Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "



Дата канвертавання15.05.2016
Памер278.36 Kb.
ТыпУрок
Паўстанне 1794 г. ў Беларусі
Урок распрацаваны:

настаўнікам гісторыі ДУА “Лошніцкая раённая гімназія”


Галінай Міхайлаўнай Галуза;

настаўнікам геаграфіі ДУА “Лошніцкая раённая гімназія”


Ліліяй Іванаўнай Дзерваед;
Мэта: працягваць фарміраваць ўяўленні аб палітычным становішчы Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІІ стагоддзя.

Задачы: сфарміраваць веды вучняў аб паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і аб лёсе Рэчы Паспалітай у канцы ХVІІІ ст.; развіваць аналітычныя здольнасці і творчыя магчымасці у рабоце з гістарычнымі дакументамі і картай, абстрактнае мысленне і памяць; абудзіць пачуцце павагі да нашых землякоў, выхоўваць патрыятызм.

Тып урока: камбінаваны з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій

Забеспячэнне ўрока: Белазаровіч, В.А. Гісторыя Беларусі, другая палова XVI — канец XVIII стст. : вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з бел. мовай навучання / В.А. Белазаровіч, І.П. Крэнь, Н.М. Ганушчанка. — Мн., 2010; Юхно, Я. Я нарадзіўся ліцьвінам / Я. Юхно. — Мн., 1994; Тарасаў, К. Памяць пра легенды / К. Тарасаў. ― Мн., 1990; Нарысы гісторыі Беларусі: У 2-х частках. Ч.1. — Мн., 1994; Верамейчык, С. Ад удзячнага вучня праз тагоддзі / С. Верамейчык // Настаўніцкая газета. ― 1998. — 26 сак. Чаропка, В. Сябар прыгнечаных – вораг прыгнятальнікаў / В. Чаропка // Настаўніцкая газета. ― 2003. — 18 студз.; карта “Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскагааа ў ХVІ ст.”; карта-схема “Падзелы Рэчы Паспалітай”; партрэтныя выявы гістарычных асоб: Т. Касцюшкі, М. Агінскага, Я. Ясінскага, А. Суворава, Ст. Аўгуста Панятоўскага; ілюстрацыі: “Інтэр’ер для касінераў”, “Сядзіба музаў”, “Сядзіба Т. Касцюшкі”; магнітафонны запіс паланез М.К.Агінскага “Развітанне з Радзімай”; аўтарскі медыяпрадукт – прэзентацыя 20 слайдаў

Метад навучання: вырашэнне праблемнай задачы з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, размова, праца з картай, групавая і франтальная праца.

Міжпрадметныя сувязі: з грамадазнаўствам 9-ы клас — тэма “Чалавек і гісторыя”; з геаграфіяй — геаграфічны экскурс па карце Беларусі.

Асноўныя паняцці: Паўстанне, “Акт паўстання”, Паланецкі універсал, якабінцы, “ віленскія якабінцы”, Найвышэйшаялітоўская рада, касінер, трэці падзел Рэчы Паспалітай, эміграцыя, артызанска-дыверсійная форма барацьбы, мажлівасць, радыкальна-рэвалюцыйны запал, “ пражская разня”.

Асобы: Тадэвуш Касцюшка, Якуб Ясінскі, Тамаш Ваўжэцкі, Міхал Казімір Агінскі, Аляксандр Васільевіч Сувораў, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.



План вывучэння новага матэрыялу:

1. Кіраўнік паўстання Тадэвуш Касцюшка.

2. Ход паўстання 1794 года

3. Трэці раздзел Рэчы Паспалітай

4. Вынікі падзей канца 18 стагоддзя

5. Лес асоб ў паўстанні 1794 года.

На папярэднім уроку вучні былі падзелены на 3 групы па асабістаму жаданню. Вучні самі выбіралі ў якую групу ім увыйсці. Кожнай групе было дадзена апераджаючае заданне, якое было змешчана на загадзе падрыхтаванай картцы.


  1. група — гісторыкі

  1. Тадэвуш Касцюшка — найшчырэйшы сын свабоды.

  2. Якуб Ясінскі – генерал войск Рэчы Паспалітай.




  1. Міхал Клеафас Агінскі - вялікі літоўскі падскарбій, дыпламат, кампазітар.




  1. Тамаш Ваўжэцкі- беларускі шляхціч з Браслаўшчыны,

2 група — даследчыкі.

1. Растлумачыць лозунг паўстанцаў “Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць”. 2. Прадставіць дакументы: “Кракаўскі Акт” і “Паланецкі універсал”. 3. Даць азначэнне паняццяў — паўстанне, касінеры, артызанска-дыверсійная форма барацьбы, мажлівасць, радыкальна-рэвалюцыйны запал, якабінцы, “ віленскія якабінцы” ,“ пражская разня”,эміграцыя,


3 група — географы.

Скласці карту хронікі асноўных падзей , на карце абазначыць месцы і час гэтых падзей, адзначыць цэнтр паўстання , дапоўніць адказы расповедам падзеі падчас паўстання 1794 г.

Картка 1. Хроніка асноўных падзей.

24 сакавіка 1794 года-Кракаў.

18 красавіка 1794 года-Варшава.

22-23 красавіка1794 года-Вільня.

4 красавіка 1794 года-Рацлавіцы.

4 верасня 1794 года-Любань.

10 кастрычніка 1794 года-Мацяёвіцы.

4 лістапада 1794 года-Прага.

6 лістапада 1794 года-Варшава.

Для працы групам прапануецца дадатковая літаратура.


Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Настаўнік вітае вучняў, правярае іх наяўнасць па класным журнале, настраівае на плённую працу, агучваецца тэма і план ўрока ( слайд №1)

Паўстанне 1794 г. ў Беларусі

1. Кіраўнік паўстання Тадэвуш Касцюшка.

2. Ход паўстання 1794 года

3. Трэці раздзел Рэчы Паспалітай

4. Вынікі падзей канца 18 стагоддзя

5. Лес асоб ў паўстанні 1794 года



ІІ. Праверка дамашняга задання. Дэманструецца слайд № 2 “Палітычнае становішча беларускіх зямель ў пачатку ХVІІІ ст.”

1.Паўночная вайна 1700-1721гг.

2.Бязладдзе, калі Беларусь папала паміж “молотам і кавадлам”

3.Цяжкае геапалітычнае становішча для Рэчы Паспалітай

Настаўнік. Рабяты давайце разам з вамі заглянем у гістарычны каляндар ХVІІІ стагоддзя. Які пачатак мела гэта стагоддзе? (Адказы вучняў -Паўночная вайна 1700—1721 гг., бязладдзе, час калі беларускія землі папалі паміж “молатам і кавадлам”).

Як мы бачым, для Рэчы Паспалітай склалася цяжкае геапалітычнае становішча. Паспрабуйце даць гістарычную даведку аб гэтым часе. (На мінулым уроку былы дадзена тэма “Бязладдзе”, апытанне дамашняга задання настаўнік праводзіць у форме дыялогу). Дэманструецца слайд № 3 “Бязладдзе ў Рэчы Паспалітай у ХVІІ—ХVІІІ стст.”



  1. Залатыя шляхецкія вольнасці.

  2. Вольныя выбары караля.

  3. Права “ Ліберум вета”.

  4. Спрэчнае рэлігійнае пытанне.

Даследчыкі прыгадваюць паняцці.

Прыкладны варыянт:



1.“ Залатыя шляхецкія вольнасці-

2.Вольныя выбары караля-

3.Права “ Ліберум вета”.

4.Спрэчнае рэлігійнае пытанне.

2
Настаўні ставіцьперад вучнямі праблемнае пытанне . Да чаго прывяло ўсё гэта? (Выслухваюцца адказы вучняў з места).

Вучням прапануецца карта “Падзелы Рэчы Паспалітай” (слайд № 4)

Тры суседнія дзяржавы — Рассія, Прусія і Аўстрыя пачалі дзяліць Рэч Паспалітую. На карце геогафы абазначаюць тэрыторыі, трапіўшых пад уладу Расі пад час першага і другога падзелу.

(Гэта пытанне ўжо было разгледжана. Праводзіцца міні-тэст)

1.Суаднясіце дату з падзеяй:

1. 1768г. А. З’яўленне першых канфедыратскіх атрадаў

2. 1773-1775 гг. Б. Барская канфедырацыя

3. 1769 г. В. Першы раздзел Рэчы Паспалітай

4. 1772г. Г. Трохгадовы сойм

5. 1792 г. Д. Дру раздзел РП

6. 1793г. Ж. “Нямы сойм”


Настаўнік: Ці можна было пазбегнуць падзелаў? Якім чынам можна было змяніць ход гісторыі?

Адказ вучняў: Выратаваць Рэч Паспалітую магла поўная цэнтралізацыя. У 1788 годзе сабраўся чатырохгадовы сойм, які распачаў рэформы (Слайд № 5 “Рэформы ў Рэчы Паспалітай”).

1. Да 100 тысяч павялічыў войска, што дазволіла умацаваць абароназдольнасць дзяржавы.

2. Аб’явіў незалежнасць і суверэнітэт Рэчы Паспалітай.

3. Абмежаваў некаторыя прывілеі шляхты.

4. Пашырыў правы мяшчан, гараджане займелі магчымасць набываць ва ўласнасць маёнткі.

Настаўнік прапаноўвае вучням звярнуцца да слайда № 6. На ім змешчаны фрагмент карціны Яна Матэйкі “Канстытуцыя 3 мая 1791 года”. Настаўнік прыгадвае, што гэта была першая ў Еўропе і другая ў свеце Канстытуцыя.

Пры дапамозе схемы “Канстытуцыя 3 мая 1791 года” (слайд № 6) вучні па чарзе раскрываюць сутнасць даденага закона, выхад Рэчы Паспалітай з палітычнага крызісу, пераход да буржуазных рэформ. Змест слайда: 1. Ліквідацыя падзелаў Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ. 2. Адзіны ўрад. 3. Агульнае войска і фінансы. 4. Стварэнне судоў, незалежных ад адміністрацыі.

Настаўнік: Але ні рэформы, ні “Канстытуцыя” не змаглі змяніць становішча ў дзяржаве. Чаму?

Адказ вучняў: Таму, што быў згублены час. На палітычнае становішча Рэчы Паспалітай уплывалі замежныя манархі. Актыўныя дзеянні Кацярыны ІІ прывядуць да другога падзелу Рэчы Паспалітай. (Карыстаючыся карта-схемай вучні паказваюць тэрыторыю беларускіх зямель адыйшоўшых да Расіі).

Настаўнік ставіць перад вучнямі праблемнае пытанне: А што далей? Рэформы безвыніковыя, “Канстытуцыя” не прывяла да перамен.

Мэтай сённяшняга ўрока і з’явіцца адказ на пастаўленнае пытанне.

ІІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Настаўнік дэманструе слайд № 7 (“Мэта ўрока”) і тлумачыць мэту ўрока: высветліць далейшы лёс Рэчы Паспалітай, калі не атрымалася захаваць еднасць краіны рэформамі, таму нацыянальныя сілы зброяй спрабуюць абараняць застаўшуюся частачку.

Вучням прапаноўваецца запісаць у сшытак сённяшнюю дату і назву тэмы, якая будзе разглядацца на ўроку.

Дэманструецца слайд № 8, які змешчае партрэт Т. Касцюшкі і словы Томаса Джэферсана — “Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў”. “Слова яго будзе жыць датуль, пакуль дух вольнасці панаваць будзе над светам. Пакуль на алтар вольнасці яе абаронцы будуць класці ў ахвяру сваё жыццё, імя Т. Касцюшкі будзе жыць сярод нас”.

Далей разгляд тэмы ўрока абапіраецца на працў па групах. Кожная група прадстаўляе заданне, якое рыхтавала.

1. Тадэвуш Касцюшка.

Настаўнік. Сярод падыходаў да вызначэння асноўнай рухаючай сілы ў гісторыі існуе канцэпцыя, згодня з якой, аснойўнай рухаючай сілай лічыца асоба. Дадзеная канцэпцыя мае глыбокіе карані, але і сёння з’яўляецца даволі актуальнай. Пракладам такой вызначальнай асобы і з’яўляецца Андрэй Тадэвуш Бенавентура Касцюшка. Для таго, каб адказаць на пытанне “хто ён такі?” слова даецца нашым сёняшнім даследчыкам, якія і прадстаўляюць дадзеную асобу. (Адказ вучням суправаджаецца слайдамі № 9 і 10).

Даследчыкі. Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура — палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. Удзельнік Вайны за незалежнасць Паўночнай Амерыцы. Жыццю і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі прысвечана вялікая бібліятэка, якая ўжо налічвае больш за 500 значных публікацый на польскай, французскай, нямецкай, англійскай і беларускай мовах.

Аднак у цэнтры большасці выданняў знаходзяцца падзеі 1794 г., якія сталі часам трагічнага ўзлёту Касцюшкавых талентаў. Цывільнае жыццё славутага генерала у радавых Сяхновічах, якую гісторык Тадэвуш Корзан назваў «сялянкаю», большасць даследчыкаў перагортваюць у сваіх працах мімаходам ці ўвогуле ігнаруюць.

Дакладны дзень і месяц нараджэння Тадэвуша невядомы. На сённяшні дзень традыцыйна лічыцца, што Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка Сяхновіцкі, апошняе дзіця ў сям’і Людовіка і Тэклі Касцюшкаў, з’явіўся на свет 4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына пад Косавам.

Першае выхаванне Тадэвуш Касцюшка атрымаў дома. Паміж 1755 і 1760 гг. ён вучыўся ў Любяшоўскай школе на Валыні, дзе рабіў поспехі ў матэматыцы, гісторыі, замежных мовах.

3 падтрымкаю А. К. Чартарыйскага Т. Касцюшка ў чыне харунжага і падбрыгадзіра Кадэцкага корпуса у канцы 1769 г. быў адкамандзіраваны для працягу адукацыі ў Францыю. У 1776 г. наведаў Італію, Швейцарыю. У жніўні 1776 г. прыбыў у Амерыку. Яго веды і настойлівасць высока ацаніў Джордж Вашынгтон. За баявыя заслугі быў узнагароджаны самым высокім баявым ордэнам ЗША ― “Ордэнам Цынцыната” і прыняты у склад “Таварыства Цынцынатаў”. (Расказ суправаджаецца паказам ілюстрацыі з ордэнам).

“Наш Касцюшка слаўны быў” ― так пачынаецца адна з беларускіх народных песень пра выдатнага сына Беларусі, кіраўніка вызвольнага паўстання 1794 года. За кароткі тэрмін у паўстанні прыняло удзел на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага больш за 30 тысяч чалавек. Ідэі волі, вольнасці і братэрства былі падхоплены у Кракаве,Варшаве і Вільні.

Да 200-годдзя паўстання Т. Касцюшкі у Нацыянальным музеі Гісторыі і культуры Беларусі была наладжана выстава “Паланез для касіянераў”, а да 250-годдзя з дня нараджэння Т. Касцюшкі адчынены дом-музей Касцюшкі ў Косаве. Памяць аб ім жыве і сягоння. Яго імем названы вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косаве (слайд № 11).

2. Ход паўстання.

Настаўнік. Каб больш даведацца пра мэты паўстанцаў, прапаную выслухаць паведамленне групы гісторыкаў.

Гісторыкі. Тлумачаць лозунг паўстання “Вольнасць, цэласць, незалежнасць” (слайд № 12) і прадстаўляюць дакументы (слайд № 13, 14).

А. Кракаўскі Акт. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве быў абвешчаны “Акт паўстання грамадзян, жыхароў Кракаўскага ваяводства”, і Т. Касцюшка прынес прысягу, у якой абавязаўся даверанай яму улады не ужываць у чыіх-небудзь асабістых інтарэсах, а толькі для абароны цэласці межаў, усталявання самауладдзя народа і ўсеагульнай свабоды.

Палітычнае кіраўніцтва паўстаннем у адпаведнасці з Актам ускладалася на Найвышэйшую Нацыянальную Раду. Ствараліся новыя рэвалюцыйныя суды, якія павінны былі разглядаць крымінальныя справы аб злачынствах, накіраваных супраць паўстання.



Б. Паланецкі універсал. 7 траўня 1794 г. Т. Касцюшка выдаў “Паланецкі універсал”, якім гарантавалася апека урада над сялянамі. Сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі, гэта значыць адмянялася прыгоннае права, але без зямлі. Пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама паставіўшы ў вядомасць Камісію управы, куды ён перасяляецца. Вызначаліся пэўныя льготы у адбыванні паншчыны.

Паланецкі універсал не скасаваў цалкам прыгоннае права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам ісці ад памешчыкаў, што было таксама ў інтарэсах буржуазіі, якая фарміруецца ў дадзены час на беларускіх абшарах.

Паводле сведчанняў ад’ютанта Т. Касцюшкі, яго унівесалы або не даходзілі да сялян, або сяляне ім не верылі. Сіла на якую хацеў абаперціся Т. Касцюшка, не прыйшла да яго. І ўсё ж каля 150 тысяч сялян узяліся за зброю змагацца за сваю волю і волю Айчыны.

Настаўнік. Каб больш даведацца пра падзеі паўстання 1794 г. трэба пазнаёміцца, з дапамогай нашых географаў, з картай паўтсання, з тымі месцамі, дзе адбыліся знакавыя баі падчас змагання за незалежнасць.

Географы. Прэзентуюць ход паўстання (дэманструюць слайд “Геаграфія паўстання”). На слайдзе адзначаюць асноўныя даты і месцы: 24 сакавіка 1794 г. — Кракаў; 18 красавіка 1794 г. — Варшава; 22—23 красавіка1794 г. — Вільня; 4 красавіка 1794 г. — Рацлавіцы; 4 верасня 1794 г. — Любань; 10 кастрычніка 1794 г. — Мацяёвіцы; 4 лістапада 1794 г. — Прага; 6 лістапада 1794 г. — Варшава.

На працягу красавіка―чэрвеня 1794 г. імператарскае рускае войска, не маючы каардынацыі і плана дзеянняў, акружанае з усіх бакоў паўстанцамі адступіла. Паўстанцы ўжавалі партызанска-дэверсійныя формы барацьбы (вучням прапануецца запісаць новы тэрмін “партызанска-дэверсійная форма барацьбы” ― слайд № 16).



Настаўнік. Акрамя Т.Касцюшкі мы повінны з вамі адзначыць паўстанцкую дзейнасць яшчэ аднаго выбітнага сына Айчыны ― Якуба Ясінскага. Я знаў прапаную вам паслухаць нашых даследчыкаў. (На экране дэманструецца партрэт Якуба Ясінскага ― слайд № 17).

Даследчык. Падчас паўстання Я. Ясінскі меў 33 гады, узначальваў тайную арганізацыю віленскіх якабінцаў. Як левы радыкал быў прыхільнікам самых рашучых дзеянняў: адмены прыгоннага права, звяржэння тыраніі па прыкладу французскай рэвалюцыі. Добра ведаў беларускую мову, на ёй пісаў вершаваныя пракламацыі для сялян. Для кіраўніцтва выступленнем і грамадскім жыццём стварыў “Найвышэйшую літоўскую раду”. Першыя дакументы рады мелі радыкальны характар. Віленскі “Акт паўстання народа Літоўскага” заклікаў да “вольнасці і роўнасці грамадзянскай”. Ён абяцаў сялянам скасаванне прыгнёту. І ў атрады паўстанцаў пацягнуліся касінеры (вучні запісываюць новы тэрмін “касінеры”).

13 мая 1794 года Якубу Ясінскаму было прысвоена Т.Касцюшкам званне генерал-лейтэнанта. Ён з’яўляўся камандуючым узброенымі сіламі паўстанцаў у ВКЛ . 7 мая пад в. Таляны ля Ашмян Я. Ясінскі разбіў расійскія атрады пад камандаваннем палкоўніка Деева. Рускія прымушаны былі адступіць да Смаргоні. Пры абароне Варшавы 4 лістапада ён загінуў.



Настаўнік. Не гледзячы на вялікі ўзровень патрыятызму сярод паўстанцаў, рускім удалося ўсе ж такі іх перамагчы. Вялікую ролю ў гэтым адыграў Аляксандр Васільевіч Сувораў, які камандаваў рускімі войскамі. Каб больш дакладна даведацца пра гэту гістарычную асобу, прапаную вам паслухаць наступнага даследчыка. (Слайд № 18 “Аляксандр Васільевіч Сувораў”).

Даследчык. Аляксандр Васільевіч Сувораў ― выдатны рускі палкаводзец , адзін са стваральнікаў перадавога рускага ваеннага мастацтва. Менавіта яго Кацярына ІІ паслала для падаўленне паўстання Т. Касцюшкі. 4 лістапада 1794 г. ён авалодаў Прагай, а 6 лістапада ― Варшавай. Менавіта за жорсткае задушэнне паўстання Аляксандр Сувораў атрымаў ад Кацярыны ІІ званне фельдмаршала, а таксама больш за 13 000 прыгонных сялянаў Кобрынскага павета.

Зусім нядаўна у Кобрыне быў зачынены музей Аляксандра Суворава, таму што у час падаўлення паўстання загінулі лепшыя сыны краіны, якіх Т. Касцюшка паклікаў бараніць апошнюю частку Рэчы Паспалітай.



3. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Настаўнік. Акрамя ўжо разледжаных падзей і асоб паўстання. Варта таксама адзначыць дзейнасць Міхаіла Клеафаса Агінскага. Ён з’яўляецца нашчадкам старажытнага беларускага роду, палітыкам і дыпламатам, актыўным ўдзельнікам паўстання. М.К. Агінскі напісаў паланез “Развітанне з Радзімай” (дэманструецца партрэт М.К.Агінскага на слайдзе № 19, гучыць мелодыя паланеза).

Настаўнік пасля таго, як прагучала мелодыя задае пытанні вучням: “Чаму такую назву мае твор?”, “Які настрой склаўся ў час яго гучання?”, Чаму па-нямецку яго называюць “паланезам смерці?”. Вучні прыводзяць свае тлумачэнні (у ходзе паўстання многія развіталіся з Радзімай, кладучы за яе жыццё, а многія, як і Т. Касцюшка вымушаны былі эмігрыраваць).



Настаўнік: У кастрычніку 1795 года адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Картографы ўсёй Еўропы перароблівалі палітычныя карты, прасоўваючы межы Расіі, Прусіі і Аўстрыі (дэманструецца слайд № 20 “Трэці падзел Рэчы Паспалітай”).

Сяляне, якія з нецярпеннем чакалі абяцанай ім за пакору зямлі, засталіся вядома,у сваіх наіўных надзеях падманутыя. Маёнткамі і зямлёй надзялілі, але не іх.

Кіраўнікі паўстання не здолелі падняцца вышэй абмежаванай шляхецкай праграмы і абаперціся на народ. Галоўны дакумент паўстання ― “Паланецкі універсал” не скасоўваў прыгоннае права.

Пасля трэцяга падзелу беларускія землі былі уключаны у склад Расіі. Як склаўся лёс беларускіх зямель? Аб гэтым мы даведаемся ў наступным, 9 класе.



ІV. Выстаўленне адзнак.

Выстаўляюцца адзнакі тым вучням, які прынялі актыўны ўдзел у працы груп па выкананню заданій, прэзентавалі сваю інфармацыю перад класам, вялі плённую размову падчас абмеркавання пытанняў настаўніка. Кожнай адзнаке даецца падрабязны каментар.



V. Дамашняе заданне.

На слайдзе № 21 змашчана дамашняе заданне: 1) прачытаць і вывучыць § 25, с. 145―151; 2) адпрацаваць пытанне 6 пасля параграфа; 3) па жаданню скласці невялікае эсэ ў сшытку, у якім паспрабаваць даць адказ на пытанне “Ці была альтэрнатыва падзелам Рэчы Паспалітай?”.


На працягу двух тыдняў у класе наладжана выстава прысвечаная паўстанню Т. Касцюшка. У ёй змешчана: 1. Дадатковая літаратура па дадзенай тэме. 2. Біяграфічныя паведамленні. 3.Рэпрадукцыі: “Курган пад Кракавам, насыпаны ў памяць пра Т.Касцюшку ў 1820―1823 гг.”, “Саркафаг Т.Касцюшкі ў Кракаве, у касцёле замка Вавель”, “Помнік Т.Касцюшку ў Вашынгтоне”, “Дом-музей Т. Касцюшкі”, “Сядзіба Агінскіх у Залессі”.
Для праверкі ведаў можна аб’яднаць 2 тэмы: “Бязладдзе” і “Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі на Беларусі. Канец Рэчы Паспалітай”.

2. Пазнай асобу:

1. Займаў пасаду маршалка Трыбунала ВКЛ. А. Станіслаў Аўгуст

Панятоўскі

2.Гетман ВКЛ, з магнацкага роду “Агінец” Б. Кароль Станіслаў

Радзівіл

3. Апошні кароль РП В. Міхал Казімір

Агінскі


Заданні для праверкі ведаў.

1 варыянт.

1 узровень. Дайце азначэнне паняццям “бязладдзе”, “эміграцыя”, “магнатэрыя”, “касінеры”.

2 узровень. 1. З прапанаваных варыянтаў выберыце тыя, якія адносяцца да прычын бязладдзя: а) шляхецкія прывілеі, б) з’яўленне кліентэлы, в) вольныя выбары караля, г) права “ліберум вета”, д) стварэнне канфедэрацыі. 2. Якая падзея адбылася 3 мая 1791 года?

3 узровень. 1. Хто такі Станіслаў Панятоўскі, Міхал Клеафас Агінскі? 2. Дзе і калі адбылася Таргавіцкая канфедэрацыя?

4 узровень. Назавіце прычыны па якіх суседнія дзяржавы пачалі дзяліць Рэч Паспалітую.

5 узровень. Адкажыце, чаму Паўстанне Т. Касцюшкі нельга назваць сялянскім?

2 варыянт.

1 узровень. Дайце азначэнне паняццям “шляхецкія вольнасці”, “Ліберум вета”, “паўстанне”, “партызанска-дыверсійная форма барацьбы”.

2 узровень. 1. З прапанаваных варыянтаў выберыце тыя, якія адносяцца да мэт паўстання 1794 г.: а) поўная суверэннасць Рэчы Паспалітай, б) аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, в) вяртанне Канстытуцыі 3 мая 1791 года. 2. Якая падзея адбылася ў 1793 годзе?

3 узровень. 1. Хто такі Якуб Ясінскі, Аляксандр Сувораў? 2. Назавіце вынікі і значэнне паўстання 1794 г.

4 узровень. Як вы лічыце, ці была ў Т. Касцюшкі мажлівасць перамагчы?

5 узровень. “Развітанне з Радзімай” ― чаму такую назву мае славуты паланез Міхала Клеафаса Агінскага?

Гісторыя жыцця Т.Касцюшкі

Паходзіў Тадэвуш Касцюшка са старога беларускага роду. Далекі яго прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі на Брэтчыне, ад князя Казіміра IV у 1458 годзе. Сын Фёдара Канстанцін служыў пісарам у вялікакняжацкай канцылярыі, яго паважаў і любіў Жыгімонт Стары і пяшчотна называў Кастусь, Касцюша – ад гэтуль і проазвішча сям’і. Гербам Касцюшкі мелі “Рох III”, большасць з іх займала сярэднія пасады вайсковай службы. Маёнтак Сяхновічы быў невялікі, Канстанцін Фёдаравіч выстаўляў з яго ў войска “тры кані”. Жонкай Кастуся стала Ганна Гальшанская з княжацкага роду, параднёнага з польскімі каралямі і вядікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлай і Вітаўтам.

Да сярэдзіны XVII стагоддзя Касцюшкі, якіх ужо стала багата, трымаліся праваслаўя, але ў час “патопу”, як і многія з брэсцкай шляхты, адышлі ад дзедаўскай веры – адны да каталіцтва, другія – да уніяцтва. Сяхновіцкія Касцюшкі былі католікамі. Людвік, бацька Тадэвуша, вызначаўся энергіяй, у 1731 годзе атрымаў тытул мечніка ваяводства Брэсцкага, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты ваяводства ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Мерачоўшчына, што знаходзіўся за вярсты дзве ад Косава. У Мерачоўшчыне прайшлі дзіцячыя гады Т. Касцюшкі.

Анрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся у небагатай сям’і беларускага шляхціца. Дакладная дата яго нараджэння не ўстаноўдена. Выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746г., аднак больш верагодна, што ён нарадзіўся 30 лістапада 1745г. Дату 4 лютага ўказаў даследчык Т. Корзан, зыходзячы з таго, што захавалася метрыка, павадле якой Касцюшку хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12 лютага 1946 года. Аднак ёсць падстава меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў праваслаўнай царкве і назвалі Андрэем у гонар апастала Андрэя Першазваннага, чыё свята прыпадае на 30 лістапада. Гэта значыць, хлопчыку далі тое імя, якое прыйшлося па праваслаўнаму царкоўнаму календару. Такое меркаванне грунтуецца таксама на тым, што яго маці Тэкля паходзіла з вядомага на Беларусі праваслаўнага роду Ратамскіх. Вядомы факт, што Ратамскія разам з Агінскім і іншымі праваслаўнымі шляхціцамі Мінскага ваяводства ахвяравалі грошы на будаўніцтва сабора Пятра і Паўла. У якасці пасага Тэкля Ратамская атрымала маёнтак Дразы Барысаўскага павету. Яе родны брат Марцін быў падкаморным Аршанскага павету.

Аб тым, што Касцюшку, раней хрышчонага ў праваслаўнай царкве, паўторна хрысцілі ў каталіцкім касцёле, сведчаць гістарычныя крыніцы. Уплыў каталіцызму, праваслаўя і уніяцтва на малога Андрэйку прывёў да таго, што на працягу ўсяго свайго жыцця ён абыякава ставіўся да рэлігіі, хоць і вучыўся ў каталіцкай канфесіянальнай школе.

Касцюшка называў сябе ліцвінам, так называлі сябе ў той час ураджэнцы Беларусі.

Розныя былі звесткі і аб яго месцы нараджэння. На думку адных біёграфаў ён нарадзіўся ў вёсцы Сяхновічы, што пацвярджаеццва надпісам на медалі, вырабленым у Парыжы ў 1818 г.: Thaddeus Kosciuzko і на адвароце: Natus an M.BCC. XLVI. Siechnowiez Dukat, Lithvie… abit an M.BCCC. XVIII (Тадэвуш Касцюшка. Нарадзіўся ў 1746. Сяхновічы, княства Літоўскае, памёр у 1817). Па іншых звестках, ён нарадзіўся ў маёнтку Мерачоўшчына каля горада Косава (цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Аднак у абодвух выпадках размова ідзе пра Беларусь, а не пра Валынь ці Польшу.

У гістарычных дакументах прозвішча Касцюшкі сустракаецца з 1485 г. Продкі Андрэя Тадэвуше Касцюшкі займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандр Ян быў падсудкам у Брэсцкім земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх пасад не займаў, а насіў толькі ганаровае званне мечніка Брэсцкага ваяводства і палкоўніка, хоць у арміі ніколе не служыў.

У сям’і Тэклі і Людовіка Касцюшак было чацвёра дзяцей: Ганна, Юзаф, Кацярына і Андрэй Тадэвуш. Да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома, як і ўсе дзеці дробнапамеснай шляхты без якіх-небудзь спецыяльных гувернёраў або настаўнікаў. Яго ранняе дзяцінства прайшло ў беларускай вёсцы. У дзевяць гадоў хлопчыка аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў мястэчка Любешава Пінскага павета, дзе ён нывучаўся пяць гадоў, да 1760 г. Пасля заканчэння школы ён зноў вярнуўся ў родную вёску Сяхновічы і дапамагаў маці па гаспадарцы, бо бацьку ў 1758 г. забілі ўзбунтаваныя сяляне.

Дзякуючы пратэкцыі пісара Юзафа Сасноўскага, пазней ваяводы полацка, Касцюшка быў прыняты ў зноў створанае Варшаўскае ваеннае вучылішча, у якое прымалі толькі выхадцаў з багатых сям’яў. Там займаліся стоаявой падгатоўкай, коннай яздой, вывучалі артылерыю, фехтаванне, тактыку бою, літаратуру і гісторыю, лацінскую, нямецкую, французскую мовы, арыфметыку, фізіку, геаметрыю і вышэйшую матэматыку, палітычную эканоміку, маральныя навукі, танцы, маляванне. Настойлівасць і выдатныя здольнасці дазволілі Касцюшку стаць адным з лепшых кадэтаў, 20.12.1766 г. ён атрымаў афіцэрскі патэнт і званне харунжага і быў прызначаны на пасаду подбрыгадзіра з акладам 72 злотыя ў месяц.

У 1769 годзе Касцюшка па ўказанні і пры подтрымцы караля Станіслава Аўгуста і князя Чартарыйскага выехаў на вучобу ў Францыю. Пяцігадовае знаходжанне ў Францыі па часе саўпала з рэвалюцыйнай сітуацыяй, што склалася там. Гэта спрыяла фарміраванню ў Касцюшкі рэспубліканскага светапогляду, засваенню ім новай грамадска-палітычнай думкі, якая абвяшчала найважнейшыя буржуазныя лозунгі – свабоду, роўнасць, братэрства.

Пасля кароткага падорожжа ў Англію, Італію, Швейцарыю і Германію летам 1774 года Касцюшка вярнуўся ў Рэч Паспалітую. Аднак ні ў корпусе кадэтаў, ні ў арміі афіцэрскай пасады яму не прапанавалі. Цяжкае матэрыяльнае становішча вымусіла яго пайсці хатнім настаўнікам да Ю. Сасноўскага, у дачку якога Ядвісю ён хутка закахаўся.

Не знайшоўшы сабе годнага занятку на радзіме, Касцюшка ўвосень 1775 года зноў выехаў у Францыю, а адтуль – у Паўночную Амерыку, дзе якра была вайна супраць англійскага калніяльнага ўлодальніцтва. У жніўні 1776 года ён прыбыў у Амерыку і 18 кастрычніка быў залічаны ў амерыканскую армію ў званні палкоўніка. Сем гадоў Т. Касцюшка змагаўся ў радах амерыканскай арміі. За баявыя заслугі Касцюшка ў ліку трох іншаземцаў атрымаў самую высокую баявую узнагароду ЗША – ордэн Цыныната і быў прыняты ў склад таварыства Цынцынатау, ганаровым членам якога быў Дж. Вашынгтон. Касцюшка атрымаў пажыццёвую пенсію і зямельны надзел, а ў якасць падарунку ад Дж. Вашынгтона – пару пісталетаў.

У 1784 годз Касцюшка вярнуўся на радзіму. За ваенные заслугі ў кампаніі 1792 года быў узнагароджаны ордэнам “Віртуці Мілітары” і атрымаў званне генерал-лейтынанта. Аднак 30 ліпеня ён у знак пратэсту супраць змовы таргавічан з каралём падаў у адстаўку і выехаў за мяжу 28 жніўня 1792 года. Заканадаўчы сход Францыі прысвоіў Касцюшку званне ганаровага французскага грамадзяніна.

Прагрэссіўныя дзячы Рэчы Паспалітай у канцы 1792 – пачатку 1793 г. пачалі рыхтаваць народнае паўстанне супраць таргавічан і замежных акупантаў. Сярод іх быў Касцюшка.

24 сакавіка 1794 г. у Кракаве ўспыхула паўстанне, у якім прынялі ўдзел шляхта і сяляне. Паўстанне ўзначаліў Касцюшка; абвешчаны “вышэйшым і адзіным начльнікам нашых узброеных сіл і кіраўніком усяго нашага паўстання”. Паражэнне паўстання 1794 г. было непазбежным, бо яго не падтрымалі шырокія массы. 10 кастрычніка корпус Ферзена ў бітве пад Мацяёвіцамі нанес паражэнне войску паўстанцаў, а сам Касцюшка атрымаў раненне ў галаву і ў левае сцягно і быў узяты ўў палон.

Праз некалькі дзён усіх палонных накіравалі ў Беларусь і Пецярбург.

10 снежня 1794 года Касцюшка быў дастаўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць у Пецярбургу. 27 лістапада 1796 г. Касцюшка быў вызвалены.

У апошнія гады жыцця Касцюшка працягваў актыўна ўдзельнічаць у гармадскім жыцці. Памёр Касцюшка 15 кастрычніка 1817 г. у Швейцарыі ў Салюры (каля Залапуры). Пахавалі яго там 19 кастрычніка. У 1818 г. астанкі былі перавезены ў Кракаў і змешчаны ў каралеўскім азмку Вавелі.

Касцюшка і Францыя

Сёняшнему чалавеку няцяжка ўявіць радасць Т.Касцюшкі, калі яму, маладому капітану, далі магчымасць вучыцца ў Парыжы. Касцюшка меў 23 гады, а Парыж быў тагачаснай сталіцай свету. З усяго выпуску Варшаўскай Рыцарскай школы (Корпуса кадэтаў) удача выпала найлепшым – Тадэвушу Касцюшку і Юзафу Арлоўскаму. У жніўні 1769 г. яны выправіліся ў няблізкае падорожжа разам з маршалкам Літоўскага Трыбунала Іахімам Літаворам Храптовічам, знакамітым рэфаоматарам. Недзе ўвосень Касцюшка і Арлоўскі ўжо наведалі Нотр-Дам, убачылі Бастылію, прайшліся па парыжскіх мастах.

Праз 5 гадоў Касцюшка вяртаецца на радзіму. Сумнявацца, што Касцюшка ў Францыю ад’язджаў і з Францыі вярнуўся, падстаў няма, але дзе ён там вучыўся, у каго, калі, дзе жыў – пра гэта ніякіх докладных звестак не захавалася. Або іх пакуль не адшукалі. Ужо пасля таго як імя Касцюшкі набыло сусветную вядомасть, з’явілася, як мае ў такіх выпадках быць, мноства ўспамінаў пра сустрэчы, размовы, прыяцельства, але даследчыкі такіх замалёвак лічаць, што іхнія аўтары выдавалі за рэалльнасць блытаніцу ці чыстыя фантазіі. Захавалася, праўда, некалькі лістоў Касцюшкі з Парыжа ў Варшаву, але іх галоўны змест – прыхаваныя пад ветлівасцю банальныя скаргі на недахоп грошай.

У 1977г. польскі даследчык ваеннай гісторыі Ст. Браткоўскі апублікаваў кнігу “З чым да бессмяротнасці”, у якой прааналізаваў міфы пра Касцюшку на адпаведнасць тагачасным рэаліям і фінансавым магчамасцям Касцюшкі. Ад’язджаючы ў Парыж, капітан Касцюшка меў 100 злотых дукатаў ад каменданта Корпуса кадэтаў князя Чартарыйскага, 113 – ад каралая Станіслава Аўгуста і ад брата Юзафа, які гаспадарыў у Сяхновічах, атрымаў 400. У наступныя гады яму высылаў по 100 дукатаў толькі Чартарыйскі. На гэтыя абмежаваныя сродкі трэба было пражыць 5 гадоў: наймаць пакой, аплочваць “мэтрам”, у якіх слухаў курсы навук, харчавацца, апранацца. Фінансавы ціск вымушаў да аскетызму. Булачка і кава лічыліся нармальным абедам.

З-за недахопаў сродкаў Касцюшка мусіў слухаць асобныя курсы інжынерных навук і матэматыкі. Таму ягонага імя няма ў спісах усіх вайсковых навучальных устаноў Францыі, хоць вядома, што курс фартыфікацыі ён праходзіў у “мэтраў” Школы гвардыі пры Версалі ў лепшай на той час вайсковай навучальнай установе ў Мемсеры. У лістах да князя Чартарыйскага Касцюшка паведамляў пра навмер наведаць Галандыю, каб пераняць тамашні вопыт будаўніцтва каналаў і асушэння балот, а таксама павучыцца тэхніцы фартыфікацыйных работ. Апошняе, відать, найбольш цікавіла Касцюшку, бо галандцы, не маючы дастаткова камянёў, распрацавалі новую па тым часе тэхналогію ўзвядзення земляных умацаванняў. Уразілі яго і меліярацыйныя дасягнені галандцаў. Ідэя пракладкі каналаў і асушэння палескіх балот надоўга захапіла Касцюшку. Варта пашкадаваць, што ён не меў магчымасці для яе ажыццяўдення.

Можна меркаваць, што Касцюшка наведаў колькі разоў і Каралеўскую Акадэмію мастацтваў, дакладней кажучы, клас малюнка, дзе за пэўную плату парыжскія мастакі давалі ўрокі графікі. Але галоўным ягоным заняткам былі матэматыка, неабходная для артылерыйскіх разлікаў, і ўсе “піянерскія” (саперскія) навукі. Менавіта ў афіцэрскіх колах, а не сярод артыстычнай моладзі, знайшоў Касцюшка прыяцеляў і сяброў, якія добра ведалі яго як чалавека і ваеннага спецыяліста. Праз нейкі час гэтыя лэдзі будуць даваць яму адпаведныя рэкамендацыі.

Калі капітан Касцюшка слухаў у Парыжы курсы інжынерных навук, адбыўся I падзел Рэчы Паспалітай. Праз два гады Касцюшка вярнуўся на радзіму. Тут ужо пачаліся станоўчыя рэформы, адной з іх было стварэнне Корпуса Артылерыі з аддзелам інжынераў, які хутка стаў самастойным. Ён меў 12 штатных афіцэрскіх пасад, і Касцюшка пры жаданні мог адну з іх атрымаць. Аднак, пажыўшы некалькі месяцаў у Кракаве і Варшаве, Касцюшка паехаў у родныя Сяхновічы і тут нібыта забыўся пра сваю ваенную кар’еру, знік, стаў, як тады казалі пра неслжбовую шляхту, грэчкасеем. Амаль год не рабіў ніякіх спроб трапіць у Корпус інжынераў. Прычына – каханне да Людвікі Сасноўскай.

Касцюшка і ЗША.

Прынята тэза, што бедны Касцюшка быў наняты ваяводам Сасноўскім у настаўнікі французскай мовы і жывапісу для сваёй дачкі, няблізкая да праўды. Хоць Касцюшка і маляваў, аднак не так добра, каб быць падегогам. Калі б ён і вырашыў зарабляць працай па кантракце ў якога вяльможнага пана, дык пры сваёй адукацыі знайшоў бы лепшае месца, напрыклад архітэктура, бо у гэты час заможная шляхта пачала на месцы дзедаўскіх хацін, абнесеных частаколам, будаваць палацы ці дамы на еўрапейскія ўзоры.

Таму праца хатняга настаўніка ў Сасновіцах, якія, дарэчы, знаходзяцца не надта далёка ад Сяхновічаў, была выклікана сардэчнымі пачуццямі. Няўдалая спроба стаць з каханай дзяўчынай перад алтаром без згоды яе бацькі вымусіла Касцюшку маланкава пакінуць Айчыну. Знаёмая дарога прывяла яго ў Парыж.

Наўрад ці Тадэвуша Касцюшкуапацягнулі ў Новы Свет высокія ідэалы барацьбы за незалежнасць Амерыканскіх Штатаў. Падставы амерыканскай адысеі былі больш празаічныя. Ён не меў стыпендыі, не меў пасады ў французскім войску, а прытуліцца нахлебнікам у каго з парыжскіх знаёмых не дазваляў гонар. Пачатая ў маі 1775 г. вайна амерыканцаў супраць манархічнай манаполіі адкрывала магчымасці для вырашэння неспрыяльных абставін. У ліпені Кангрэс прыняў славутую Дэкларацыя незалежнасці, якую напісаў Т. Джэферсан. Францыя, як гістарычны праціўнік Брытаніі, аўтаматычна прыняла бок мяцежных штатаў.

Неўзабаве Касцюшка атрымаў патрэбныя рэкамендацыі і адправіўся на далёкую і, зразумела, небяспечную службу. Было рызыкоўным і марское падарожжа за акіян, бо англійскія караблі старанна тапілі транспарт з наёмнікамі. Касцюшка накіраваўся спачатку на востраў Марцініку, а ўжо адтуль рыбацкай шхунай паплыў у Філадэльфію. 18 кастрычніка 1776 г. ён атрымаў ліцэнзію на чын палкоўніка-інжынера амерыканскай арміі і загад спраектаваць узмацненні па рацэ Дэлавэр дзеля абароны Філадэльфіі. Касцюшка атрымаў месца за тры мілі ад горада, перакрыў раку частаколам з тоўстых бярвенняў, каб перашкодзіць рух транспарту, паставіў на беразе артылерыйскія рэдуты і выканаў вялікі аб’ём земляных работ. Умацаванні задаволілі генерала Гатэса, і Касцюшка атрымаў загад на фартыфікацыйнае забеспячэнне пазіцый каля Саратогі на рацэ Гудзон. Выключна добрыя ўмацаванні дазволілі амерыканцам атрымаць слаўную перамогу – шэсць тысяч англічан здаліся ў палон. Вынікам стала афіцынае прызнанне ЗША Францыяй і адпаведнае пашырэнне ваенных дзеянняў на Атлантычны акіян.

Пасля Саратогі імя Касцюшкі набыло вядомасць. Вашынгтон давярае яму будаўніцтва крэпасці Вест-Пойнт на Гудзоне, на поўначы ад Нью-Йорка. Тут палкоўнік Касцюшка правёў два з паловай гады. Паводле ягонага праекту былі пабудаваны цытадэль, чатыры форты і сем рэдутаў. Гарнізон складўся з трох тысяч чалавек. Форты і цытадэь мелі на узбраенні мноства пушак, размешчаных не на адкрытых пляцоўках, а ў казематах, што патрабавала спецыяльных разлікаў і канстукцый. Вест-Пойнт быў самай моцнай кпэпасцю Амерыкі. Яе называлі “брамай” Амерыкі. Захоп крэпасці англічанамі азначаў бы безумоўную перамогу метраполіі. Аднак англійскія войскі не адважыдіся на штурм Вест-Пойнта. Не рызыкнулі.

У 1802 г. у Вест-Пойнцес была закладзена Ваенная Акадэмія і пастаўлены помнік стваральніку крэпасці генералу Касцюшку.

Пасля Вест-Пойнта Касцюшка прайшоў паўтары тысячы міль с паўднёвай арміяй генерала Грына, забяспечваючы пантоннымі пераправамі партызанскія рэйды, будуючы форты, масты, дарогі. Яму даводзілася неаднойчы ўдзельнічаць у лінейных баях, ператварацца з інжынернага палкоўніка ў баявога камандзіра.

Ваенную эпапею ў Амерыцы Касцюшка скончыў удзелам у бітве за Чарльстон у Паўднёвай Караліне. Гэта была апошняя бітва вайны. Амерыканская рэвалюцыя перамагла. 13 кастрычніка 1783 г. Кангрэс надаў Тадэвушу Касцюшку чын брыгаднага генерала, а таксама правы на атрыманне 12 280 даляраў. Сума немалая, калі заўважыць, што Дж. Вашынгтон, галоўны начальнік Рэспубліканскай арміі, атрымаў 60 тысяч даляраў. Праўда,названую сумму Касцюшку не выплацілі з-за адсутнасці грошай у скарбе, ён атрымаў на рукі толькі штогодны працэнт – 736 даляраў. Так што Касцюшка вяртаўся на радзіму не шмат багацейшы, чым калі ад’язджаў.

Ягоныя ваенныя заслугі перад Амерыкай атрымалі ганаровае прызнанне – у ліку трох чужаземцаў Касцюшка быў прыняты ў Таварыства Цынцыната, якое складалася з найбольш вядомых удзельнікаў вайны за незалежнасць. Прэзідэнтам Таварыства стаў Дж. Вашынгтон. Ён асабіста ўручыў Касцюшку ордэн Цынцыната, упрыгожаны дэвізам славутага рымскага імператара: “Усё аддаў, каб захаваць Рэспубліку”. Сябры Таварыства Цынцыната мелі сярод статутных абавязкаў і такі: “Мацаваць вольнасць паміж людзьмі”. Грошы, заслужаныя гадамі сапёрнай службы, Касцюшка перадаў тастамантам Т. Джэферсану, віцэ-прэзідэнту ЗША, свайму сябру на вызваленне неграў. А ягоныя намаганні пашыраць вольнасць паміж людзьмі на Айчыне засведчыў 1794 год – год узначаленага ім паўстання.

У 1875 годзе ў ЗША быў выбіты медаль “Касцюшка і Пуласкі – барацьбіты за вольнасць народаў”, прымеркаваны да 100-годдзя Дэкларацыі Незалежнасці.

А ў 1910 годзе ў Вашынгтоне, сталіцы ЗША, быў пастаўлены помнік Т.Касцюшку як нацыянальнаму герою ЗША.


Паўстанне 1794 года і лёс Т. Касцюшкі.

У 1785 г. Касцюшка вяртаецца ў Сяхновічы. Па звычаю з’ехаліся радня ды суседзі, гулялі, слухалі аповеды пра Новы Свет, індзейцаў, піратаў, неграў, плантатараў, амерыканскую дэмакратыю. Ніхто з сям’і так далёка не вандправаў і розных заморскіх дзіваў не бачыў. Але з матэрыяльнага боку пахваліцца Тадэвушу не было чым. галоўныя сродкі засталіся ў Амерыцы, а парцэнты з іх, якія можна было атрымаць у заходнееўрапейскіх банках, не пазбаўлялі ад клопату пра грошы. Ваенные веда Касцюшкі нікога не цікавілі на радзіме, а ягоны генеральскі чын тут не лічыўся за нешта вартае, бо не даваў грошай. Касцюшка пачаў гаспадарыць.

Ваенная кар’ера з-за недасягальнасці нібыта падзабылася. Грошай выкупіць генеральскі патэнт Касцюшка не меў. Уладарные магнаты падавалі каралю на подпіс патэнты з імёнамі невядомых людзей. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі мог бы даць Касцюшку намінацыю генерала, але, відаць, не хацеў, бо Касцюшка лічыўся чалавекам князя Чартарыйскага, а паміж князям і каралём дайшло да непрыяцельскіх сутычак. Але тым не меньш праз чатыры гады пасля вяртання з Амерыкі, 12 кастрычніка 1789 г., Касцюшка быў намінаваны генерал-маёрам кароннага войска.

1793 год азначаны II падзелам Рэчы Паспалітай. Гэтая дзяржава засталася з 4-мільённым жыхарствам, з “ліберум-вета”, з намінальным каралём ды з расійскім паслом, які дыктаваў дзяржаўныя рашэнні.

Такая сітуацыя абяцала выбухнуць паўстаннем, узначаліць якое мусіла асоба з шырокай вядомасцю, дэмакратычнай рэпутацыяй і засведчанымі ваеннымі талентамі. На той момант гэтай асобай быў Касцюшка. У сакавіку 1794 года на Рыначнай плошчы Кракава яго абвясцілі Галоўным Начальнікам Паўстання. Мы не будзем падрабязна разглядаць падзеі паўстання. Звернем увагу на 10 кастрычніка 1794 г., каліі адбылася бітва пад Мацяёвіцамі – пераломная ў паўстанні. Бой цягнуўся амаль увесь дзень. У гэтым баі з пяхотай паляглі касінеры Касцюшкі, было відавочна, што рускае войска бярэ перемогу. У роспачы ён на чужым кані ездзіў па полі бітвы сярод параненых і палеглых, шукаючы сваёй кулі. За ім пагналася група казакоў. Куля параніла каня, Касцюшка ўпаў на зямлю, не жадаючы тарапіць у палон, уклалаў пісталет у рот і націснуў на курокю Пісталет даў асечку. Набеглі казакі. Адзін стрэліў у Касцюшку, другі з каня ўдарыў яго пікай. Неяк апынуўся тут кавалерыйскі карнет Ф. Лысенка і ўдарыў Касцюшку палашом па галаве. Побач ляжаў драгун з касцюшкаўскай конніцы. Ён і закрычаў: “Начальніка забілі! Касцюшку!”. Казакі збянтэжыліся, закрычалі: “Ты – Касцюшка?”. Той вымавіў шэптам: “Так.” Прымчалі афіцэры, знайшлі нейкую падводу, паклалі Касцюшку і павезлі да Ферзена. З Пецярбургу прыйшоў загад везці Касцюшку ў сталіцу. Баючыся нападу паўстанцаў, маршрут абралі кружны – цераз Валынь, Гомель, Магілёў, Шклоў, Оршу, Віцебск, Ноўгарад.

У Пецярбургу Касцюшка стаў вязнем Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе адбыў паўгода. Паколькі парнены дрэнна адчуваў сябе, яго змясцілі ў каменданцкім доме. Стан здороўя не паляпшаўся: куля пашкодзіла чэрап,параненая пікай нага была спаралізаваная, і па загаду Кацярыны II яго перавезлі ў Мармуровы палац. Днём яго ў крэсле на колках вывозіліна прагулку па ўнутранаму дворыку.

Лёс Касцюшкі змяніўся да лепшага са смерцю Кацярыны II. Імператар Павел I нанёс візіт у Мармуровы палац і ў размове з касцюшкам паабяцаў яму волю. Умовы вызвалення былі абумоўлены прысягай на вернасць імператару. Касцюшка вымушаны быў пагадзіцца, бо, даючы прысягу, вызваляў з сібірскай ссылкі 12 тысяч палонных паўстанцаў ды атрымліваў свабоду сам разам з сябрамі, якія былі вязнямі Петрапаўлаўскай крэпасці. Імператар падараваў касцюшку маёнтак у Расіі і тысячу прыгонных. Касцюшка адмовіўся, тады яму выплацілі кошт маёнтка – 60 тысяч рублёў.

Разам са сваім ад’ютантам Ю. Нямцэвічам ён пакінуў Пецярбург.


Якуб Ясінскі – генерал войск Рэчы Паспалітай. Нарадзіўся ў Кіўвах (Польша) у 1759 г. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1773 – 80-х гг. вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе. У 80 – 90-х гг. пісаў вершы, байкі, паэмы. У 1789 г. арганізаваў у Вільні інжынерны корпус, з 1792 г. – яго палкоўнік. Удзельнічаў у ваеннай кампаніі 1792 г., у баях пад Мірам і Брэстам. Атрымаў званне генерала ў час паўстання 1794 г. Загінуў пры абароне Варшавы 4 лістапада. 1794 г.
Міхаіл Клеафас Агінскі – вялікі літоўскі падскарбій, дыпламат, кампазітар. Нарадзіўся 7 кастрычніка 1765 г. у Гузаве (каля Варшавы). Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1790 быў на дыпламатычнай працы ў Гаазе, Лондане. У 1792 г. стаў вялікім літоўскім падскарбіем. У час Гродзенскага сейма 1793 г. падпісаў трактат аб другім падзеле. У красавіку 1794 г. далучыўся да паўстання ў Вільні, увайшоў у склад Рады. Пасля таго, як узялі Вільна, паехаў у Варшаву, потым у Вену і Венецыю. Застаўся ў эміграцыі, і яго маёнткі былі канфіскаваны. У 1801 г. прысягнуў Аляксандру І. У 1802 – 1806 гг. жыў у Залессі Ашмянскага павета. У 1804 г. атрымаў царскі загад на вяртанне яму шэрагу маёнткаў. Неаднаразова сустракаўся з Напалеонам, але ў час вайны 1812 г. быў Пецярбургу. Пасля вайны жыў у Залессі, якое ў той час было адной з прыгажэйшых маёнткаў магнацкіх рэзідэнцый. У 1823 г. выехаў у Фларэнцыю, дзе памёр 15.10.1833 г.

Агінскі быў вядомы як музыкант і кампазітар. Граў на скрыпцы і клавікордах. Каля 1792 г. пачаў сачыняць паланезы, на пісаў іх 28, акрамя таго мазуркі, вальсы, кадрылі, войскавыя маршы. У 1799 г. напісаў оперу ў гонар Напалеона.
: vornovka -> library
library -> -
library -> Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст
library -> Урока : "Паўтарэнне, абагульненне І сістэматызацыя матэрыялу раздзела І "Заходняя Еўропа І еўрапейская культура ў ХІХ пачатку ХХ ст."




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка