Урок распрацаваны для вучняў 4 "Б" класа



Дата канвертавання19.07.2016
Памер186.19 Kb.
ТыпУрок


АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ЖЛОБІНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА
ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“СЯРЭДНЯЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ШКОЛА № 13 г. ЖЛОБІНА”



КАНСПЕКТ УРОКА



ПрАдмет: літаратурнае чытанне
Клас: чацвёрты
ТЭма: Пазакласнае чытанне.

Героі вайны і мірнага часу


СКЛАла: Ермакова Алена Рыгораўна,

настаўнік пачатковых класаў

Жлобін


2010
Урок распрацаваны для вучняў 4 “Б” класа

Веды, уменні і навыкі вучняў 4 “Б” класа па прадмеце “Літаратурнае чытанне” адпавядаюць асноўным патрабаванням праграмы да падрыхтоўкі вучняў IV класа. Па выніках І паўгоддзя 2009/2010 навучальнага года вучні паказалі якасць ведаў 90%, што адпавядае дастатковаму ўзроўню навучання. Дзеці праяўляюць цікавасць да прадмета. Чытаюць кнігі, перыядычныя выданні на беларускай мове. Умеюць ацэньваць правільнасць і выразнасць уласнага і пачутага чытання, вызначаюць галоўных і другарадных дзеючых асоб, характарызуюць іх. Дзеці любяць падрабязна і выбарачна пераказваць тэкст, умеюць арыентавацца ў кнізе па назве, малюнках, зместу. Актыўна працуюць на ўроках, добра рыхтуюць дамашнія заданні, умеюць рабіць вывады, вырашаць праблемныя задачы, выконваць творчыя заданні. Многія вучні праяўляюць цікавасць да самаарганізацыі. Дзеці маюць вялікі вопыт групавой работы. Група ж вучняў мае вопыт работы па тэхналогіі сучаснага праектнага навучання. Адной з вучаніц класа, Сазанавец Валерыі, належыць ІІ месца ў раённым конкурсе чытальнікаў на памяць, прысвечаным 65-гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сярод вучняў 3-6 класаў.

Такім чынам, пры планаванні ўрока былі ўлічаны дадзеныя асаблівасці вучняў класа.

Месца ўрока па тэме

Тэма ўрока пазакласнага чытання “Героі вайны і мірнага часу” прапанавана прыкладным планаваннем распрацаваным Міністэрствам Адукацыі Рэспублікі Беларусь па прадмеце “Літаратурнае чытанне” для вучняў 4 класа з рускай мовай навучання. Урок уваходзіць у раздел “Ішла вайна народная” Агульная колькасць гадзін раздзела – 4, урок па ліку – 2. Урок накіраваны на абагульненне вынікаў работы вучняў з кнігамі, часопісамі за перыяд іх пазаўрочнай самастойнай чытацкай дзейнасці па тэме “Героі вайны і мірнага часу”. Правядзенне ўрока другім па ліку дазволіць больш глыбока ўсвядоміць ідэю раздзела, навучыць вучняў больш удумліваму чытанню, пашырыць чытацкую эрудыцыю. Урок дазволіць папоўніць вопыт творчай дзейнасці. Сродкамі матэрыяла ўрока акажыцца ўдзеянне на фарміраванне ўнутранага свету вучняў.



Тлумачэнне выбара мэт, метадаў, форм і сродкаў матывацыі, арганізацыі кантроля і якасці пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Мэты ўрока пастаўлены ў адпаведнасці з патрабаннямі праграмы і скіраваны на вынік такой працы, да якога вучні павінны прыйсці к заканчэнню ўрока. Урок пазакласнага чытання мэтанакіраваны на фарміраванне ўменняў працы з дзіцячай кнігай, на развіццё мастацка-маўленчай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для асобаснага развіцця і выхавання вучняў у адпаведнасці з вызначанай тэмай.

Пры выбары метадаў навучання была ўлічана іх адпаведнасць прынцыпам навучання, мэтам і зместу ўрока, магчымасцям вучняў, створаным умовам, адведзенаму часу для навучання.

Абавязковая ўмова правядзення ўрока пазакласнага чытання гэта праца з кнігай, выставай кніг шляхам іх разглядвання і непасрэднай практычнай дзейнасці. Пагэтаму апраўдана на ўроку скарыстанне нагляднага і практычнага метадаў навучання. Наглядны метад дазволіць павысіць увагу вучняў да вывучаемай тэмы, а практычны метад будзе садзейнічаць фарміраванню ўменняў працы з дзіцячай кнігай.

Для развіцця самастойнасці мыслення, творчага падыходу да справы выкарыстан часткова – пошукавы метад навучання.

На ўроку былі створаны ўмовы для выкарыстання прадукта праектнай дзейнасці групы вучняў. Кніжка-невялічка і альбом былі створаны ў выніку працы над творчым кароткатэрміновым праектам “Героі вайны і мірнага часу горада Жлобіна”. Дзеці арганізавалі знаёмства з кніжкай-невялічкай і альбомам, уключыўшы ў дзейнасць усіх вучняў класа. Гэта дзейнасць спрыяла раскрыццю тэмы ўрока, насіла выхаваўчы характар, спрыяла вывучэнню гісторыі Жлобіншчыны і ўшанаванню павагі да герояў-землякоў.

На ўроку скарыстован прыём антыцыпацыі (прагназавання), які дазволіў павысіць асэнсаванасць і актыўнасць вучняў, забяспечыў зацікаўленасць падчас працы па новай тэме. Дзякуючы гэтаму прыёму на ўроку была стварана атмасфера пошуку на фоне эмацыянальнага пад’ёму.

У аснове арганізацыі дзейнасці вучняў ляжала групавая форма арганізацыі дзейнасці. Гэта дазваляла рацыянальна размеркаваць час і раскрыць тэму ўрока. Маюць месца на ўроку таксама індывідуальная, франтальная і парная формы арганізацыі ўрока.

Сродкам станоўчай пазнавальнай матывацыі вучняў і падтрымання адваротнай сувязі на ўроку з’яўляецца рэфлексія. Дзеянні кантроля і ацэнкі суправаджаюць усе этапы ўрока. Гэта дазваляе вучням пад кіраўніцтвам настаўніка бачыць вынікі сваёй працы. А такі сродак навучання як сігнальныя карткі дазваляюць аператыўна арганізаваць адваротную сувязь затраціўшы мінімальную колькасць часу, і дае магчымасць бачыць поўную карціну вынікаў працы кожнага вучня.

Тэма: Пазакласнае чытанне. Героі вайны і мірнага часу

Клас: чацвёрты

Тып урока: абагульняючы

Навучальныя мэты ўрока:

плануецца, што да канца ўрока вучні праз пераказ твораў, выбарачнае чытанне ўрыўкаў, чытанне на памяць будуць:



  • ведаць героеў вайны і мірнага часу;

  • умець вызначаць гераічныя ўчынкі

Задачы выхавання і развіцця:

  • стварыць умовы для развіцця камунікатыўных здольнасцей вучняў, культуры вуснага маўлення, творчых здольнасцей праз арганізацыю спосабаў узаемадзеяння;

  • стварыць ўмовы для развіцця рэфлексіўных здольнасцей вучняў праз арганізацыю кантрольна-ацэначнай дзейнасці на кожным этапе ўрока;

  • стварыць на ўроку ўмовы для засваення вучнямі каштоўнасці “Герой”, для выхавання ў вучняў патрыятычных пачуццяў, пачуцця гонару і павагі да герояў-землякоў.


Формы дзейнасці: франтальная, індывідуальная, парная, групавая

Метады навучання: наглядны, практычны, часткова-пошукавы, работа з кнігамі

Прыёмы навучання: антыцыпацыя, самастойная работа, самакантроль, самаацэнка

Абсталяванне: выстаўка кніг, часопісаў; карткі з іменамі і прозвішчамі герояў; сігнальныя карткі; магнітафон, аўдыёзапіс мелодыі В. Баснера “На безымянной высоте”, кніжка-невялічка, альбом “Героі вайны і мірнага часу горада Жлобіна”, малюнкі, тлумачальны слоўнік

Афармленне класнай дошкі:


герой


гераічны ўчынак

гераізм


Тэма: Героі вайны і мірнага часу

Мэта: формулюецца сумесна з вучнямі

Малюнкі вучняў

на тэму “Сапраўдны герой”






Пераносны стэнд
Выстаўка

кніг


Героі

вайны

Героі

мірнага часу


Падрыхтоўчая работа вучняў, настаўніка да ўрока

Згодна з патрабаваннямі праграмы ўрок пазакласнага чытання ў 4 класе праводзіцца 1 раз у чвэрць. На папярэднім уроку пазакласнага чытання настаўнік пры дапамозе заданняў пошукавага характару (Дадатак 1, 2) даў накірунак прадстаячай работы. У куток пазакласнага чытання змясціў рэкамендацыі па падрыхтоўцы да ўрока (Дадатак 3). На працягу чвэрці вучні вялі падрыхтоўку да ўрока. Настаўнік ажыццяўляў кіраўніцтва самастойным пазаўрочным чытаннем дзіцячых кніг, часопісаў. У пазаўрочны час была арганізавана экскурсія ў сквер каля Плошчы Вызваліцеляў для знаёмства вучняў з Алеяй Герояў горада Жлобіна.(Дадатак 4) Вынікам стала стварэнне кніжкі-невялічкі і альбома “Героі вайны і мірнага часу горада Жлобіна” у ходзе працы над творчым праектам. Садзейнічала падрыхтоўцы і сістэма выхаваўчай работы праз правядзенне гутарак, класнага часа, якія спрыялі раскрыццю паняццяў “Герой Савецкага Саюза”, “Герой Сацыялістычнай Працы”.



Ход урока


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

І этап. Арганізацыўна-матывацыйны (10 хвілін)

Задача этапа: актуалізаваць апорныя веды і ўменні вучняў, сфарміраваць

пазнавальныя матывы, падрыхтаваць моўны апарат

Арганізацыйны момант

- Вітаю вас, вучні.

Жадаю прыемных уражанняў ад чарговай сустрэчы з кнігамі, часопісамі.

Усміхніцеся адзін аднаму, настаўніку.

Пажадаем адзін аднаму поспехаў.

Пачынаем урок з традыцыйнай хвілінкі дадатковага чытання.

Абавязкова прасочым дынаміку чытацкіх дасягненняў.

а) Моўная размінка

Скорагаворка М. Пазнякова

- Марат у парку сустрэў Паўку. Марат-Паўку, а Паўка Марату. Вельмі рады.

- Паказчыкамі ацэнкі будуць?




б) Дадатковае чытанне ў паўголаса з выкананнем практыкавання “Земля-неба”.

Кіруе працэсам чытання. Называе словы “Зямля-неба” і адначасова сочыць за працай у 2-3 вучняў па чарзе.



Рэфлексія

Ацэнка дынамікі чытацкіх дасягненняў

а) - Карыстаючыся колеравым сігналам дайце ацэнку вынікаў хвілінкі дадатковага чытання з апорай на паказчыкі.

Настаўнік атрымлівае візуальную карціну самаацэнкі вынікаў работы кожнага вучня.



б) Слоўная ацэнка.

Паслухаць 1-2 вучняў.


Прагназуемая ацэнка.

Я згодна з Сямёнам. Ён значна павялічыў хуткасць вымаўлення скорагаворкі, памылак дапускаў значна менш. Пры чытанні з лёгкасцю знаходзіў слова на якім прыпыніўся. Малайчына!
Актывізацыя ўвагі вучняў

- Працягваем урок.

Тэма пазакласнага чытання?
- Пра каго будзем весці размову?

Аднойчы мне прыйшлося назіраць вось такую карціну. Паслухайце.

- Прыйшоўшы са школы, Алесь вельмі ўзрадаваўся, калі ўбачыў чарговы нумар дзіцячага часопіса. Адразу стаў вочкамі перабіраць загалоўкі. Пра што тут толькі не пісалі! Раптам позірк Алеся спыніўся на загалоўку “Героі побач з намі”. На адным дыханні прачытаў твор. Падняў галаву і вымавіў услых:

- Так! За гэты ўчынак яго можна назваць героем!



Мэтапалаганне

- Якое ўзнікае пытанне?

- Сфармуюйце мэты і задачы ўрока.

Прымае фармуліроўкі, удакладняе іх.



Актуалізацыя ведаў

Сёння на працягу ўрока будуць гучаць словы: герой, гераічны ўчынак, гераізм

Удакладнім значэнне наступным чынам. Некаторым з вас прапаную знайсці і зачытаць значэнне слоў з тлумачальнага слоўніка.

Увагу астатніх вучняў звяртае на малюнкі да ўрока на тэму “Сапраўдны герой”.

- Пракаменціруйце малюнкі.

Хто такі, па-вашаму, герой? Што такое гераічны ўчынак? Гераізм?

- Слухаем тлумачэнне са слоўніка.


Слухаюць настаўніка.

Арганізуюцца на работу


Рыхтуюць кнігі да чытання.


Знаёмяцца са скорагаворкай.

Разам з настаўнікам выпрацоўваюць паказчыкі ацэнкі:

тэмп

правільнасць



дакладнасць

Вымаўляюць скорагаворку з кожным разам паскараючы тэмп і артыкуляцыйна правільна вымаўляючы гукі.

Чытаюць тэкст з кніг упаўголаса па камандзе “Зямля”, сочачы толькі вачамі, па камандзе настаўніка “Неба” падымаюць вочы ўверх. (5-6 разоў).

Падымаюць колеравыя сігналы.


Прагназуемы адказ вучня:

- Сёння ў мяне павялічылася хуткасць вымаўлення скорагаворкі. Пры гэтым я дапускаў менш памылак пры вымаўленні слоў, чым учора. Пры выкананні практыкавання “Земля-неба” я адразу знаходзіў слова на якім прыпыніўся.

Называюць

“Героі вайны і мірнага часу”

- Пра герояў.
Слухаюць настаўніка

Адказваюць:

Каго назваў Алесь героем? За які гераічны ўчынак?
Фармулююць мэты і задачы ўрока.

Чытаюць з дошкі



герой

гераічны ўчынак

гераізм

Вучні ў пары працуюць з тлумачальным слоўнікам.

Падыходзяць да дошкі жадаючыя. Каменціруюць намалёванае. (Дадатак 5)

Прагназуемы адказ.



У тлумачальным слоўніку існуе некалькі значэнняў слова герой. Адно з іх:

Герой – храбры, самаадданы чалавек, які зрабіў, робіць подзвігі.

Гераічны – які адрозніваецца гераізмам.

Гераізм – адвага, рашучасць у крытычных абставінах.

ІІ этап. Аперацыйна-пазнавальны (29 хвілін)

Задача этапа: арганізаваць мэтанакіраваную дзейнасць вучняў, стварыць

сітуацыю творчага разважання з мэтай вырашэння задач урока.

Прагнастычная ацэнка

- Ацаніце свае магчымасці справіцца з пастаўленнымі мэтамі і задачамі ўрока.



Работа з выстаўкай літаратуры

- Што аб’ядноўвае гэту літаратуру?

- Якія выданні, літаратурныя жанры дапамагаюць сёння раскрыць тэму ўрока?

У час падрыхтоўкі вы працавалі групай. Калі ласка, запрашаю першую групу паказаць вынік сумеснай дзейнасці.

Сочыць за адказам вучня

Мацуе карткі на дошку з прозвішчамі і імёнамі юных герояў.

Мацуе на дошку карткі з прозвішчамі і імёнамі юных герояў.

Мацуе на дошку карткі з прозвішчамі і імёнамі юных герояў.

Кантралюе час і дакладнасць адказаў.

Выказвае падзяку за падрыхтоўку групы.

- Героям іх храбрым учынкам многія паэты прысвяцілі вершы. Слухаем вучняў другой групы.
Для больш эмацыянальнага ўспрымання вершаў гучыць музыка “На безымянной высоте”

Муз. В. Баснера


Фізкультхвілінка

Падымаюць колеравыя сігналы. Робяць прагноз.


Разглядаюць выстаўку літаратуры.
Адказваюць.
Працуе першая група. Як прыклад поўны адказ аднаго з вучняў (Прагназуемы)

Адказ будуецца з апорай на план прапанаваны ў час падрыхтоўкі.



Вучань 1.

У маіх руках знаходзіцца новая кніга Уладзіміра Ліпскага “Я тут жыву”. Выдадзена яна у 2008 годзе. Мастак В. Чепік. Кніга змяшчае багаты пазнавальны матэрыял пра ўсе вобласці Беларусі. Ёсць тут і матэрыял да сённяшняга ўрока. Пра ўсё, што я прачытаў(ла) раскажа мой чытацкі дзённік.

У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з дарослымі супраць ворагаў змагаліся дзеці, юнакі і дзяўчаты. Іх можна назваць героямі. Вось іх прозвішчы: Ліза, Сярожа, Зіна, Міша Шмыровы (дзеці Бацькі Міная), юнга Алег Альхоўскі, Зіна Тусналобава, Марат Казлоў, Марат Казей.

Я хачу коратка пераказаць невялікі літаратурны твор “Ішоў у разведку хлопчык” пра гераічны ўчынак Марата Казлова.

Марату было 14 гадоў, калі пачалася вайна. Разам з маці пайшоў да партызанаў. Стаў вопытным разведчыкам. Апошнім даручэннем у жыцці Марата стала даведацца, дзе знаходзіцца штаб гітлераўцаў, якая тэхніка ў ворага. Але фашысты яго затрымалі. Былі страшэнныя допыты. Партызанскі разведчык не выдаў сваіх баявых сяброў. Марат загінуў, але памяць пра Марата Казлова жыве і сёння.

Калі вас зацікавіла гэта кніга, то мая каталожная картка дапаможа адшукаць яе ў класнай бібліятэцы. Робіць вывад, што Алесь мог прачытаць пра М. Казлова.

Вучань 2.

Працуе з кнігай “Дзеці-героі” па прапанаванаму плану. Называе юных герояў вайны. Зачытвае ўрывак з літаратурнага твора В. Марозава “Было герою чатырнаццаць гадоў” пра Марата Казея, пра яго гераічны ўчынак.

Прапануе самастойна зробленую анатацыю на кнігу для класнай бібліятэкі.

Робіць вывад, што Алесь мог прачытаць пра Марата Казея.



Вучань 3.

Працуе па плану.

Знаёміць з кнігай “Малыя героі Вялікай вайны”. Называе юных герояў. Коратка пераказвае ўрывак з твора. Віктара Шымука “Толькі ўперад” пра Колю Гойшыка. Робіць вывад, што Алесь мог прачытаць пра Колю Гойшыка.

Вучань 4.

Працуе з самастойна падабранай кнігай па тэме “Ніколі не забудзем”. Знаёміць з успамінамі Аліка Казлова.

Папаўняе выстаўку кніг. Робіць вывад у суадносенні з мэтай урока.

Вучань 5.

Звяртае ўвагу вучняў класа на дошку і прапануе дзецям назваць гераічны ўчынак некаторых юных герояў.

Выходзяць да дошкі. Кожны вучань дае звесткі пра кнігу, па якой вёў падрыхтоўку.

Вучні называюць імя, прозвішча аўтара, назву верша і чытаюць па чарзе:

П. Панчанка “Герой”

М. Пазнякоў “Помнік герою”

У. Дубоўка “Голас партызана”


Гэта былі творы пра герояў вайны. А вось з якога твора гэтыя радкі? “Дымілася вопратка. Полымя асмальвала валасы. Кроплі поту каціліся па твары, як слёзы”.
Даём слова групе, якая працавала з часопісамі.

Напамінае вучням, што А. Капусцін наш зямляк

- Мы з вамі вельмі шмат ведаем пра наш горад і раён. Сёння прышла пара пагаварыць пра землякоў.

Мы можам ганарыцца землякамі-героямі вайны і мірнага часу?


Слухаем групу даследчыкаў.

- Калі ласка пазнаёмцеся з героем, прачытайце звесткі аб ім.

Давайце ўшануем памяць землякоў. Назавіце герояў вайны.
Акажам павагу героям працы.

Вялікі дзякуй, вучні. Вы зрабілі вельмі карысную справу.


Хвілінка творчасці

- Сёння прапаную вам пабыць паэтамі і прысвяціць радкі нашым героям. Дапоўніце вершы:


1. Вялікі дзякуй Вам, …



За мір і шчасце на …!

Мы ўшануем Вашу …

І ганарымся Вамі, … .
2.Бываюць героі не толькі …,

Бываюць героі і … .

Дакажуць табе мае …

За гэта вялікі ім … .

Праверка выкананага задання.

Адказваюць У. Ліпскі “Подзвіг даяра”, часопіс “Вясёлка” № 9, 2009 год.


Вучні падыходзяць да выстаўкі.

Расказваюць пра прачытаныя часопісы.

Па чарзе прадстаўляюць творы пра герояў мірнага часу:

Вучань 1.

У. Ліпскі “Подзвіг даяра”; часопіс “Вясёлка” № 9, 2009г. Робіць кароткі пераказ твора.



Вучань 2.

А. Капусцін “На партызанскім востраве”; часопіс “Вясёлка” № 2, 2009г.

Робіць выказванне, што героем можна быць і ў мірны час.

Вучань 3.

А. Вольскі “Хачу служыць”; часопіс “Вясёлка” №9, 2009г.

Выразна чытае верш. Робіць вывад, што героем можна стаць, абраўшы мірную прафесію.

Адказваюць.

- Так! Экскурсія на Алею Герояў доказ гэтаму.

Прагназуемы адказ.



Вучань 1.

У час экскурсіі на Алею Герояў г.Жлобіна вельмі былі ўражаны ваеннымі і працоўнымі подзвігамі нашых землякоў. Пагэтаму з вялікай цікавасцю працавалі над праектам “Героі вайны і мірнага часу г.Жлобіна”. Сёння мы вас пазнаёмім з вынікамі працы.

Вучань 2.

У маіх руках знаходзіцца кніжка-невялічка, якая так і называецца “Героі вайны і мірнага часу г.Жлобіна”. яна прысвечана нашым землякам-героям.

Як і самая звычайная кніга, яна мае назву, кароткую анатацыю, змест. Кожная старонка прысвечана аднаму з герояў-землякоў. На старонку мы змясцілі фотаздымак героя і кароткія звесткі з яго жыцця (гартае кнігу).

Я хачу паведаміць пра Барташова Макара Уласавіча. (Чытае або расказвае пра героя). Цяпер я добра ведаю у гонар каго носіць назву адна з вуліц нашага горада.

Думаю, што Алесь мог прачытаць пра Барташова Макара Уласавіча.

Вучань 3.

У маіх руках альбом “Героі вайны і мірнага часу г.Жлобіна”. Матэрыял у ім такі самы, як і ў кніжцы маіх сяброў. Але працаваць з альбомамі можна адразу ўсяму класу.

(Раздаюць старонкі ўсім аднакласнікам)

Вучні ўстаюць з-за парт, аказваюць павагу героям, называюць герояў вайны. Мацуюць лісты на дошку.


Выходзяць да дошкі. Называюць герояў працы, іх гераічную дзейнасць. Мацуюць лісты альбома на дошку.

Вучань 4.

Кніжку-невялічку мы вырашылі аднесці ў школьную бібліятэку. Няхай усе вучні школы даведаюцца пра герояў нашага горада. Альбом папоўніць класную бібліятэку.


Знаёмяцца з заданнем.

Кожная група атрымлівае заданне на выбар.

Чытаюць атрыманыя вершы.




ІІІ этап. Кантрольна-ацэначны (рэфлексіўны) (6 хвілін)

Задача этапа: высвятленне якасці і ўзроўню авалодання вучнямі ўменнямі,

забяспячэнне карэкцыі.

Падвядзенне вынікаў

1.Прадоўжыце выказванні:

- Героі вайны: Марат Казей,. . .

- Героі мірнага часу: Сеўчанка А. Н. . . .

2. Пра гераічныя ўчынкі прапаную прачытаць . . .

Рэфлексія


  • Паглядзім на малюнкі, якія вы зрабілі дома да ўрока. Давайце падумаем, калі б вы зараз падарылі іх Алесю, то што б вы ў ім:

змянілі

дамалявалі

або зрабілі новы

Чаму?


  • Ацаніце сваю працу на ўроку.

Дамашняе заданне

У дзверы раздаецца стук. Заходзіць “ваенны паштальён”.У руках трымае трохвугольны канверт. Вітаецца. Аддае канверт настаўніку.

Разгортвае канверт, чытае:

Апавядальны, звычайна народна-паэтычны твор пра выдуманых асоб і падзеі, пераважна з удзелам чарадзейных фантастычных сіл называецца . . .

Тэма наступнага ўрока. . .

Рэкамендацыі і спіс літаратуры змяшчае

ў куток пазакласнага чытання.
На гэтым урок закончаны!

Дзякуй за работу.



Адказваюць


Выказваюць свае думкі.

Падымаюць колеравыя сігналы.

Будуюць выказванне.

Слухаюць


Адказваюць: казка

Беларускія народныя казкі









База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка