Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі: паплаўская вікторыя 1 несцяровіч дзіяна. Дата запісу



Дата канвертавання09.07.2016
Памер24.82 Kb.
УСПАМІНЫ ЖЛОБА МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА АБ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ
ЗАПІСАЛІ: ПАПЛАЎСКАЯ ВІКТОРЫЯ 1 НЕСЦЯРОВІЧ ДЗІЯНА.
ДАТА ЗАПІСУ: 18.01.2006 г.
АДРАС: Гомельская вобл., Кармянскі раен, в.Высокае, вул.Савецкая 37
Я, Жлоба Міхаіл Андрэевіч, нарадзіўся ў вёсцы Вярхі, якая пасля пера-сялення пазней увайшла ў веску Высокае – у 1926 годзе перасялілі людзей з балоцістых мясцін на высокія. З'явіўся на свет у 1914 годзе. 3 татам пражыў 9 год, затым ён памёр, а матка засталася ўдавой. Не працавалі, жылі да вайны ў вёсцы Вярхі. Паселішча было вялікім і цягнулася ад кладоўя да рэчкі. У нас там было вялікае возера, дзе вадзіліся вялікія самы. Наша гаспадарка складалася з курэй, свіней, каровы і каня. Да вайны нам жылося кепска. Нічога не было ні есці, ні піць... У тых, у каго была зямля, было, лічылася, і багацце. Такія лічыліся людзьмі «багатьмі». Бедныя да багатых не хадзілі, таму што замуж з бедных сямей цябе не бралі, як ты бедны. Ды і ў калгасах, калі тыя паўсталі, жыццё было ня цукар.

У часе ж вайны знаходзіўся пад акупацыяй. Пачалася вайна. Немцы напалі з захаду і папёрлі вялікай сілішчай на ўсход. Гналі нашых да Масквы. Я на вайну пайшоў так. Значыць, пайшоў я ў лаўку (баба толькі правяла і вярнулася дадому), а назад прыходжу і кажу: “Бабы, мяне паддурылі - сказалі : вайна, пачалася». А ўжо назаўтра мяне забралі на фронт па мабілізацыі. Ваяваў на Беларускім фронце. Удзельнічаў у бітве на Сожы. Прабілі нагу. Неўзабаве я і Агнаська, мой сябар-аднавясковец, вярнуліся праз два месяцы. Вярнулася дадому мала люду, а памерла шмат. Дабраліся мы да Бабруйска, а там жо немец сустракае. Прыйшлося вярнуцца. Прайшоў невялікі час і немцы ўжо ішлі праз нашу вёску. У нашай мясцовасці баі праходзілі наступным чынам: партызаны біліся ў вёсцы Новы Млын. Затым немцы спалілі Новы Млын. Асадліва мне запомніліся выпадкі, калі акупанты білі хлапцоў, дзяцей, жанчын. Сустрэнуць і б'юць. А не было чаго есці. На вайне было страшна, думалі, каб галава цэлая засталася. Калі вакол свісцелі кулі і шныралі фашысты і іх памагатыя, думалася, што ў любы момант могуць прыйсці за табой і тваімі блізкімі. Немцы, бывала, ідуць па вёсцы, курыцу схопяць - і пойдуць далей. І нічога не зробіш – бо могуць не толькі збіць, але і забіць.

Калі ішла вайна, немцы пабурылі хаты. Выганялі людзей. Вяскоўцы жылі ў равах. А былі сем’і, дзе ні столі, ні дома не было. На сябе ўсе цягалі, будавалі па-новаму.

Немцы знаходзіліся ў вёсцы два гады. А мы жылі ў бежанцах, а затым вярнуліся дадому. Мірных людзей ганялі на працу, пад Лядцы. Партызаны з'явіліся тады, як сталі расстрэльваць жыдоў. Партызаны пераадзяваліся ў немцаў – было няўгадаць хто гэта! Што ім гаварыць? Як пыталіся? Гора было! Нашы шлі служыць немцам. Забралі у нас карову, каня, таму што ні-чога не было есці, дык Яны рэзалі і елі. А карову мы потым знайшлі і прывялі дадому. Мы сеялі агарод, а ў вольную часіну збіраліся ў адну хату і сядзелі,


глядзелі ў акно і размаўлялі. Харачаваліся мы ў той час бульбай пагніўшай. Памыем ад шкарлупак, патаўчом - ладкі дзелаем.

Вайну скончылі ва Ўсходняй Прусіі, куды нас сагналі на прыму-совую працу. Немцы не вытрымалі нашага націску Савецкай Арміі і здаліся. Дадому вярнуліся па мабілізацыі. Сабралі ўсіх, аддалі дакументы - і едзь да дому. Вось так прайшла вайна. I гэта цуд, што я вярнуўся дадому!



Вайна скончылася ў 1945 г. Жылі мы тады на Замошчыне. Былі вяселыя, вяселыя, жылі ў вельмі цяжкіх умовах, была разруха, усяк прыходзілася. Як кажуць, «дзе што паймаеш, дык з'ясі, а так лапу...». Пасля вайны мы жылі так: дзе што паймаеш,то тады так і добра. Не былі з зямлей. Каласы збіралі, елі, зацірку варылі, калі было з чаго. Вось так і жылі, ды толькі праца дапама-гла выжыць і жыць годна, па сумленню.

Я жадаю маладому пакаленню здароўя , каб вясёлыя жылі, каб вайны не было, і жылі мірна. Дай, Гасподзь, каб усё было добра, жылі і гадавава-ліся для родных і для сваёй зямелькі-Радзімы.
: vornovka -> library
library -> -
library -> Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст
library -> Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка