Урока і дата правядзення Тэма ўрока Мэта ўрока Матэрыял вучэбнага дапаможніка. Дамашняе



Дата канвертавання13.06.2016
Памер132.62 Kb.
ТыпУрок
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для вячэрніх класаў
10 клас
2015/2016 навучальны год
Целяпун Н.У.

Каляндарна-тэматычнае планаванне

ўрокаў беларускай літаратуры

ў X класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай і рускай мовамі навучання

(35 гадзін (1 гадзіна на тыдзень), з іх на творчыя работы – 2 гадзіны)

урока і дата правядзення


Тэма ўрока

Мэта ўрока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка. Дамашняе

заданне

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРШАЙ ТРЭЦІ XX СТАГОДДЗЯ

1-2

Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя на фоне гістарычных падзей і развіцця сусветнай літаратуры


- пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі вывучэння курса літаратуры ў 10 класе, даць характарыстыку літаратурна-грамадскаму руху ў 20-я гады, засяродзіць увагу на пераемнасці ў развіцці літаратуры з «нашаніўскім» перыядам, на ролі літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» ў гісторыі айчыннага пісьменства, паказаць уплыў грамадскіх падзей на праблематыку і вобразную сістэму мастацкіх твораў;

- развіваць аналітычнае мысленне вучняў, навыкі слухання і канспектавання;

- садзейнічаць выхаванню маўленчай культуры дзяцей, пашыраць іх інтэлектуальную прастору


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 3-14, адказы на пытанні да артыкула;

падрыхтаваць паведамленні пра

дзейнасць літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”


3-4

Максім Гарэцкі. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Апавяданне “Роднае карэнне”

- зрабіць кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху Максіма Гарэцкага – пісьменніка, тэарэтыка і гісторыка літаратуры, раскрыць тэму вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу ў апавяданні “Роднае карэнне”;

- развіваць уменні дзяліць мастацкі твор на сэнсава-самастойныя часткі, складаць план апавядання і сцісла пераказваць асобныя яго часткі;

- уплываць на фарміраванне пачуцця грамадзянскага абавязку, любові і павагі да роднай зямлі


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 19-23 ( азнаёміцца),

падабраць цытаты для характарыстыкі Архіпа Лінкевіча і дзеда Яхіма



5

Апавяданне “Роднае карэнне”. Вобраз Архіпа Лінкевіча. Жыццёвая мудрасць дзеда Яхіма, яго запавет маладому пакаленню


- ахарактарызаваць вобраз Архіпа Лінкевіча – вясковага інтэлігента з абуджаным сумленнем, пачуццём абавязку перад людзьмі, засяродзіць увагу на яго імкненні пазнаць жыццё, раскрыць агульначалавечую сутнасць парад дзеда Яхіма;

- развіваць уменні аналізаваць мастацкі вобраз, складаць план характарыстыкі героя, даваць учынкам героя ўласную ацэнку, падмацаваную тэкстам;

- садзейнічаць выхаванню такіх пачуццяў, як вернасць роднаму краю, роднаму карэнню, скіраваць роздум вучняў на асэнсаванне паняццяў “любоў да бацькоў”, “адказнасць за блізкіх”


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 23, пытанні № 3, 4, 8.

Прачытаць апавяданне “Літоўскі хутарок”




6-7

Аўтабіяграфічнасць апавядання “Літоўскі хутарок”. Гуманістычная канцэпцыя пісьменніка. Вобраз Яна Шымкунаса


- правесці аналіз зместу апавядання, у аснове якога ўласныя ўспаміны пра Першую сусветную вайну, праз пейзаж, кантрасныя малюнкі, дэталі, мастацкія сродкі мовы паказаць жыццё чалавека ў час ваеннага ліхалецця, беручы пад увагу лёс членаў сям’і Яна Шымкунаса, бескарыслівага, высакароднага, гуманнага чалавека, раскрыць гуманістычны ідэал пісьменніка;

- удасканальваць навыкі аналізу мастацкага твора; развіваць уменне складаць разгорнуты цытатны план апавядання, рыхтаваць вуснае выказванне па пытаннях, якія разглядаліся на ўроку;

- фарміраваць адносіны да вайны як да самай злачыннай, антычалавечай з’явы ў свеце, выхоўваць гуманнае стаўленне да людзей і свету


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 24-28, пытанні да твора;

самастойна пазнаёміцца з 1-2 апавяданнямі М. Гарэцкага (на выбар)



8-9

Змітрок Бядуля. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Апавяданне “Бондар”

  • - пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам Змітрака Бядулі – пісьменніка, у творчасці якога спалучаюцца рамантычная настраёвасць і рэалістычнае адлюстраванне жыцця, прааналізаваць апавяданне, высветліць тэму, ідэю і мастацкія адметнасці твора;

  • - развіваць вуснае маўленне вучняў, навыкі выразнага чытання і вуснага слоўнага малявання;

- уплываць на фарміраванне духоўнага свету дзяцей

Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 37, адказы на пытанні, малюнкі да твора па жаданні

10

Апавяданне “Бондар”. Вобраз майстра-працаўніка


- праверыць ступень разумення зместу апавядання “Бондар”, тэмы, ідэі, выкарыстоўваючы прыём незакончаных сказаў, ілюстрацыі, падрыхтаваныя вучнямі дома, ахарактарызаваць вобраз майстра-працаўніка;

- удасканальваць навыкі пераказу, адбору тэкставай інфармацыі для характарыстыкі героя;

- выхоўваць у вучняў адмоўнае стаўленне да праяўлення чэрствасці і абыякавасці, да эстэтычнай неразвітасці


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 37-40, вусны водгук на твор (памятка на с. 294)

11-12

Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі


- пазнаёміць вучняў з постаццю паэта Уладзіміра Дубоўкі, раскрыць тэматыку і асаблівасці яго творчасці, прааналізаваць вершы «О Беларусь, мая шыпшына…», «Родная мова, цудоўная мова...», прасачыць за тым, як у паэтычных творах аўтар услаўляе сілы народа, духоўнасць, вальналюбства чалавека, паэтызуе красу прыроды, каханне;

- працягваць развіццё навыкаў аналізу паэтычнага твора;

- садзейнічаць выхаванню цікавасці да творчай індывідуальнасці паэта


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 45-49, 52-53, ідэйна-мастацкі аналіз вершаў «О Беларусь, мая шыпшына…», «Родная мова, цудоўная мова...»

13

Паэтызацыя красы прыроды, кахання. Сувязь лірыкі У. Дубоўкі з традыцыямі фальклору, паэзіяй Я. Купалы,

Я. Коласа, М. Багдановіча




- правесці ідэйна-мастацкі аналіз вершаў «Залатая асенняя раніца», «Пальцы жоўтых кляновых лістоў», у якіх паэтызуецца краса прыроды, засяродзіць увагу вучняў на высокай культуры верша, шчырым лірызме, асацыятыўнай вобразнасці, багацці жанравых форм, паказаць сувязь лірыкі паэта з традыцыямі фальклору, паэзіяй Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча;

- развіваць уменне адрозніваць асабіста аўтарскае і традыцыйнае ў творы, удасканальваць навыкі аналізу верша;

- садзейнічаць выхаванню экалагічнай культуры вучняў, іх дапытлівасці і назіральнасці


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 49-50, 53-54.

Падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў

1 в - У. Жылкі, 2 в - Язэпа Пушчы, у якіх паэтызуецца краса прыроды


14-15

Кандрат Крапіва. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Байкі (“Дыпламаваны Баран”,

“Махальнік Іваноў”).



- пазнаёміць з умовамі жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасці Крапівы-байкапісца і Крапівы-драматурга, раскрыць жанрава-тэматычную разнастайнасць байкі, вылучыць у байках асноўныя іх асаблівасці, прасачыць, як у змесце баек высмейваюцца бескультур’е, амаральнасць, некампетэнтнасць, бяздушнае стаўленне да сумленных працаўнікоў, самаўпэўненасць, нахабства, тупасць, падхалімства і іншыя чалавечыя заганы;

- развіваць мысленне і творчыя здольнасці вучняў, навыкі выразнага чытання, аналізу алегарычнага твора;

- уплываць на фарміраванне станоўчых маральных якасцей асобы дзіцяці


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 59-62, вывучыць на памяць байку К. Крапівы

16

Камедыя “Хто смяецца апошнім”. Актуальнасць праблем, узнятых у камедыі. Канфлікт у п’есе


- пазнаёміць з часам напісання і гісторыяй пастаноўкі камедыі, падвесці вучняў да ўсведамлення спецыфікі сатырычнай камедыі, правесці дыягнастычную гутарку па змесце, вызначыць асноўны канфлікт п’есы і на яго падставе сфармуляваць праблемы твора;

- развіваць навыкі аналізу драматычнага твора, уменне праводзіць сувязь паміж дзеяннямі ў сатырычнай камедыі з канкрэтнымі гістарычнымі праблемамі;

- выклікаць цікавасць да асобы драматурга і яго спадчыны, садзейнічаць выхаванню тэатральнага густу вучняў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
Выразнае чытанне па ролях найбольш вясёлых эпізодаў, падабраць цытаты для характарыстыкі Гарлахвацкага і Зёлкіна

17-18

Маштабнасць сатырычных вобразаў Гарлахвацкага і Зёлкіна


- паглыбіць першапачатковае ўспрыманне твора вучнямі, даць характарыстыку Гарлахвацкаму і Зёлкіну, у вобразах якіх увасоблены такія негатыўныя з’явы, як невуцтва, дэмагогія, падхалімства, прыстасавальніцтва;

- развіваць уменні аналізаваць мастацкі вобраз, складаць план характарыстыкі героя, на падставе тэксту даваць учынкам героя ўласную ацэнку, аргументаваць сваё выказванне;

- дапамагчы вучням упэўніцца ў спрадвечнай ісціне: чалавека ацэньваюць не па словах, а па справах


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 64-68, падрыхтаваць маналог-самараскрыццё

1 в – Гарлахвацкага

2 в – Зёлкіна


19

Эвалюцыя характару Тулягі

- акцэнтаваць увагу на вобразе Тулягі, прасачыць за зменамі, якія адбываюцца ў яго характары, акрэсліць прыёмы стварэння сатырычнага вобраза ў драматычным творы;

- развіваць уменне аналізаваць мастацкі вобраз;

- выхоўваць непрымірымасць да любых праяў прыніжэння чалавечай годнасці, дапамагчы ўсвядоміць, што прыстойнасць, духоўная смеласць робяць асобу моцнай


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009

С. 68-69, падрыхтаваць паведамленне “Паміж двума агнямі”



20-21

Вобразы – носьбіты аўтарскай пазіцыі: Чарнавус, Левановіч, Вера. Мова персанажаў як сродак раскрыцця іх характараў. Значэнне творчасці К. Крапівы


- вызначыць ідэйна-кампазіцыйную ролю вобразаў Чарнавуса, Левановіча, Веры, даць ім характарыстыку, пры аналізе твора назіраць за трапнасцю і выразнасцю маўлення герояў, за мастацкімі сродкамі стварэння гумарыстычнага і сатырычнага, правесці абагульняльную гутарку па п’есе, падрыхтаваць вучняў да напісання сачынення-разважання па праблемах, узнятых у п’есе;

- развіваць уменне весці дыскусію, аргументаваць ці аспрэчваць выказванне;

- паспрыяць выхаванню культуры ўзаемаадносін


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 69-73, падрыхтаваць матэрыял для напісання кантрольнага сачынення

22-23

Класнае кантрольнае сачыненне

- развіваць пісьмовую мову, лагічнае мысленне;

- садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу вучняў, выхаванню літаратурна-лінгвістычнай кампетэнцыі асобы



Прачытаць першы скрутак рамана А. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”

24-25

Міхась Зарэцкі. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Грамадскае і асабістае ў апавяданні «Ворагі»

- пазнаёміць вучняў з постаццю М. Зарэцкага, для творчасці якога характэрна тэматычная разнастайнасць, вастрыня канфлікту, стварэнне складаных характараў, правесці аналіз апавядання «Ворагі», скіраваць увагу вучняў на сутыкненне ў творы грамадскага і асабістага, паглыбіць веды вучняў пра стыль пісьменніка;

- развіваць уменне знаходзіць у творы мастацкія дэталі і высвятляць іх функцыю, карыстацца рознага роду даведачна-інфармацыйнай літаратурай;

- уплываць на фарміраванне духоўнага свету вучняў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 107-109, пытанне № 4, прачытаць апавяданне Кузьмы Чорнага «Макаркавых Волька»

26-27

Кузьма Чорны. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Адлюстраванне ў апавяданні «Макаркавых Волька» характэрнай для 30-х гадоў атмасферы падазронасці, недаверу да чалавека


- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам Кузьмы Чорнага, правесці аналіз апавядання «Макаркавых Волька», супрацьпаставіўшы гуманістычную жыццёвую пазіцыю Волькі і агідную паклёпніцкую дзейнасць Сафрона Дзядзюлі; скіраваць увагу вучняў на агульначалавечае значэнне праблем, узнятых у творы, паглыбіць веды вучняў пра псіхалагізм у літаратуры;

- развіваць уменне знаходзіць у творы мастацкія дэталі і высвятляць іх функцыю, карыстацца рознага роду даведачна-інфармацыйнай літаратурай;

- уплываць на фарміраванне духоўнага свету вучняў


Падрыхтаваць характарыстыку герояў апавядання або скласці іх біяграфію

28

Тэматычная праверка ведаў вучняў па раздзеле “Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя”







Беларуская літаратура СЯРЭДЗІНЫ хх СТАГОДДЗЯ

(1940-я – СЯРЭДЗІНА 1960-х ГАДОЎ)



29

Беларуская літаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945)

- правесці тэматычны кантроль па тэме “Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя на фоне гістарычных падзей і развіцця сусветнай літаратуры”, даць характарыстыку літаратуры ваеннага часу, адзначыўшы вядучую ролю лірыкі, публіцыстыкі і сатыры, пазнаёміць з творамі пісьменнікаў-франтавікоў, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму і яе будучыню;

- развіваць мысленне вучняў, удасканальваць навыкі выразнага чытання;

- садзейнічаць выхаванню эмацыйнай сферы вучняў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 113-115, пытанні

30

Пятрусь Броўка. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць паэта. Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны


- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам П. Броўкi, зрабіць агляд твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якіх аўтар выяўляе палымяную веру ў перамогу; паказаць на прыкладзе верша «Будзем сеяць, беларусы!», як пераасэнсоўваецца традыцыйны нацыянальна-паэтычны матыў сяўбы, прааналізаваць баладу-рэквіем «Надзя-Надзейка»;

- удасканальваць навыкі аналізу мастацка-выяўленчых сродкаў мовы;

- выхоўваць патрыятычныя пачуцці вучняў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 120-122, выразнае чытанне вершаў «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя-Надзейка»

31-32

Пашырэнне ідэйна-тэматычнага і жанравага дыяпазону паэзіі П. Броўкі ў 1960—1970-я гады

- дапамагчы вучням асэнсаваць жанрава-тэматычную разнастайнасць, ідэйны сэнс і эмацыянальную настраёвасць вершаў паэта пасляваеннага часу; прааналізаваць творы «Родныя словы», «Александрына», «А ты ідзі», у якіх увага аўтара скіравана на маральна-этычныя і агульначалавечыя праблемы.

- працягваць працу па фарміраванні ўменняў разумець духоўны свет лірычнага героя, вылучаць мастацкія сродкі, якія дапамогуць раскрыць ідэю і праблему твора;

- выхоўваць веру ў духоўную моц чалавека, пачуццё любові да роднага краю


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 123-127, прэзентацыя любога праграмнага верша П. Броўкі або вершаў “Пахне чабор”, “Сляды”

33-34

Беларуская літаратура пасляваенных дзесяцігоддзяў (1945—1965)

- правесці тэматычны кантроль па раздзеле “Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны”, даць характарыстыку ўмоў развіцця беларускай літаратуры ў пасляваеннае дзесяцігоддзе, засяродзіўшы ўвагу на патрыятычным і жыццялюбным пафасе творчасці, які быў абумоўлены заканчэннем вайны, мірным будаўніцтвам, на ваеннай тэме як цэнтральнай у літаратуры; пазнаёміць са зменамі ў грамадскай атмасферы сярэдзіны 50-х гадоў, якія прывялі да ўзмацнення крытычнага пачатку ў літаратурнай творчасці, адмаўлення ад схематызму, тэорыі бесканфліктнасці, узвышэння ў літаратуры народных ідэалаў праўды, сумленнасці і справядлівасці, гуманізму.

- развіваць аналітычнае мысленне вучняў, навыкі складання канспекта, уменне карыстацца даведачна-інфармацыйнай літаратурай;

- выхоўваць маўленчую культуру вучняў, пашыраць іх інтэлектуальную прастору


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 175–187, пытанні

35

Паўтарэнне і абагульненне вывучанага за год

- паўтарыць і абагульніць веды вучняў па праграмным матэрыяле

- развіваць лагічнае мысленне, навыкі сістэматызацыі атрыманых ведаў






: wp-content -> uploads -> 2015 -> umodos -> ktp
ktp -> Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры
ktp -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна тэматычнае планаванне Для 12 класа вячэрняй школы
ktp -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 11 класа вячэрняй школы
ktp -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
ktp -> Беларускі музычны фальклор
ktp -> Беларуская літаратура 12 клас 70 гадзін на год
ktp -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Беларуская літаратура. 10 Клас
ktp -> Беларуская мова прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 10 класа вячэрняй школы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка