Урокас. „1954 г. Масква, Лук’янаву" 1954 г. Масква, Лук’янаву "



Дата канвертавання15.05.2016
Памер82.36 Kb.
ТыпУрок
Эдвардас Бурокас. 1954 г. Масква, Лук’янаву

1954 г. Масква, Лук’янаву

“Па загаду ГУЛАГу з усіх Паўночных лагероў у Інту прадугледжана выслаць грамадзян іншых краін.Назначана перавесьці 3 тыс.чалавек.Прыбыўшы ў Інту яны пачалі прад’яўляць прэтэнзіі.<…>Таму яны ўсе арганізавана адмовіліся працаваць…”(А.Ш.ст.278)

У 1954 годзе адбылося буйнейшае паўстаньне ў СССР у Джэзказгане,забраўшае жыцьці больш 600 зьняволеных.Падаўленае танкамі.

У 1955 годзе бунт у папраўчым лагеры “Ізвестковая” на Калыме.(СвГ.ст.209)

У 1955 годзе ў Варкуце ў асобым спец.папраўчым лагеры №62 выраблены дэтэктарны радыёпрыёмнік,які на працягу 2 месяцаў зьняволеныя слухалі штодзённа.Быў створаны Ўсеваркуцінскі страйкавы камітэт,які ў 1955 г. падрыхтаваў паўстаньне і пасьпяхова ім кіраваў.

У 1955 годзе ў тым жа лагеры адноўлены выпуск падпольнай газеты на расейскай мове “Паўночнае зьзяньне”.Рэдактаваў Е.Рэпін.Выпускалі В.Вайнэкіс,Э.Бурокас,В.Шышка,С.Ігнатавічус,А.Пляпіс.

У 1955 г. у тым жа лагеры выпускалася рукапісная падпольная газета “Varpas” (Звон),якую рэдактавалі Пранас Веверкіс,Эдвардас Лаўгаліс,Алоізас Кудукіс,Повілас Вайчакаўскас,Адомас Лукошавічус ды інш.

У 1955 г. у тым жа лагеры выдадзеная друкаваная падпольная газета “Proteviu takais” (Шляхамі прашчураў).Рэдактар Тэадорас Кілікявічус.Выдадзены СБСЛ.Таксама было выдадзена некалькі друкаваных адозваў,частка якіх захоўваецца ў Асобым архіве Літвы ў Вільні (былы КДБ). У выданьні бралі ўдзел В.Вайнякіс,Э.Бурокас,І.Мікеленіс?,В.Корсакас,Е.Сметона,П.Вітурыс ды інш.

У 1955 г. у 62 лагеры Варкуты была створаная падпольная антысавецкая школа змаганьня.Выкладалі расейскія антыкамуністы.

У 1955 г. у тым жа лагеры інтэрніраваныя блізу 10 вышэйшых афіцэраў ГУЛАГУ.Патрабавалі вызваленьня незаконна ізаляваных ў карцэры вязьняў.

“Пасьля сьмерці Сталіна была абвешчаная амністыя,але чаканьні палітзьняволеных не спраўдзіліся.У першую чэргу былі вызваленыя крымінальнікі,забойцы,злодзеі ды розная дрэнь.Вычэрпалася цярплівасьць палітзьняволеных.Пачаліся страйкі (1 страйк-21 ліпеня 1953 году,2 страйк улетку 1955 году распачалі літоўцы)”(B.Brazdzionis.Poezijos pilnatis V.,1989,ст.531)

У газеце “Varpas” №2 (21) ад 1996 г. і №3 (22) Вінцас Гурскіс апісвае арганізацыі СБСЛ,якія адраджаліся,і высьпяваўшыя паўстаньні ў савецкіх канцлагерах Варкуты.На вугальных рудніках былі арганізаваныя дыверсійныя акты,выбухалі механізмы,электрастанцыі.У гэтай дзейнасьці актыўна вызначыліся групы Э.Бурокаса,Э.Лаўгаліса,В.Сьвіласа і Е.Сьметоны,якія ў 1954 годзе злучыліся з іншымі групамі СБСЛ.Пачалося супрацоўніцтва з арганізацыйнымі групамі палітзьняволеных іншых нацыянальнасьцяў,якое атрымала агульны назоў “Саюз змагароў за Свабоду”.Так назапашваліся сілы для ўсеагульнага паўстаньня палітзьняволеных.

Пасьля хвалі паўстаньняў 1953 году у лагерах Варкуты, ў 1954 годзе адраджаюцца групоўкі ды злучаюцца з СБСЛ,акрыяўшы ад шоку пасьля расстрэлу вязьняў.

Дзеля дасягненьня мэтаў СБСЛ былі прадугледжаныя агітацыя,прапаганда,сабатаж,дыверсіі.Галоўнай мэтай у лагерах было ўсеагульнае паўстаньне зьняволеных,патрабаваўшае па абставінах частковай ці поўнай свабоды.

СБСЛ праз вольнанаёмных альбо работнікў шахт завязаў пастаянную сувязь з усімі лагерамі Варкуты.Былі парассыланыя часовы статут Зьвязу ды планы дзеяньняў.Амаль ва ўсіх лагерах былі створаныя СБСЛ камітэты,якімі кіравалі аўтарытэтныя,загартаваныя ў барацьбе лідэры.Наколькі памятую шахтой №1-В.Сьсілас і Э.Лаўгаліс; №8-І.Кластаўскас,А.Брунза; у Аяч Ягу №12,14,16-Скачкаўскас,Івашкявічус,Мілерыс;№3-П.Алексеюнас;№4-М.Кемціс,Т.Кілікявічус,Е.Сметона;№9,10-І.Жылінскас;№6-І.Скаржынскас;медгарадком-З.Палдавічус,62-спецасобым лагерам –С.Ігнатавічус;№40-В.Сьвецікас,А.Пятрайціс;№7-В.Шышка ды мн.інш.Пазьней гэтыя людзі (1955г.) сталі кіраўнікамі камітэтаў паўстаньня шахт .

У 1953-1954 гг. заваяваныя крывёю зьняволеных паслабленьні лагернага рэжыму вязьняў не задавальнялі.Яны прагнулі сабоды і перамогі ідэй,з-за якіх пазбавіліся волі.З абодвух бакоў барыкадаў выразна разумелі,што міру не будзе,супраціў зьняволеных усё будзе расьці.

Разгубленыя чэкісты ўжывалі гвалт,па малейшай зачэпцы сажалі ў карцэр,ці везьлі ў вядомы 62-і спецлагер асабліва строгага рэжыму.Такім чынам,кіраўніцтва лагероў, само таго не жадаючы,сабрала групу змагароў за сабоду,якая выконваючы мэты СБСЛ,дабівалася ўсеагульнага паўстаньня зьняволеных Варкуты.Вялікае ўражаньне пакінуў узрошчаны Каўнаскім студэнтам Павіласам Улозасам крыштал,з дапамогай якога зрабілі дэтэктарны радыёпрыёмнік,па якому пачулі на расейскай мове радыёстанцыю “Голас Амерыкі”.У паведамленьні казалася ,што на Ялтынскай канферэнцыі 1945 году вырашана часова перадаць пад уладу СССР Літву,Латвію,Эстонію,Заходнюю Ўкраіну і Заходнюю Беларусь.На гэтай падстве была распачатая падрыхтоўка да ўсеагульнага паўстаньня 1955 году ў Варкуце.

Узгадніўшы з аддзяленьнямі СБСЛ многіх лагероў,штаб быў пераведзены у 62-і спецлагер асаблівага рэжыму.Была створаная новая сістэма сувязі.З суседняй 8-ай шахты прыводзілі рамонтную брыгаду,якой кіраваў Стасіс Лаўскаўскас.Ён і стаў прамым звязьніком.Выдзеўбаўшы ў дзяржаньні кіркі заглыбленьне,з вялікай рызыкай,штодня туды і назад насіў адозвы,загады,газеты грошы,якімі вязьні іншых лагероў падтрымлівалі быўшых тут.Усю карэспандэнцыю ён перадаваў Ёнасу Навіцкасу,а той праз ссыльных паволжскіх немцаў на матацыклах развозіў адрасатам.

Для арганізацыі і правядзеньня паўстаньня Варкуты быў створаны камітэт паўстаньня:

С.Ігнатавічус-старшыня,І.Вайнякіс-выданьне друку,І.Валайціс-дысцыпліна і баявая падрыхтоўка,Э.Бурокас-сувязь і бясьпека,І.Уогінас-стратэгія і тактыка,В.Шышка-сувязь з іншымі народнасьцямі,А.Пляпіс-гаспадарка ды інш.

С.Ігнатавічус пад псеўданімам “Міндаўгас” напісаў ліст-адозву да ўсіх палтізьняволеных Варкуты ды Інты,ягоны лейтматыў –Захад на Ялтынскай канферэнцыі 1945г.здрадзіў нам.Мінавала дзесяць гадоў,але мы не спынілі барацьбу ні на Бацькаўшчыне,ні ў лагерах,таму зьвяртаемся да літоўцаў,эстонцаў,беларусаў і ўкраінцаў,заклікаючы іх далучыцца да ўсеагульнага страйку 1955 году.Мы можам пайсьці на кампраміс,згадзіўшыся працаваць ў няволі на Бацькаўшчыне,а тут толькі вольнымі людзьмі.Заклікаем да салідарнасьці вязьняў іншых нацыянальнасьцяў,бо стаўшы свабоднымі мы зможам дапамагчы і ім.Паўстаньне мусіць быць мірным,любым чынам пазьбягаць канфлікту з ЧК.У выпадку пагрозы расправы з вязьнямі,як у 1953 годзе-паўстаньне спыніць.І папярэдзіць чэкістаў-калі адбудуцца крывавыя падзеі,зьняволеныя зробяць усё,каб шахты Варкуты былі не прыдатныя да эксплуатацыі 100 гадоў.Дата паўстаньня будзе паведамленая пазьней.

Чэкісты здагадваліся пра насьпяваўшыя падзеі,але дакладна не ведалі,хто і дзе кіруе і калі адбудзецца паўстаньне.Праз сваіх агентаў спачатку запужвалі,што паўстаньне не адбудзецца,што паўстаньне рыхтуюць правакатары,з ведама чэкістаў,жадаючы палітвязьням “пусьціць кроў” ды вярнуць папярэдні лагерны рэжым,бо савецкая ўлада як ніколі моцная і ўльтыматумамі нічога не вырашыць.

Зноў аднавілася выданьне газеты на расейскай мове “Паўночнае зьзяньне”.Выдадзена 2 нумары.Пачала выходзіць на літоўскай мове “Proteviu takais”,рэдактуемая Т.Кілікявічусам,друкаваліся адозвы ды інструкцыі паўстаньня.Адначасова працавала каля 20 чалавек пісаўшых каліграфічным почыркам.Гэта В.Корсакас,П.Вітурыс,І.Мікеліоніс,Е.Сметона ды многія іншыя.

З прыбываньнем у 62-і лагер Э.Лаўгаліса,П.Веверскіса,А.Брунзы,А.Кудукіса,А.Лукошавічуса,П.Вайчэкаўскаса ды іншых нашых інтылігентаў,было вырашана выпускаць рукапісны “Varpas”(Звон).

Гэта была літаратурная, палітычна моцная ,абьёмам з сшытак газета,якая ўзьнімала вязьняў да паўстаньня,на барацьбу за свабоду.Украінцы выдавалі газетку ў адзін ліст,з назовам, падаецца, “Незалежнасьць”.

Палітычныя зьняволеныя ўзяліся за меры бясьпекі:правяраліся лісты,адзін чалавек не меў права падыйсьці да наглядчыка.Галоўны ўклад у меры па бясьпецы ўнёс Т.Кілінкявічус.Ён са сваімі выведнікамі выкрыў некалькіх,быццам вартых усялякага даверу людзей,быўшых агентамі,праз якіх увялі ў зман чэкістаў,думаўшых,што паўстаньне пачнецца некалькі тыдняў пазьней,то бок у жніўні.

“Х” дзень паўстаньня-21 ліпеня.Пра гэты дзень ведалі толькі цэнтральны камітэт паўстаньня і старшыні камітэтаў паўстаньня іншых лагероў.Але на 4-ой шахце адбылося заўчаснае паўстаньне.Зьняволеныя,з-за ўзьнікшых супярэчнасьцяў з канвоем не вяртаюцца ў жылую зону,а тут,не дачакаўшыся іхнага вяртаньня не выходзяць на працу іншыя.

Чэкісты дэзінфармуюць,што 4-ая шахта расстраляная.Правакатары прама крычаць:”Паўстаньне правакацыя”.Моцную ахову яшчэ павялічваюць Ленінградскай і Кантэміраўскай дывызіямі,якімі камандуе сам пракурор Рудэнка.Воля і дух найбольш слабых ламаецца,пачынаецца шэпт “Навошта гэта ўсё было патрэбна,расстраляюць як зайцаў…” Цягнуць было нельга.Паўстаньне трэба было пачынаць раней прызначанага.Прыйшло вырашальнае 19 ліпеня 1955 году-дзень усеагульнага паўстаньня Варкуты,чэкістамі названы “Паўстаньне прыбалтаў”.

Па інструкцыях камітэту паўстаньня,у кожным лагеру,у 5 гадзінаў ранку ўзброеныя нажамі актывісты СБСЛ уваходзяць ў жылыя баракі і папярэджваюць,каб аніводны вязень не выходзіў на працу.Пасьля гэтага ўсе лагерныя зоны пераходзяць на вайсковае становішча.Удзень і ўначы,пад час паўстаньня дзяжурыць ахова з вязьняў.

У лагеры ТЭЦ-2 зьняволеныя гэтую інструкцыю парушылі.Уначы,пьяныя салдаты перарэзалі калючы дрот ды пазьбівалі спаўшых вязьняў.Гэта адзіны пацярпелы ў часе паўстаньня лагер.

Развязка адбылася хутка.Улады ўсьвядоміўшы безнадзейнасьць становішча,а мажліва спужаўшыся падрыву зьняволенымі шахт,распачалі мірныя перамовы.На некаторых шахтах адбыліся суды.Непаўналетніх,ды адбыўшых 2/3 пакараньня адпусьцілі,а адсядзеўшых траціну тэрміну выпусьцілі з зоны.

На 7-ай шахце прынялі ахову з вышак і дазволілі палітзьняволеным жыць па-за зонай,толькі каб яны выходзілі на працу.

Дасягнутая перамога ў Варкуцінскім паўстаньні 1955 году асноўную масу палітзьняволеных задаволіла,і ўсе шахты пачалі здабываць вугаль.

Страты паўстаньня:за бунт-паўстаньне 1955 г.-47 чалавек на год былі вывезеныя ў закрыты палітізалятар-Владзімірскую турму.Іншыя,найбольш актыўныя зьняволеныя,больш 300 чалавек вывезеныя ў лагеры Тайшэту Братскага раёну.

Паўстаньне 1953-1954 гг. у Нарыльску,Варкуце,Жэзказгане ды інш. месцах былі спантаннымі,патопленыя ў крыві вязьняў,але кожнае з іх дало вынікі:палегчылі непасільную долю зьняволеных, запальвалі надзею і паказвалі,што зьяднаўшыся ,агульнымі намаганьнямі адным ці іншым чынам можна адолець “непераможны” СССР,падпарадкаваўшы сабе амаль увесь сьвет.

Страйкі 1955 году у лагерах Варкуты ўжо былі арганізаваныя.Гэта генеральная рэпітыцыя “паўтарыць мінуючы раней дапушчаныя памылкі” (пішацца ў чэкісцкіх дакумантах,знойдзеных у архівах Комі ССР (РАКО,Ф.2174А.1,б.258,1.188-19Р).

Усесаюзнае паўстаньне зьняволеных у 1956-1957гг. мусіла эканомікай паставіць на калені “імперыю зла”,бо ўся эканамічнач сістэма СССР трымалася на прымусовай працы дваццаці мільёнаў крымінальных ды палітычных зьняволеных.

Камуністы апярэдзілі будучыя падзеі.У 1956 годзе ў месцы зьняволеньня былі дасланыя камісіі Вярхоўнага Савету СССР,якія амаль 80 асодкаў вязьняў выпусьцілі на волю,іншым скарацілі тэрміны.СБСЛ,Зьвяз змагароў за Свабоду,”Norilsko Vyciai” ды сябры іншых арганізацый не перажывалі,што ўсесаюзнае паўстаньне 1956-1957 гадоў не адбылося,таму што пра наступствы ніхто не здагадваўся,але яны радаваліся сваёй часовай перамозе,калі вораг быў вымушаны адступіць.Не сьмерць Сталіна,а страйкі і паўстаньні зьняволеных заклалі пачатак краху СССР.Сьмерць Сталіна не спыніла рэпрэсій,забойстваў і генацыду.Камуністы сваёй ідэалогіяй за ўвесь перыяд свайго панаваньня зьнічтожылі свой ды іншыя народнасьці.Ужо пасьля сьмерці Сталіна па загаду “дэмакрата” Хрушчова у 1953-1954 гг.адкрыта былі расстраляныя і задаўленыя танкамі бяззбройныя палітзьняволеныя-мужчыны і жанчыны,у 1959 годзе –работнікі Варонежскага заводу ім.Тэльмана,у 1960 годзе жыхары Тэмір-Таў (Карагандзінская вобласьць),у 1962 годзе жыхары г.Новачэркаска(Растоўская вобл.)

Можа запамятавалі інспіраваныя Гарбачовым забойствы ў Тбілісі,Баку,Вільнюсе?Многія,хто піша цяпер успаміны,радуюцца:Сталін памер,кандалы скінутыя!Усе шчаслівыя ,з благаслаўленьня “добрых камуністаў” выйшлі на волю.Не будзем уводзіць у зман недасьведчаных,тое што мы сталі вольнымі,дапамагла пралітая кроў нявінных паўстаўшых,іхная рашучасьць і абавязак працягваць барацьбу за Праўду.Гэта яны далі нам волю,а не сьмерць сталіных.Прыгадаем ліст “добрага камуніста” А.Сьнечкуса,напісаны 6 сьнежня 1956 году у ЦК Кампартыі СССР:



“На палітычнае становішча рэспублікі адмоўна ўплывае і тое,што ў апошні час у Літву павярнулася шмат асобаў,раней зьдзяйсьняўшых цяжкія контррэвалюцыйныя злачынствы.Многія з іх былі лідэрамі буржуазных партый,камандзірамі атрадаў узброенага супраціву”(Русские военные архивы,ч.1.М.ст.257-258)

У кнізе А.Шэрэнаса “Лагеры сьмерці Варкуты” (ст.260) ёсьць цікавы ,не прыкметны для вачэй дакумант,знойдзены ў партыйным архіве г.Сыктыўкар Комі ССР
: doc
doc -> Савет камандзіраў гімназіі
doc -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Прадмова 3 р а з д з е л дааліiмпiійская мiіфалогiія
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка