Урокаў; творча падыходзіць да вырашэння пастаўленых за дач. Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу



Дата канвертавання21.06.2016
Памер60.99 Kb.
Тэма: Я.Колас. Жыццёвы і творчы шлях.
Мэта: - пазнаеміць вучняў з этапамі жыццёвага і творчага шляху

Я. Коласа;

- абудзіць цікавасць да беларускага песняра;


  • развіваць культуру вуснага маўлення, творчыя здольнасці вучняў, уменне і навык самастойнай работы з матэрыялам, працаваць у парах;

  • павышаць узровень камунікатыўнай дзейнасці.


Мэты для вучняў.

Ведаць: - асноўныя этапы жыцця і творчасці Я.Коласа;

- асаблівасці творчасці паэта ў розныя гістарычныя перыяды.



Умець: - прымяняць набытыя веды для вырашэння задач наступных

урокаў; творча падыходзіць да вырашэння пастаўленых за-

дач.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.
Асноўны метад: методыка Рывіна (КСН).

Ход урока.


І. Арнагізацыйны момант.
ІІ.Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу.
ІІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

І ў век ракетны, электронны

Узрослай, сцішанай вярстой

Да Коласа ідуць з паклонам

Яго нашчадкі пехатой.

С.Законнікаў

Звернемся да эпіграфа.

- Пра каго пойдзе гаворка на сенняшнім уроку?

- Якія мэты мы павінны паставіць, зыходзячы з тэмы ўрока?
Кожны з вас, я думаю, углядаўся калі-небудзь у зорнае неба. Хтосьці шукаў сузор’е, хтосьці сваю зорку, а хтосьці проста любаваўся зорным небам.

А давайце глянем на зорны небасхіл нашай літаратуры. Яркімі зоркамі гараць у дзівосным сузор’і імены Ф.Скарыны, Е.Полоцкай, Я.Купалы, М.Багдановіча... І, вядома, Якуба Коласа.

Я.Колас – вядомы беларускі паэт. Яго асоба прыцягальная, у ей шмат загадкавага.

Сення мы з вамі ў чарговы раз прыўзнімем заслону гэтай таямнічасці.


Вывучаць творчаць творчасць Я.Коласа будзем па тэхналогіі КСН.

На сталах знайдзіце алгарытм працы з тэкстам і каляровыя карткі з заданнямі. Кожная група мае ацэначны ліст. Упішыце ў яго прозвішчы членаў групы.


Ацэначны ліст

Прозвішча І.

Колер, нумар карткі \\ адзнакі

Зяленая картка №1

Жоўтая картка №2

Чырвоная (кантрольная)

























Зялёная картка № 1

ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ
Нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы (недалёка ад Стоўбцаў). З маленства ён разам з бацькамі пераязджаў з адной леснічоўкі на другую (Ласток, Альбуць), мяняючы абжытую глухамань на неабжытую. Жыццё ў маляўнічым Панямонні рана абудзіла ў Кастуся любоў да прыроды, роднай зямлі.

Вучыўся Я.Колас спачатку ў вандроўнага настаўніка (дарэктара), потым у народнай школе вёскі Мікалаеўшчына. У 1902 годзе закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, пасля працаваў у школах Палесся і Міншчыны. За ўдзел у настаўніцкім нелегальным з’ездзе Я. Коласа звольнілі з пасады настаўніка, а пазней асудзілі на 3 гады турэмнага зняволення (1908-1911). Пасля вызвалення з турмы настаўнічаў на Піншчыне.

У 1915 годзе быў мабілізаваны ў армію. Скончыўшы Аляксандраўскае ваеннае вучылішча, служыў у запасным палку ў городзе Перм, адкуль трапіў на Румынскі фронт. Там Я. Колас захварэў і неўзабаве быў эвакуіраваны ў горад Абаянь Курскай губерні, дзе сустрэў рэвалюцыю 1917 года. У 1918-1921 гадах працаваў настаўнікам, школьным інспектарам на Куршчыне.

Пасля пераезду ў Мінск (1921г.) выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме і БДУ, працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы, удзельнічаў у стварэнні і працы Інбелкульта. У 1926 годзе за вялікія заслугі ў развіцці беларускай мастацкай літаратуры ўрад БССР прысвоіў Я.Коласу ганаровае званне народнага паэта Беларусі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся у Мінск, дзе да 1956 года з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук. Памёр Я. Колас 13 жніўня 1956 года, пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.


Жоўтая картка № 2

ТВОРЧЫ ШЛЯХ


Якуб Колас любіў літаратуру моцна і шчыра, аддаваў усе вольныя гадзіны літаратурнай працы. Ён шмат пісаў. Яго творы распаўсюджваліся ў рукапісах і толькі ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. убачылі свет. Першы верш Канстанціна Міцкевіча “Наш родны край” быў надрукаваны ў газеце “Наша доля”(1906г.) пад псеўданімам Якуб Колас. Гэта сціплае імя мела глыбокі сэнс: сімвалізавала сілу і моц самога жыцця і народжанай ім паэзіі. Неўзабаве ў друку з’явіліся і іншыя вершы паэта, пачалася сталая літаратурная дзейнасць, і хутка яго творчасць, як і творчасць Я. Купалы, набыла вядомасць.

У 1910 годзе выйшаў з друку падрыхтаваны супрацоўнікамі рэдакцыі “Нашай нівы” першы зборнік вершаў “Песні жальбы”, горача сустрэты чытачамі і крытыкай. Кніга хвалявала праўдзівым паказам жыцця народа. У ёй гучалі патрыятычныя матывы, любоў і замілаванне да роднай зямлі, да беларускай прыроды. У 1912 годзе выйшла з друку першая кніга празаічных твораў Я. Коласа “Апавяданні”, у 1914 годзе была выдадзена другая – “Родныя з’явы”. Я.Колас набыў вядомасць не толькі як паэт, але і як празаік.

У 20-я гады шырока і шматгранна раскрыўся мастацкі талент Коласа-паэта, празаіка, драматурга, публіцыста.На працягу 1920-1950-х гадоў Я. Колас напісаў самыя выдатныя свае творы. У 1923 годзе ён закончыў паэму “Новая зямля”, а ў 1925 г. – у трэцяй, перапрацаванай, рэдакцыі паэму “Сымон-музыка”. Апрача гэтых твораў былі напісаны аповесці “У палескай душы”, “У глыбіні Палесся”, “ На прасторах жыцця”, “ Дрыгва”, “Суд у лесе” паэмы “Адплата”, “ Рыбакова хата”, драма “ Вайна вайне” шматлікія зборнікі апавяданняў і вершаў. Усе гэтыя творы сталі вялікім мастацкім здабыткам беларускай літаратуры, яе нацыянальнай класікай.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пераехаў з Мінска ў Клязьму, пазней – у Ташкент, дзе займаўся творчай, навуковай і грамадскай працай. У 1954 годзе завяршыў трылогію “На ростанях”. Марыў закончыць паэму “На шляхах волі”.


IY. Фізкультхвілінка


Адгадайце загадку:

Цераз мяжу дзве сястрычкі жнуць, а адна да другой на абед не йдуць. (Вочы)

(фізкультхвілінка для вачэй)


  1. Кантроль.




  • Выступленне ў малой групе.

YІ. Кантрольная картка (чырвоная)




1 варыянт

2 варыянт

1.Назавіце сапраўднае імя Я.Коласа.

1.Адзначце гады жыцця Я.Коласа.

2.Які год лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці пісьменніка?

2.Як называўся і калі выйшаў першы зборнік вешаў Я.Коласа?

3.Пасля выхаду якіх зборнікаў Я.Колас набыў вядомасць не толькі як паэт, але і як празаік?

3.У якім годзе Я.Коласу было прысвоена ганаровае званне народнага паэта Беларусі?

4.Назавіце вядомыя вам паэмы Я.Коласа.

4.Якія з названых твораў былі напісаны Я.Коласам? “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “На ростанях”, “Жалейка”, “Вянок”, “Знак бяды”, “Бандароўна”, “Казкі жыцця”.

5.Жыццё Я.Коласа супала з тым часам, калі жыў і тварыў другі вялікі паэт – Я.Купала. Паспрабуйце знайсці агульнае ў іх жыццевым і творчым лёсе.

5.Выкажыце свае адносіны да ацэнкі творчасці Я.Коласа І.Мележам: “Паэт, празаік, драматург, вучоны, публіцыст – няма, здаецца, у беларускай літаратуры такога жанру, няма ў яе гісторыі на працягу паўстагоддзя такой старонкі, дзе б не ззяла слаўнае імя Я.Коласа, не праявілася б якая-небудзь грань яго шчодрага таленту”.

YІІ. Падвядзенне вынікаў урока.

- Закончыце фразу:

Якуб Колас– гэта...

Мэта наступнага ўрока – знаемства з асноўнымі матывамі лірыкі Я.Коласа.
YІІІ. Дамашняе заданне:

1 узровень – Скласці план адказу на пытанне: “Біяграфія Я.Коласа”.

2 узровень – Міні выказванне: “Я.Колас – паэт і асоба”

3 узровень – Стварыць геаграфічную карту жыццевага і творчага

шляху Якуба Коласа (можна калектыўную).
ХІ. Рэфлексія.

Сення на ўроку усім нам свяціла зорка Якуба Коласа, свяціла кожнаму па-свойму. Гэта была і зорка Радасці і Натхнення, і зорка Творчасці і Адкрыцця, і зорка Смутку і Расчаравання. Якая з гэтых зорак адпавядае вашаму настрою на ўроку? Выберыце адну з іх і вывесьце на дошцы.








База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка