Урок-спаборніцтва: "Хлеб-усяму галава"



Дата канвертавання26.06.2016
Памер23.7 Kb.
ТыпУрок
Урок-спаборніцтва: “Хлеб—усяму галава”.

Тэма:аднародныя члены сказа.

Мэта :падагульняць і замацоўваць веды пра аднародныя члены сказа;

удасканальваць навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку пры аднародных

членах сказа, у сказах з абагульняльнымі словамі пры аднародных

членах сказа;вызначаць сінтаксічную ролю аднародных членаў сказа;

развіваць творчую дзейнасць вучняў; выхоўваць павагу да хлеба

і людзей,што яго здабываюць.

Абсталяванне: малюнкі на тэму “Хлеб”.

Эпіграф:


Спрадвеку

Чалавеку


хлеб

Адной з найпершых

Быў патрэб.

Народ назваў, відаць,

таму

Хлеб


галавою

ўсяму.(А.Вольскі)

Ва ўступным слове паведамляецца, што ўрок на тэму “Аднародныя члены сказа” пройдзеў форме спаборніцтваў, абгрунтоўваецца назва “Хлеб—усяму галава”, звяртаецца ўвага на эпіграф.
Урок-спаборніцтва “Хлеб-усяму галава”

1.Арганізацыйны момант.

2.Уступнае слова настаўніка.

3.Праца па тэме.

I.Абарона эмблем:

1-я каманда “Колас”:

Як я полем іду, гнецца колас ка мне,

З ім маркотнай душой ціха шэпты вяду

Колас чуе ўсё ў зачарованым сне,--

Колас гнецца ка мне як я полем іду.

( Я.Купала)

2-я каманда “Хлеб”:

Хлеб –вялікае багацце.

Хлебам слаўны родны край.

У сталоўцы , у школе, у хаце

Хлеб цані і паважай.

(А.Вольскі)

ІІ. Размінка.

1.Якія члены сказа называюцца аднароднымі?

2.Якія члены сказа (сінтаксічную функцыю улічыць) могуць быць аднароднымі?

3.Расказаць пра пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах (без абагульняльных слоў).

4.Расказаць пра знакі прыпынку пры абагульняльных словах у сказах з аднароднымі членамі.

ІІІ.Конкурс-эстафета(заданне на картках).

Трэба ў парадку чаргі (гэта значыць па аднаму вучню) скласці сказы з дадзенымі аднароднымі членамі і падкрэсліць аднародныя члены сказа адпаведнай рыскай.

Картка 1.

А)Салавей, шпак, малінаўка,сініца, жавранак.

Б)Баравік, падасінавік, лісічка, сыраежка.

В)Нёман,Прыпяць,Убарць,Дзвіна.

Г)Карова, авечка, свіння, каза.

Картка2.


А)Бурак, морква, агурок, цыбуля.

Б)Асіна, бяроза,дуб, клён.

В) Нарач,Свіцязь, Бяздоннае,Мядзел.

Г) Лось, воўк, заяц, ліса.



ІV.Конкурс сачыненняў на тэму “Хлеб

V.Па схемах скласці сказы і запісаць (складае кожны вучань у камандзе). З праверкай.

1.а і а,а і а.

2.а, а, а.

3.а і а, а і а—О.

4.О: а, а, а.

VI. Конкурс капітанаў .

Назваць (хто больш) прыказак, прымавак, скорагаворак пра хлеб.



4.падвядзенне вынікаў.

5.Дамашняе заданне Паўт. 18.Практ.212(вусна).
: bel
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
bel -> Belarusian historical review
bel -> Беларускі гістарычны агляд
bel -> У гасцях у вечнасці Мора Герадота
bel -> Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый
bel -> Век Вадаліва (Аповесць)
bel -> Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
bel -> 1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні
bel -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка