Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” В. С. Новак, А. А. Кастрыца



старонка1/7
Дата канвертавання16.05.2016
Памер0.58 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”



В.С. НОВАК, А.А. КАСТРЫЦА
ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА:

СЯМЕЙНА-АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ
ПРАКТЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК
для студэнтаў спецыяльнасці

1-21 05 01 “Беларуская філалогія (па напрамках)”

Гомель


ГДУ імя Ф. Скарыны

2013


УДК 821.161.3–1(076)

ББК 82–1(4Беи)

Н 723
Рэцэнзенты:

Кандыдат філалагічных навук А.Г. Алфёрава;

кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны”

Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны”




Новак, В.С.

Н 723 Фалькларыстыка: Сямейна-абрадавая паэзія: практычны дапаможнік / В.С. Новак, А.А. Кастрыца; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзярж. ўн-т імя Францыска Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. – 48 с.

ISBN 978-985-439-726-9

Дапаможнік “Сямейна-абрадавая паэзія” накіраваны на фарміраванне і праверку ведаў, уменняў і навыкаў па тэме “Сямейна-абрадавая паэзія”. У выданні змешчаны пытанні для самаправеркі, праверачныя тэсты, практычныя заданні, пытанні для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, ілюстрацыйны матэрыял.

Практычны дапаможнік адрасаваны студэнтам філалагічнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”.
УДК 821.161.3–1(076)

ББК 82–1(4Беи)

ISBN 978-985-439-726-9 Новак В.С., Кастрыца А.А., 2013

УА “Гомельскі дзяржаўны

ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”, 2013
ЗМЕСТ

Уводзіны 4

1 Радзінна-хрэсьбінная абраднасць і паэзія 5

2 Вясельная абраднасць і паэзія 18

3 Пахавальная абраднасць 35

4 Спіс літаратуры 48



Уводзіны

Дапаможнік “Сямейна-абрадавая паэзія” накіраваны на фарміраванне і праверку ведаў, уменняў і навыкаў па тэме “Сямейна-абрадавая паэзія”. У выданні змешчаны пытанні для самаправеркі, праверачныя тэсты, практычныя заданні, пытанні для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, ілюстрацыйны матэрыял.

Практычны дапаможнік адрасаваны студэнтам філалагічнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”.

1. РАДЗІННА-ХРЭСЬБІННАЯ АБРАДНАСЦЬ І ПАЭЗІЯ
Пытанні для самаправеркі


  1. Назавіце ўсходнеславянскіх фалькларыстаў і этнографаў, якія займаліся зборам і вывучэннем радзінна-хрэсьбіннай абраднасці і паэзіі.

  2. Прыгадайце і ахарактарызуйце асноўныя абрады радзінна-хрэсьбіннага комплексу.

  3. Пералічыце асноўныя функцыі звычаяў і абрадаў, звязаных з нараджэннем дзіцяці.

  4. Назавіце фальклорныя жанры, якія з’яўляюцца нед’емнай часткай радзінных абрадаў.

  5. Прыгадайце агульнапрынятыя класіфікацыі хрэсьбінных песень. На якой аснове яны грунтуюцца?


Практычныя заданні


  1. Прапануйце ўласную тэорыю паходжання традыцыйных правілаў і забарон для цяжарнай жанчыны. Размяркуйце правілы і забароны, прадстаўленыя ў ілюстрацыйным матэрыяле, па функцыянальна-семантычных групах.

  2. Складзіце, абапіраючыся на ілюстрацыйны матэрыял, маральна-этычны кодэкс цяжарнай жанчыны. Растлумачце, у чым яго мудрасць і рацыянальнасць.

  3. Запоўніце табліцу.




Жанравая класіфікацыя

хрэсьбінных песень



Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці

Асноўныя вобразы і прыёмы іх стварэння

Вобразна-выяўленчыя

сродкі


Рытуальна-заклінальныя










Велічальныя










Гумарыстычныя










Бяседныя













  1. Прааналізуйце колькасны склад песень розных функцыянальных груп і прадстаўце вынікі ў выглядзе дыяграмы. Пракаменціруйце атрыманыя вынікі.

  2. Стварыце мультымедыйную прэзентацыю альбо запішыце відэаролік “Радзінна-хрэсьбінны абрад маёй вёскі (майго горада)”.


Праверачныя тэсты

    1. На працягу доўгага часу дамінантнай у радзінна-хрэсьбіннай абраднасці была функцыя

а) эстэтычная;

б) пацяшальная;

в) цырыманіяльная;

г) утылітарна-магічная;

д) этычная.


    1. Якую функцыю у радзінах славянскіх народаў адыгрываў абрад хрышчэння?

а) ахоўную;

б) ачышчальную;

в) прафілактычную;

г) лекавую;

д) прадукавальную.


    1. У старажытнасці значную ролю ў хрэсьбінных абрадах адыгрываў

а) крык;

б) грук;


в) смех;

г) звон;


д) плач.

    1. У якім радзінна-хрэсьбінным абрадзе ўтылітарная функцыя вельмі цесна спалучалася з сакральнай:

а) прыняцце родаў;

б) адведкі;

в) хрышчэнне;

г) біццё бабінай кашы;

д) “змуркі” (“зліўкі”).


    1. Якому беларускаму даследчыку належыць манаграфія “Радзінныя звычаі і абрады беларусаў”?

а) М.Я. Грынблату;

б) А.С. Фядосіку;

в) Т.І. Кухаронак;

г) У.М. Сысову;

д) К.П. Кабашнікаву.

Пытанні для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў


  1. Якіх забарон і правіл павінна была прытрымлівацца цяжарная жанчына (не стрыгчыся, не стаяць на парозе, не хадзіць на пахаванне і інш.), каб не пашкодзіць будучаму дзіцяці?

  2. Якімі дзеяннямі і замовамі імкнуліся абараніць парадзіху і нованароджанага ад сурокаў?

  3. Што сабой уяўляла бабка-павітуха? Якія, дзеянні, выконваемыя ёю, маглі паўплываць на лёс дзіцяці?

  4. Якія дзеянні выконвалі з мэтай аблегчыць роды цяжарнай (развязвалі вузлы, адкрывалі замкі і інш.)?

  5. Чаму дзіця пажадана было хрысціць як мага хутчэй пасля нараджэння?

  6. Каго трэба было браць за кумоў? Каго непажадана было запрашаць? Якія функцыі яны выконвалі? Што ўяўляў сабой абрад хрышчэння?

  7. Як адбываўся абрад біцця і падзелу “бабінай кашы”?

  8. Што рабілі з чарапкамі ад бабінай кашы (клалі на галовы жанчынам, кідалі ў хлеў)? Якое магічнае значэнне надавалася чарапкам? Ці спяваліся адпаведныя песні ў час цырымоніі яе раздачы?

  9. Калі і як адорвалі нованароджанага, парадзіху, бабку, кумоў? Якія зычэнні выказваліся ў іх адрас? Ці выконваліся спецыяльныя песні, прысвечаныя бабцы-павітусе, куму, куме?

  10. Назавіце ўрачыстыя пажаданні для нованароджанага і яго бацькоў.

  11. Як заканчваліся хрэсьбіны? Ці быў звычай адвозіць бабку-павітуху?

  12. Прыгадайце хрэсьбінныя песні. Каму яны былі адрасаваны?

  13. Якія яшчэ вы ведаеце прыкметы і павер’і, звязаныя з нараджэннем і выхаваннем дзіцяці?


Ілюстрацыйны матэрыял

Калі нарадзілася дзіця, то першы раз купаць трэба бабцы. Купалі ў настоі з травы любісцік для таго, каб любілі хлопцы дзеўку і наадварот. У воду трэба пакласці золата, каб дзіця было багатым. Калі дзіця пакупаюць і спаўюць яго, баба бярэ на рукі, падносіць да кожнага акна і кажа: “Глядзі, мая ўнучачка, у кожнае акенца, каб на цябе, як вырасцеш, глядзелі хлопцы”.

Кумоў трэба выбіраць, каб былі малодшыя за бацькоў, тады дзеці не будуць доўга заседжвацца ў халасцяках: дзеўкі будуць замуж ісці, а хлопцы жаніцца. Як ідуць зваць у кумы, бяруць соль, хлеб. Адказвацца не можна, як прыглашаюць. Цераз 40 дней дзіця хрэсцяць. Кум і кума трэба каб былі перахрышчоныя. У царкву везлі кум і кума. Як прыязджалі дадому, сустракала бабка. Дзіця клалі спаць, а самі садзіліся абедаць. Прыходзілі ўсе родзічы. Зразу садзілі бабу з дзедам на пачотнае месца, кума з кумой, а тады ўжо ўсе астатнія госці. На працягу абеда жадалі дзіцяці ўсяго самага лепшага. Спявалі песні, танцавалі. Было тры кашы. Зразу даюць бабіну, затым кумаву і кумавую. Гаршкі з кашаю ўпрыгожваюць усякімі цукеркамі ў прыгожых бумажках. Затым гаршкі разбіваюць. Каша павінна была добра выпасці з гаршка. Хто зазяваецца, чарапок з гаршка адзявалі на галаву, а астатнія чарапкі кідаюць у парог. Адзін дзень не вымятаюць хату, а толькі назаўтра раніцаю.

Кашу куплялі. Кажды, хто купляў, жадаў дзіцяці здароўя, шчасця, доўгіх гадоў, дабрабыту, клаў які-небудзь падарунак ці грошы і казаў: “Мая каша!”. Цана кашы з кожным госцем узрастала. У канцы трэба было, каб кум купіў кашу. Купіўшы кашу, ён разбіваў гаршок. А кашу елі ўсе госці. Калі госці добра развесяліліся, нажартаваліся, прыпаміналі даўні звычай адвозіць бабу дадому. Бабу садзілі на санкі, на барану зуб’ем угору. Сцялілі кажух. А калі жартаўнікі, маглі і ў карыце зацегці. Хто яе вёз, спявалі песні:

Вецер з поля, хвіля з мора,

Ой, да давяла любоў да гора некалькі разоў.

Баба выстаўляла пачастунак, пасля чаго гулянка зноў працягвалася.

Запісана ў в. Старая Дуброва Акцябрскага р-на

ад Краўчанка Таццяны Міхайлаўны, 1948 г.н.,

студэнткай Гаўрыловіч В.
Нарадзілася дзіця. Ля яго завіхаецца бабка-павітуха. Дзіцёнка мыюць у настоі розных духмяных траў. У тую ваду кідаюць шчэ сярэбраную манету і жытнёвыя зярняткі, каб жа яно было багатае і шчаслівае. Калі ж купаюць дзяўчынку, дык жа ўліваюць у воду малака, а гэта ж каб яна была прыгожая.

Ваду ж гэту пасля першага купання на ноч у хаце не астаўлялі. Ваду вылівалі ў ціхім месцы, туды, дзе не хадзілі людзі і жывёла. Калі ж купалі дзяўчынку, ваду вылівалі на ганак, каб дзяўчына быстрэй выйшла замуж. Вымытае дзіцятка загортвалі ў чыстую бялізну.

Каб адагнаць ад дзіцяці злыя сілы, у калыску клалі вугольчык, хлеб, соль, жалезны прадмет.

Парадзіха ў гэты час некалькі дзён не магла выконваць хатнюю работу. Ёй памагала бабка-павітуха. Яна гатовіла яду, глядзела за іншымі дзецьмі парадзіхі.

У першыя дні пасля родаў парадзіху праведвалі суседкі, сяброўкі. Яны хацелі памагчы парадзісе і яе сям’е, дзіцяці. Каб парадзіха не ўтамлялася к ёй у адведкі прыходзілі па дзве-тры жанчыны. Яны прыносілі гаспадыне бліны, яечню, хрушчыкі, мёд, яблыкі, грушы. Аддавалі ўсё гэта і казалі: “З’еш, каб заклалася месца ў жываце”.

Мужчыну ў адведкі прыходзіць нельзя была.

Як прайшло некалькі дзён, пачынаюць гатовіцца да крышчэння дзіцяці. Бацькі навароджанага дзіцяці вырашылі аб тым, каго возьмуць за хросных бацькоў свайму дзіцяці. Хросныя павінны быць маладзейшымі за бацькоў, каб дапамагаць хрэсніку, як у яго не астанецца родных бацькоў.

У дзень крысцін кума прыходзіла ў дом да дзіцяці з хлебам-соллю, ручніком і грашамі. Хлеб жа яна кладзе на стол са словамі: “Няхай жа добрае вядзецца”.

Калі дзіця неслі да царквы, кум з кумою не гаварылі паміж сабой, каб дзіця было спакойнае.

Як жа толькі кумы пайшлі ў цэркву, дык жа старэйшая дачка гаспадароў ходзіць па вёсцы і запрашае на хрэсьбіны. Без запрашэння ніхто не ішоў. На хрэсьбіны жанчыны неслі яду і падарункі, а мужчыны ж – толькі грошы.

Усе госці збіраліся ў хату. Пазней туды прыходзілі кумы з дзіцём. Пакрысцілі яго, дык жа і дзіця аддавалі бацькам, дый жа казалі: “Дай жа, Божа, тваму сыну стаяць так пад вянцом, як пад храстом”.

Вось і пачыналася гулянка. Усе садзіліся за стол. Першую чарку выпіваў дзед дзіцяці, дый жа казаў: “Дай жа, Божа, штоб наш унук вялікі рос!”

Тады ў чарку гарэлкі кідалі капейкі і выпіваў гарэлку хросны бацька. Астаткі гарэлкі ён жа выліваў уверх дый жа гаварыў: “Каб наш хрышчэнннік так высока скакаў!”

Тады ізноў жа кідалі ў чарку, толькі ж ужэ сярэбраную грыўку. Выпівала хросная. Другім гасцям капеяк ужэ не лажылі.

Баба-павітуха варыла “бабіну кашу”. Каша была смачненькая, салодзенькая, з маслам. Хросны разбіваў гаршчок з кашай, кашу дзялілі ўсім. Кажны, хто браў кашу, клаў капейку.

На хрысцінах і спявалі багата:


Ой, учора, мае кумочкі,

У нас радзінкі былі,

А сягоння, мае кумочкі,

Мы на хрэсьбінкі прыйшлі.


Не шкадуйце, мае кумочкі,

Па рубельчыку даць.

То мы будзем, мае кумочкі,

Да аўторка гуляць.


Не шкадуйце, мае кумочкі,

Па каровачцы даць,

То мы будзем, мае кумочкі,

Усю нядзельку гуляць.


***

Кум з кумою на куце сядзіць,

Паміж іх да ручаёк бяжыць.

А ў тым ручайку да тры кубачкі,

Да тры кубачкі маляваненькіх.

У адным кубку зеляно віно,

У другім кубку саладок-мядок,

У трэцім кубку горка гарэлка.

Зеляно віно для радзімачкі,

Саладок мядок для кум’е з кумам,

Горка гарэлка для суседачак.
***

Кланялася кума куму

Нізенька ў грудцы:

– Дзякуй табе, мой кумочак,

Што звазіў у людцы.

Кланялася кума куму

Нізенька ў ножкі:

– Дзякуй табе, мой кумочак,

Што прывёз з дарожкі.

Кланялася кума куму

Нізенька ў пяткі:

– Дзякуй табе, мой кумочак,

Што прывёз дахаткі.
Хросным буцькам і бабе-павітусе дарылі падаркі. Маглі даваць жа палатно, рушнікі, хлеб.

Павітуха атвячала за падаркі словамі: “Дай жа, Божа, каб мой унучок вялікі рос, шчаслівы быў! Каб на яго долю паслаў Бог усяго ўволю!”

Госці бралі карыта і везлі бабу-павітуху дамоў.

На трэці дзень пасля етага апяць збіраліся ў хаці бацькоў. Бабка-павітуха гатуе ваду для мыцця дзіцяці, сыпле ў яе авёс. На стол сцелюць кажух. На ім дзержаць дзіця і абліваюць етай вадой. Дык жа асталася вада, дак бабка мыла ліцы ўсім і выцірала іх рушніком. Госці кідалі ізноў грошы ў міску, а іх жа ж бацькі угашчалі.

Вось так і канец хрышчэнню.

Запісана ў в. Лубянікі Брагінскага р-на

ад Гайдук Ганны Свясцьянаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Хвост І.
У нашай вёсцы, калі хрысцілі дзіця, існаваў такі абрад. Пасля царквы, калі прыдуць усе дадому, бабка ложыць дзіця на новы саматканы ручнік, а з другога баку ручніка саскубае ножыкам пушок, якім пасыпае дзяўчынцы ў пахі, каб не было апрэласцей, а хлопчыку – на пупок, каб не было грыжы.

Запісана ў в. Губічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Капанцовай Зінаіды Якаўлеўны, 1943 г.н.
Роды ў жанчыны прынімала бабка-павітуха і яна шчыталася хроснай бабкай.

На другі дзень яна прыходзіла на радзіны атведаць унука ці ўнучку. Прыносіла абязацельна квас, які варылі з агурэчнага расолу, клалі з ячменя крупы, немнога грыбоў. Ета было абязацельна блюда бабчына. Бабка гаварыла:

Ежце, дзеткі, квас, каб было ўсё добра ў вас,

Каб дзеткі не балелі, каб ваша хата была багата,

Каб было багата солі і хлеба,

І да хлеба ўсё, што трэба.

Каб вы і дзеткі жылі, красавіліся.

І на бабку не забываліся.


Купала дзіця перашы раз тожа бабка-павітуха. Калі нараджалася дзевачка, то купала яе бабка ў святых красках і гаварыла: “Каб і мая ўнучка была такая красівая і шчаслівая, як етыя краскі”.

А нараджаўся хлопчык, то клалі ў начоўкі тапор і гвоздзі, каб хлопчык быў масцеравым.

Імя дзіцяці самі бацькі не давалі. Бралі кумаўё, яны везлі дзіця ў цэркву і па царкоўнай кнізе бацюшка даваў імя таго дня, у якое радзілася дзіця. У цэркву кум з кумою бралі булку хлеба, рушнік. Етым рушніком у царкве бацюшка выціраў рукі і дзіця, якое апускаў у свечанаю ваду.

Пасля хрышчэння прывозілі дзіця дадому і дзелалі хрэсьбіны. На хрэсьбіны бабка пекла кашу ў гліняным гаршку. Кум разбіваў яго і дно з гаршка клаў на галаву таму мужыку, у каго няма сыноў. Маладая маці адаравала ўсіх падаркамі: дзеда, бабку, куму і кума і сваю маці, каб памагала малога калыхаці.

Тады кума і куму везлі да карчмы на калясцы. Кум угашчаў усіх гарэлкай і закускай, а бабку хросную везлі на баране. А ўсе, хто гуляў, беглі ўслед за каляскай і пелі песні.


: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> А. М. Палуян Беларуская мова (Прафесійная лексіка)
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” А. А. Кастрыца прыкметы І павер’І
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі


  1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка