Урок выяўленчага мастацтва " я малюю птушку" Распрацавала: настаўніца пачатковых класаў Навумава А. А. Тэма: "



Дата канвертавання19.07.2016
Памер21.9 Kb.
ТыпУрок
УРОК

ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Я МАЛЮЮ ПТУШКУ”



Распрацавала:

настаўніца пачатковых класаў

Навумава А.А.


Тэма: “Я малюю птушку”

Задачы:

навучыць маляваць птушку, пазнаёміць з тэхнікай яе малявання; паказаць падабенства і адрозненне паміж птушкамі;

развіваць назіранне, мысленне вучняў;

выхоўваць любоў да пернатых сяброў і чулыя адносіны да іх.



Абсталяванне:

малюнкі з выявамі птушак, гуаш, альбомы, пэндзлі, шклянкі з вадой.



Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

2.Уводзіны ў тэму.

Уступная гутарка.

―Назавіце месцы, дзе жывуць птушкі. (побач з чалавекам, у лясах, на палях, у гарах, на балотах, у вадзе)

―Дзе будуюць свае гнёзды птушкі? (на дрэвах, у кустах, у траве, на камянях і г.д.)

―Знешні выгляд птушкі залежыць ад серады пражывання і ладу жыцця. Паглядзіце на малюнкі, на якіх размешчаны птушкі.

―Уважліва разгледзьце бусла: яго дзюбу, тулава, ногі. Навошта яму доўгая дзюба? Чаму ён мае доўгія ногі?

―Чым бусел адрозніваецца ад вераб’я? Ад кляста? Ад крыжадзюба?



(Дзеці шукаюць адрозненні і падабенствы)

3.Знаёмства з тэмай урока.

Вывешваю на дошку схему малявання птушак.

―А зараз я раскажу вам аб тым, што неабходна ведаць, каб правільна намаляваць птушку.

 памер самой птушкі і яе тулава

 доўгія або кароткія ногі

 доўгая або кароткая шыя

 якая форма, памер хваста і крылаў

 якая форма дзюбы, лапак і кіпцюроў

 від апярэння і яго афарбоўку.

―Нягледзячы на тое, што птушкі маюць столькі адрозненняў, галава, тулава і вочы прыкладна аднолькавыя ва ўсіх птушак, а змяняюцца толькі памеры і восі нахілу.

ГАЛАВА мае форму шарыка

ТУЛАВА нагадвае грушу розных памераў

КЛЮВЫ бываюць доўгія, кароткія, шырокія, вузкія, прамыя і крывыя

ШЫІ сустракаюцца доўгія, кароткія, сярэднія, шырокія і вузкія

НОГІ таксама бываюць доўгія, кароткія і сярэднія

ЛАПКІ птушкі маюць тры пальцы спераду і адзін ззаду нагі. Пальцы заканчваюцца кіпцюрамі.

4.Практычная работа вучняў.

5.Выстава работ.

6.Вынік урока.

―Што новага вы даведаліся на ўроку?

―Якіх птушак вы навучыліся маляваць?

―Ад чаго залежаць памеры галавы і тулава птушкі, клюва і лапак?



7.Рэфлексія.

―На дошцы намалявана дрэва. Каму спадабалася маляваць птушачак і хто ліча, што навучыўся іх маляваць, “пасадзіце” сваіх пернатых сяброў на галінкі дрэва; каму не спадабалася маляваць птушак – трымайце іх у руках.
: teacher -> prim school -> doc
teacher -> 1. Абвяшчэнне рэспублікі ў Італіі адбылося ў… а. 1945г.; б. 1946г.; в. 1947г.; г. 1948г
teacher -> Настаўнік чарчэння
doc -> Лёша: ― Косця: птушкі прылятаюць на дрэва, якое расце пад маім вакном. Кірыл
teacher -> Якія словы вы чыталі ў тэксце? Выпішыце іх нумары
teacher -> Lexikalisch-grammatischer test
teacher -> 5. Kl. Lexikalisch-grammatischer test
teacher -> 8. Kl. Lexikalisch-grammatischer Test
doc -> Урок беларускай мовы настаўнік: Кавалеўская Ганна Бальтазараўна клас: трэці Тэма
doc -> Урок у 2-м класе па прадмету "чалавек І свет" з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі "




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка