гвалтоўная калектывiзацыя, якая ў асноўным завяршаецца к 1932 г. У вынiку калектывiзацыя па сутнасцi была падменена «раскулачваннем». У кулакоў, тых, хто не хацеў уступаць у калгасы, адбiралi маёмасць i высылалi у Сiбiр. На тых, хто выступаў за выкананне добраахвотнасцi i паслядоўнасцi ў правядзеннi калектывiзацыi, навешвалi ярлык «прышчэпаўшчыны». Д.Ф. Прышчэпаў - нарком земляробства БССР. Ён выступаў за захаваннe хутароў, добраахвотнасць калектывiзацыi.
У вынiку ў гады калектывiзацыi быў рэпрэсiраваны кожны 6-ты сялянiн Беларусi. Сяляне былi аб'яднаны у калгасы i саўгасы, былi лiквiдаваны хутары.

Такiя галоўныя вынiкi калектывiзацыi на Беларусi.


2) Прэзентацыя “Коллективизация в СССР”. (Работа каля камп’ютараў).

Два вучні рыхтуюць паведамленне па гісторыі;

два вучні рыхтуюць:

1)выказванне на тэму “Роля зямлі і гаспадара на ёй у “Палескай хроніцы” І.Мележа”. (Заданне на картках) Дадатак 1

2) Два вучні прадстаўляюць сацыяльна-псiхалагiчны партрэт Васiля Дзятла ў “Палескай хроніцы” Iвана Мележа. (Папераджальнае заданне) Дадатак 2

3) Літаратурна-крытычны дослед. (Папераджальнае заданне)



Настаўнік. Зямля – аснова жыцця сялян. Зямля- мэта, да якой яны імкнуцца.

Учитель. В крестьянской среде уважение к человеку неотделимо от его способности быть хозяином.

Что значит быть хозяином на земле? Обратимся к произведению.

Только в первой главе романа “Поднятая целина” четырежды употребляется слово “хозяин”.

-Кому адресовано это слово? (Якову Лукичу Островнову)

-Согласны ли вы с тем, что Яков Лукич Островнов – настоящий хозяин? (Глава 3. ”…работал день и ночь…жил я – сам возле земли кормился и других возле себя кормил. Хоть и не раз шкуру с меня сымали, а я опять же ею обрастал. Нажил спервоначалу пару бычат, они подросли… Голосу меня не лишали, в будущие времена зачислили меня крепким середняком.

Стал я к агрономии прислухаться, начал за землёй ходить, как за хворой бабой. …стал культурный хозяин…” ).



Учитель. Трудолюбие, предприимчивость Якова Лукича не могут не прмзнать даже его идейные противники. “пшеницу новую из Краснодара выписывал,…в любой суховей выстаивает, снег постоянно задерживает на полях, урожай у него всегда лучше. Хоть он трошки и кряхтит, как мы его налогом придавим, а хозяин хороший”,- говорит о нём Андрей Размётнов. Даже Макар Нагульнов отмечал, что Яков Лукич – “едучий хозяин”.

-Как же оценивает хороший хозяин обстановку, сложившуюся в стране к началу 30-х годов? (“Жизня никак не радует, не веселит. Вот энто трошки зачали казачки собираться с хозяйством, богатеть. Налоги в двадцать шестом али в двадцать седьмом были, ну, сказать, относительные. А теперь опять пошло навыворот”,-делится Яков Лукич своими раздумьями с Половцевым).



Учитель. Новая власть не только наделила землёй, но и приветствовала увеличение посевов. По три, пять, семь кругов сеял Яков Лукич, а круг – это четыре гектара. Старательных хозяев в Гремячем Логу немало: из трёхсот домохозяев в бедняках числятся только 32.

-Почему же официально признанный середняком Яков Лукия так боится раскулачивания? Ведь кулак – это сельский капиталист, живущий за счет наемного труда. А никто из гремяченцев под это определение не подходит.



Настаўнік. Як ставіліся ў Куранях да багацеяў?

Для таго каб беднякі падтрымлівалі ідэю стварэння калгаса аддалі ім на водкуп так званых кулакоў. Сярэднякі ідуць у калгас ад страху стаць чарговай ахвярай новай улады.



Настаўнік. Слухаем паведамленні па гісторыі.

Сообщение ученика о Кондрате Майданникове.

Учитель. Образ Кондрата Майданникова вскрывает проблему и наших дней. Это утрата крестьянином чувства хозяина.

Честный труженик пытается переломить себя, заставить поверить в будущее процветание обобществленного хозяйства. Но у него нет уверенности в том, что общую работу все будут выполнять добросовестно.

Естественно, что человеку, пахавшему от зари до зари в то время, как бедняки слонялись по хутору, мучительго жаль расставаться с хозяйством, которое далось ему потом и кровью.

Настаўнік.Самая галоўная мэта ў Васіля Дзятла – зямля. Праца для яго, як і для К.Майданнікава, –гэта залог дабрабыту.

Слухаем выказванне “Роля зямлі і гаспадара на ёй у “Палескай хроніцы” І.Мележа”.

-Назавіце найбольш яркага героя твора І. Мележа, які не ўяўляе свайго жыцця без зямлі? (Васіль Дзяцел — адзін з галоўных герояў рамана. Калі мы ўпершыню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся ).

- Якім вы ўяўляеце Васіля Дзятла? (уласныя назіранні вучняў, іх выказванні, партрэт ці характарыстыка Васіля).

-Як адносіцца Васіль да працы? Чым, якімі думкамі жыве, аб чым марыць?

(Аўтар падкрэслівае незвычайную працавітасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абы-як, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб быць не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.


На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоўная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як Корч, а можа і яшчэ багацей.

-Чым, якімі думкамі жыве Васіль, аб чым марыць? (На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоўная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як Корч, а можа і яшчэ багацей).

- Якія адносіны ў Васіля да калектывізацыі? Прымае ён яе ці не? (Калектывізацыю Васіль не прымае. Аддаць у агульнае карыстанне свайго каня, карову, не дыхаць паветрам стойла, якое яму здаецца прыемнейшым за ўсе пахі на зямлі — гэта не для Васіля. Ён хоча быць упэўнены, што яго жывёла дагледжана, ён, нарэшце, хоча адчуваць, што гэта толькі яго і больш нічыё. Гэта, на маю думку, не сквапнасць Васіля, а нармальная псіхалогія ўласніка, сапраўднага гаспадара. Другая справа, што ісці не ў нагу з усімі, хай сабе ўсе астатнія ідуць няправільна, — вельмі складана. Так сталася і з Васілём).

Вывад першай групы. Трагедыйная сутнасць падзей, якія перажывала вёска ў канцы 20-х пачатку 30-х гадоў, асабліва выразна паказана ў творах на вобразе Васіля Дзятла. Дзве страсці, дзве любові ў гэтага персанажа — зямля і Ганна. Нейкі час, і гэта самы шчаслівы час у яго жыцці, яны суіснуюць побач. Васіль становіцца гаспадаром, узвальвае на свае не надта моцныя юнацкія плечы ўвесь сялянскі клопат. Тады ж нараджаецца глыбокае пачуццё да суседкі-равесніцы. У час спатканняў, горнучы да сябе дзяўчыну, ён думае-марыць пра зямлю. Калі Ганна выходзіць замуж, у яго застаецца адна любоў — зямля. Дзеля яе ён узяў за жонку непрыгожую, нібы век сонную Пракопаву Маню. Аднак у яго жыццё зноў уваходзіць Ганна. Васіль пастаўлены перад выбарам: зямля ці каханая жанчына — і герой выбірае першае. Аналізуючы сцэну, у якой растрывожаны Васіль ідзе на сваё поле і бачыць, як «кволыя сцяблінкі, калі стаў перад паласою, паварушыліся — нібы віталі яго, радаваліся яму», здаецца, што герой ніколі не думаў пра Ганну так узвышана і паэтычна, як пра зямлю.

Настаўнік абагульняе. Вынік: Калектывізацыю Васіль не пырмае. Ён хоча быць упэўнены, што жывёла дагледжана, хоча адчуваць, што гэта толькі яго.

Такім чынам, і паляшук Васіль Дзяцел, і казак Кандрат Майданнікаў не разумеюць, як будуць працаваць у калгасе, дзе ўсё толькі “наша” і няма “майго”.

Калектывізацыя ў традыцыйным разуменні – гэта замена старых гаспадароў зямлі новымі.

Учитель. Каково же отношение к земле Давыдова, Разметнова – “новых “ хозяев? (По мнению Г.А. Фролова, коммунисты как носители порядка чужие на донской земле. Разметнов не хозяин: “лишнего не перебежит и не переступит”. Давыдов ощущает себя не сыном земли, а покорителем: “Наша земля, нам принадлежащая: что захочем, то из неё и выжмем, факт!”)


  • Каковы же судьбы Гаева, отца одиннадцати детей, Тита Бородина, Островнова - лучших хозяев на земле-кормилице?

Настаўнік. Які лес Васіля Дзятла?

Настаўнік. Гаспадарыць разумна не ўсім пад сілу. Чалавек з псіхалогіяй нахлебніка ніколі не стане сапраўдным гаспадаром.

Учитель. Только настоящий хозяин, самозабвенно трудясь на земле, может так же, как и Яков Лукич Островнов, любоваться преображенной землей. «Каждое утро, еще до восхода солнца, Яков Лукич Островнов, накинув брезентовый плащ, выходил за хутор любоваться хлебами. Он подолгу стоял неподвижно…»

- Почему же такой человек совершил преступление? (Якову Лукичу некому рассказать, как он болеет душой одновременно строя и разрушая хуторское общественное хозяйство. «Тошнотворный страх» разрушает тело, разъедает душу.)



Настаўнік. Якія якасці характару ўласцівы Васілю як гаспадару?

Два вучні прадстаўляюць сацыяльна-псiхалагiчны партрэт Васiля Дзятла ў “Палескай хроніцы” Iвана Мележа. (Папераджальнае заданне) Дадатак 2

(1. Знешнi выгляд.

2. Асноўныя рысы характару:

· шчырасць, адкрытасць у адносiнах да Ганны, мацi;

· цвёрдасць, цярплiвасць, стойкасць;

· працавiтасць (любоў да штодзённай сур'ёзнай працы перадалася Васiлю ад бацькоў i дзядоў: у працы змалку загартоўвалiся людзi);

· недаверлiвасць, замкнутасць (ён не мог верыць, што хтосьцi будзе дбаць пра яго выгаду: вопыт сведчыў адваротнае);

· упартасць (надзея была толькi на самога сябе: гэтым ён мог захаваць сваю незалежнасць);

· сквапнасць (пашкадаваў Грыбку, у якога захварэла дзiця, лыжку мёду);

3. Адносiны да зямлi (зямля для Васiля - яго жыццё, радасці i гора, светлая мара i горкi пакут. Зямля - ён сам. Ён iдзе да свайго поля, як "на сустрэчу з каханай").

4. Паядынкi за зямлю з Карчом ("Людзi на болоце") i старшынёй калгаса Мiканорам ("Подых навальнiцы"), вынiкi гэтых паядынкаў.

5. Спалучэнне ў характары Васiля працаўнiка i ўласнiка (вялiкай любовi да зямлi, перададзенай дзядамi i бацькамi, перш за ўсё не асуджэнне Васiля-адасобнiка, уласнiка, а захапленне яго вялiкай прагай да зямлi, яе паэтычнае адухаўленне. Уласнiцкi пачатак развiты менш, чым працавiтасць, любоў да зямлi).

6. Як Васiль уяўляе асабiстае шчасце? (Шчасце, на думку Васiля, немагчыма без зямлi i багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, i ў гэтым нiчога дзiўнага няма. Але шлях, якi выбiрае Васiль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносiць шчасця. З-за зямлi ён ахвяруе каханнем: выбiрае не Ганну, а ўласную гаспадарку, пасаг Манi, вырашаючы тым самым свой лёс.

Ад Ганны герой адмовіўся сам, а зямлю забралі, зрабілі нічыёй. У тым жа маналогу Васіля пісьменнік паказвае, што значыць для героя свая зямля: «Аддай сваё поле, дзе кожную сцяблінку, здаецца, сагрэў бы сам! Ішоў бы ад адной да другой ды хукаў бы, каб не мерзла!.. Аддай поле — ето ўсё адно што — аддай душу! Папробуй, адарві душу!» Не, не ўласнік так разважае, а чалавек, звязаны з зямлёй з малаком маці, памяццю продкаў, усім сваім жыццём.



7. Жыццевая аснова Васiля ("жыцце -- не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгi i клопатны будзень". Васiль амаль не выходзiць за межы сваёй сядзiбы i ўласнага поля).

8. Адносiны да перамен, гiстарычных пераўтварэнняў (старое i новае, змрочнае i светлае, злое i добрае пераплялiся ў душы Васiля асаблiва моцна i трагiчна. Васiль цалкам знаходзiцца ва ўладзе мужыцкай мудрасцi i верыць ва ўсталяваны парадак, у вечныя законы жыцця. Усведамленне неабходнасцi змен даецца яму няпроста, ен з цяжкасцю ўступае нацiску новага, незразумелага...).

Настаўнік. Дрэнна тое, што ў 30 –я гады талент гаспадара адмаўляўся дзяржавай, чалавека адвучылі працаваць на зямлі.

Учитель. Недаром Ипполиту Шалому, герою «Поднятой целины», не дает покоя мысль: «Кто ж народу сапоги тачать, штаны шить, лошадей ковать будет?» Кто будет это делать, когда уйдут из жизни старые мастера? Мастер – это хозяин.

Сейчас изменилось отношение к роману «Поднятая целина». М.Шолозов прибегает в романе к спасительному объяснению беззаконий и репрессий, творимых в деревне, «перегибами» местных властей, которые исказили «мудрую и гуманную» политику коммунистической партии.



Настаўнік. Слова вучню, які рабіў літаратурна-крытычны дослед. (Папераджальнае заданне).

З усяго разгледжанага матэрыялу становіцца зразумелым, што мара Васіля аб уласным кавалку зямлі і жаданне быць гаспадаром на ёй не спраўдзілася па той прычыне, што спачатку перашкаджаў Корч, які меў лепшую зямлю, а потым калектывізацыя.

Пра калектывізацыю напісана многа беларускімі, рускімі, украінскімі і іншымі літаратарамі. Пісалі пра яе і гісторыкі. Здаецца, многія прыйшлі да вываду, што гэта была памылка, якая дорага каштавала нашаму народу: мільёны ні ў чым не вінаватых ахвяраў, высланых на Поўнач, у Сібір, на Далёкі Усход. Кінутых у халоднай тайзе на саракаградусным марозе. Пахаваных на невядомых яшчэ і цяпер могілках. Падарваныя эканамічныя асновы гаспадарання, калі сяляне развучваліся ў агульных гаспадарках любіць і шанаваць зямлю, даглядаць грамадскую жывёлу. Не выпадкова ж сёння стараюцца развіваць іншыя формы гаспадарання на зямлі — арандатарства, аднаасобніцкае гаспадаранне, сямейны падрад і г.д. Адбываецца вяртанне да мінулага, калі так званыя «кулацкія гаспадаркі» ў многім забяспечвалі патрэбы дзяржавы ў хлебе. I самае страшэннае, на думку многіх гісторыкаў, што калектывізацыя па-сталінску, прымусовая, раз'яднала, а не аб'яднала людзей, пасварыла бацькоў і дзяцей, родных братоў, суседзяў, нарадзіла “варагаманію”, прывяла да масавых рэпрэсій, да зайздрасці і падхалімажу. Людзі маральна разбэшчваліся таму, што кожны стараўся выжыць ва ўмовах такіх, без якіх нельга было абысціся.

Так паўставала праўда суровага даваеннага жыцця ў творчасці розных пісьменнікаў. Адны жылі да вайны і ў вайну. І. Мележ — ужо пасля вайны. Але думалі ў многім аднолькава. Аднолькава перажывалі драму, трагедыю народа, якому не было куды дзецца, як выконваць чарговыя дырэктывы. Іван Мележ ўзяўся паказваць калектывізацыю на Палессі ў раманах «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань». Аднак яго падыход да праблемы і вырашэнне яе нагадваюць падыход Зарэцкага і Чорнага. Я сваю думку хачу развіць. Справа ў тым, што Мележ не ўзняўся да асуджэння калектывізацыі ў цэлым, не паказаў яе як генацыд супроць вясковага насельніцтва. Падобна папярэднікам, ён асудзіў (праўда, больш катэгарычна, рэзка, яскрава) асобныя недахопы калектывізацыі, яе перагібы. Дубадзел, у нейкай ступені Башлыкоў, які вучыцца ў «Крываротага» (мянушка Дубадзела) жорсткасці, бязлітаснасці, працягваюць справы жалезнага інквізітара Пацяроба. Васіль Дзяцел не хоча ўступаць у калгас, не паддаецца агітацыі свайго суседа Міканора, шукае справядлівасць у раёне, законнасць.



Учитель. Об эпохе коллективизации писали в 30-е годы Ф. Панферов («Бруски»),

И. Шухов («Ненависть»). Коллективизация как процесс достигла цели – убить в земледельце собственника. Писателям удалось показать бесправное положение лучших хозяев на земле – кормилице.

Пусть очевидцев поколение

Сойдут по тихому на дно,

Благополучного забвенья

Природе нашей не дано.

А.Т. Твардовский

Вернемся к эпиграфам урока (зачитываем). Пусть останутся в вашей памяти настоящие хозяева. Запомнится их трепетное отношение к земле-матушке, кормилице. Труд на родной земле – это залог жизни.

Земля!

Все краше и видней



Она вокруг лежит.

И лучше счастья нет – на ней

До самой смерти жить.

А.Т. Твардовский



V. Рефлексия

- Якія ж адносіны да зямлі ў палешукоў і данскіх казакоў? (адказы вучняў).

- Каким должно быть отношение человека к земле? Нужно ли нам знать о них?

Прекрасна земля наша и на ней человек – хозяин, хлебороб, мастер.

(Повторный просмотр слайдов “Краявіды Палесся” и “Степь без конца и края”)

VІ. Подведение итогов

VІІ. Домашнее задание. Написать сочинение- рассуждение “Настоящий хозяин… Кто он?” (На русском или белорусском языке).

Дадатак 1
Пытанні для падрыхтоўкі выказвання “Роля зямлі і гаспадара на ёй у “Палескай хроніцы” І.Мележа”.

-Назавіце найбольш яркага героя твора І. Мележа, які не ўяўляе свайго жыцця без зямлі?

- Якім вы ўяўляеце Васіля Дзятла?

-Як адносіцца Васіль да працы? Чым, якімі думкамі жыве, аб чым марыць?

-Чым, якімі думкамі жыве Васіль, аб чым марыць?

- Якія адносіны ў Васіля да калектывізацыі? Прымае ён яе ці не?



Дадатак 2

План для стварэння сацыяльна-псiхалагiчнага партрэта Васiля Дзятла

1. Знешнi выгляд.

2. Асноўныя рысы характару.

3. Адносiны да зямлi

4. Паядынкi за зямлю з Карчом ("Людзi на болоце") i старшынёй калгаса Мiканорам ("Подых навальнiцы"), вынiкi гэтых паядынкаў.

5. Спалучэнне ў характары Васiля працаўнiка i ўласнiка.

6. Як Васiль уяўляе асабiстае шчасце?

7. Жыццевая аснова Васiля.



8. Адносiны да перамен, гiстарычных пераўтварэнняў.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка