Успаміны аб вайне



Дата канвертавання15.05.2016
Памер56.25 Kb.
Успаміны аб вайне
Мая бабуля часта ўспамінае свайго бацьку, які змагаўся з фашыстамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Аб жудасных днях на вайне доўгімі зімовымі вечарамі расказваў сваім дзецям мой прадзед Іван. Ён удзельнічаў у вызваленні Варшавы, Берліна.

Аднойчы іх рота брала адну з высотак. Немец-снайпер засеў непадалёк у сваім укрыцці. Ён метка страляў па ўсіх, хто імкнуўся дабегчы да ўзгорка, за якім знаходзілася лясістая мясцовасць. Мой прадзед сказаў камандзіру, каб дазволіў трошкі перачакаць. Гэтым самым снайпер страціць зоркасць, а тады ўсім разам патрэбна кінуцца на вышыню. Усё атрымалася. Тады мой прадзядуля атрымаў невялікую драпіну на галаве, застаўся нават шрам.

Прадзед успамінаў, што на вайне было вельмі цяжка. Даводзілася прадзеду разам з другімі салдатамі сядзець у балотах, пераплываць халодныя рэкі. А як закончылася вайна, мая прабабуля кожны дзень чакала свайго Івана з вайны. Запражэ каня і едзе сустракаць на чыгунку цягнікі. І яна яго дачакалася. У майго прадзеда многа медалёў. Ёсць медаль “За взятие Берлина”, “За освобождение Варшавы”, а таксама ордэн Вялікай Айчыннай вайны другой ступені. Мы, праўнукі, ганарымся прадзедам і беражом памяць аб ім, бо ведаем, што такія, як ён, змаглі зберагчы сваю радзіму, каб мы сёння маглі вучыцца, жыць шчасліва.

Халецкі Мацвей, вучань 9 “А” класа

Мой прадзед
Фенька Міхаіл Аляксандравіч – мой прадзед. Ён нарадзіўся ў 1922 годзе, а памёр ў 1996 годзе. Быў мой прадзед у час вайны радавым, сапёрам 89-га асобнага сапёрнага батальёна 75-й стралковай дывізіі. Узнагароджаны медалямі “За отвагу” і “За взятие Берлина”.

Быў у баі на рацэ Одэр пад Берлінам. Прайшоў усю вайну, на якую пайшоў у 18 гадоў.

Пасля перамогі над Германіяй вярнуўся ў родную вёску Шашкі і стаў працаваць там брыгадзірам.


Хлебнікаў Ягор, вучань 9 “А” класа

У час вайны
Гэту гісторыю мне паведаміла стрыечная сястра майго бацькі. Ёй ужо больш за 80 гадоў. А на час вайны было толькі 9 гадоў. Тады яшчэ зусім маленькая Ганна асірацела. Немцы забілі родных, спалілі дом. Да сябе яе забралі бабуля і дзядуля майго бацькі. Праз некаторы час немцы забілі бабулю. Дзядуля і Ганначка пайшлі ў партызаны. Былі яны і ў Стоўбцах. Казала мне так: “Памятаю, як ноччу бегла да ракі Нёман, якая была заліта крывёй і ў якой паўсплывала рыба, каб хоць нечага паесці”. Цяпер яна, Ганна Канстанцінаўна, жыве ў Мінску зімой і восенню, а летам і вясной прыязджае ў невялікую веску Аколава. Мае дачку, унукаў, праўнукаў.

Раманоўская Алена, вучаніца 9 “А” класа

Мой прадзед – мой гонар



Мой прадзед Васкабовіч Данііл Іванавіч нарадзіўся 25 снежня 1907 года ў мястэчку Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Калі ён падрос, то вырашыў стаць ваенным. Ён пешшу ішоў у Ленінград, каб паступіць у Ваенную акадэмію. Даводзілася яму спаць пад мастом, пад адкрытым небам.

Прадзеду было 34 гады, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Ён ваяваў на многіх франтах. Прымаў удзел у абароне горада Сталінграда. За гэта быў узнагароджаны медалем “За абарону Сталінграда”. Мой прадзед меў званне палкоўніка гвардыі. Ён быў узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай зоркі, ордэнам Чырвонага сцяга, ордэнам Леніна і ордэнам Айчыннай вайны.

У час вайны прадзядуля быў два разы цяжка паранены ў баях з ворагам. Пасля вайны ён працаваў у Мінску на ваеннай кафедры ў інстытуце. Пражыў 95 гадоў.



Гарановіч Уладзімір, вучань 9 “А” класа



Гонар за свайго прадзеда
Мой прадзед Косар Міхаіл Мікалаевіч нарадзіўся ў 1905 годзе ў вёсцы Равічы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны ён ваяваў у партызанскім атрадзе С.Каўпака. Партызаны праводзілі баявыя рэйдавыя аперацыі ў тыле ворага на Палессі, Украіне і Расіі. Яны ўстройвалі засады на чыгунцы, на беразе ракі Прыпяць правялі вялікую аперацыю па знішчэнню варожых барж. Гэта падзея ўвекавечана помнікам у вёсцы Кравічы, адкуль вяліся абстрэлы немцаў з пясчанай гары. Дзядуля мамы быў вельмі сціплым чалавекам, ніколі не расказваў аб тым, як ваяваў. Аб тым, што ён быў героем-партызанам, сведчаць яго ўзнагароды: Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені, многія медалі, Ордэн Чырвонай Зоркі, які знайшоў яго ў 1991 годзе, калі яму было 86 гадоў. Гэты момант адлюстраваны на фотаздымку, які захоўваецца ў нас дома і ў ваенкамаце горада Хойнікі.

Амельчанка Аляксей, вучань 9 “А” класа
Прадзедам
Усе мае чатыры прадзеды былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Тры, на шчасце, вярнуліся з франтоў жывымі, а прадзед Новік Аляксандр Аляксандравіч загінуў 28 сакавіка 1945 года ля горада Калінінграда, пахаваны ў пасёлку Вялікае Ісакава Гур’еўскага раёна

Калінінградскай вобласці. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны.

Сваім прадзедам я прысвяціў такія радкі:
У вайну прадзеды ваявалі,

Радзіму нашу ратавалі.

Прадзед Алесь у сорак пятым

Загінуў пад Калінінградам.

Прадзеды Вацусь, Іван, Франак

Сустрэлі пераможны ранак

У салдацкім шынялі,

Каб жылі мірна на зямлі

Мае бацькі і я з сябрамі,

Каб сонца яснае над намі

Свяціла радасна штодня,

Шчасліва каб расці мог я!



Лось Павел, вучань 9“А” класа

Рэха вайны
Мінула шмат гадоў з дня 9 мая 1945 года. Водгукі вайны прайшлі праз шмат пакаленняў. Мае прадзеды былі сучаснікамі Вялікай Айчыннай вайны. Мамін дзядуля быў прызваны на вайну адразу пасля заканчэння школы. Ён быў кулямётчыкам і ваяваў на другім беларускім фронце. У 1944 годзе быў паранены ў руку, трапіў у шпіталь і быў камісаваны з вайсковай службы. Мой прадзед памёр у 2001 годзе, калі мне быў толькі адзін год. Пражыў прадзед няпоўных 78 гадоў. І ўвесь гэты час ён адчуваў адгалоскі вайны, яго рука не разгіналася ў локці.

Я вельмі шкадую, што мой прадзед не дажыў да тога часу, калі б я мог з ім пагаварыць.



Карасевіч Арцём, вучань 9 “А” класа





Прошла война, прошла страда.

Но боль взывает к людям:

Давайте, люди, никогда

Об этом не забудем!

А.Твардовский

Великая Отечественная война оставила свой след в истории каждой семьи нашей страны. Все мужчины ушли на фронт, дома остались стар и млад. Никто не знал, что делать. У людей была надежда, что это ошибка, пройдет несколько дней - и все закончится… Но горе затянулось на годы.

Когда началась война, моей прабабушке, Юровицкой Марии Егоровне, было 24 года. Она стала военным врачом, помогала раненым. Бабушка участвовала в боях за освобождение Беларуси, дошла до Берлина.

Но бабушка не любила вспоминать о войне. Она говорила, что «война – это горе и гибель людей». А на глазах у нее выступали слезы.

Моей прабабушки, к сожалению, уже нет в живых. Но я горжусь ею и пронесу эту гордость через всю свою жизнь, чтобы передать своим детям и внукам.



Жданович Юлия, ученица 9 «Б» класса

Тот самый длинный день в году

С его безоблачной погодой

Нам выдал общую беду

На всех на все четыре года…
Вот уже прошло 70 лет, как окончилась война. Но память о ней не уходит из сердца, бередят душу горькие воспоминания о погибших. Недосчитались близких людей в каждой семье. Какой мерой измерить эту потерю?

Не обошла война стороной и мою семью.

Когда началась война, моя прабабушка, Сероштанова Таисия Ивановна, была совсем молоденькой девушкой, но, как и все комсомольцы, попросилась на фронт. Она прошла всю войну от начала и до конца. Была медсестрой, ничего не боясь, из-под пуль выносила раненых.

Вот так в конце войны она спасла и моего прадедушку, Сероштанова Ивана Ивановича, командира отряда. Он был ранен в плечо, и бабушка вынесла его из-под обстрела. Вот так под пулями и родилась их любовь...



Мы лишь иногда осознаем, какой ценой завоевана наша свобода. Перед этими смелыми людьми мы всегда в неоплатном долгу. Они не раздумывали, спасая мир от насилия и жестокости. Они верили, что их дети и внуки будут жить в мире, будут счастливы. Мы должны оправдать их надежды.

Райская Валерия, ученица 9 «Б» класса


: gallery
gallery -> Канцэртная праграма «за беларусь»
gallery -> Графік работы клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах
gallery -> Дарагія рабяты, улічваючы вашу занятасць у вучэбны час, рэкамендуем прачытаць праграмныя творы летам
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка