Урок у II і III класах малакамплектнай школы



Дата канвертавання04.07.2016
Памер83.43 Kb.
ТыпУрок
Ветлівымі словамі трэба даражыць

Урок у II і III класах малакамплектнай школы

Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка вучацца выразна чытаць верш В. Віткі “Добры дзень”:


Я люблю свайго дзеда,

Хай сабе ён стары.

З ім, куды ні паеду,

Скрозь і ўсюды – сябры.

Хоць яшчэ не спазнаўся,

Не з усімі знаём.

Як жа рада радняўся,

Рады кожны мне дом!

Запрасілі ў Расію –

Еду з дзедам удвух.

– Здравствуй, Вася-Василий!
Добрый день, старый друг!

Нібы маці да сына,

Мне насустрач ідзе

Дарагая Ўкраіна:

– Добры дэнь! Добры дзень!

За руку вазьму дзеда,

Ўсю зямлю пакажу.

– Лаба дзена! — суседу


Па-літоўску скажу.

Сінь каўказскага неба

Я бяру на ўспамін

I наказ: Гамарджвэба!

I сардэчнасць грузін.

Цераз горы і рэкі,

Як найлепшым сябрам,

Я таджыкам, узбекам

Пасылаю: — Салям!

Любы, родны мой дзеду,

Як жа добра ісці

Па сяброўскаму следу,

Што праклаў ты ў жыцці.

Настаўнік расказвае:

— На зямным шары жывуць людзі розных нацыянальнасцей. Усе яны вітаюцца па-рознаму. Так, "Добры дзень!" па-англійску – хэлоў, па-французску – бон жур; па-іспанску – буэнос дзіас; па-нямецку – гутэн таг; па-італьянску – буон джорна; па-японску – каніціва; па-грэчаску – калімера; па-кітайску – цао шанхао.

Калі вы сабраліся ў падарожжа, абавязкова прачытайце кнігі, у якіх расказваецца пра звычаі жыхароў пэўных краін, каб не адчуваць сябе няёмка пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі. Напрыклад, нашы продкі, каб пераканацца ў мірных намерах другога чалавека, паціскалі адзін аднаму рукі: станавілася зразумела, што ў руцэ няма каменя ці зброі. А эскімосы, вітаючыся, не паціскаюць рукі, а паціраюць адзін аднаму насы (суседзі па парце вітаюцца па-эскімоску). У Македоніі вітаюцца локцямі. У Італіі прынята горача абдымацца, у Бразіліі – ляпаць адзін аднаго па плячы, у Зімбабвэ – церціся спінамі. У Нікарагуа вітаюцца датыкаючыся плячамі. А добра выхаваныя японцы заўсёды разуваюцца, перш чым увайсці ў дом.

Хочацца верыць, што, пазнаёміўшыся з чароўнымі словамі ветлівас-ці, вы зможаце глыбей зразумець прыгажосць роднага слова. Паслухайце верш Петруся Броўкі “Дзень добры...”:
Няхай сабе здаецца, можа, –

Як прыязджаў дамоў не раз:

Дзень добры, – я шаптаў бярозам.

– Дзень добры, – чулася ў адказ.

I сэрца білася так гулка,

Нібы даўно ў юначы час.

– Дзень добры! — я вітаў рачулку.

– Дзень добры! — чулася ў адказ.

Я йшоў туды, дзе мог напіцца,

Каб смагі жар сышоў, пагас...

– Дзень добры!.. —я казаў крыніцы,

– Дзень добры!., —чулася ў адказ.

Удзячнасці шукаў я словы,

Казаў іх шчыра, без прыкрас.

– Дзень добры вам, гаі, дубровы!

– Дзень добры!.. – чулася ў адказ.


Высвятляецца сэнс выразу “Прыемнае слова як ясны вясновы дзень”. Вучні паўтараюць гэтыя словы хорам. Удакладняецца, калі і ў якіх сітуацыях выкарыстоўваюцца словы “даруй” (“даруйце”), “прабач” (“прабачце”) і што яны азначаюць. (Калі зрабілі каму-небудзь нешта непрыемнае, выпадкова кагосьці пакрыўдзілі. Гэтыя словы азначаюць: “Я прызнаю сваю памылку і прашу прабачэння”.) Звяртаецца ўвага на тон, інтанацыю, з якой вымаўляюцца гэтыя словы, узгадваецца, што прасіць прабачэння трэба з дапамогай выразу “калі ласка”. Робіцца вывад: каб дзень прай-шоў добра, трэба быць ветлівым з іншымі, радавацца, калі робіш не-шта прыемнае людзям.

Загадзя падрыхтаваны вучань чытае на памяць верш А. Д. Стодарт “Маленькія ключы”:


Сэрцы, нібы дзверы,

Можна адмыкаць,

Трэба толькі ведаць,

Дзе ключы шукаць.

“Калі ласка”, “Дзякуй”

Вось яны, ключы!

Ты іх, калі ласка,

Добра завучы.


Настаўнік чытае казку Галіны Васілеўскай. Змест казкі абмяркоўваецца, вучні адказваюць на пытанне: што здарылася ў казачным горадзе са злым чараўніком?
Усмешка

У даўнія-даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. Удзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць, а ўвечары з іх дамоў лілася музыка.

Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму: такое ў іх было прывітанне.

Пра горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік, які ніколі не спяваў, не любіў музыкі і не ўсміхаўся. Ён рабіў толькі чорныя справы: хлусіў, прыдумваў плёткі, лаяўся.

Я ведаю, чаму тыя людзі шчаслівыя, – сказаў сам сабе чараўнік. – Яны шчаслівыя таму, што ўмеюць усміхацца. Вось палячу я ў той горад, адбяру іхнія ўсмешкі і стану адзіным шчаслівым.



Сеў ён на свой дыван-самалёт і паляцеў. Унізе паказаліся блакітныя дахі, і злы чараўнік здагадаўся, што гэта і ёсць той самы казачны горад.

Пачало віднець. З-за мора выкаціўся залаты шар сонца. Цёплыя хвалі лашчылі бераг, усыпаны гладкімі каменьчыкамі. З комінаў пацягнуўся лёгкі дымок.

Седзячы за комінам, злы чараўнік чакаў, пакуль хто-небудзь з’явіцца на вуліцы.

Нарэшце ён убачыў першага жыхара казачнага горада. Той ішоў і ўсміхаўся сонцу, якое шчодра грэла зямлю, птушкам, якія весела спявалі на дрэвах, і зялёным лісточкам, што трымцелі ад лёгкага ветрыку.

Чараўнік вылецеў з-за коміна і апынуўся перад чалавекам.

Аддай усмешку! – крыкнуў ён страшным голасам, ад якога пасыпалася лісце з дрэў і перасталі спяваць птушкі.



Усмешка адразу знікла з твару чалавека – як яе возьмеш? Тады чараўнік падбег да другога чалавека і гукнуў:

Аддай усмешку!



Але зноў адабраць не змог, бо тая таксама знікла.

Куплю усмешку, — вырашыў чараўнік.



Але ўсе, каму ён гаварыў пра гэта, толькі паціскалі плячамі. Чараўнік заплакаў ад крыўды. Злыя слёзы градам пакаціліся па я го зморшчаных шчоках.

Не магу больш так жыць, – усхліпваючы, прагаварыў чараўнік, – ніхто мяне не любіць, няма ў мяне сяброў... Я хачу ўсміхацца, як усе, але не магу здабыць сабе усмешку.

Усмешку не купіш і не ўкрадзеш. Але ты можаш памагчы сабе сам. Рабі дабро, – сказаў жыхар ка зачнага горада.

А чараўнік сядзеў і ўсхліпваў, бо не ведаў, як яно робіцца, тое дабро.

Маленькая дзяўчынка бегла ў садзік, спатыкнулася і упала.

Чараўнік падхапіўся, падняў дзяўчынку і стаў дзьмуць на яе пабі-тае каленца, каб не балела.

Дзяўчынка, якая толькі што хаце-ла заплакаць, рантам усміхнулася чараўніку так прыветна, што і яго губы таксама расцягнуліся ва ўсмешцы. Першы раз у жыцці!

Цяпер, напэўна, ён стаў добрым чараўніком і сам дорыць людзям усмешкі.

Робіцца выснова: усмешку не купіш і не ўкрадзеш. Трэба рабіць добрыя справы, і усмешка з’явіцца сама. Нішто ў чалавечых паводзінах не спалучаецца са словамі ветлівасці так часта, як добразычлівая усмешка. З усмешкай дзякуюць. З усмешкай віншуюць.

Разыгрываецца сітуацыя “У казачным горадзе”. Вучні падзяляюцца на 2 групы: тых, якія пытаюцца пра дарогу з горада, і яго жыхароў, – зачытваюць дыялогі.

Праводзіцца гульня “Магазін”: сярод вучняў выбіраецца прадавец, астатнія выконваюць ролю пакупнікоў. На парце-прылаўку раскладваюцца школьныя прылады (лінейка, гумка, пэндзлікі, алоўкі, ручкі, сшыткі, альбом для малявання і прадметы штодзённага ўжытку (сурвэткі, цацкі і інш.). Кожны “пакупнік” выбірае сабе любую рэч і звяртаецца да “прадаўца”, той яму адказвае, выкарыс-тоўваючы словы ветлівасці: “калі ласка”, “будзьце ласкавы”, “дзякуй”, “дзякуй вам”, “вялікі дзякуй”, “калі ласка”, “няма за што”.

Настаўнік чытае апавяданне В. А. Сухамлінскага “Для чаго кажуць “дзякуй”?”:

Па лясной дарозе ішлі двое дзядуля іхлопчык. Было горача, захацелася ім піць. Вандроўнікі падышлі да ручая. Ціха журчала халаднаватая вада. Яны нахіліліся, напіліся.

Дзякуй табе, ручай! — сказаў дзядуля.



Хлопчык усміхнуўся.

Вы навошта сказалі ручаю “дзякуй”? — спытаўся ён у дзядулі. — Ручай жа нежывы, не пачуе вашых слоў, не зразумее вашай удзячнасці.

Гэта так. Калі б напіўся воўк, ён бы “дзякуй” не сказаў. А мы не ваўкі, мы – людзі. Ці ведаеш ты, для чаго людзі кажуць “дзякуй”? Падумай, каму патрэбна гэта слова. Каго яно ўзвышае? Для каго існуе?

Хлопчык задумаўся. Часу ў яго было шмат, дарога праз лес была доўгая.

Адказ на пытанне “Для чаго людзі кажуць “дзякуй”?” абмяркоўва-ецца калектыўна. Вучні прыводзяць прыклады выкарыстання слова "дзя­куй" у розных сітуацыях.

Дзеці дзеляцца на пары, прыдумваюць і разыгрываюць сітуацыі развітання, выкарыстоўваючы фразы: “Бывай(це)!”, “Бывай(це) здаровы”, “Усяго добрага!”, “Да пабачэння!”, “Дабранач”, “Добрай ночы”, “Добрага сну”. Настаўнік расказвае, што ў беларусаў было прынята і такое развітанне гасцей з гаспадарамі: “Дзякуем за хлеб, засоль, за бульбу і кашу, дзякуем за дабрыню вашу. Бывайце здаровы, жывіце багата”.

(Гучыць песня на словы А. Русака “Бывайце здаровы”, вучні падпяваюць.)



IV. Падагульненне вывучанага на ўроку.

Праводзіцца гульня “Кідаю – лаўлю”: настаўнік кідае мяч аднаму з вучняў, той называе якое-небудзь ветлівае слова (дзякуй, вялікі дзякуй, будзьце ласкавы, добры дзень, да пабачэння, даруйце, прабачце і г. д.) і вяртае мяч настаўніку.

Увага вучняў звяртаецца на плакат, на якім намалявана дрэва з лісточкамі, і на якіх дзеці запісваюць словы ветлівасці.

Урок ветлівасці завяршаецца чытаннем верша Т. Кляшторнага:

“Калі ласка”, “дзякуй”,

“Добры дзень” –

Ветлівыя словы

Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі

Трэба даражыць,

З ветлівымі словамі

Лёгка жыць.



  1. Дамашняе заданне.

Знайсці і запісаць прыказкі пра добрыя словы і добрыя справы (III клас); запісаць 5-6 слоў ветлівасці ў алфавітным парадку (II клас).

З. М. КАВАЛЕВІЧ,

кандыдат педагагічных навук,

дацэнт кафедры псіхолага-педагагічнага

забеспячэння сістэмы адукацыі

Брэсцкай вобласці.
У заканчэнні замест верша Т. Кляшторнага можна праспяваць песню В. Войціка на гэтыя словы. Фанаграма у фармаце мідзі прыкладаецца. Фанаграму таксама можна знайсці на сайце MIDI.RU альбо KARAOKE.RU у раздзеле Дзіцячыя беларускія ці Дзіцячыя на караоке.ru
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка