Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”



старонка3/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер415.83 Kb.
1   2   3

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.
5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Узор выканання гл. у Дататку.


6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:
1. железнодорожная насыпь;

2. хозяйство;

3. три подвижных состава;

4. восемьсот тридцать девять посетителей.


7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.
8. Напішыце ліст-просьбу ў рэктарат аб забеспячэнні жыллём на час здачы экзаменаў (перападрыхтоўкі па спецыяльнасці, на час праходжання практыкі – на выбар).
9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.

Спадчына не ў мінулым, а з мінулага: яна – вектар, які паказвае дарогу, яна – аблічча ўчалавечанага часу. (А. Разанаў)
ДЗЯВЯТЫ ВАРЫЯНТ
1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Беларуская нацыянальная мова і духоўная культура народа.
Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Узор выканання гл. у Дататку.


2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.
Без канца можна ехаць па сельскі(м,х) дарога(м,х) і (ні)колі (не)перастаць любавацца ўсім навакол(л,ь)ем. Мінулася (не)вялічкае аз(е,я)рко што кра(е,я)м па(д,т)ступіла да самай дарогі. Па нізкім травяністым бера(гу,зе) вузен(ь?)кая сц(е,я)жынка вяла да прымкнутага чоўна. Так і (з,с)давалася што тут ад шум(а,у) наш(а,э)й машыны падыму(ц,цц)а і закружаць імклівыя куртатыя качкі. Пасля пацягнуўся шырокі поплаў з тою празрыстаю сініз-ною далечы ад якой замірае сэр(д?)ца. Кіл(о,а)метр(а,ы) праз тры пачаўся лес і тут (ад)разу стала спакойна і ціха.

Можа таму белару(с,сс)кі ч(а,е)лавек прывык да роздум(а,у) і жы(ц,цц)ёвай развагі што (с)прадвеку зна(л,ў)ся з л(е,я)самі. Прырода (у,ў)мее гаварыць і ствараць і настрой і лагоду толькі трэба (у,ў)мець яе слухаць. Як у люстэрка глядзі(ц,цц)а ў прыроду ч(а,е)лавек і бярэ ад яе душэ(в,ў)насць і ласку і мудрасць. Мабыць па(д,т)глядаючы іх пісаў (Я,я)куб (К,к)олас свае “Казкі жыцця” сабра(в,ў)шы ў гэтых абразках глыбін(у,ю) народнай душы.

Гл(е,я)дзіш(ь?) і гл(е,я)дзіш(ь?) як мінае(ц,цц)а падлесак і кожны раз усё нова і с(ь?)вежа і хораша. То міл(ь?)ганула палянка то малады ра(д,т)камі пасаджаны хвойнік з мя(г,к)кім сіваватым колерам шыпулек. То голы (у,ў)сыпаны шышкамі дол то параснік траў верасоў дз(е,я)разы.
3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Узор выканання гл. у Дататку.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.


Стыль

Навуковы

Публіцыстычны

Афіцыйна-справавы

Мастацкі

Размоўны
















Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.
5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Узор выканання гл. у Дататку.


6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:
1. пятиэтажное здание;

2. сварка;

3. два дипломных проекта;

4. двести пять сотрудников.


7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.
8. Напішыце справавы ліст-прапанову аб супрацоўніцтве.
9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.

Не варта ламаць коп’і, адмыкаць адчыненыя дзверы ні абаронцам роднай мовы, ні яе праціўнікам – трэба і тым, і другім часцей і ўважлівей чытаць класікаў (Б. Сачанка).

дадатак
1. Да задання №1


Тэзісы – гэта лаканічна сфармуляваныя асноўныя палажэнні тэксту.

Тэзісны план уяўляюць сабой тэзісы дзеяслоўнага ладу. Гэта значыць, што пункты плана павінны быць аформлены двухсастаўнымі сказамі (з дзейнікам і выказнікам, суб’ектам дзеяння і самім дзеяннем).

Пры складанні тэзіснага плана знімаецца частка інфармацыі, якая дэталізуе, тлумачыць галоўную: аўтарскія адступленні, спасылкі на іншых аўтараў, ілюстрацыі, прыклады, якія не выконваюць важную ролю ў разуменні зместу.

Знойдзем адказ на пытанне “Функцыянаванне беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай” і складзём да яго тэзісны план


З другой паловы ХVІ ст. развіццё беларускай мовы пачынае праходзіць у неспрыяльных умовах, прыходзіць паступовы заняпад пісьмовай традыцыі. Так, у 1569 г. паводле Люблінскай уніі Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую. Такое аб’яднанне мела вынікам значны культурны і ідэалагічны ўплыў з боку польскай дзяржавы.

Пашыраецца ўплыў каталіцызму, польскай культуры і мовы. З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца і лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння.

У гэты час адбываецца паступовае выцясненне беларускай мовы з прыватнай і афіцыйнай сферы. Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стагоддзяў, беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi і лацінізмамі, а варшаўскі сейм 1696 г. адзінай дзяржаўнай мовай абвяшчае польскую мову. Аднак гэта не азначае, што сейм забараніў беларускую мову ўвогуле, тым не менш прэстыж мовы быў падарваны.

Агульна вядома, што мова развіваецца і ўдасканальваецца толькі тады, калі ёй карыстаюцца. Беларуская мова ў гэты час не мае магчымасцей для паўнавартаснага функцыянавання ў дзяржаве. Але яна не знікае, а працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых пластоў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула. Такім чынам, беларуская мова працягвае развівацца як жывая гаворка, у народна-дыялектнай форме.


Тэзісны план:

1. З другой паловы ХVІ ст. прыходзіць паступовы заняпад пісьмовай традыцыі.

2. Пашыраецца ўплыў польскай і лацінскай мовы.

3. Адбываецца паступовае выцясненне беларускай мовы з прыватнай і афіцыйнай сферы.

4. Беларуская мова ў гэты час не мае магчымасцей для паўнавартаснага функцыянавання ў дзяржаве.

5. Беларуская мова працягвае развівацца як жывая гаворка, у народна-дыялектнай форме.


2. Да задання № 3.
Ученые создали 3D-напечатанное бионическое ухо
Комбинация из живой ткани и электроники может однажды применяться при восстановлении или даже замене, например, человеческого уха. Исследователи Принстонского университета под руководством Майкла МакЭлпайна создали на основе 3D-напечатанных клеток прототип искусственного уха со встроенной антенной. МакЭлпайн занимается разработкой электроники, которую можно было бы интегрировать с человеческим телом, вот уже на протяжении многих лет. Например, в 2011 году ученый и его команда создали своеобразную «графеновую татуировку», которую можно было бы интегрировать с зубом для определения бактерий. На сей раз он и его команда пошли дальше и решили создать орган со встроенной в него электроникой.

Для производства уха МакЭлпайн начал с технологии 3D-печати. Несмотря на то, что ухо можно воссоздать и из трансплантированных хрящей, технология печати позволяет максимально эффективно повторить форму самого уха, когда в него еще и встраивается антенна. Команда использовала специальный гидрогель, в который поместили клетки, формирующие ушную раковину. Благодаря дополнительным наночастицам серебра ученые создали спиралевидную антенну, один конец которой теоретически соединяется с той частью уха, которая позволяет нам воспринимать и распознавать звуки.

В результате последующих тестов выяснилось, что такое ухо способно принимать радиоволны, а при использования пары таких ушей (левого и правого) получается стереоэффект. Будущие версии бионических ушей смогут воспринимать акустический звук за счет других дополнительных сенсоров. МакЭлпайн говорит, что теоретически такое ухо можно будет соединить с человеческой нервной системой, но это, разумеется, потребует дополнительных тестов.

МакЭлпайн надеется, что дальнейшие разработки и исследования помогут продвинуться в сфере создания бионических органов, которые будут состоять из сенсоров или другой электроники, а также человеческой ткани.


Навукоўцы стварылі 3D-надрукаванае біянічнае вуха
Камбінацыя з жывой тканіны і электронікі можа аднойчы ўжывацца пры аднаўленні ці нават замене, напрыклад, чалавечага вуха. Даследчыкі Прынстанскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Майкла Макэлпайна стварылі на аснове 3D-надрукаваных клетак прататып штучнага вуха з убудаванай антэнай. Макэлпайн займаецца распрацоўкай электронікі, якую можна было б інтэграваць з чалавечым целам, вось ужо на працягу шматлікіх гадоў. Напрыклад, у 2011 годзе навуковец і яго каманда стварылі своеасаблівае "графенавае татуяванне", якое можна было б інтэграваць з зубам для вызначэння бактэрый. На гэты раз ён і яго каманда пайшлі далей і вырашылі стварыць орган з убудаванай у яго электронікай.

Для вытворчасці вуха Макэлпайн пачаў з тэхналогіі 3D-друку. Нягледзячы на тое, што вуха можна ўзнавіць і з трансплантаваных храсткоў, тэхналогія друку дазваляе максімальна эфектыўна паўтарыць форму самога вуха, калі ў яго яшчэ і ўбудоўваецца антэна. Каманда выкарыстоўвала адмысловы гідрагель, у якім змясцілі клеткі, якія фарміруюць вушную ракавіну. Дзякуючы дадатковым наначасткам срэбра, навукоўцы стварылі спіралепадобную антэну, адзін канец якой тэарэтычна злучаецца з той часткай вуха, якая дазваляе нам успрымаць і распазнаваць гукі.

У выніку наступных тэстаў высветлілася, што такое вуха здольна прымаць радыёхвалі, а пры выкарыстанні пары такіх вушэй (левага і правага) атрымліваецца стэрыаэфект. Будучыя версіі біянічных вушэй змогуць успрымаць акустычны гук за кошт іншых дадатковых сэнсараў. Макэлпайн кажа, што тэарэтычна такое вуха можна будзе злучыць з чалавечай нервовай сістэмай, але гэта, зразумела, запатрабуе дадатковых тэстаў.

Макэлпайн спадзяецца, што далейшыя распрацоўкі і даследаванні дапамогуць прасунуцца ў сферы стварэння біянічных органаў, якія будуць складацца з сэнсараў ці іншай электронікі, а таксама чалавечай тканіны.


1. Электроніка – раздзел навукі і тэхнікі, які з’яўляецца асновай для сучаснай аўтаматыкі, радыётэхнікі і г.д і аб’ядноўвае вывучэнне і выкарыстанне электронных і іонных з’яў, якія адбываюцца ў разнастайных асяроддзях, а таксама на іх межах.

2. Антэна – спецыяльная прылада для выпраменьвання і прыёму радыёхваль.

3. Інтэграваць – аб’ядноўваць часткі ў адно цэлае.

4. Бактэрыя – аднаклеткавы арганізм.

і г.д.
3. Да задання №5. Правілы складання анатацыі гл. у электронным вучэбна-метадычным дапаможніку “Беларуская мова : культура маўлення” (Наўроцкая І.В. - Мінск, 2013) у раздзеле 7.2 Кампазіцыйная будова навуковых тэкстаў розных жанраў.
ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА. КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ”
1. Моўныя сем’і і групы моў. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

3. Славутыя беларускія мовазнаўцы.

4. Лексіка паводле значэння.

5. Лексіка паводле ўжывання.

6. Лексіка паводле паходжання.

7. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі ва ўмовах білінгвізму.

8. Асаблівасці марфалагічнай інтэрферэнцыі.

9. Асаблівасці сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

10. Спецыфіка і асаблівасці тэрміналагічнай лексікі.

11. Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”, “тэрміналогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурная назва”.

12. Асаблівасці перакладу тэрміналагічных словазлучэнняў.

13. Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі.

14. Агульная характарыстыка навуковага стылю.

15. Стылістычныя сродкі навуковага стылю.

16. Мова і маўленне. Адрозненні.

17. Навуковы тэкст: структура і моўнае афармленне.

18. Навуковы тэкст: прынцыпы разгортвання і сціскання інфармацыі.

19. Сістэма жанраў навуковай літаратуры.

20. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі.

21. Рэферат як жанр навуковай літаратуры.

22. Асаблівасці складання тэзісаў.

23. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці.

24. Справавыя лісты. Прызначэнне, правілы афармлення.

25. Афіцыйна-справавы стыль.

26. Паняцце дакумента. Віды дакументаў.

27. Асаблівасці нацыянальнага моўнага этыкету.

28. Спецыфіка безэквівалентнай лексікі.

29. Культура маўлення. Сутнасць. Складнікі.

30. Беларуская графіка. Гістарычныя звесткі.


ЛІТАРАТУРА

АСНОЎНАЯ


1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. – Мінск, 1994.

2. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мінск, 2004.

3. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л. А. Антанюк. – Мінск, 1987.

4. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / У. В. Анічэнка [і інш. ]. – Мінск, 1992.

5. Арашонкава, Г. У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г. У. Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.

6. Бадзеніч, З. І. Курс беларускай мовы / З. І. Бадзеніч, Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба. – Мінск, 1996.

7. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

8. Беларускі арфаграфічны слоўнік / пад рэд. А. А. Лукашанца. – 2-е выд. – Мінск, 2010.

9. Браим, И. Культура делового общения / И. Браим. – Минск, 1998.

10. Каляда, А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі / А. Каляда. – Мінск, 2006.

11. Каўрус, А. Дакумент па-беларуску / А. Каўрус. – Мінск, 1994.

12. Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы / А. А. Каўрус. – 3–е выд., дапрац. і дап. – Мінск, 1993.

13. Лепешаў, І. Я. Культура маўлення: дапаможнік па курсу "Стылістыка і культура мовы" для студэнтаў спецыяльнасці 1–21 05 01 “Беларуская філалогія” / І. Я. Лепешаў. – Гродна, 2007.

14. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік / В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

15. Мінакова, Л. М. Беларуская навукова-тэрміналагічная тэрміналогія: фарміраванне, функцыянаванне, развіцце / Л. М. Мінакова, С. М. Аніськова, А. А. Станкевіч. – Гомель, 2004.

16. Міхневіч, А. Я. Функцыі мовы і маўлення і праблемы беларуска–рускага двухмоўя / А. Я. Міхневіч // Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў / пад рэд. М. В. Бірылы, А. Я. Супруна. – Мінск, 1982. – С. 50–75.

17. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск, 2003.

18. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск, 2008.

19. Пытанні культуры пісьмовай мовы / пад рэд. А. І. Падлужнага. – Мінск, 1991.

20. Рахманин Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов / Л. В. Рахманин. – Москва., 1997.

21. Старавойтава, Н. П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць: вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей / Н. П. Старавойтава. – Мінск, 2006.

22. Старасценка, Т. Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб.–метад. дапам. / Т. Я. Старасценка, В. В. Урбан, Ф. С. Шумчык. – Мінск, 2010.

23. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 1995.

24. Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. /А. К. Юрэвіч. – Мінск, 1992.

ДАДАТКОВАЯ

25. Акуленко, В. В. Вопросы интернационализации словарного состава языка / В. В. Акуленко. – Л., 1972.

26. Антанюк, Л. А. Развіцце і задачы ўпарадкавання беларускай навуковай тэрміналогіі / Л. А. Антонюк // Тэрміналагічны зборнік “83”. – Мінск, 1985. – С. 5-17.

27. Даніленко, В. П. Русская терминалогия: Опыт лингвистического описания / В. П. Даниленко. – М., 1977.

28. Кавалева, М. Ц. Беларуская мова: дапаможнік для вучняў старэйшых класаў / М. Ц. Кавалева. – Минск, 1995.

29. Капейко, Т. В. Лексіка-семантычны спосаб тэрмінаўтварэння / Т. В. Капейко. – Магілеў, 2007.

30. Красней, В. П. Навуковы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы / В. П. Красней // Беларуская мова ў другой палове XX ст.: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск, 1998. – С. 16-19.

31. Лапкоўская, А. М. Сучасная беларуская батанічная тэрміналогія / А. М. Лапкоўская. – Гродна, 2007.

32. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мінск, 1994.

33. Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы 1-й нацыянальнай канферэнцыі. – Мінск, 1995.

34. Практыкум па беларускай мове / пад рэд. Г. М. Малажай. – Мінск, 2005.

35. Прыгодзіч, М. Р. Шчодрасць слова / М. Р. Прыгодзіч. – Мінск, 1990.

36. Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. – Гомель, 1994.

37. Станкевіч, А. А. Дэтэрміналагізацыя тэрмінаў іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай мове / А. А. Станкевіч // Беларуская мова. – 1977. – Вып. 5. – С. 27-34.

38. Сучасная беларуская літаратурная мова: марфалогія / пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мінск, 1997.

Сцяцко, П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко. – Мінск, 2002.



39. Шакун, Л. М. Словаўтварэнне / Л. М. Шакун. – Мінск, 1978.
ПЕРАЛІК МЕТАДЫЧНЫХ УКАЗАННЯЎ І МАТЭРЫЯЛАЎ
1. Наўроцкая І. В. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова: Культура маўлення” / І. В. Наўроцкая– Мінск, 2013. – 197 с.

2. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. / Аўтары: Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла, М.А. Галянок, Т.П. Дапіра, С.В. Ламака, Л.А. Пятроўская, Ю.А. Сцепанчук / Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мінск.: Электронная бібліятэка БДУІР, 2006. – 135 с.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка