Урока і дата правя дзення Тэма ўрока і асноўныя пытанні Мэты і задачы ўрока



Дата канвертавання05.07.2016
Памер267.56 Kb.
ТыпУрок
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу па беларускай літаратуры ў 7 класе.

(Колькасць гадзін на год — 53 гадзіны;


урока і дата правя

дзення

Тэма ўрока і асноўныя пытанні


Мэты і задачы ўрока

Матэрыял падручніка, вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне


I. ЛІТАРАТУРА — МАСТАЦТВА СЛОВА (5 гадзін)



1

Уводзіны-1.


Пазнаёміць сямікласнікаў з новым падручнікам па літаратуры і тымі задачамі, якія яны будуць вырашаць на працягу года; даць уяўленне аб літаратуры як мастацкай з’яве ў сістэме яе сувязей з іншымі відамі мастацтва; развіваць навыкі вуснага маўлення ў працэсе гутаркі па самастойна прачытаных творах; актывізаваць працэс чытання і спрыяць выхаванню цікавасці да прадмета.

Уступны артыкул да вучэбнага дапаможніка і артыкул да 1 раздзела

Д. з.. У залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці класа можна прапанаваць на выбар:

а) зрабіць малюнак да эпізода любімага твора і падпісаць радкамі з гэтага ж твора;

б) падабраць агульныя па тэме мастацкія творы (напрыклад, пейзажны верш, пейзаж у жывапісе і музычны твор па назіраннях за прыродай); в) падрыхтаваць паведамленне “Тэма прыроды ў мастакоў, паэтаў, кампазітараў”



2

Якуб Колас. “У яго быў свет цікавы…” (урывак з паэмы “Сымон-музыка” - 1


Працягваць знаёміць вучняў з творамі пра таленавітых людзей; фарміраваць уменне заўважаць мастацкія дэталі, істотныя для характарыстыкі героя; выпрацоўваць навыкі вызначэння адносін аўтара да героя твора: гонар за яго талент, замілаванае ўспрыманне прыроды, жыцця; развіваць уменне бачыць прыгажосць ў звычайным; спрыяць эмацыянальнаму, эстэтычнаму ўспрыманню свету, развіваць пачуццё гармоніі, прыгажосці, дапамагчы вучням асэнсаваць ролю паэта ў грамадстве; абудзіць суперажыванне герою, адоранаму прыродай такім незвычайным талентам


Тэкст урыўка з паэмы “Новая зямля” і твор М. Багдановіча “Музыка”

Д. з. Навучыцца выразна чытаць урывак, падрыхтаваць адказы на пытанні да яго


у першым паўгоддзі – 1 гадзіна на тыдзень, у другім – 2 гадзіны на тыдзень)

Размеркаванне вучэбнага матэрыялу праводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай падручніка:

Лазарук М.А., Логінава Т.У. Беларуская літаратура 7 клас. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003, 2004.


3

Янка Купала “Курган”. Уступныя заняткі - 1



Аднавіць і замацаваць звесткі пра жыццё і пра вывучаныя ў папярэдніх класах творы Янкі Купалы; абудзіць цікавасць да паэмы “Курган”; выявіць першаснае ўспрыманне твора; прааналізаваць першы раздзел паэмы, акцэнтуючы ўвагу на паэтычных вобразах і сродках мастацкай выразнасці, якія дапамагаюць стварыць гэтыя вобразы; развіваць уменне асэнсаванага выразнага чытання; спрыяць выхаванню добразычлівых адносін да людзей, надзеленых яркай індывідуальнасцю

Тэкст паэмы “Курган”

Д. з. Адказаць на пытанні да паэмы (1-4), падрыхтавацца да выразнага чытання 1 раздзела паэмы і, па жаданні, зрабіць ілюстрацыі да гэтага раздзела



4

Янка Купала “Курган”. Вобразы гусляра і князя. - 1

Працягваць знаёміць вучняў з паэмай Я. Купалы; актуалізаваць звесткі аб прыёмах стварэння мастацкага вобраза: партрэт, учынкі, адносіны да іншых персанажаў, аўтарская ацэнка героя; выпрацоўваць уменне даваць ацэнку паводзінам героя зыходзячы з яго учынкаў; шляхам кантрастнага супастаўлення раскрыць вобразы князя як прадстаўніка прыгнятальнікаў і гусляра- народнага песняра, які выражае думкі народа; акцэнтаваць увагу на паводзінах герояў у крытычнай сітуацыі; дапамагчы пераканацца ў маральнай перамозе гусляра над князем; спрыяць фарміраванню жыццёвага ідэалу

Тэкст паэмы “Курган”

Д. з. Вывучыць урывак (на выбар вучняў ці настаўніка) на памяць.



5


Янка Купала “Курган”. Мастацкія асаблівасці паэтычнага твора - 1

Паглыбіць веды вучняў пра адметнасці будовы паэтычнага твора і выпрацоўваць уменне чытаць і аналізаваць яго; выдзяляць эпізоды, якія дапамагаюць зразумець кампазіцыю твора, вызначаць асноўныя прыкметы жанру паэмы: рамантычны характар сюжэта, глыбокія перажыванні аўтара і герояў; паказаць сувязь паэмы з фальклорам; фарміраваць у вучняў цікавасць да вуснай народнай творчасці, развіваць іх мастацка- эстэтычную ўспрымальнасць і эмацыянальнасць. (З мэтай паглыблення ў змест твора падключыць нарыс Я. Пархуты “Апошні гусляр”)


Тэкст паэмы “Курган”, нарыс Я.Пархуты “Апошні гусляр”

Д. з. Адказаць на пытанні да паэмы (5-9), падрыхтаваць адказ на пытанне ”На якой падставе аўтары падручніка аб’ядналі вывучаныя вамі творы ў раздзел з назвай “Чарадзейная сіла мастацтва”?



6

Урок развіцця мовы - 1
Схема пабудовы выказвання-разважання.

1. Тэзіс.

2. Аргументы (доказы, матывы, абгрунтаванні), прыклады.

3. Вывад або заключэнне.

(Падрыхтоўка да звязнага выказвання зводзіцца да перадачы ў сістэматызаваным выглядзе аргументаў і прыкладаў, якімі будзе карыстацца вучань.) - 1


Выпрацоўваць навыкі даваць аргументаваныя адказы на праблемныя пытанні; развіваць вуснае маўленне сямікласнікаў пры падрыхтоўцы выказванняў на літаратурныя тэмы, прапанаваныя аўтарамі падручніка для падагульнення па раздзеле; спрыяць фарміраванню пачуцця грамадзянскага абавязку і адказнасці

Д. з. Падрыхтаваць вуснае выказванне на адну з тэм:

1. Каб крануць нас да слёз, сам зарыдай, паэт.

2. Калі музыка плача, то разам з ім плача ўсё чалавецтва, уся прырода.

3. І такі быў той музыка-чарадзей, што захоча, тое з сэрцам зробіць


ВЕРШАВАНЫЯ І ПРАЗАІЧНЫЯ МАСТАЦКІЯ ТВОРЫ - 4




7



Якуб Колас. “Ручэй” - 1


Пазнаёміць з уступным артыкулам да раздзела “У вершах і ў прозе”; выпрацоўваць уменне заўважаць дэталі і перадаваць іх, выкарыстоўваючы прыём вуснага малявання; пашыраць слоўнікавы запас вучняў;

Параўнаць паказ аднолькавай з’явы прыроды ў паэтычным творы Якуба Коласа “Ручэй” і празаічным творы Т. Хадкевіча “Крынічка”, звярнуць увагу на тое, як адрозніваюцца па знешніх адзнаках, па мове, па спосабах, прыёмах і сродках створаныя вобразы ў розных відах літаратурнай мастацкай творчасці; развіваць здольнасць адклікацца на аўтарскае паэтычнае бачанне свету



Уступны артыкул, верш Якуба Коласа “Ручэй” і празаічны твор Т. Хадкевіча “Крынічка”

Д. з. Вывучыць верш “Ручэй” на памяць



8

Васіль Быкаў. “Незагойная рана” - 1


Узнавіць веды пра В. Быкава, увесці вучняў у свет прозы пісьменніка, прыгадаўшы прачытаныя раней творы аб вайне; пазнаёміць са зместам апавядання “Незагойная рана”; высветліць пераноснае значэнне назвы твора; вызначыць, чым адрозніваецца гэты твор ад папярэдніх на аналагічную тэму; развіваць эмацыянальную чуйнасць, здольнасць суперажываць героям; выхоўваць негатыўнае стаўленне да вайны

Тэкст апавядання В. Быкава “Незагойная рана” і верш В. Зуёнка “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...”

Д. з. Падрыхтаваць пераказ твора, выкарыстаўшы план апавядання, прапанаваны ў пытанні 9 падручніка



9

Васіль Быкаў. “Незагойная рана”.

Вобраз галоўнай гераіні твора




Раскрыць душэўны стан маці, якая чакае з вайны сына; выпрацоўваць уменне вызначаць ролю бытавых дэталяў, успамінаў, эпізадычных вобразаў апавядання (пісьманосца, суседкі Ульянкі, хлопца на малатарні) у раскрыцці душэўнага стану маці, якая чакае з вайны сына, драматызму становішча старой Тэклі; спыніцца на мастацкіх прыёмах, якія дапамагаюць аўтару раскрыць пачуцці маці;акцэнтаваць увагу на майстэрстве аўтара ў паказе жыцця гераіні за адны суткі; выхоўваць павагу да ветэранаў вайны і праца, сваіх бацькоў, старэйшых людзей

Тэкст апавядання В. Быкава “Незагойная рана”

Д. з. Прадоўжыць апавяданне, развіваючы сюжэт і прытрымліваючыся агульнага настрою твора


10


Васіль Быкаў. “Незагойная рана”. Майстэрства пімсьменніка ў раскрыцці характараў


Пазнаёміць з артыкулам “Пейзаж”, вызначыць яго ролю ў раскрыцці настрояў, перажыванняў гераіні; паказаць, як праз апісанні прыроды выяўляюцца пачуцці аўтара, яго адносіны да жыцця; раскрыць псіхалагічнае майстэрства Васіля Быкава ў паказе абставін і характараў герояў твора; спрыяць станаўленню ў вучняў антываеннага настрою і ўдзячнасці за дараваны мір

Тэкст апавядання В.Быкава “Незагойная рана” і тэкст артыкула “Пейзаж”

Д. з. Падрыхтаваць адказы на пытанні да раздзела 2. Скласці зборнік найбольш цікавых, на вашу думку, твораў беларускіх пісьменнікаў на ваенную тэму (на выбар)



11

Урок развіцця мовы - 1
Схема будовы апавядальнага тэксту.

1. Уступ.

2. Паведамленне пра месца і час, калі адбывалася ваша падзея.

3. Знаёмства з дзеючай асобай (альбо некалькімі).

4. Непасрэдныя дзеянні, іх асаблівасці і парадак.

5. Указанне на завяршэнне дзеяння.

6. Вывад (раскрыць павучальны сэнс гэтай гісторыі)


Выпрацоўваць навыкі маналагічнага маўлення пры падрыхтоўцы вуснага апавядання на падставе ўласных назіранняў за падзеямі, якія адбываліся з вамі, вашымі блізкімі і знаёмымі, пры вашай непасрэднай прысутнасці; раскрыць павучальны сэнс гэтай гісторыі; развіваць назіральнасць, увагу, аналітыка-сінтэтычнае мысленне вучняўвуснае маўленне школьнікаў.

На дошцы напісана схема будовы апавядальнага тэксту.

Д. з. Скласці план, па ім падрыхтаваць сваю гісторыю і прыняць удзел у конкурсе на лепшага апавядальніка



ПАЭЗІЯ. РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ІДЭЙНА-ЭСТЭТЫЧНАГА ПАФАСУ ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАЎ – 9


12

Віктар Шніп. “Паэзія” або Леанід Галубовіч. “Паэзія”


Пазнаёміць з уступным артыкулам да раздзела; дапамагчы вучням зразумець мнагазначнасць паняцця “паэзія”; пашырыць веды пра разнастайнасць тэматыкі паэтычных твораў; асэнсаваць сродкі мастацкай выразнасці ў вершы, паглыбіць веды аб выхаваўчай ролі паэтычных твораў; развіваць творчыя здольнасці і слоўнікавы запас пры абмеркаванні твораў; працягваць фарміраваць чытацкія якасці вучняў, неабходныя для паўнавартаснага ўспрымання лірыкі: эмацыянальную чуласць, вобразнае, асацыятыўнае мысленне, эстэтычную рэакцыю на мастацкае слова

Тэксты вершаваных твораў

Д. з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша і адказ на пытанне пра ролю паэзіі ў жыцці чалавека



13

Максім Багдановіч. “Маёвая песня”

Выпрацоўваць навыкі аналізу пейзажных твораў, пашырыць уяўленні вучняў аб паэзіі за кошт увядзення ў іх чытацкую свядомасць верша “Маёвая песня”, вызначыць ролю вобразна-выяўленчых сродкаў у вершы, развіваць навыкі выразнага чытання; выхоўваць мастацкі густ і творчую самастойнасць падлеткаў

Тэксты верша М. Багдановіча “Маёвая песня” і артыкула “Пра вершаскладанне”

Д. з. Падрыхтаваць адказы на пытанні да артыкула “Пра вершаскладанне”. Вывучыць верш М. Багдановіча “Маёвая песня” на памяць.



14


Пазакласнае чытанне.

Антуан дэ Сэнт-Экзюперы. “Маленькі прынц”



Пазнаёміць вучняў з незвычайным лёсам лётчыка-пісьменніка Экзюперы і яго выдатным творам; паказаць, якім чынам у літаратурным творы раскрываюцца маральныя прынцыпы існавання (асуджэнне людзей, якім прысвяцілі сваё жыццё “неразумным мэтам”); выхоўваць пачуццё адказнасці за блізкіх і родных людзей

Тэкст твора “Маленькі прынц”

Д. з. Падрыхтаваць разгорнуты адказ на пытанне: якія жыццёвыя ўрокі дала нам казка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”



15

Данута Бічэль. “Роднае слова”

Працягваць знаёміць вучняў з разнастайнасцю тэматыкі паэтычных твораў і іх мастацкімі асаблівасцямі; абудзіць захапленне прыгажосцю роднай зямлі; данесці да вучняў высокі пафас і задушэўнасць літаратурнага твора; развіваць уменне заўважаць у мастацкім тэксце паэтычныя звароты, эпітэты, паўторы, разумець іх функцыянальную ролю ў перадачы думкі-перажывання; выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятычныя адносіны да сваёй краіны, пашану да мовы

Тэкст вершаваных твораў Д. Бічэль “Роднае слова” і А. Лойка “Радзіме”

Д. з. Верш Д. Бічэль “Роднае слова” вывучыць на памяць



16

Рыгор Барадулін. “Мы - беларусы”

Пашыраць веды вучняў пра вершы патрыятычнай тэматыкі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў; вучыць за словам і вобразамі бачыць жыццёвы змест; узбагачаць уяўленні падлеткаў пра вобразныя, мастацкія асаблівасці вершаў; развіваць самастойнасць і творчасць у падрыхтоўцы да ўрокаў літаратуры; спрыяць асэнсаванню сутнасці і ролі грамадзяніна

Тэкст вершаваных твораў Р. Барадуліна “Мы - беларусы” і С. Гаўрусёва “Хлеб-соль”

Д. з. Вывучыць верш Р. Барадуліна “Мы - беларусы” на памяць



17

Анатоль Вярцінскі. “Рэквіем па кожным чацвёртым”. Трагічны пафас твора

Эмацыянальна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання твораў, аб’яднаных назвай “Наш боль, наша годнасць і слава”; дапамагчы асэнсаваць драматычны змест твора “Рэквіем па кожным чацвёртым”, яго трагічны пафас; акцэнтаваць увагу на асаблівасцях зместу і форма, якія характэрны для рэквіема; фарміраваць нацыянальную свядомасць вучняў

Тэкст вершаванага твора А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”

Д. з. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора



18

“Рэквіем па кожным чацвёртым” - напамін і запавет жывым

Выпрацоўваць навыкі вызначаць у кожнай частцы твора мастацкія прыёмы, якія ўзмацняюць вастрыню ўспрымання і іх ролю ў раскрыцці ідэі твора (выкарыстаць музычныя творы Г. Вагнера “Вечна жывыя” ці Д. Кабалеўскага “Рэквіем”; верш С. Законнікава “Хатынь”); развіваць уменне выразна чытаць паэтычны тэкст; выхоўваць пачуццё еднасці са сваім народам і гатоўнасць стаць на абарону сваёй Радзімы

Тэкст вершаваных твораў

А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым” і С. Законнікава “Хатынь”

Д. з. Падрыхтаваць адказы на пытанні да твора С. Законнікава “Хатынь”


19

Ніл Гілевіч. “Маці” або Васіль Зуёнак. “Я са шляхоў далёкіх...”


Паглыбляць веды пра жанравыя асаблівасці лірычнай споведзі (даверлівасць інтанацый, глыбокі лірызм, задушэўнасць); данесці да вучняў шчырасць і ўсхваляванасць сына ад сустрэчы з самым дарагім чалавекам у вершы Н. Гілевіча “Маці”.

Данесці сыноўнюю любоў і шчымлівую радасць ад сустрэчы з маці, перададзеныя у вершы В. Зуёнка “Я са шляхоў далёкіх...”; звярнуць увагу вучняў на тое, што гэтыя пачуцці не выказваюцца адкрыта, непасрэдна, а быццам стоены за іншымі словамі, угадваюцца па інтанацыі, намёку; засяродзіць увагу на будове верша, параўнаць з папярэднім на тую самую тэму; пазнаёміць з артыкулам “Падтэкст ў паэтычным творы”; выхоўваць любоў і павагу да маці



Тэкст вершаваных твораў Н. Гілевіча “Маці” або В. Зуёнка “Я са шляхоў далёкіх...”

Д. з. Падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму: “Самы дарагі мой чалавек...”



20

Якуб Колас. “Дзядзька-кухар” (урывак з праэмы “Новая зямля”). Вобраз дзядзькі Антося


Узбагаціць чытацкія веды сямікласнікаў пра паэзію Я. Коласа, пашырыць іх уяўленні пра народныя вытокі яго творчасці; раскрыць майстэрства паэта ў абмалёўцы вобраза галоўнага героя; звярнуць увагу на спосабы і сродкі, якімі ствараецца камічнае ў творы; удасканальваць маўленчую культуру вучняў; развіваць эстэтычны густ; выхоўваць пачуццё гуманнасці і дабрыні

Тэкст урыўка Я. Коласа “Дзядзька-кухар” ( з паэмы “Новая зямля”)

Д. з. Выкарыстаўшы прыём вуснага малявання, падрыхтаваць аповед пра дзядзьку Антося Падрыхтаваць адказы на пытанні 1-2 да твора



21

Якуб Колас. “Дзядзька-кухар” (урывак з праэмы “Новая зямля”). Выразнае чытанне паэтычных твораў

Скласці план урыўка (для загалоўка кожнай часткі выкарыстаць радкі з паэмы); пазнаёміць з артыкулам “Выразнае чытанне”; вызначыць спосабы раскрыцця зместу ў творы; выпрацоўваць навыкі выразна чытаць паэтычны тэкст, карыстаючыся адпаведнай інтанацыяй, мімікай, жэстам; спрыяць узнікненню эмацыянальных адносін да падзей і герояў; развіваць творчыя здольнасці падлеткаў

Тэкст урыўка Я. Коласа “Дзядзька-кухар” (з паэмы “Новая зямля”)

Д. з. Падрыхтаваць выразнае чытанне ўрыўка “Дзядзька-кухар” і адказы на пытанні і заданні да раздзела



22

Урок развіцця мовы.
Замацаванне ведаў па тэме “Паэзія” - 1

Дапамагчы вучням асэнсаваць раздзел у цэлым па пытаннях і заданнях падручніка; паўтарыць, што такое лірыка, паэзія, акцэнтаваць увагу вучняў на разнастайнасць тэм і вобразаў вершаваных твораў; выпрацоўваць уменне даваць разгорнутыя адказы на пытанні, выкарыстоўваючы дадатковы матэрыял; пашыраць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць цікавасць да творчасці сучасных паэтаў

Выкарыстаць пытанні да раздзела

Д. з. Падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Роля паэзіі ў маім жыцці”.

Прачытаць апавяданне З. Бядулі “На каляды к сыну”

АДЛЮСТРАВАННЕ ЖЫЦЦЯ Ў ПРАЗАІЧНЫХ ТВОРАХ - 15




23

Змітрок Бядуля. “На каляды к сыну”. Трагедыя Тэклі

Пазнаёміць з уступным артыкулам “Цікавае і захапляючае ў звычайным і паўсядзённым”.

Высветліць першыя чытацкія ўражанні ад апавядання “На каляды к сыну”, паказаць душэўную драму маці Лаўрука; звярнуць увагу дзяцей на тое, якім чынам аўтар вырашае галоўную праблему твора (пейзаж, сродкі мастацкай выразнасці, мастацкая дэталь); развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў; выхоўваць пачуццё суперажывання гераіні твора



Тэкст празаічнага твора З. Бядуля “На каляды к сыну” і артыкула “Мастацкая дэталь”

Д. з. Падрыхтаваць адказы на пытанні да твора





24

Змітрок Бядуля. “На каляды к сыну”. Вобраз Лаўрука

Паглыбляць уменні характарызаваць героя па яго паводзінах і ўчынках, вызначыць ролю мастацкай дэталі ў паступовым паказе змен у характары Лаўрука; фарміраваць уменне даваць маральную ацэнку негатыўным паводзінам героя

Тэкст празаічнага твора З. Бядулі “На каляды к сыну”

Д. з. Пазнаёміцца з апавяданнем Якуба Коласа “Дзеравеншчына”



25

Урок развіцця мовы


Фарміраваць уменне рабіць інсцэніроўку па ўрыўку з эпічнага твора (вызначаць дзейсных асоб і выканаўцаў, прадумваць мізансцэны, складаць тэксты рэмарак і рэплік); развіваць творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць мастацка-эстэтычны густ

Д. з. Прыдумаць касцюмы для выканаўцаў інсцэніроўкі

26

Змітрок Бядуля. “На каляды к сыну”. Праблема маральнага выбару

Параўнаць Лаўрука з героем твора “Дзеравеншчына” Міхалкам; выявіць пазіцыю аўтара ў адносінах да герояў; фарміраваць аналітыка-сінтэтычныя ўменні вучняў і іх жыццёвыя ідэалы

Тэкст празаічных твораў

З. Бядулі “На каляды к сыну” і Якуба Коласа “Дзеравеншчына”

Д. з. Падрыхтаваць вуснае сачыненне – разважанне” Як, на вашу думку, складзецца жыццё кожнага героя?”


27

Урок пазакласнага чытання.

Віталь Вольскі. “Падарожжа па краіне беларусаў”



Высветліць уражанні вучняў ад самастойна прачытанай кнігі; пашырыць іх уяўленні пра гісторыю, культуру, прыроду Беларусі; выхоўваць любоў да роднай зямлі, гонар за свой народ і жаданне прыносіць карысць сваёй краіне

Тэкст твора В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”

Д. з. Прачытаць твор Янкі Брыля “Сірочы хлеб”




28

Уступныя заняткі. Аўтабіяграфізм аповесці Я. Брыля Сірочы хлеб”

Зацікавіць вучняў асобай пісьменніка; пазнаёміць з гісторыяй напісання аповесці “Сірочы хлеб”; адзначыць падабенства лёсаў Даніка Мальца і Я. Брыля; выявіць першыя чытацкія ўражанні; развіваць вуснае маўленне, чытацкую зацікаўленасць да твораў пісьменніка; выхоўваць пачуццё спагадлівасці да малодшых

Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”

Д. з. Вылучыць эпізоды, у якіх дзейнічае галоўны герой аповесці, і падрыхтавацца да выбарачнага пераказу



29

Вобраз Даніка Мальца

Актуалізаваць увагу вучняў на лёсе кемлівага і дапытлівага хлопчыка; дапамагчы асэнсаваць матывы яго паводзін, убачыць галоўнага героя як разумнага і разважлівага хлопчыка; удасканальваць уменне выбарачнага пераказу і здольнасць знаходзіць галоўнае ў тэксце мастацкага твора; спрыяць фарміраванню непрыняцця прыніжэння і выхоўваць пачуццё ўласнай годнасці

Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”

Д. з. Выбраць яркія эпізоды, звязаныя з Міколам Кужалевічам, падрыхтаваць цытатную характарыстыку



30

Настаўнікі Даніка. Вобраз пані Мар’і


Паказаць вучням, які ўплыў на Даніка Мальца мелі сапраўдныя настаўнікі: Мікола Кужалевіч, пані Мар’я, як яны зацікавілі хлопчыка праблемай самавыхавання; выпрацоўваць уменне характарызаваць герояў, выкарыстоўваючы цытаты з тэксту; выхоўваць павагу да дарослых і настаўнікаў

Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”

Д. з. Падрыхтаваць дыялог і рэмаркі для сцэнарыя “Развітанне пані Мар’і са сваімі вучнямі”



31

Урок-інсцэніроўка “Развітанне пані Мар’і са сваімі вучнямі”

Паглыбіць уяўленне дзяцей пра вобраз пані Мар’і і яе ўплыў на падлеткаў; развіваць творчыя здольнасці вучняў пад час чытання па асобах і інсцэніроўцы ўрыўкаў з твора; выпрацоўваць уменне фармуляваць і выказваць свае думкі; выхоўваць маральна-этычныя якасці падлеткаў.

Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”

Д. з. Падумаць над пытаннямі: як бы вы сфармулявалі галоўную думку, ідэю твора? Чаму пісьменнік даў яму такую назву - “Сірочы хлеб”?



32

Мастацкія асаблівасці аповесці Я. Брыля “Сірочы хлеб”

Пазнаёміць вучняў са спосабамі і прыёмамі, якія выкарыстоўвае аўтар аповесці для раскрыцця тэмы і ідэі твора, характарыстыкі персанажаў; вучыць падлеткаў складаць меркаванне-выказванне аб тым, чаму лёс (“хлеб”) Даніка Мальца названы сірочым: развіваць вуснае маўленне вучняў; выхоўваць цікавасць да творчасці Я. Брыля

Тэкст твора Я.Брыля “Сірочы хлеб”

Д. з. Скласці план артыкула “Аповед, апісанне, дыялог”.

Прачытаць твор І. Навуменкі “Жуль Верн”


33

Іван Навуменка. “Жуль Верн”


Дапамагчы вучням зразумець галоўны пафас твора- рамантыку пазнання жыцця і свету; выклікаць цікавасць да падарожжаў і незвычайных прыгод; адзначыць ролю кнігі ў лёсе героя-апавядальніка; выхоўваць пачуцці высакароднасці і жыццёвай мэтанакіраванасці

Тэкст празаічнага твора І. Навуменкі “Жуль Верн”

Д. з. Падрыхтаваць пераказ тэксту



34

Іван Навуменка “Жуль Верн” Характарыстыка вобразаў падлеткаў


Скласці план твора і па ім характарызаваць змест і вобразы: вызначыць ролю таямнічага і незвычайнага ў далейшым выбары жыццёвага шляху герояў-падлеткаў; выхоўваць такія маральныя якасці як шчырасць, спагадлівасць, мужнасць, дабрыня

Тэкст празаічных твораў І. Навуменкі “Жуль Верн

Д. з. Прачытаць апавяданне “Настаўнік чарчэння”



35

Іван Навуменка “Жуль Верн”. Вобразы Антона Антонавіча і пісьменніка-фантаста Жуль Верна

Пашыраць уяўленні вучняў пра тое, як раскрываюцца вобразы герояў у празаічным творы, падключыць самастойна прачытанае апавяданне “Настаўнік чарчэння”; выхоўваць павагу да людзей, якія самааддана працуюць на карысць сваёй Радзімы

Тэкст празаічных твораў І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”.

Д. з. Падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму: “Самымі галоўнымі якасцямі асобы я лічу...”адказы на пытанні да твора “Настаўнік чарчэння”




36

Янка Маўр. “Палескія рабінзоны”


Працягваць знаёміць вучняў з жанравымі асаблівасцямі прыгодніцкіх твораў; акцэнтаваўшы ўвагу на творы для чытання і абмеркавання; зацікавіць іх аповесцю і прыгодамі галоўных герояў. Паказаць кантраст паміж марай герояў і рэальнай небяспекай; раскрыць вобразы галоўнах герояў Мірона і Віктара; выхоўваць цікавасць да пазнання таямніц свету.

Тэкст твора Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”

Д. з. Прачытаць твор М. Лупсякова “Мэры Кэт”



37

Мікола Лупсякоў. “Мэры Кэт”.

Выпрацоўваць навыкі знаходзіць у тэксце розныя прыёмы мастацкага адлюстравання жыцця (аповед, апісанне, дыялог); дапамагчы вучням адчуць настрой эмацыянальнай прыўзнятасці ад пачуцця першага кахання, якое застаецца ў апавяданні як бы прыхаваным за знешне будзённымі падзеямі школьнага і вясковага жыцця; выхоўваць культуру інтымных адносін

Тэкст празаічнага твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”

Д. з. Падрыхтаваць пераказ твора



38

Мікола Лупсякоў “Мэры Кэт”. Вобраз Эмы

Удасканальваць набытыя раней уменні работы з празаічным творам па аднаўленні яго падзейнага боку, асэнсаванні неаддзельнасці назвы ад тэксту, здольнасці паглыбляцца ў падтэкст, які дапамагае чытачам далучыцца да самых патаемных перажыванняў і думак героя; раскрыць вобраз Эмы; звярнуць увагу на партрэт і яго функцыянальную ролю; дапамагчы зразумець аўтарскія адносіны да гераіні, якія перадаюцца праз успрыманне Антона; выхоўваць культуру маўленчых узаемаадносін

Тэкст празаічнага твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”

Д. з. Знайсці ў тэксце апісанні, лірычныя адступленні і падрыхтаваць адказ на пытанне 6




39

Мікола Лупсякоў. “Мэры Кэт”. Вобраз галоўнага героя твора

Раскрыць вобраз галоўнага героя твора; прасачыць за зменамі ў паводзінах і перажываннях Антона, якія адбываліся пасля знаёмства з Эмай; дапамагчы вучням адчуць лірызм твора, прыгажосць і выразнасць мовы, мяккі гумар; выхоўваць культуру ўзаемаадносін паміж падлеткамі. (Пры рабоце на ўроку падключыць твор А. Васілевіч “Горкі ліпавы мёд”.)

Тэкст празаічнага твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”

Д. з. Падрыхтаваць адказы на пытанні да твора (1-5)



40

Урок пазакласнага чытання (прапануем правесці па адным з твораў, змешчаных у хрэстаматыі для пазакласнага чытання для вучняў 7 класа “Вытокі”)

Зарыентаваць вучняў на чытанне твораў з хрэстаматыі, зацікавіць іх тэматыкай і зместам; прааналізаваць адно з апавяданняў (на выбар вучняў)

Тэкст твора з хрэстаматыі для пазакласнага чытання

Д. з. Падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па пытаннях да раздзела


Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі-3




41

Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі

Пазнаёміць вучняў з уступным артыкулам, давесці яго галоўную думку: паэзія і проза ў мастацкай літаратуры заўсёды ідуць побач, цесна звязаны і ўзаемадзейнічаюць; развіваць уменне знаходзіць у празаічных творах адзнакі вершаваных; выхоўваць аналітыка-сінтэтычнае мысленне вучняў

Тэкст уступнага артыкула

Д. з. Знайсці ў вядомых празаічных творах радкі, празаічныя па форме, але з адзнакамі вершаванага твора



42

Якуб Колас. “Думкі ў дарозе” або Змітрок Бядуля. “Шчасце не ў золаце”

Прачытаць на ўроку ўзор лірычнай прозы Я. Коласа “Думкі ў дарозе” або З. Бядулі “Шчасце не ў золаце”, выявіць яго першаснае ўспрыманне і акцэнтаваць увагу на яго адрозненні ад іншых празаічных твораў; на прыкладзе твора Я. Коласа выхоўваць патрыятычныя і грамадзянскія пачуцці

Тэксты празаічных твораў Я. Коласа “Думкі ў дарозе” або З. Бядулі “Шчасце не ў золаце”

Д. з. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора і адказы на пытанні да яго



43

Максім Танк. “Дрэвы паміраюць”

Пазнаёміць вучняў з разнавіднасцю паэтычных твораў у форме свабодна арганізаванай мовы; дапамагчы ўсвядоміць схільнасць свабоднага верша да філасофскага абагульнення і глыбіні думкі; звярнуць увагу на сцісласць і выразнасць мовы, падзел тэксту на радкі, як у вершы, але без строгага рытму і рыфмы; спрыяць фарміраванню ўдумлівых адносін да жыцця, спагадлівасці да равеснікаў і дарослых

Тэксты твораў М. Танка “Дрэвы паміраюць”, А. Разанава “У парку”, Я. Сіпакова “Спяць у снарадах...”

Д. з. Падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па пытаннях да раздзела



Мастацкая літаратура і навука - 9


44

Мастацкая літаратура і навука. Цётка “Шануйце роднае слова”


Увесці вучняў у спецыфіку раздзела “Мастацкая літаратура і навука”; выявіць першаснае ўспрыманне артыкула “Шануйце роднае слова” і вызначыць галоўную праблему, узнятую аўтарам; дапамагчы вучням адчуць клопат Цёткі пра лёс роднай мовы; выклікаць жаданне зберагаць яе і карыстацца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці

Тэкст артыкула Цёткі “Шануйце роднае слова”

Д. з. Падрыхтаваць адказы на пытанні да артыкула “Мастацкая літаратура і навука”



45

Артыкул Цёткі “Шануйце роднае слова” - узор публіцыстычнага твора

Выпрацоўваць навыкі складання тэзісаў на матэрыяле артыкула “Шануйце роднае слова”; паглыбіць паняцце пра тып маўлення-разважанне; акцэнтаваць увагу на падабенстве і адрозненні публіцыстычных твораў ад твораў мастацкай літаратуры адносна паказу жыцця; выхоўваць патрыятычныя пачуцці

Тэкст артыкула Цёткі “Шануйце роднае слова”

Д. з. Прачытаць біяграфічны артыкул ”Дарога, якую прайшоў” і пазнаёміцца з урыўкам з нарыса У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” (“Вёска, о родная вёска мая!”)






46

Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі”

Працягваць знаёміць вучняў з відамі публіцыстычных твораў (аўтабіяграфічны нарыс); паглыбіць звесткі пра творчасць У. Караткевіча; абудзіць цікавасць да яго цыкла мастацка-этнаграфічных нарысаў“ Зямля пад белымі крыламі; развіваць творчае ўяўленне сямікласнікаў і выхоўваць пачуццё павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў і культуры

Тэкст твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.

Д. з. Прачытаць 2-3 раздзелы нарысаў




47

Уладзімір Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі”. “Просім у хату, госцейкі нашы!”

Пазнаёміць з раздзеламі ”Просім ў хату, госцейкі нашы!”, “Хлеб і да хлеба”, акцэнтаваць увагу на прадметах хатняга ўжытку, ежы, прыладах працы беларусаў і праз іх апісанне даць уяўленне пра побыт вясковых людзей; выхоўваць пашану да спадчыны беларускага народа, гонар за сваю краіну

Тэкст твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”

Д. з. Прачытаць 4-5 раздзелы нарысаў




48

Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі”. “Людзі зямлі беларускай”

Раскрыць асноўныя рысы і склад характару беларусаў: шчодрасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў бядзе, гасціннасць да добрых людзей, зходлівасць, здольнасць пажартаваць з сябе; фарміраваць пачуццё нацыянальнай годнасці

Тэкст твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”

Д. з. Вывучыць на памяць урывак з раздзела “Людзі зямлі беларускай” (на выбар вучняў ці настаўніка)



49

Урок пазакласнага чытання (прапануем правесці па адным з твораў, змешчаных у хрэстаматыі для пазакласнага чытання для вучняў 7 класа

Удасканальваць уменне пераказваць мастацкі тэкст, захоўваючы сюжэт твора, адметныя вобразна- выяўленчыя сродкі, ужытыя аўтарам.; вызначаць асноўныя эпізоды і характарызаваць герояў твора

Тэкст твора з хрэстаматыі для пазакласнага чытання “Вытокі”

Д. з. Прачытаць твор Леаніда Дайнекі “Меч князя Вячкі”



50

Леанід Дайнека. “Меч князя Вячкі”


Пазнаёміць з уступным артыкулам”... І перанесціся ў далёкае мінулае”, даць пачатковае паняцце пра творы літаратуры, якія ўзніклі на сумежжы мастацкай літаратуры і навукі, высветліць першаснае ўспрыманне твора; выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага нашай краіны

Тэкст твора Л. Дайнекі ”Меч князя Вячкі” і артыкула “...І перанесціся ў далёкае мінулае”

Д. з. Падрыхтаваць адказы на пытанні да твора (1, а-г, 6)



51

Леанід Дайнека “Меч князя Вячкі”. Характарыстыка вобразаў твора


Раскрыць характар князя Вячкі як гістарычнай асобы, патрыёта, абаронцы сваёй зямлі, як сумленнага чалавека і добрага бацькі; праз гэты вобраз і іншыя вобразы-персанажы паглыбляць веды вучняў пра гістарычную эпоху і час, калі адбывалася дзеянне; раскрыць майстэрства пісьменніка ў стварэнні вобразаў тэўтонаў, развіваць вуснае маўленне вучняў пры адказе на пытанні; спрыяць станаўленню пачуцця гонару за гістарычнае мінулае нашай краіны і яе знакамітых асоб

Тэкст твора Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”

Д. з. Падрыхтаваць адказы на пытанні да твора (2-5)



52

Уладзімір Караткевіч. “Балада пра Вячка, князя людзей простых”. Вобраз Вячкі


Падагуліць веды вучняў пра творчасць У. Караткевіча; пазнаёміць з творам “Балада пра Вячка, князя людзей простых” і выявіць яго першаснае ўспрыманне; раскрыць вобраз Вячкі; параўнаць сродкі і прыёмы стварэння гэтага вобраза ў празаічным і паэтычным творах; выхоўваць гонар за айчынную гісторыю і народных герояў

Тэксты твораў Л. Дайнекі ”Меч князя Вячкі” і У. Караткевіча “Балада пра Вячка, князя людзей простых”

Д. з. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора



53

Уладзімір Караткевіч. “Балада пра Вячка, князя людзей простых”. Мастацкі герой і гістарычная асоба

Параўнаць вобраз Вячкі ў паэтычным творы з тым, што гаворыцца пра гэтага героя ў навуковым артыкуле “З мячом і крыжам”; на прыкладзе спосабаў і сродкаў паказу гэтага персанажа абагуліць веды пра адрозненне паміж мастацкай і навуковай літаратурай; спрыяць развіццю цікавасці вучняў да мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

Падвесці вынікі навучальнага года і даць парады для самастойнага чытання на летніх канікулах



Тэксты твораў У. Караткевіча “Балада пра Вячка, князя людзей простых” і навуковага артыкула “З мячом і крыжам”

Д. з. Прапанаваць вучням спіс твораў для самастойнага чытання на канікулах.





: gimnazia.knazevo -> library
library -> Правапіс канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення мужчынскага роду адзіночнага ліку ў Р. с
library -> Прыкладнае тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу
library -> С. А. Язерская Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы
library -> Трылогія “На ростанях”
library -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 7 класа
library -> Жаночага роду з канчаткамі -а, -я: кропля
library -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на ІІ паўгоддзе 2014-2015 навучальнага года
library -> Прыклад стылістычнага разбору тэксту навуковага стылю
library -> Літары Назвы літар Літары
library -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 8 класа




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка