Урок ведаỳ "Я грамадзянін Беларусі!"



Дата канвертавання30.06.2016
Памер77.94 Kb.
ТыпУрок

У А “Ваўкавыскі дзяржаўны будаўнічы

прафесійны ліцэй”

Урок ведаỳ

“Я – грамадзянін Беларусі!”

Форма правядзення: гутарка

Распрацавала куратар Гарэлава І.М

Пояснительная записка

Воспитательный час разработан для проведения урока знаний, 1 сентября, для учащихся 1 курса, 15 -16 лет. Может быть использован как самостоятельное или одно из цикла мероприятий гражданско-патриотической направленности с учащимися 15- 18 летней возрастной группы.

Предполагается, что участники мероприятия имеют начальные сведения по рассматриваемым вопросам. Не требует дополнительной подготовки со стороны учащихся, за исключением подготовки к чтению стихов.

Содержание отбиралось с использованием текста Конституции РБ, материалов книги «Я – гражданин Республики Беларусь» (5-е издание, переработанное и дополненное, Государственное предприятие «Издательство «Пачатковая школа», 2011год).

Мероприятие направлено на воспитание любви и гордости за свою страну, уважительного отношения к государственным символам (гербу, флагу, гимну Республики Беларусь);

Урок ведау : “Я – грамадзянін Беларусі!”

Мэта: вхоўваць пачуцце любві і павагі да сваей краіны, гонар за галоўныя сімвалы дзяржаўнага сувернітэта Рэспублікі Беларусь.

Нагляднасць: карта Беларусі , дзяржаўная сімволіка, канстытуцыя Рэспублікі Беларус, альбо прэзентацыя PowerPoint

Абсталяванне: кампۥютар

Форма правядзення: гутарка

Ход урока

Куратар. “Я – грамадзянін Беларусі!” (Слайд 1) Так гучыць тэма першага урока у новым навучальным годзе, урока ведау, а для вас хлопцы яўчэ і першага урока у нашай навучальнай установе.

Навучэнец чытае верш:

Я родным краем ганаруся

Я ведаю – я не адзін.

Я грамадзянін Беларусі

Зямлі сваёй адданы сын.

Усё што тут, - маё па праву,

Свій лёс з айчынаю дзялю.

Я нашу родную Дзяржаву

Як маці мілую люблю.

Куратар. Я – грамадзянін Беларусі! Гэта не лозунг і гэта – не заклік. Гэта азначае, што мы з’яўляюся часцінкай вельмі вялікага палітычнага ўтварэння, якое называецца дзяржавай. Дзяржава ж узнікла як інстытут для абароны нашых ад прыроды дадзеных правоў чалавека і асобы. Значыць, грамадства пярвічнае, а дзяржава – другасная. І таму дзяржава павінна клапаціцца і абараняць нашы правы. Аднак дзяржава не стане дзяржавай, калі і мы не буду клапаціцца і абараняць яе таксама, бо дзяржава – гэта мы самі. Якія мы – такая і дзяржава. Адсюль вынікае: каб была моцнай і квітнеючай дзяржава, мы, кожны на сваім працоўным, вучэбным месцы, павінны ўнесці свой максімальны ўклад у яе ўмацаванне.

А каб унесці максімальны ўклад, патрэбны, з аднаго боку, прафесіяналізм, а з другога боку – патрыятызм, вялікая любоў да сваёй Айчыны.

Навучэнец чытае верш:

Я – беларус, я нарадзіуся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоу і пушчау дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, я ганаруся, што маю гэтае імя:

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала

Што родных песень пералівы

І з блізку чую, і здаля

Я – беларус, і хоць сягодня

Яшчэ малы, але скажу:

Я родам з племя непакорных

І прад бядой не задражу!


Куратар. (Слайд 2) Рэспубліка Беларусь размешчана у цэнтральнай часці Еуропы. Займае тэрыторыю плошчай 207,6 тыс. квадратных кіламетрау, што складае прыкладна 2% ад плошчы Еуропы. Працягласть з поуначы на поудзень 560 км, с захада на усход 650 км.

Скажыце, з якімі дзяржавамі межуе Беларусь, Колькі іх? (5, Польшча, Літва, Латвія, Расія, Україна)

(Слайд 3) Назавіце вобласці Рэспублікі Беларусь.(Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская, Брэсцкая, Гомельская.)

Сталіца нашай Радзімы: Горад Мінск.

Рэспубліка Беларусь –незалежная, суверэнная дзяржава. Як і ўсе незалежныя дзяржавы, Беларусь мае дзяржаўныя сімвалы – гімн, герб і сцяг.

(Слайд 4) Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе собой прамавугольнае палотнішча, якое мае дзве гарызантальна размешчаныя паласы: верхнюю – чырвонага колеру і ніжнюю – зялёнага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент чырвонага колеру на белым полі.

Што азначае чырвоны колер на сяге? (Чырвоны колер са старажытных часоў з’яўляецца знакам Сонца. Ён сімвалізуе роднасць і братэрства. Чырвоны колер звязаны таксама з барацьбой за свабоду і справядлівасць. Гэта знак перамогі і шчаслівага жыцця.)

Што азначае зялёны колер? (Зялёны колер – колер дабра і міру. Гэта колер прыроды, зялёнай расліннасці палёў, лясоў, лугоў. Ён заўсёды азначаў вясновае абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сну)

Што азначае белы колер? (Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай краіны – Беларусь. Белы колер азначае таксама гасціннасць, добразычлівасць і мудрасць жыхароў Беларусі)

(Слайд 5) Дзяржаўны герб Республікі Беларусь змяшчае геаграфічны абрыс нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Каласы, абвітыя чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам: “Рэспубліка Беларусь”.

Растлумачце значэнне складаюшчых герб частак.

(Зямны шар – знак таго, што Рэспубліка Беларусь – адна з дзяржаў у свеце.

Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні – маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць таксама надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі.

Пяціканцовая зорка на гербе – знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў. Азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абороны сваёй Радзімы.

Склад вянка ў нашым гербе таксама невыпадковы. Усё тут сімвалізуе працу і багацце. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу.

(Слайд 6) Дзяржауны гімн Рэспублікі Беларусь

Цы вы знаеце хто аутар слоу гімна Беларусі (Міхась Клімовіч і Уладзімір Карызна), а музыка напісана Нестором Сакалоускім для гімна Белорусской ССР 1955 г.

Хто ведае словы гімна? Павінны ведаць усе. (Навучэнцы чытаюць словы гімнаРБ)

Кожны грамадзянін беларусі мае абавязкі перад сваёй Радзімай, устаноуленыя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (ст. 159). Калі ведаеце назавіце абавязкі грамадзяніна РБ:


  • Кожны, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абавязаны выконваць яе Канстытуцыю, законы і паважаць нацыянальныя традыцыі.

  • Кожны абавязаны паважаць годнасць, правы, свабоды, законныя інтарэсы іншых асоб.

  • Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці.

  • Ахова прыроднага асяроддзя — абавязак кожнага.

  • Грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.

  • Абарона Рэспублікі Беларусь — абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

А ці ведаеце вы Дзяржаўныя святы Беларусі.



Дзень Канстытуцыі - 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка..

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь 2-я нядзеля мая.

Дзень Перамогі 9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай).

Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мы, беларусы, ганарымся сваімі славутымі продкамі. Назавіце іх імёны (асветніца Ефрасіння Полацкая, пісьменнік і прапаведнік Кірыла Тураускі, першадрукар Францыск Скарына, нашы выдатныя пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас (святкуецца130 годдзе са дня нараджэння), Максім Багдановіч, Максім Танк, мастак Марк Шагал).

А цяпер назавіце імены знакамітых сучаснікау якія сваімі поспехамі праславілі нашу краіну:


  • Чэмпіёны з Беларусі -Аляксандр Мядзведзь, Вольга Корбут, Віталь Шчэрба, Ігар Макараў, Юлія Несцярэнка, Максім Мірны, Вікторыя Азаранка, Дар'я Домрачава, Аляксей Грышын, Сяргей Мартынаў, Руслан Салей і інш.

  • Вядомыя вучоныя з Беларусі - Жарэс Алфёраў, удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

  • Вядомыя касманаўты з Беларусі - Пётр Клімук , Уладзімір Кавалёнак

  • Вядомыя дзеячы культры, акцёры – А. Дзядзюшка, А Рыбак, К Сітнік і іншыя

(Слайд 7) Зараз я раздам нікаторым з вас лісткі на якіх запісаны не скончаныя сказы, я прашу вас іх скончыць калі вы сгодны с сэнсам сказа, а калі не згодны то растлумачце чаму.

  • Я люблю сваю краіну за тое, што …

  • Мне вельмі падабаецца жыць у Беларусі, таму што …

  • Калі б я мог, то зрабіу бы для сваёй краіны…

  • У Беларусі ёсць любімыя мною месцы. Гэта …

  • Наша краіна была бы яшчэ прыгажэй, калі бы …

  • Я думаю, што усім прыязджаючым у Беларусь, яна падабаецца тым, што …

  • Калі б я быу мастаком і малявау Беларусь, я бы выбрау … фарбы, таму што …

  • Нашай краіне вельмі патрэбны …, таму што …

Наша Радзіма мае многавекавую гісторыю і багатую культурную спадчыну. Няхай славуты вопыт пакаленняу нашых надзвычайных землякоу служыць для вас несчарпальнай крыніцай натхнення, мэтанакіраванасці і прыкладам любві да сваёй краіны.




Слайд 1 Слайд 2




Слайд 3 Слайд 4



Слайд 5 Слайд 6





Слайд 7




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка