Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ЎніверсІтэт»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер82.69 Kb.
Установа адукацыі

«Беларускі ДЗЯРЖАЎНЫ тэхналагічны ЎніверсІтэт»

Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі
Кафедра беларускай філалогіі


УЗГОДНЕНА

УЗГОДНЕНА

Загадчык кафедры

Дэкан факультэта

Трус М. В. _________________

Далгова Т.А.____________________

«___» ____________________2015 г.

«___» ____________________2015 г.

ВУчэбнА-метАдЫчНЫ комплекс

пА ВучэбнАй дЫсцыплІне
«ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ»
для спецыяльнасці 1-47 01 01«Выдавецкая справа»

Складальнік:

Т. М. Федарцова, дацэнт кафедры беларускай філалогіі

Разгледжана і зацверджана

на пасяджэнні Вучэбна-метадычнага савета ад «___»________ 2015 г.,

пратакол №___ .

ПАЯСНЯЛЬНАЯ ЗАПІСКА

да вучэбна-метадычнага комплексу «Гісторыя сусветнай літаратуры»

для спецыяльнасці 1-47 01 01«Выдавецкая справа»

дзённай і завочнай форм навучання


Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя сусветнай літаратуры» распрацаваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб вучэбна-метадычным комплексе на ўзроўні вышэйшай адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2013 г., № 167.

Пры распрацоўцы ВМК забяспечана выкананне ўсіх неабходных патрабаванняў: своечасовае адлюстраванне вынікаў дасягненняў навукі, паслядоўнасць і лагічнасць выкладу вучэбнага матэрыялу, рэалізацыя міждысцыплінарных сувязей, пазбяганне дубліравання вучэбнага матэрыялу, выкарыстанне сучасных метадаў навучання, рацыянальнае размеркаванне па тэмах вучэбнай дысцыпліны і вучэбных занятках, арганізацыя і метадычнае забеспячэнне самастойнай працы студэнтаў.

ВМК «Гісторыя сусветнай літаратуры» адрасаваны студэнтам спецыяльнасці «Выдавецкая справа», будучым рэдактарам-тэхнолагам, і закліканы адыграць пазітыўную ролю ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў. З гэтай мэтай улічаны некаторыя асаблівасці выкладання дадзенага прадмета. З той нагоды, што будучым выдаўцам, безумоўна, давядзецца працаваць над перавыданнямі многіх класікаў сусветнай літаратуры, а таксама з перакладамі іх твораў на беларускую мову, у лекцыйных тэмах і матэрыялах для практычных заняткаў падаюцца звесткі пра лепшыя пераклады з замежных моў і непасрэдна пра саміх перакладчыкаў: М. Багдановіча, Ю.Гаўрука, У. Дубоўку, К. Крапіву, У. Скарынкіна, В. Сёмуху, У. Шахаўца, Л. Баршчэўскага, Віталя і Артура Вольскіх, А. Разанава, А. Звонака, П. Макаля, Р. Барадуліна, З. Коласа і іншых. Такім чынам, разглядаемы мастацкі досвед лепшых творцаў іншнацыянальнай літаратуры не толькі спалучаны з айчынным літаратурным працэсам, але дае вялікія магчымасці будучаму выдаўцу добра арыентавацца ў свеце перакладной літаратуры, з мэтай адбору для перавыдання лепшых твораў.

Комплекс скіраваны на выпрацоўку ў навучэнцаў канцэптуальнага разумення гісторыка-літаратурнага працэсу, яго адметных перыядаў і ідэйна-эстэтычных дамінант, міжнацыянальнай жанравай і вобразнай спецыфікі, што рэалізуецца ў мастацкіх формах адлюстравання рэчаіснасці, жанрава-стылёвых прыярытэтах.

Улічана і тая акалічнасць, што паняцце сусветная літаратура ўключае ў сябе сукупнасць усіх літаратур свету са старажытных часоў і да нашых дзён. Гэта каштоўнасці сусветнага значэння, якія даюць неабмежаваныя магчымасці для духоўнага развіцця чалавека, далучэння яго да багаццяў агульначалавечай культуры. Асэнсаванне студэнтамі сусветнага літаратурнага працэсу, пераемнасці розных эпох і перыядаў дапамагае вызначыць і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай.

Названая дысцыпліна не толькі адпавядае запатрабаванням часу, але і спрыяе фарміраванню прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў у галіне выдавецкай справы, а таксама выхаванню нашай моладзі на сістэме каштоўнасцей, якія адпавядаюць агульначалавечым прынцыпам і менталітэту беларускага народа.

ВМК мае сістэмны характар: 1) выконвае задачу бесперапыннай адукацыі, абапіраецца на веды і навыкі базавай школы, актуалізуе і істотна ўзбагачае іх фактычным матэрыялам, а таксама панарамнасцю бачання; 2) арыентуецца на прафесійную кампетэнтнасць працы з мастацкімі тэкстамі; 3) фарміруе кантэкстуальны разгляд іншнацыянальнага пісьменства, уменне бачыць развіццё мастацкай літаратуры праз прызму тыпалогіі, кантактаў, рэцэпцыі.

ВМК скіраваны на развіццё творчага мыслення студэнтаў, актуалізацыю і актывізацыю іх літаратурных здольнасцей і навукова-даследчага патэнцыялу.



Мэта стварэння ВМК «Гісторыя сусветнай літаратуры» – засваенне студэнтамі сістэмы агульных ведаў па гісторыі іншнацыянальнага пісьменства ад антычнасці да пачатку ХХІ стагоддзя, прадстаўленых у аглядавых і манаграфічных тэмах; захаванне і памнажэнне ў працэсе навучання інтэлектуальнай спадчыны народаў свету і прывіццё павагі да іх культурна-гістарычных каштоўнасцяў; забеспячэнне ўмоваў для поўнага і ўсебаковага авалодання літаратурна-гістарычным і мастацкім матэрыялам твораў; фарміраванне цэласных уяўленняў пра гісторыка-літаратурны працэс свету, зменлівасць мастацкіх і светапоглядных сістэм; выпрацоўка ўменняў самастойнай працы з літаратурнымі творамі, літаратуразнаўчымі і даведачнымі крыніцамі.

ВМК «Гісторыя сусветнай літаратуры» прадугледжвае вырашэнне наступных задач:



  • асэнсаванне студэнтамі ролі сусветнага літаратурнага працэсу ў фарміраванні інтэлектуальна развітай асобы;

  • фарміраванне ў студэнтаў трывалых ведаў па гісторыі і тэорыі літаратуры і выпрацоўка на яе аснове аналітычных уменняў, звязаных з распазнаваннем, класіфікацыяй і навуковай інтэрпрэтацыяй разнастайных літаратуразнаўчых метадаў і мастацкіх прыёмаў;

  • развіццё здольнасцяў студэнтаў, неабходных для ўспрыняцця, разумення, трансфармацыі мастацкіх твораў багатага духоўнага зместу, разнастайных па жанрава-стылістычнай накіраванасці;

  • уменне выяўляць і аналізаваць сутнасць кожнай літаратурнай эпохі, разнастайныя тэндэнцыі, супастаўляць традыцыйнае і новае.

Структура ВМК. Вучэбна-метадычны комплекс складаецца з чатырох узаемадапаўняльных раздзелаў: тэарэтычнага, практычнага, кантролю ведаў, дапаможнага. (https://www.belstu.by/faculties/idip/bf/uchebnaya-rabota.html)

Тэарэтычны раздзел уключае наступныя вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі:

Федарцова Т.М. Замежная літаратура. Антычны перыяд. Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 Выдавецкая справа. - Мінск: БДТУ, 2005.

Федарцова Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Сярэдневечча, Адраджэнне. Курс лекцый. - Мінск: БДТУ, 2006.

Федарцова, Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Класіцызм. Барока. Асветніцтва. Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 Выдавецкая справа. - Мінск: БДТУ, 2008.

Федарцова, Т. М. Сусветная і беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Рамантызм. Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 Выдавецкая справа. - Мінск: БДТУ, 2009.

Практычны раздзел змяшчае матэрыялы для правядзення практычных і семінарскіх заняткаў па творах сусветнай літаратуры, пачынаючы ад антычнасці і да сённяшняга часу, вызначальных перыядах у развіцці іншнацыянальнага прыгожага пісьменства. Заданні для практычных заняткаў, метадычныя ўказанні, тэсты для праверкі ведаў размешчаны на сайце кафедры (https://www.belstu.by/faculties/idip/bf/uchebnaya-rabota.html). У кожнай тэме вылучаны два блокі: інфармацыйна-метадычны і мастацка-тэкставы. Першы ўключае пералік ключавых паняццяў, звеcткі пра аўтара, метадычныя рэкамендацыі, план заняткаў і спіс літаратуры. Другі абавязкова ўключае мастацкі тэкст, а таксама літаратуразнаўчыя працы па тэме.

У метадычных указаннях, у прыватнасці, даюцца рэкамендацыі, як рабіць супастаўляльны аналіз. Бо гэты прыём вывучэння эпічных і драматычных твораў - адзін з надзейных ў методыцы выкладання літаратуры. Ён лагічна абумоўлены ўсім комплексам змястоўных элементаў саміх тэкстаў, іх тэматыкай, праблематыкай канфліктаў і ідэйным сэнсам.

У вучэбна-метадычны дапаможнік «Сусветная і беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Рамантызм» для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» (2009 г., аўтар Федарцова, Т. М.) уключаны заданні для самастойнай працы і тэмы для напісання творчых прац..

Раздзел кантролю ведаў уключае матэрыялы бягучай і выніковай атэстацыі: пытанні для кантролю і самакантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў; самастойныя і кантрольныя заданні; пералік пытанняў, якія выносяцца на экзамен (https://www.belstu.by/faculties/idip/bf/uchebnaya-rabota.html).

Для дыягностыкі сфарміраванасці вызначаных кампетэнцый плануецца выкарыстоўваць кантрольныя комплексныя работы, тэсціраванне і іншыя віды кантролю.

Выніковы кантроль засваення ведаў, уменняў і навыкаў па дысцыпліне праводзіцца ў выглядзе вуснага экзамена.

Дапаможны раздзел складаецца з інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў, куды ўваходзяць: вучэбная праграма дысцыпліны «Гісторыя сусветнай літаратуры» для спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» дзённай і завочнай форм навучання; спасылкі на базы дадзеных (БДТУ; вучэбныя, навуковыя, культурна-асветніцкія ўстановы Беларусі; універсальныя даведнікі); сеткавыя рэсурсы (профільныя сайты, электронныя бібліятэкі і інш.).

Рэкамендацыі па арганізацыі работы з ВМК. ВМК «Гісторыя сусветнай літаратуры» спрыяе эфектыўнай самастойнай працы студэнтаў над вучэбным матэрыялам. Комплекс рэкамендуецца выкарыстоўваць для паглыбленай распрацоўкі лекцыйных тэм, падрыхтоўкі да практычных заняткаў і экзамена, а таксама дыстанцыйнага навучання.

Дысцыпліна «Гісторыя сусветнай літаратуры» будуецца на аснове гісторыка-храналагічнага прынцыпу, што дае магчымасць выкарыстання тыпалагічнага падыходу да вывучэння літаратуры. Знаёмства з курсам пачынаецца з эпохі антычнасці, бо развіццё еўрапейскіх літаратур нельга ўявіць па-за ўплывам літаратур старажытнай Грэцыі і Рыма. Бо менавіта ў літаратуры антычнага свету зарадзіліся усе роды літаратуры і амаль усе вядомыя жанры. Яны, як правіла, захавалі свае назвы і да нашага часу. У Сярэдневеччы ўзніклі нацыянальныя літаратуры, а эпоха Адраджэння нарадзіла гуманізм як своеасаблівую філасофію існавання чалавека. Так кожная літаратурная эпоха зрабіла свій годны ўнёсак у агульнае развіццё літаратурнага працэсу. Пры правядзенні заняткаў ставіцца задача па магчымасці найбольш поўна ахапіць самае каштоўнае, што створана сусветнай супольнасцю ў галіне прыгожага пісьменства.

Практычныя заняткі скіраваны на выпрацоўку навыкаў аналізу мастацкіх твораў і ўменне даваць рэдактарскі водгук на прачытаны твор.

Самастойная праца па гісторыі сусветнай літаратуры заклікана забяспечыць трывалую прафесійную матывацыю навучэнцаў, навыкі выкарыстання студэнтамі літаратуразнаўчага, даведачна-інфармацыйнага матэрыялу для вырашэння прафесійных задач.

Для арганізацыі эфектыўнай самастойнай працы навучэнцаў плануецца выкарыстоўваць навучальныя, трэніровачныя, пошукавыя і творчыя заданні ў адпаведнасці з паэтапна вызначанымі мэтамі, задачамі, а таксама формамі кантролю і самакантролю. З гэтай мэтай у вучэбна-метадычны дапаможнік «Замежная літаратура. Антычны перыяд» для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» завочнага факультэта (2005 г., аўтар Федарцова, Т. М.) уведзены кантрольныя заданні двух узроўняў, у вучэбна-метадычным дапаможніку «Гісторыя сусветнай літаратуры. Класіцызм. Барока. Асветніцтва» для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» (2008 г., аўтар Федарцова, Т. М.) прадугледжаны метадычныя рэкамендацыі і заданні для кантролю ведаў.

Двухузроўневыя заданні дапамагаюць студэнту самастойна вызначыць ступень сваёй падрыхтаванасці, убачыць і прааналізаваць недахопы ў падрыхтоўцы да экзамена, што для студэнта-завочніка немалаважна. Да таго ж такія заданні ўзмацняюць лагічныя развагі, прымушаюць прымяняць спосаб параўнання складанасці пастаўленых задач з узроўнем уласных ведаў.

Для паглыблення самастойнай працы і яе большай эфектыўнасці са студэнтамі дадзенай спецыяльнасці штогод праводзяцца навуковыя студэнцкія канферэнцыі, што дае магчымасць будучым выдаўцам не толькі

паглыбіць свае веды па пэўным аспекце гісторыі літаратуры, але і дачыніцца да навуковага пошуку.



Актыўна выкарыстоўваюцца наступныя камунікатыўныя тэхналогіі, скіраваныя на уменне вызначаць жанрава-стылявыя асаблівасці літаратуры кожнай эпохі: дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка