Установа адукацыі «дзяржаўная агульнаадукацыйная гімназія горада барані» Праграма майстар – класа



старонка1/4
Дата канвертавання18.06.2016
Памер0.57 Mb.
  1   2   3   4


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ДЗЯРЖАЎНАЯ

АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ГІМНАЗІЯ ГОРАДА БАРАНІ»

Праграма майстар – класа

«Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў у рабоце класнага кіраўніка»

Аўтар: настаўніца гісторыі 1 катэгорыі

Лабанава Таццяна Міхайлаўна


Барань, 2011

1. Тэма майстар-класа: «Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў у рабоце класнага кіраўніка».
2. Абгрунтаванне актуальнасці тэмы.

Дынамічнае развіцце дзяржавы і грамадства патрабуе ад школы фармавання асобы актыўнай, арганізаванай і адказнай, камунікабельнай, якая імкнецца да сталай самаадукацыі і ўдасканалення, з творчым падыходам да усялякай справы, здольнай хутка перавучвацца.

Галоўную ролю ў набыцці гэтых якасцяў іграе навучанне дзяцей уменням ладзіць камунікацыі з рознымі людзьмі, планаваць сваю дзейнасць, свабодна арыентавацца ў плыні інфармацыі, працаваць не толькі індывідуальна, але і ў камандзе.

Узнікае супярэчнасць паміж неабходнасцю вырашаць новыя задачы ў галіне развіцця, выхавання і навучання маладога чалавека (новыя патрабаванні да асобы школьніка, фармаванне пэўных якасцей, якія дапамогуць паспяховаму навучанню і далейшай рэалізацыі выпускніка ў соцыуме) і адставаннем сістэмы школьнага выхавання ад патрабаванняў сучаснага жыцця.



Гэтая супярэчнасць калісьці заахвоціла мяне да пошуку найбольш аптымальных і эфектыўных у плане развіцця неабходных якасцяў спосабаў і метадаў навучання і выхавання. Прыкладам апошніх выступаюць інтэрактыўныя метады. Яны дазваляюць увасобіць у жыццё прынцыпы асобасна-арыентаванага навучання і выхавання.

Паняцце «інтэрактыўныя метады» («interactive» з англ.: «inter» азначае «паміж», «між»; «active» — ад «act» - дзейнічаць, дзеянне) можна перакласці як метады ўзаемадзеяння ўдзельнікаў паміж сабой, а навучанне, якое ажыццяўляецца з дапамогай гэтых метадаў, можна лічыць інтэрактыўным, гэта значыць, пабудаваным на ўзаемадзеянні.



Інтэрактыўныя метады – сістэма правілаў арганізацыі прадуктыўнага ўзаемадзеяння вучняў паміж сабой і з настаўнікам ў форме навучальных, справавых, ролевых гульняў, дыскусій і інш., пры якіх адбываецца засваенне новага досведу і атрыманне новых ведаў.

У інтэрактыўным навучанні змяняецца ўзаемадзеянне педагога і вучня: актыўнасць педагога саступае месца актыўнасці вучняў, а задачай педагога становіцца стварэнне умоў для іх ініцыятывы.

Такі падыход не "прэсуе" асобу, а дапамагае ёй развіцца ў творчым плане. Акцэнт на такім занятку робіцца на супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні.

Змяняецца само становішча на занятку, адбываецца адыход ад звыклых патрабаванняў да дысцыпліны. Дзеці на такіх занятках узаемадзейнічаюць адзін з адным, а педагог клапоціцца аб тым, каб іх намаганні былі накіраваны на станоўчы вынік.



Такім чынам, інтэрактыўныя метады спрыяюць фармаванню актыўнай, самастойнай пазіцыі дзяцей, развіваюць камунікатыўныя, даследчыя, рэфлексіўныя і аценачныя уменні.
Інтерактыўныя метады дазваляюць вырашаць наступныя задачы:


  • Актыўнае ўключэнне кожнага вучня ў навучальна-выхаваўчы працэс;

  • Навучанне навыкам паспяховых зносін (умення слухаць і чуць адзін аднаго, ладзіць дыялог, задаваць пытанні на разуменне);

  • Развіццё навыкаў самастойнай дзейнасці: вызначэнне вядучых і прамежкавых задач;

  • Уменне прадугледжваць наступствы свайго выбару, яго аб’ектыўная ацэнка;

  • Выхаванне лідэрскіх якасцяў;

  • Уменне працаваць з камандай і ў камандзе;

  • Уменне прымаць на сябе адказнасць за супольную і ўласную дзейнасць для дасягнення выніку.


3. Мэты і задачы майстар – класа:
Мэта:

- Стварэнне шырокага адукацыйнага асяроддзя для фармавання ва ўдзельнікаў майстар–класа комплекснага ўяўлення аб ролі і значэнні інтэрактыўных метадаў у выхаваўчым працэсе, а таксама фармаванне ўменняў і навыкаў іх выкарыстання праз правядзенне семінараў, заняткаў з элементамі трэнінга, творчых лабараторый.
Задачы:

- Узмацніць матывацыю педагогаў на асваенне інавацыйных педагагічных падыходаў у выхаваўчым працэсе;

- стварыць сітуацыі поспеху для кожнага ўдзельніка майстар-класа;

- распаўсюдзіць станоўчы досвед у выкарыстанні інтэрактыўных метадаў.
4. Змест заняткаў майстар-класа.
1 занятак (2 гадзіны)
Семінар з элементамі трэнінгу «Інтэрактыўныя метады навучання».
Мэта: Азнаямленне ўдзельнікаў з асноўнымі метадамі і прыёмамі інтэрактыўнага выхавання і магчымасцямі іх практычнага выкарыстання.

Задачы:

  • Сфармуляваць асноўныя паняцці, неабходныя для выкарыстання інтэрактыўных метадаў: «Інтэрактыўнае выхаванне», «Інтэрактыўныя метады выхавання»;

  • Вылучыць асноўныя тыпы формаў і метадаў інтэрактыўнага навучання ў выхаваўчым працэсе;

  • Прадэманстраваць практычнае выкарыстанне інтэрактыўных метадаў у выхаваўчай рабоце.


План работы:


  1. Тэарэтычнае асвятленне праблемы інтэрактыўных метадаў і іх выкарыстання ў выхаваўчай рабоце.

  2. Правілы выкарыстання інтэрактыўных метадаў(дадатак 1).

  3. Прэзентацыя інтэрактыўных метадаў, іх класіфікацыя (дадатак 2).

  4. Практычная работа «Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў на розных этапах выхаваўчага мерапрыемства».

  5. Рэфлексія «У чым эфектыўнасць інтэрактыўных метадаў?»



2 Занятак (2 гадзіны)
Семінар з элементамі трэнінгу «Работа з відэасюжетамі як інтэрактыўная форма выхаваўчай работы». (На другім, трэцім і чацвертым занятку выкарыстоўваюцца відэасюжэты з дыска “Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку”)
Мэта: Стварэнне умоў для фармавання ва ўдзельнікаў уяўленняў аб метадах работы з відэасюжетамі.


Задачы:

  • Пазнаёміць удзельнікаў з асаблівасцямі і метадамі выкарыстання відэасюжетаў у практыцы выхаваўчай работы;

  • Прадэманстраваць практычнае выкарыстанне відэасюжетаў падчас правядзення выхаваўчага мерапрыемства;

  • Стварыць умовы для самарэфлексіі ўдзельнікаў майстар-класа.


План работы
1. Тэарэтычнае асвятленне пытання «Відэасюжеты: формы і тыпы».

2. Правілы работы з відэасюжетамі (дадатак 3).

3. Практычная работа «Тыпы і асаблівасці арганізацыі рэфлексіі па прагледжаных відэасюжетаў» (адказ на гэтае пытанне магчыма знайсці ў сцэнарах – дадатках 5 - 7).

4. Рэфлексія «Недахопы і магчымасці выкарыстання відэасюжэтаў у выхаваўчай працы».


3 занятак (2 гадзіны)
Семінар з элементамі трэнінгу «Работа з відэасюжетам “Нэшвіл. Мы былі ваярамі”».
Мэта: Стварэнне умоў для фармавання ў удзельнікаў уяўленняў аб практыцы работы з відэасюжетамі.
Задачы:

  • Прадэманстраваць практычнае выкарыстанне відэасюжетаў падчас правядзення выхаваўчага мерапрыемства;

  • Стварыць умовы для самарэфлексіі ўдзельнікаў майстар-класа.


План работы
1. Паўтарэнне правіл работы з відэасюжетамі.

2. Практычная работа з фільмам “Нэшвіл. Мы былі ваярамі” (дадатак 4).

3. Рэфлексія.

4 занятак (4 гадзіны)
Інтэрактыўны занятак са школьнікамі «Сапраўдная прыгажосць» (Занятак ладзіцца з выкарыстаннем відэароліка «Нерэальная прыгажосць»). Падвядзенне вынікаў работы майстар-класа.
Мэта: Стварэнне адукацыйнага асяроддзя для фармавання ва ўдзельнікаў комплекснага прадстаўлення аб «рабоце» інтэрактыўных метадаў у выхаваўчым працэсе.
Задачы:


  • Прадэманстраваць удзельнікам майстар-класа ўжыванне шэрагу інтэрактыўных метадаў у працы са школьнікамі праз арганізацыю і правядзенне пазакласнага мерапрыемства;

  • Арганізаваць правядзенне творчай лабараторыі для ўдзельнікаў;

  • Арганізаваць працу ўдзельнікаў для падвядзення вынікаў майстар-класа.



План работы.
1. Правядзенне мерапрыемства на запланаваную тэму, яго аналіз (дадатак 5).

2. Творчая лабараторыя для ўдзельнікаў майстар - класа: «Мая класная гадзіна».

3. Рэфлексія «Ведаю, магу, умею…»

5. Колькасць гадзін на праграму майстар-класа.


занятка

1 занятак

2 занятак

3 занятак

4 занятак

Колькасць гадзін

2

2

3

4

Разам: 11 гадзін



6. Прагноз вынікаў работы ўдзельнікаў майстар-класа.
Мяркуецца, што ўдзельнікі майстар-класа змогуць паспяхова авалодаць алгарытмамі выкарыстання інтерактыўных метадаў у выхаваўчым і адукацыйным працэсе.

ДАДАТАК 1
Правілы арганізацыі інтэрактыўнага навучання.
Як жа на практыцы ажыццяўляць інтэрактыўныя зносіны?

Найважная ўмова для гэтагаасабісты досвед удзелу педагога ў трэнінгавых інтэрактыўных занятках. Іншымі словамі, засваенне настаўнікам актыўных метадаў і прыёмаў навучання проста немагчыма без непасрэднага далучэння да тых ці іншых формаў. Можна прачытаць горы літаратуры аб актыўных метадах навучання, але навучыцца ім можна толькі шляхам асабістага ўдзелу ў гульні, мазгавым штурме або дыскусіі.

Тым педагогам, хто наважыўся працаваць у інтэрактыўнай тэхналогіі, прапануем памятаць аб некаторых правілах арганізацыі інтэрактыўнага навучання.



Правіла першае. У працу павінны быць уцягнуты ў той ці іншай меры ўсе ўдзельнікі (вучні). З гэтай мэтай карысна выкарыстоўваць тэхналогіі, якія дазваляюць далучыць усіх удзельнікаў да працэсу абмеркавання.

Правіла другое. Трэба паклапаціцца аб псіхалагічнай падрыхтоўцы дзяцей. Гаворка ідзе пра тое, што не ўсе, хто прыйшоў на мерапрыемства, псіхалагічна гатовыя да непасрэднага далучэння да тых ці іншых формаў работы. Адбіваецца вядомая скаванасць, традыцыйнасць паводзін. У гэтай сувязі карысныя размінкі, сталае заахвочванне вучняў за чынны ўдзел у працы, даванне магчымасці для самарэалізацыі вучня.

Правіла трэцяе. Навучэнцаў у тэхналогіі інтэрактыву не павінна быць шмат. Колькасць удзельнікаў і якасць навучання могуць быць у прамой залежнасці. У працы не павінны прымаць удзел больш за 25 чалавек. Толькі пры гэтай умове магчымая прадуктыўная праца ў малых групах. Бо важна, каб кожны быў пачуты, кожная група мела магчымасць выступіць.

Правіла чацвертае. Паставіцца з увагай да падрыхтоўкі памяшкання для працы. Гэта не такое нязначнае пытанне, як можа здацца спачатку. Клас павінен быць падрыхтаваны з такім разлікам, каб удзельнікам было лёгка перасаджвацца для працы ў вялікіх і малых групах. Іншымі словамі, для вучняў павінен быць створаны фізічны камфорт.
Дрэнна, калі камусьці на занятку давядзецца сядзець, “выкруціўшы шыю”. Добра, калі зараней будуць падрыхтаваны матэрыялы, неабходныя для творчай працы.

Правіла пятае. Пастаўцеся з увагай да пытанняў працэдуры і рэгламенту. Аб гэтым трэба дамовіцца ў самым пачатку і пастарацца не парушаць яго. Напрыклад, карысна дамовіцца аб тым, што ўсе ўдзельнікі будуць выяўляць памяркоўнасць да усякага пункту гледжання, паважаць права кожнага на свабоду слова і яго годнасць.
Правіла шостае. Пастаўцеся з увагай да падзелу ўдзельнікаў на групы. Першапачаткова яго лепш зладзіць на падставе добраахвотнасці. Затым дарэчна скарыстацца прынцыпам выпадковага выбару.


: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
files -> Краязнаўчая азбука
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка