Усе мы ведаем Францыска Скарыну як першадрукара на славянкіх землях, чалавека, які з’яўляўся пісьменнікам, асвестнікам і вучоным. Вучоным-медыкам. Але капнём глыбей і пазнаёмімся з жыццём Скарыны з пачатку і да канца



Дата канвертавання15.05.2016
Памер42.63 Kb.


  • Усе мы ведаем Францыска Скарыну як першадрукара на славянкіх землях, чалавека, які з’яўляўся пісьменнікам, асвестнікам і вучоным. Вучоным-медыкам. Але капнём глыбей і пазнаёмімся з жыццём Скарыны з пачатку і да канца.

  • Старэйшым братам Францыска Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам. Невядома і хроснае імя беларускага першадрукара. Старая гіпотэза аб тым, што Скарына іменаваўся Георгіем, у святле новых дакументальных адкрыццяў не вытрымлівае крытыкі. У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў выкарыстоўвае імя «Францыск».

  • Запіс у Падуанскім універсітэце 9.11.1512 сведчыць пра тое, што Скарына быў сакратаром караля «Дацыі» (Даніі). Знаходжанне Францыска Скарыны ў Капенгагене супала з ажыўленнем адносін Даніі з Польшчай і ВКЛ. У 1509 для падпісання дагавора аб дружбе Данію наведала пасольства караля польскага і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I. Дацкі кароль, магчыма, улічваў, што Францыск Скарына, акрамя ведання лацінскай мовы, валодаў «рускай» (беларускай) — дзяржаўнай мовай ВКЛ. Менш абгрунтаванай падаецца версія, быццам «Дацыя» — гэта валашскія (румынскамалдаўскія) землі, дзе ў той час зараджалася кірылічнае кнігадрукаванне.

  • Увосень 1512 Францыск Скарына прыбыў у Італію, у Падую, каб набыць ступень доктара медыцыны. Падуанскі універсітэт у сувязі з ваеннымі падзеямі ў 1509—1516 быў практычна зачынены. Можна меркаваць, што грунтоўную медыцынскую адукацыю Скарына атрымаў у Кракаве, дзе дзейнічалі 2 кафедры, або ў самой Падуі ці ў Балонскім універсітэце. «У 1512 годзе перад медацынскай калегiяй Падуанскага ўнiверсiтэта з'явiўся малады чалавек з далекай старонкi, дужа вучоны, але бедны... Ён абаранiў усе навуковыя палажэннi, дадзенныя калегiяй, i набыў дыплом доктара медычыны» - менавіта так напісана ў дакументах.

  • У Празе, Скарына надрукаваў 22 кнiгi Бiблii, у 1525 годзе ён друкуе кнiжкi ўжо ў Вiльнi. Першая кнiжка, надрукаванная на нашай тэрыторыi i на ўсiм усходзе Еўропы, выйшла ў марце 1525 года. Гэта была кнiга "Апостал" з вiленскай друкарнi Скарыны. Тут жа ён надрукаваў i яшчэ некалькi кнiжак.

У перыяд 1513—1516 Скарына вырашыў пачаць кнігадрукаванне. Безумоўна, яго ў гэтых намерах падтрымлівалі землякі з Вільні, Полацка, беларускія купцы, члены віленскага магістрата

Прага 1517, 6 жнiўня - першае выдане Ф. Скарыны - "Псалтыр"

10 верасня - "Кнiга Iова"

6 кастрычнiка - "Прытчы Саламона"

5 снежня - "Кнiга Iсуса Сiрахава"

2 студзеня - "Еклесiят", або "Саборнiк"

9 студзеня - "Песня Песням"

19 студзеня - Кнiга "Прамудрасць божая"

10 жнiуня 1518 - "Кнiга Царстваў"

20 снежня - "Кнiга Iсуса навiна"

9 лютага 1519 – Кнiга "Юдзiф"

15 снежня - "Кнiга Суддзяў" , Кнiга "Быцце"

Каля 1519 - Кнiга : "Выхад" - "Левiт" - "Лiчбы" - "Другi закон"

1519 Кнiга : - "Руф" - "Эсфiр" - "Плач Ерамii" - апошняе пражскае выданне – "Кнiга прарока Данiла"

Вiльня. 1525 - выйшла першае вiленскае выданне Францыска Скарыны - "Апостал" .

Кнігі Скарыны



  • Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак: «Пісаныя рэчы», «Псалтыр», «Часасловец», «Акафіст магіле гасподняй», «Канон магіле гасподняй», «Акафіст архангелу Міхаілу», «Канон архангелу Міхаілу», «Акафіст Іаану Прадцечы», «Канон Іаану Прадцечы», «Акафіст Багародзіцы», «Канон Багародзіцы», «Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу», «Канон святым Пятру і Паўлу», «Акафіст святому Міколе», «Канон святому Міколе», «Акафіст крыжу гасподняму», «Канон крыжу гасподняму», «Акафіст Ісусу», «Канон Ісусу», «Шасцідневец», «Канон пакаяльны», «Канон на ютрані», «Саборнік».

  • У пачатку 1520-х г. Скарына заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне.

  • У Вільні Францыск Скарына ажаніўся з Маргарытай, удавой віленскага радцы Юрыя Адверніка, і жыў у яе камяніцы на Нямецкай вуліцы недалёка ад палаца князёў Слуцкіх.

  • Як лічаць некаторыя даследчыкі (А. В. Флароўскі, І. І. Первольф), у канцы 1520 — пачатку 1530-х г. Скарына наведаў Маскву з мэтай распаўсюджання сваіх выданняў. Паездка была няўдалай, кнігі спалены.

  • У 1530 нейкія прычыны схілілі яго з’ездзіць у Кёнігсберг да герцага Альбрэхта. Верагодна, гэта было звязана з распаўсюджаннем у 1529—30-х г. у Прускім герцагстве павдэміі англійскай гарачкі. Паводле іншых меркаванняў, увагу герцага прыцягвала асветніцкая і выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны.

  • У канцы 1520 — пач. 1530-х г. пагоршылася матэрыяльнае становішча беларускага першадрукара, памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго пачынанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў, Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў у Вільні з-за нерухомай маёмасці жонкі. Як удзельнік гандлёвых аперацый нябожчыка брата Івана Францыск Скарына нават адседзеў некалькі месяцаў у пазнанскай турме. Страшэнны пажар 1530, які знішчыў значную частку Вільні, абвастрыў адносіны паміж гарадскімі нізамі і патрыцыятам. Апякун Скарыны віленскі біскуп Ян у 1536 быў пераведзены ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне розных абставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска Скарыну пакінуць ВКЛ і ад’ехаць у Прагу. У канцы 1530-х гадах ён працаваў садоўнікам каралеўскага парку на Градчанах.

  • Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551, бо ў студзені 1552 яго сын Сімяон атрымаў ад чэшскага караля прывілей на права атрымаць спадчыну бацькі, і ў тым жа годзе аб’явілі аб сваіх прэтэнзіях на маёмасць Скарыны Марцін Онкавіч і лаўнік віленскага магістрата купец Тоўсцік. Месца пахавання беларускага першадрукара невядома.

  • Імя Францішка Скарыны носіць Таварыства беларускай мовы.

  • У Беларусі шэраг вуліцаў маюць назву ў гонар беларускага першадрукара.

  • У 1974 годзе ў Полацку адкрылі помнік Ф. Скарыну. А 26 траўня 2009 году Полацкі гарадзкі савет дэпутатаў гораду вырашыў пераназваць праспэкт Карла Маркса ў гонар Францыска Скарыны.

  • У 1969 годзе кінастудыяй “БеларусФільм” быў зняты гісторыка-біяграфічны фільм пра Францыска Скарыну – “Я, Францыск Скарына” (Арыгінальная назва: «Я, Франциск Скорина»), дзе галоўную ролю сыграў акцёр Алег Янкоўскі. Фільм было забаронена паказваць шырокай аўдыторыі.

“ Напісанае застаецца “ – гаварылі старажытныя рымляне.

  • Такім чынам, можна сказаць, што Францыск Скарына не проста ўнёс вялікае ўкладанне ў жыццё славянскага народа; людзі шануюць, не забываюць, паважаюць і дзякуюць Скарыне.

  • Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.”







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка