Усё пачыналася з падполля. Падпольныя арганiзацыi Расоншчыны. Расонскае падполле



Дата канвертавання21.05.2016
Памер143.83 Kb.
Усё пачыналася з падполля.


Падпольныя арганiзацыi Расоншчыны.

Расонскае падполле.





З жнiўня 1941 г. у Расонах пачало дзейнiчаць партыйна-камсамольскае пад­полле, якiм да канца 1941 г. кiравалi Расонскiя падпольныя райкомы КП (б) Б i ЛКСМБ. Яго арганiзатарам i кiраўнiком стаў настаўнiк Расонскай сярэдняй школы П. М. Машэраў. Падполле аб'ядноўвала 38 патрыётаў. Узначальваў арганiзацыю камiтэт, у якi ўваходзiлi П. М. Машэраў, Е. Л. i С. Б. Пятроўскiя, П. А. Галанава (Машэрава), А. С. i С. I. Язутавы, М. П. Шаркова, М. М. Мiхайлоўуская, У. А. Шаблоў, Л. А. Валковiч. Пазней да падпольшчыкаў далучылiся чырвонаар­мейцы, якiя ўцяклi з палону. Да канца 1941 г. пад кiраўнiцтвам камiтэта, якi стаў штабам Расонскай арганiзацыi, былi створаны i дзейнiчалi падпольныя групы ў вёсках Альбрэхтава (кipaўнiк П. А. Аль­шанiкаў), Грачушына (У. А. Яфрэменка), Ражнова (М. М. Iваноў), Пipaгi (У. А. Хамчаноўскi), Шалашнiкi (М. Я. i П. Я. Гiгелевы), Клясцiцы (С. П. Пархiмовiч, I. М. Малахаў, Б. Я. Руба), Мiлавiды (І. М. Марачкоўскі ), Iзбiшча, Роўнае Поле, Сiнск, Фамiно, Юхавiчы i iнш. Камiтэт Расонскай арганiзацыi падтрым­лiваў цесныя сувязi з Гарбачэва-Мура­гоўскiм, Заборскiм, Межаўскiм, Сельнiц­ка-Краснапольскiм, Сакалiшчанскiм пар­тыйна-камсамольскiмi падпольнымi арга­нiзацыямi, а таксама Прошкаўскiм кам­самольска-маладзёжным падполлем. На канспiратыўных кватэрах праводзiлiся камсамольскiя сходы, пасяджэннi штаба, распрацоўвалiся планы, давалiся заданнi кiраўнiкам груп на месцах.


Д.П. Машэрава.


П.Я. Дзяружына.


Г. Е. Ланеўская.


Ф.I.Масальская.


З дапамогай радыёпрыёмнiкаў, устаноўленых на кватэрах С. Б. Пятроўскага i П. М. Юр'ян, падпольшчыкi Галанава, Шаркова, Пятроўскi прымалi зводкi Саў­iнфармбюро, якiя потым распаўсюджвалi вусна i ў лiстоўках у Расонах i ў многiх вёсках раёна. Падпольшчыкi выкрывалi лжывую фашысцкую прапаганду аб ма­ланкавай вайне, уздымалi насельнiцтва на барацьбу з ворагам. Каб забяспечыць пад­польшчыкаў нямецкiмi дакументамi, паводле рашэння камітэта некалькі чалавек па­ўладкавалiся на работу ва ўстанову аку­пантаў, дзе здабывалi бланкi пашпартоў, даведак i iншых дакументаў. Пад выгля­дам выканання службовых абавязкаў яны ажыццяўлялi сувязь з iншымi пад­польнымi арганiзацыямi, збiралi развед­даныя, рыхтавалi дыверсii. З дапамогай жыхароў мястэчка Расоны была выведзена са строю электрастанцыя, узарваны мост, знiшчана 1 тысяча тон нарыхтаванай аку­пантамi бульбы. Падпольшчыкi перашка­джалi вывозiць да чыгункi збожжа, мяса, масла i iншыя прадукты, адабраныя фа­шыстамi ў насельнiцтва.


Помнік на месцы расстрэлу

падпольшчыкаў на беразе

возера Расоны..
Галоўнай сваёй задачай падпольшчыкi

лiчылi ўзброеную барацьбу з ворагам. Яны сталi iнiцыятарамi разгортвання ў раёне масавага партызанскага руху. Рых­туючыся да партызанскай барацьбы, пат­рыёты ўсюды збiралi зброю i боепрыпа­сы.

Члены Шалашнiцкай групы здабылi 2 ручныя кулямёты, 5 вiнтовак, некалькi скрынак кулямётных стужак з патронамi, шмат гранат. Вялiкую работу па зборы зброi i боепрыпасаў правялi члены Аль­брэхтаўскай, Клясцiцкай, Мiлавiдскай i iншых груп. Патрыёты нарыхтоўвалi адзенне, абутак, харчы для партызан, фураж для коней. Падпольшчыкi, якiя працавалi ў бальнiцы, рыхтавалi медыка­менты, перавязачныя сродкi. Каб вырата­ваць сем'i ад рэпрэсiй, кiраўнiцтва камi­тэта распрацавала падрабязны план ады­ходу падпольшчыкаў да партызан. Першы пад выглядам паездкi да раднi 19 красавi­ка пайшоў у партызаны П. М. Машэраў. У тым жа месяцы да яго далучылiся яшчэ 18 падпольшчыкаў, якiя склалi ядро партызанскага атрада “Дубняка” (назва­ны паводле падпольнага псеўданiма яго камандзiра П. М. Машэрава). Да восенi 1942 г. амаль усе расонскiя падпольшчыкi сталi партызанамi.

У барацьбе супраць гiтлераўскiх аку­пантаў загiнулi 12 падпольшчыкаў: М. Я. i П. Я. Гiгелевы, П. Я. Дзяружына, С. I. Язутаў, А. С. Язутава (Емяльянава), I. М. Малахаў, Ф. I. Масальская, Д. П. Машэрава, М. М. Мiхайлоўская, Е. Л. Пят­роўская, Б. Я. Руба, У. А. Хамчаноўскi. Памяць аб патрыётах Расонскага падпол­ля ўвекавечана ў г. п. Расоны ў мема­рыяльным комплексе, узведзеным у парку на месцы пахавання савецкiх воiнаў, пар­тызан i падпольшчыкаў, якiя загiнулi ў гады вайны. На будынку Расонскай сярадняй школы ў 1972 г. у гонар пад­полля ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 1979 г. на месцы расстрэлу падполь­шчыкаў пастаўлены помнiк. П. М. Машэ­раў i У. А. Хамчаноўскi ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.


Гарбачава-Мурагоўскае падполле



I.М.Шалаеў.

Ф. К. Герасiмовiч.
Патрыёты з вёсак Гарбачава i Mypaгi з'яўлялiся састаўной часткай Расонскага падполля. Дзейнiчалi з жнiўня 1941 г. да чэрвеня 1942 г. У склад групы ўва­ходзiла 11 чалавек. У тым лiку старшыня сельпо I. М. Шалаеў (кiраўнiк), былы ваеннаслужачы У. В. Гаўрыленка, загадчыца медпункта Г. Е. Ланеўская, былы за­гадчык райземаддзела У. В. Петрачэнка, калгаснiца А. Ф. Плюскова, старшыня калгаса Дз. С. Фёдараў, былыя настаў­нiкi А. Я. Арлоў, i. Ф. Канарскi, былыя вучнi Г. А. i Л. А. Ланеўскiя, а таксама С. С. Гаўрыленка.

Члены падполля размнажалi i распаў­сюджвалi ў вёсках Гарбачэва, Забор'е, Куляшова, Люцькава, Mypaгi i iнш. зводкi Саўiнфармбюро, лiстоўкi, вялi антыфа­шысцкую агiтацыю. Г. Е. Ланеўская на сваёй кватэры i ў лесе тайна стварыла шпiталь, дзе знаходзiлiся на лячаннi 5 па­раненых камандзiраў Чырвонай Apмii. Арлоў удзельнiчаў у разгроме членамi Расонскага падполля маслазавода ў Гар­бачэве. На шашы Расоны - Невель пат­рыёты спалiлi драўляныя масты - 30­метровы каля в. Язна i 20-метровы каля в. Шаховiчы, у вынiку важная ў стратэ­гiчных адносiнах дарога не функцыянi­равала на працягу 3 тыдняў. Спiлаваўшы слупы на адрэзку ў 1 кiламетр, яны па­шкодзiлi тэлефонна-тэлеграфную сувязь ворага. У лiстападзе 1941 г. палiцэйскiя высачылi падпольшчыкаў. I. М. Шалаеў i Г. Е. Ланеўская пасля катаванняў былi павешаны, Да. С. Фёдараў i параненыя камандзiры Чырвонай Apмii - расстра­ляны. Рыхтуючыся да партызанскай ба­рацьбы, падпольшчыкi здабылi 6 вiнто­вак i аўтаматаў з дыскамi, 2 пiсталеты , гранаты, патроны, тапаграфiчную карту мясцовасцi.

Патрыёты падабралi для партызанскага атрада 15 чалавек. Камандзiрам атрада iмя Калiнiна Расонскай партызанскай брыгады iмя Сталiна стаў С. С. Гаўры­ленка, камiсарам - У. Б. Гаўрыленка. Матэрыялы пра дзейнасць Гарбачэва-Му­рагоўскага падполля экспануюцца ў Ра­сонскiм музеi баявой садружнасцi. У 1976 г. у в. Гарбачэва ў гонар I. М. Шалаева ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Заборскае падполле
Патрыёты з в. Забор'е пачалi падполь­ную работу ў жнiўнi 1941 г., сталi састаўной часткай Расонскага падполля. Кiраўнiком заборскiх патрыётаў быў У. В.Петрачэнка. Падполле аб'ядноўвала 23 чалавекi i складалася з трох груп: у вёсках Лакцi i Пакоцiна яго ўзначальвалi Я. А. Каган, А. I. Папляцеева (Сафронава), Н. І. Папляцеева (Асадчанка); Аўсюкова i Забор'е - А. Дз. Цiтоў і I. Ф. Лапатка; Баканiха i Шарстова - М. Ф. Максiменка. Да лiстапада 1941 г. дзейнiчала ў кантакце з партызанскiм атрадам iмя Чкалава.


У. В.Петрачэнка.




Падпольшчыкi вялi разведку, збiралi зброю, дапамагалi атраду харчамi. На тайным складзе групы вёсак Пакоцiна i Лакцi мелiся станковы i ручны кулямёты, больш за 20 вiнтовак. У вераснi 1941 г. яны перадалi партызанам вiнтоўку, шмат боепрыпасаў, падпольшчыкi вёсак Аўсюкова i Забор'е - 21 галаву буйной рага­тай жывёлы i свiней, вялiкую колькасць збожжа i бульбы. Разам з партызанамi падпольшчыкi прымалi ўдзел у падрыве 72-метровага моста цераз раку Дрыса ў Краснаполлi, 6 мастоў на шашэйных дарогах, paбiлi засады, спалiлi будынак нямецкай камендатуры ў в. Забор'е, вынеслi радыёпрыёмнiк i медыкаменты з Краснапольскай бальнiцы. 19 верасня 1941 г. мiнай, пастаўленай падпольшчыкамi в. Аўсюкова, падарвалi варожы аўта­прычэп. Выбухам былi знiшчаны буйна­ калiберная зенiтная устаноўка, некалькi мiнамётаў, шмат боепрыпасаў, салдат i афiцэраў.

20 верасня 1941 г. на мiне, пастаў­ленай патрыётамi вёсак Шарстова i Бака­нiха, падарвалася аўтамашына, аднача­сова М. Ф. Максiменка i С. С. Герасiменка абстралялi калону фашыстаў. Актыўнасцю ў барацьбе вызначылiся В. М., Г. М., Я. М. Варахобавы, I. Дз., М. С., Ф. К. Герасiмовiчы, Г. Ф. Данчанка, М. К. Iваноў, В. Б. Кузняцова (Валын­цава), С. Ф. Лапатка, В. П. Мядзведзеў, Г. I. i В. I. Петрачэнкi, Т. I. Папля­цеева., Дз. П. Сухарукаў. Вясной i летам 1942 г. амаль усе падпольшчыкi пайшлi ў партызаны.



У барацьбе з гiтлераўскiмi зaxoпнiкaмi загiнулi: Ф. К. Герасiмовiч, М. К. Iва­ноў, Я. А. Каган, С. Ф. Лапатка, I. Ф.i Ф. К. Максiменкi, В. П. Мядзведзеў, У. В. Петрачэнка. Дзейнасць падполля ўвекавечана ў Расонскiм музеi баявой садружнасцi.
Межаўскае падполле
У жнiунi 1941 г. 12 патрыётау в. Межава арганiзавалi групу i увайшлi састау­ной часткай у Расонскае падполле. Кiраунiком падпольшчыкау в. Межава стау Р. А. Ахоцiн. Патрыёты распаусюджвалi сярод насельнiцтва зводхi Сауiнфарм­бюро, лiстоукi. Члены Межаускай apraxi­зацыi вывелi са строю некалькi мастоу, у тым лiку 60-метровы каля в. Дамiтрова i 30-метровы каля в. Bayxi, памарозiлi на складзе 750 тон бульбы. 3рывалi мера­прыемствы акупацыйных улад па зборы у насельнiцтва прадуктау харчавання, цёп­лага адзення i абутку для гiтлераускiк войск, вялi разведку. Рыхтуючыся да пар­тызанскай барацьбы, патрыёты падбiралi людзей. У маi 1942 г. удаельнiкi пад­полля арганiзавалi атрад iмя I. В. Сталiна на чале з кiраунiком групы Р. А. Ахоцi­ным, камiсарам стау П. Я. Pyбic, началь­нiкам штаба - М. М. Луткоускi. Да моманту ацыходу у партызаны група бьала поунасцю узброена, мела 4 ручныя кулямёты, больш за 20 гранат, некалькi скрынак патронау. Падпольшчыкi нарых­тавалi з дапамогай насельнiцтва 50 пудоу зерня, вялiкую нолькасць мяса, бульбы, фуражу. 3а хошт падрыхтаванага людскога рззерву штабам па арганiаацыi i кiраў нiцтву партызанскiмi атрадамi было сфар­мiравана некалькi атрадаў, якiя ўвайшлi ў лiпенi 1942 г. у брыгаду “За Савецкую Беларусь». Дзейнасць падполля ўвекаве­чана ў Расонскiм музеi баявой садруж­насцi.
Сакалiшчанскае падполле
Адразу ж пасля акупацыi раёна ў лiпе­нi 1941 г. патрыёты в. Сакалiшча аб'яд­налiся ў падполле, якое да снежня 1941 г. дзейнiчала пад кiраўнiцтвам Расонскага падпольнага РК КП(б) Б. Арганiзатарамi i кipaўнiкaмi падполля былi П. А. Куксё­нак (да 3 снежня 1941, загiнуў), Л. А. Папкоўскi. Падполле аб'ядноўвала 49 ча­лавек, налiчвала 10, груп: у вёсках Аляк­сееўцы i Пярэкi (кiраўнiк I. Р. Конышаў), Боркавiчы (I. Р. Каваленка), Буракова (Я. П. Кураш), Залессе (С. Р. Казачо­нак) Дрысенскага, Дубiнiна (В. В. Гу­шчанка), Латышова (П. А. Саўчанка), Лу­нёва (П. С. Шчадроў), Сакалiшча (Л. Ф. Гатоўскi), Царкавiшча (цяпер Кульнева, тут знаходзiўся штаб арганiзацыi, кiра­ваў падполлем П. А. Куксёнак) Расон­скага, Кацельня (П. М. Казлош) Полац­кага раёнаў. Члены падполля мелi сувязi з Расонскiм падполлем. Касцяк падполля складалi байцы Сакалiшчанскага знi­шчальнага атрада, якiя пасля акупацыi перайшлi да падпольнай барацьбы. Сярод ix старшыня сельсавета М. М. Буланаў, ветурач Гатоўскi, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР П. А. Куксёнак, дырэктар Галоўчыцкай школы П. А. Новiкаў, ка­валь І. І. Сяляўскi, старшыня Расон­скага райспажыўсаюза С. Е. Траццякоў i iнш. У пачатку верасня i ў кастрыч­нiку 1941 г, на нарадах кiраўнiкоў былi вызначаны задачы, выпрацаваны структу­ра падполля i метады барацьбы з ворагам. Адказным за палiтработу сярод насель­нiцтва быў прызначаны былы дырэктар Валынецкай сярэдняй школы камунiст Казачонак, за ваенную справу i баявую падрыхтоўку адказваў акружэнец старшы лейтэнант Папкоўскi. Было вырашана ўкаранiць сваiх людзей у акупацыйныя органы ўлады. Бургамiстрам Сакалi­шчанскай воласцi стаў Новiкаў,стараста­мi ў вёсках Залессе i Царкавiшча - бы­лыя старшынi калгасаў С. I. Ваяводаў i С. Т. Мацецкi. Гэта давала магчымасць загадзя ведаць i сабатаваць мерапрыемст­вы акупантаў, мець бланкi дакументаў. Было таксама разгледжана пытанне аб прыцягненнi да падпольнай дзейнасцi байцоў i камандзiраў Чырвонай Apмii, якiя трапiлi ў акружэнне, аб арганізацыi ўцёкаў савецкiх ваеннапалонных з лагераў Баравуха 1-я i Баравуха 2-я. Для выратавання ваеннапалонных, што ўця­калi з лагераў смерцi, была наладжана пастаянная лодачная пераправа цераз р. Дрыса. Многiя з уцекачоў пайшлi за лiнiю фронту, частка засталася на акупi­раванай тэрыторыi. Толькi ў вёсках Сака­лiшчанскага сельсавета Расонскага i Дзёр­навiцкага сельсавета Дрысенскага раёнаў было ўладкавана на жыхарства 400 байцоў i камандзiраў Чырвонай Apмii, якiя трапi­лi ў акружэнне цi ўцяклi з лагераў. Амаль усе яны сталi партызанамi.

Цэнтрам агiтацыйна-прапагандысцкай работы была в. Залессе, дзе знаходзiўся Казачонак i быў радыёпрыёмнiк. Пера­пiсаныя ад рукi зводкi Саўiнфармбюро праз сувязных Н. Ф. Куксёнак (Сяргееву) i З. Ф. Куксёнак (Касач) ён рассылаў кiраўнiкам груп. Для сустрэч з моладдзю наладжвалiся вечарынкi. Насельнiцтва Сакалiшчанскага сельсавета, а таксама Дзёрнавiцкага, Боркавiцкага, Баярскага i Замашанскага сельсаветаў Дрысенскага i Полацкага раёнаў было iнфармавана аб рэальным становiшчы на франтах.


Я.I. Гадон.





Л.Ф. Гатоўскi.

П.П. Кунько.

Дз.А. 3уеў.
Падпольшчыкi лiквiдавалi масласепара­тарны пункт у в. Белае (цяпер Азiна) По­лацкага раёна i раздалi насельнiцтву яго прадукцыю, вывелi са строю 5 мастоў, знiшчылi бульдозер, прызначаны для рас­чысткi дарог ад снегу, сабатавалi распа­раджэннi акупантаў па выкананнi гэтай работы. У вынiку шашэйшыя дарогi з По­лацка на Юхавiчы, Невелъ, Дрысу зiмой не функцыянiравалi. Зрывалiся мерапры­емствы па зборы цёплага адзення i абутку, нарыхтоўцы харчоў для гiтлераўскай apмii.

Рыхтуючыся да партызанскай барацьбы супраць акупантаў, падпольшчыкi запаса­лiся зброяй, у тым лiку здабывалi яе ў ворага. У ix было каля 100 вiнтовак i каля 50 тысяч патронаў, 2 аўтаматы, 2 станковыя i 7 ручных кулямётаў, стужкi i дыскi да ix, 45-мiлiметровая гармата, 380 снарадаў, ротны мiнамёт i 300 мiн да яго, 7 пiсталетаў i рэвальвераў, 600 кiла­грам толу, бiкфордаў i датанатарны шнуры, гранаты, бiноклi, компасы i iншы рыштунак. Кожная група рыхтавала кад­ры для фармiравання партызанскiх атра­даў. I. М. Кухарэнка (“Валянцiн”) стаў камандзiрам, А. К. Кacaч - начальнiкам штаба 1-й Дрысенскай брыгады, Л. А. Папкоўскi - начальнiкам штаба спец­атрада “Баявы». Камандныя пасады ў партызанскiх атрадах занялi многiя пад­польшчыкi i выратаваныя iмi ваеннапа­лонныя. Залеская група захавала для партызан з калгаснага статка 45 кароў.

У барацьбе з акупантамi загiнулi: М. I. Аляксеенка (Мачонiк), В. I. Васільеў, Я.І. Гадон, Л.Ф. Гатоўскі, П. Я. Iгнацьеў, М. М. Казачонак, А. Ф. Куксёнак, П. А. Куксёнак, Ф. А. Куксё­нак, П. П. Кунько, С. Т. Мацецкi,

І. А. Танькоў, Т. Л. Ткачоў, С. Е. Траццякоў, К. Н. Фамiнаў. Дзейнасць Сакалiшчан­скага падполля адлюстравана ў Расон­скiм музеi баявой садружнасцi.




Л.А. Папкоўскі.

Сельнiцка-Краснапольскае падполле
Дзейнiчала ў вёсках Сельнiкi i Красна­полле, да снежня 1941 г. пад кiраўнiцт­вам Расонскага падпольнага РК КП(б) Б. Аб'ядноўвала 10 патрыётаў. Кiраўнiк - С. І. Голубеўу. Складала састаўную частку Расонскага падполля. Падпольшчыкi распаўсюджвалi лiстоўкi, зводкi Саўiнфармбюро ў вёсках Сель­нiкi, Краснаполле, Малое Сiтна i iнш. Патрыёты правялi шэраг дыверсiй: уза­рвалi наплаўны мост цераз р. Дрыса, знiшчылi Краснапольскую валасную ўправу, дзе захапiлi падрыхтаваныя гiтле­раўцамi спiсы камунiстаў i камсамольцаў, тым самым выратавалi ix ад расправы. Былi арганiзаваны ўцёкi груп ваенна­палонных з краснапольскага лагера, част­ка якiх выйшла за лiнiю фронту, а астат­нiя пайшлi да партызан. Рыхтуючыся да партызанскай барацьбы, збiралi зброю, боепрыпасы, стваралi людскi рэзерв. У маi 1942 большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны. С. І. Голубеў стаў камандзiрам атрада iмя Лaпeнкi Расон­скай брыгады iмя Сталiна.

У барацьбе супраць акупантаў загiнулi Дз. А. Зуеў, М. А. Ступакоў. Дзейнасць падполля адлюстравана ў Расонскiм музеi баявой садружнасцi. У в. Сельнiкi ў 1975 г. у гонар падпольшчыкаў пастаўлена стэла.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка