Урока : "Паўтарэнне, абагульненне І сістэматызацыя матэрыялу раздзела І "Заходняя Еўропа І еўрапейская культура ў ХІХ пачатку ХХ ст."



Дата канвертавання15.05.2016
Памер40.06 Kb.
ТыпУрок
8 клас, сусветная гісторыя
Тэма урока: “Паўтарэнне, абагульненне і сістэматызацыя матэрыялу раздзела І “Заходняя Еўропа і еўрапейская культура ў ХІХ – пачатку ХХ ст.”

Мэта ўрока: Паўтарыць, абагульніць і прывесці ў пэўную сістэму вывучаны матэрыял раздзела “Заходняя Еўропа і еўрапейская культура ў ХІХ – пачатку ХХ ст.”

Задачы:

а) замацаваць веды вучняў, звязаныя з найважнейшымі падзеямі еўрапейскай гісторыі ХІХ – пачатау ХХ ст.;

б) шляхам абагульнення і сістэматызацыі раней вывучанага матэрыялу праз пошук прычынна-выніковых сувязяў, якія ляжаць у аснове з’яў і падзей, развіваць лагічнае мысленне і памяць васьмікласнікаў, фарміраваць ў іх свядомасці навуковы светапогляд.

Абсталяванне: Карта “Заходняя Еўропа пасля напалеонаўскіх заваяванняў ”; партрэты Паганіні, Шапэна, ван Бетховена, Вердзі; у кожнага вучня на парце атлас па гісторыі Новага часу.
Ход урока
Настаўнік знаеміць вучняў з умовамі працы на ўроку. Кожны вучань атрымлівае картку для ўласнага ацэньвання сваіх адказаў ( па 5-ці ўзроўням, на дошцы размешчана шкала ацэнкі ведаў).
Заданні І узр. (1 бал)


  1. Успомніце, згодна стужкі часу, якія рамкі ахоплівае Другі перыяд Новага часу?

  2. Якая падзея канкрэтна пачынае гэты перыяд?

  3. А якая падзея закончвае гэты перыяд?

  4. Цэнтрам жыцця Еўропы ў пач. ХІХ ст. становіцца Францыя. Пакажыце на карце гэтую краіну і назавіце яе сталіцу.

А цяпер некалькі заданняў ІІ узр. (2 балы)

5. Аб чым гавораць даты 1799г. і 1804г.?

6. А якія біяграфічныя старонкі Напалеона?

7. Пакажыце на карце тэрыторыі, захопленыя Напалеонам да 1811г. і пасля 1811г.

8. Ці змагла Францыя пакарыць Іспанію і Партугалію?

9. Якая ж сувязь паміж Тыльзіцкім дагаворам 1807г. і кантынентальнай блакадай?

10. Аб чым гаворыць 1812г.?

11. Якія краіны прынялі ўдзел у разгроме Напалеонаўскай Францыі?

12. Што азначае дата 5 мая 1821г.?

Такім чынам, напалеонаўскія войны, з аднаго боку насілі захопніцкі характар, а з другога боку, садзейнічалі і падштурхоўвалі феадальныя краіны Еўропы на капіталістычны шлях развіцця.
А цяпер рухаемся далей і пераходзім да заданняў ІІІ узр. (3 балы)

13. Як з датай верасень 1814г. – чэрвень 1815г. звязаны такія паняцці як “венская сістэма” і “Свяшчэнны саюз”?

Аднак жыцце паказала крах гэтай сістэмы і ў жыцці Еўропы сталі наглядаца новыя рысы эканамічнага развіцця.

14. Зараз патрэбна дапоўніць тэкст правільнымі выказваннямі: а) Прамысловая рэвалюцыя – гэта... пачалася ў канцы ХVІІІ ст. у краіне... і працягвалася да сярэдзіны ... ст.

15. Працяг выказвання: б) У выніку сфарміраваліся два новыя класы ... , узніклі наступныя віды манаполіі, як сіндыкаты, ... , ...

16. І далейшы працяг: в) Бурнае развіцце прамысловасці атрымала назву ..., а гэты працэс садзейнічаў, у сваю чаргу урбанізацыі – гэта зн. ... .

На дошцы запісаны еўрапейскія вядучыя краіны першай паловы ХІХ ст.: Францыя, Англія, Германія.

17. Расстаўце гэтыя краіны ў правільнай паслядоўнасці, зыходзячы з іх эканамічнай магутнасці.

Самай магутнай стала Англія.
А цяпер заданні ІV узр. (4 балы)

18. Хто зможа начарціць схему “Дзяржаўны лад Англіі” і паралельна яе тлумачыць?

19. Якія ж партыі панавалі у Англіі у першай палове ХІХ ст. і як іх назва змянілася ў другой палове ХІХ ст.?

20. Расшыфруйце такія тэрміны:

а) лендлорды - ?

б) чартызм - ?

в) трэд-юніянізм - ?

г) экспансіанізм - ?


Заданні V узр. (5 балаў)

21. Вызначце існаванне рэспублікі і імперыі ў Францыі:

1792 – 1804 - ?

1804 – 1814 - ?

1848 – 1852 - ?

1852 – 1870 - ?

1870 – 1940 - ?

22. Раскрыйце прычынна-выніковую сувязь паміж датай 18 студзеня 1871г. і Бісмаркам (яго дзейнасцю).

23. Як утварэнне Германскай імперыі сказалася на развіцці гэтай краіны і як цяпер патрэбна размясціць еўрапейскія краіны, зыходзячы з іх эканамічнага развіцця.

Развіцце краін па капіталістычнаму шляху прывяло да хуткага росту пралетаряту. Па ініцыятыве К. Маркса і Ф. Энгельса ўзнікаюць міжнародныя аб’яднанні палітычных партый пралетарыяту.

24. Што азначаюць даты 1864г. - ?, 1889г. - ? і якія плыні ў рабочым руху ў гэты час існавалі?

У ХІХ ст. у Еўропе былі дасягнуты вялікія поспехі ў галіне адукацыі, навукі і тэхнікі, літаратуры, архітэктуры і інш.


А зараз вяртаемся да ІІІ узр. (3 балы)

25. Пералічыце найбольш вядомых вучоных гэтага перыяду і іх адкрыцці.

26. Браты Люм’ер сталі вядомы, як ... і ў 1895г. у Парыжы заснавалі ... .

27. Прадстаўнікамі рамантызму ў літаратуры сталі ... .

28. Адгадайце, кему належаць словы:

Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:

Не цэнім, маючы, а страцім залатое –

Шкада, як і красы твае, мой родны краю.

Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
На прыканцы я вам прапаноўваю некалькі загадак.

29. “Іспанскі жывапісец, у 10 гадоў быў мастаком, у 16 гадоў – яго першая выстава, праклаў шлях кубізму, славутая карціна “Дзяўчына з мандалінай”

30. “Ен быў такім геніяльным, што будучы глухім стварыў славутую Дзевятую сімфонію і “Месячную санату”.

31. Італьянскі скрыпач і кампазітар. У сярэдзіне музычнага выканання скрыпач мог парваць тры стуны і працягваць іграць таксама выразна на адзінай струне, што засталася.

На гэтым мы закончваем наша вуснае падарожжа.
Рэфлексія: Я прашу кожнага вучня на 1-2 хв. Задумацца над тым, што даў яму гэты ўрок, а затым падлічыце на сваіх картках тую суму балаў, якую вы змаглі атрымаць за ўрок.

Абапіраючыся на гэтыя данныя настаўнік выстаўляе адзнакі ў журнал (даючы кароткі каментарый).



Д. з. не задаецца.
: vornovka -> library
library -> -
library -> Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст
library -> Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка