Урока па беларускай мове ў 9-ым класе па тэме "Адасобленыя акалічнасці" Тэма ўрока :"



Дата канвертавання03.12.2016
Памер55.51 Kb.
ТыпУрок
План-канспект урока па беларускай мове ў 9-ым класе па тэме “Адасобленыя акалічнасці”
Тэма ўрока:” Адасобленыя акалічнасці ( слайд №1)

Мэта.

  • Засвоіць адасабленне, як сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне сказа;




  • Зразумець сутнасць адасобленых акалічнасцей ( слайд №2)

Задачы:

  • Развіваць уменне адасабляць члены сказаў;

  • Звярнуць увагу на адметнасць адасобленых акалічнасцей, выражаных дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, ад фразеалагізмаў тыпу на ноч глездячы;

  • Навучыцца адрозніваць словы тыпу стоячы, лежачы і пад. ад адасобленых дзеепрыслоў ( слайд №3)


Ход урока.

I Арганізацыйны момант

II Мэтанакіраванае паўтарэнне

Адасобленымі называюцца члены сказа, выдзеленыя па сэнсе і інтанацыйна



( слайд № 4)

  • Песні, поўныя захаплення, прысвячае ён працаўнікам калгасных палеў.

  • Гаспадыня, жанчына жвавая і гаваркая, сустрэла мяне ветліва і гасцінна.


Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку (слайд №5)
I варыянт
Васіль а...чуваў што (з)заду стаіць маці пазірае (у)след ласкавая і гордая і ад гэтага ў руках сілы быццам большала.

II варыянт
(Па)абапал вузкага гасцінца зарос..ага мя...кай мураўкай ляжала (не)агляднае поле залацістага жыта.

Правяраем: ( слайд №6)

  • Васіль адчуваў, што ззаду стаіць маці, пазірае ўслед, ласкавая і гордая, і ад гэтага ў руках і нагах сілы быццам большала

  • Паабапал вузкага гасцінца, заросшага мяккай мураўкай, ляжала неагляднае поле залацістага жыта.


Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку: ( слайд№7)
I варыянт

Калі дзе...і былі малыя ён Антанюк (з)рэдку расказваў ім пра свае партызанскія справы.



II варыянт

Га(н, нн)а маці Лабановіча была жанчына добрая працавітая усё старалася зрабі...ь сама.



Правяраем:

  • Калі дзеці былі малыя, ён, Антанюк, зрэдку расказваў ім пра свае партызанскія справы.

  • Ганна, маці Лабановіча, была жанчына добрая, працавітая, усё старалася зрабіць сама.

III Тлумачэнне новага матэрыяла.

§40 ( 1 варыянт-калі адасабляюцца акалічнасці; 2 варыянт- калі не адасабляюцца)

Праца з апорнай схемай
Не адасабляюцца, не выдзяляюцца коскамі ( слайд №8)


  1. фразеалагізмы: склаўшы рукі, нясолана хлябаўшы, на ноч гледзячы, заплюшчыўшы вочы і інш.

  • Ён тут думае, што я сяджу склаўшы рукі (нічога не раблю).

  • Але: Дзяўчынка села за парту, склаўшы рукі.(паклала адна на адну)

Не выдзяляюцца коскамі сумежныя адасобленыя дзеепрыслоўі, звязаныя злучнікамі і, ды,ці.

  • Махнач стаяў каля сцірты саломы, як заўсёды, утаропіўшы вочы ў зямлю і сашчапіўшы рукі на жываце.

3) Ад адасобленых дзеепрыслоўяў трэба адрозніваць словы стоячы, лежачы, седзячы, спяшаючыся, гуляючы і інш., якія маюць прыслоўнае значэнне.

  • Перавозчык грабе стоячы.

IV Трэнеровачная работа



  • Практыкаванне №286 ( слайд №9)

I варыянт 1-4 сказ

II варыянт 5-8 сказ

Узаемаправерка


  • Гульня “Ланцужок” ( слайд № 10)




  • Чацверты лішні ( слайд №11)




  1. Шуміць рака, вясёлая, жывая.

  2. Вакол, ападаючы, шамацела лісце.

  3. Люблю свой край, зялены і спакойны.

  4. Настала ноч, з цішыней і зорамі.

Правяраем

Вакол, ападаючы, шамацела лісце ( слайд № 12)
Чацвёрты лішні ( слайд № 13)

  1. Яна, прырода, натуральна ўпрыгожыла столь і сцены падземнага палаца сваімі скарбамі.

  2. Сонца, зрабіўшы свой штодзённы кругабег, апусцілася зусім нізка і, стаміўшыся,

пачало хіліцца на захад.

3. Грабцы – дзяўчаты, маладзіцы – штораз варушацца жывей, бо чуюць голас навальніцы, а хмары коцяцца бліжэй.

4. З усіх сродкаў выхавання, якія ёсць у нас, у людзей, самым выпрабавальным і
надзейным было і будзе слова.
Правяраем: ( слайд № 14)

Сонца, зрабіўшы свой штодзённы кругабег, апусцілася зусім нізка і, стаміўшыся, пачало хіліцца на захад.


Чацверты лішні ( слайд № 15)

  1. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, дзеці пайшлі гуляць.

  2. На ганку маці, выйшаўшы, стаіць.

  3. Косця Раднік, загадчык новага клуба, сустракаў гасцей і быў надзвычай ветлівы.

  4. Забыўшыся пра ўсё на свеце, я ўважліва разглядаў жураўлёў.

Правяраем ( слайд № 16)

Косця Раднік, загадчык новага клуба, сустракаў гасцей і быў надзвычай ветлівы.




Чацверты лішні ( слайд № 17)

  1. Сіне - ружовае світанне паволі рассцілаецца на зямлі, плывучы непрыкметна з далёкіх небасхілаў.

  2. Жаваранак і шпак, спяваючы, не хаваліся.

  3. Машына імчыць, гудзе, адкрываючы на кожным павароце ўсё новыя і новыя дзівы.

4. Хлопец рос на лес гледзячы.

Правяраем ( слайд № 18)

Хлопец рос

на лес гледзячы.
V Вынікі ўрока:( слайд № 19)


  • Што мы даведаліся пра адасобленыя акалічнасці?

  • Чыя работа на ўроку вам асабліва спадабалася?

  • Ці задаволены вы сваёй работай на ўроку?

  • Ацаніце, калі ласка, сваю работу.


VI Дамашняе заданне ( слайд № 20)
Паўтарыць §§38,39

Вывучыць §40

I практ.289

II практ. 290(пераклад)

III стварыць плакат-апору “Адасобленыя члены сказа” (карыстаючыся набытымі ведамі па гэтай тэме)

V
Дзейнасць настаунiка

Твая дзейнасць на уроку

Наколькi табе спадабалася форма урока
II
Рэфлексія


Наколькi урок аказаўся карысным


Картка 1.



Спішыце сказы, падкрэсліце ў іх граматычныя асновы і адасобленыя акалічнасці.

  1. Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынес журнал і пачаў рабіць запіс.

  2. Цвітуць, абняўшыся, дзве вішні ля акна.

  3. Зусім блізка, па той бок рэчкі і поля, быў кіламетраў за дзесяць хвойны лес, і паўдневы вецер гнаў сюды пах смалы.

Картка 2


Спішыце сказы, падкрэсліце ў іх граматычныя асновы і адасобленыя акалічнасці.

  1. Набраўшы сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь, і ён весела патрэскваў, асвятляючы бліжэйшыя дрэвы.

  2. Там, за поплавам, купалася ў сонечным святле вёска.

  3. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскокваў чыгунку і зварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне.


Узор:

1. Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынес журнал і пачаў рабіць запіс.



  1. Цвітуць, абняўшыся, дзве вішні ля акна.

  2. Зусім блізка, па той бок рэчкі і поля, быў кіламетраў за дзесяць хвойны лес, і паўдневы вецер гнаў сюды пах смалы.


Узор:

  1. Набраўшы сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь, і ён весела патрэскваў, асвятляючы бліжэйшыя дрэвы.

  2. Там, за поплавам, купалася ў сонечным святле вёска.

  3. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскокваў чыгунку і зварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне.


Узор:

1. Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынес журнал і пачаў рабіць запіс.



  1. Цвітуць, абняўшыся, дзве вішні ля акна.

  2. Зусім блізка, па той бок рэчкі і поля, быў кіламетраў за дзесяць хвойны лес, і паўдневы вецер гнаў сюды пах смалы.

: downloads -> metod -> bel -> met skarbonka
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> Лістапада 2012 года
met skarbonka -> Урок па творы Петруся Броўкі «Зямля Беларусі» (урывак з паэмы
met skarbonka -> Крылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы
met skarbonka -> Заданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення-апісання знешнасці чалавека
met skarbonka -> Інтэлектуальная гульня “Лепшыя беларусазнаўцы”
met skarbonka -> Урок па тэме : "Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-"
met skarbonka -> Конкурс для вучняў 5 6 класаў Гульня "Шчаслівы выпадак"
met skarbonka -> «Алімпійскія» гульні па беларускай мове
met skarbonka -> Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Тэма. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Мэта




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка