Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны»



Дата канвертавання01.08.2016
Памер149.62 Kb.


Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка

(подпіс)


____________________

(дата зацверджання)

Рэгістрацыйны № УД-___________/р.
РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА

Вучэбная праграма для спецыяльнасцяў

1-21 05 02 Руская філалогія;

1-02 03 06-01 Англійская мова. Нямецкая мова;

1-02 03 06-02 Нямецкая мова. Англійская мова;

1-31 02 01 Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць);

1-25 01 08 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аудыт;

1-25 01 07 Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве;

1-31 03 01 Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць);

1-75 01 01 Лясная гаспадарка;

1-24 01 02 Правазнаўства

Факультэт гістарычны




Кафедра філасофіі

Курс (курсы) 4-6




Семестр (семестры) 7-11




Лекцыі 8 гадзін Залік 7-11 семестр

Усяго аудыторных


гадзін па дысцыпліне 8 гадзін
Усяго гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне 25 гадзін вышэйшай адукацыі завочная


Склаў В.А. Адзіночанка, канд. філ.н., дацэнт

2010


Вучэбная праграма складзена на падставе базавай вучэбнай праграмы,

якая была зацверджана _____ ________________ 2010 г.,


рэгистрацыйны нумар _____-________/_____

Разгледжана і рэкамендавана да зацверджання ў якасці рабочага варыянту


на паседжанні кафедры філасофіі
17 мая 2010 г., пратакол № 10
Загадчык кафедрай

прафесар _________У.М. Калмыкоў


Ухвалена і рэкамендавана да зацверджання
Метадычным саветам гістарычнага факультэта
___ __________ 2010 г., пратакол № __

Старшыня


дацэнт __________ Г.А. Аляксейчанка

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Падрыхтоўку студэнтаў у галіне рэлігіязнаўства трэба разглядаць як неад’емны кампанент прафесійнай падрыхтоўкі. Неабходнасць вывучэння рэлігіязнаўства ў вну абумоўлена наступнымі прычынамі:

  • Значная частка нашых выпускнікоў – будучыя настаўнікі. Веданне асноўных этапаў гісторыі рэлігіі патрэбна для іх прафесійнай дзейнасці.

  • Знаёмства з маральнымі нормамі той ці іншай рэлігіі аказвае станоўчы ўплыў на паводзіны маладога чалавека.

  • Дэструктыўныя сэкты, якія ёсць і на Беларусі, як паказвае вопыт, працуюць пераважна сярод моладзі і імкнуцца дзейнічаць праз навучальныя ўстановы (школы, вну, тэхнікумы). Трэба, каб будучыя педагогі мелі веды аб гытых арганізацыях і метадах іх дзейнасці.

  • Рэлігіязнаўства займае важнае месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў і ў гуманізацыі грамадскіх адносін. Як навука яно даследуе агульныя заканамернасці, тэндэнцыі, прынцыпы функцыянавання і ўзаемасувязь разнастайных рэлігійных накірункаў, а таксама іх месца ў розных культурных сістэмах.

Пры выкладанні рэлігіязнаўства як вучэбнай дысцыпліны разглядаюцца два асноўныя блокі пытанняў:

Першы – гэта аналіз сутнасці рэлігіі, яе месца ў грамадстве і жыцці канкрэтнага чалавека, узаемадзеяння з іншымі галінамі культуры (мастацтвам, мараллю, філасофіяй, палітыкай і г.д.), прычын узнікнення і захавання, характару крытыкі рэлігіі ў розных культурах і г.д.

Другі блок уключае аналіз узнікнення і развіцця канкрэтных рэлігій, структуры іх веравучэння, культу, маралі і арганізацыі, а таксама месца і ролі ў той ці іншай культуры.

У вучэбнай праграме надаецца ўвага абодвым блокам пытанняў, аднак асноўная ўвага надаецца другому. Сутнасць рэлігіі тлумачыцца праз аналіз канкрэтных рэлігійных накірункаў: іх узнікнення, гісторыі развіцця, спецыфікі веравучэння і культу, месца ў грамадстве. Таксама, на наш погляд, пры выкладанні рэлігіязнаўства неабходна сказаць і аб крытыцы рэлігіі ў гісторыі культуры. Гэтаму прысвечана апошняя тэма праграмы.

Формамі прамежкавага кантролю засваення вучэбнага матэрыяла студэнтамі з’яўляюцца творчыя заданні, абарона рэфератаў, калёквіўм, выступленні з паведамленнямі. Форма выніковага кантролю – залік.

Асноўная мэта курса – фарміраванне ў студэнтаў навуковых уяўленняў пра сутнасць, структуру, функцыі, тыпы рэлігіі, заканамернасці гістарычнага развіцця рэлігіі, рэлігійных накiрунках на тэрыторыі Беларусі ў гісторыі і сучаснасці.

Курс мае наступныя задачы:


  • Сфарміраваць ў студэнтаў уяўленне аб тым, што такое рэлігія.

  • Даць аналіз структуры рэлігіі, а таксама паказаць, як элементы дадзенай структуры праяўляліся ў розных рэлігійных накірунках;

  • Раскрыць значэнне, месца і ролю рэлігіі ў жыцці грамадства;

  • Прааналізаваць сутнасць і разгледзець гістарычнае развіццё асноўных рэлігійных накірункаў;

  • Разгледзець гісторяю рэлігіі і вальнадумства на Беларусі;

  • Даць аналіз сучаснай рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі і свеце.

Засваенне курса «Рэлігіязнаўства» прадугледжвае выкарыстанне студэнтамі ведаў, якія яны атрымалі пры вывучэнні такіх дысцыплін як «Філасофія», «Этыка», «Гісторыя Беларусі», а таксама дысцыплін адпаведных спецыяльнасцяў.

Курс «Рэлігіязнаўства» вывучаецца студэнтамі ўсіх спецыяльнасцей Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны, за выключэннем спецыяльнасці «Гісторыя».



Выпускнік павенен ведаць:

– ключавыя падыходы да інтэрпрэтацыі сутнасці рэлігіі і рэлігійных феноменаў, этапы эвалюцыі рэлігійных традыцый чалавецтва;

– секулярныя тэндэнцыі ў сучасным грамадстве;

– асаблівасці вучэнняў і дзейнасці новых рэлігійных рухаў;

– тыпалагічныя асаблівасці гістарычна традыцыйных рэлігій Беларусі;

– прынцыпы і заканадаўчыя асновы ажыццяўлення свабоды сумлення ў сучасным беларускім грамадстве;



умець:

– аналізаваць ролю рэлігіі ў жыцці чалавека і грамадства, ацэніваць месца рэлігійных з’яў у сістэме культуры;

– вызначаць тэндэнцыі рэлігійна-светапогляднай трансфармацыі сучаснай грамадскай свядомасці;

– улічваць адрозненні рэлігійных традыцый пры вырашэнні сацыяльных, упраўленчых і выхаваўчых задач;

– праяўляць талерантнасць ў сферы міжканфесійных адносін.

Дысцыпліна "Рэлігіязнаўства" вывучаецца студэнтамі 4 курса спецыяльнасцяў 1-25 01 08 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аудыт, 1-02 03 06-01 Англійская мова. Нямецкая мова, 1-75 01 01 Лясная гаспадарка; студэнтамі 4,5 курсаў спецыяльнасці 1-31 02 01 Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць); 5 курса спецыяльнасцяў 1-31 03 01 Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць), 1-02 03 06-02 Нямецкая мова. Англійская мова, 1-24 01 02 Правазнаўства; студэнтамі 5,6 курсаў спецыяльнасці 1-21 05 02 Руская філалогія; студэнтамі 6 курса спецыяльнасці 1-25 01 07 Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.

Агульная колькасць гадзін – 25 ; аудыторная колькасць гадзін – 18, з іх: лекцыі – 8, практычныя заняткі – 8, самастойная кіруемая праца студэнтаў (СУРС) – 2. Форма кантролю – залік.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ



Тэма 1 РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА: ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ,

ПАНЯЦІЙНЫ АПАРАТ
Рэлігіязнаўства як навука і вучэбная дысцыпліна. Гістарычныя абставіны і прычыны ўзнікнення рэлігіязнаўства. Тэалагічныя, філасофскія, навуковыя трактоўкі рэлігіі. Структура сучаснага рэлігіязнаўства.

Праблема азначэння рэлігіі. Рэлігія як вера ў звышнатуральнае і паводзіны на падставе гэтай веры. Паняцце звышнатуральнага. Звышнатуральнае як святое. Структура рэлігіі: рэлігійная вера, рэлігійная свядомасць, рэлігійная мараль, рэлігійны культ, рэлігійная арганізацыя. Функцыі рэлігіі, іх сувязь з рэлігійнымі і нерэлігійнымі патрэбамі. Канкрэтна-гістарычны характар функцый рэлігіі.

Тыпы рэлігіі. Праблема класіфікацыі рэлігіі.
Тэма 2 ТРАДЫЦЫЙНЫЯ І НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ РЭЛІГІІ. ЯЗЫЧНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ
Паняцці традыцыйных і нацыянальных рэлігій. Першабытыя вераванні: фетышызм, анімізм, магія, татэмізм. Іх праявы ў сучасным штодзённым жыцці. Язычніцтва на Беларусі. Вытокі язычніцтва і яго характар. Адчуванне арганічнага адзінства з наваколлем як аснова язычніцкіх вераванняў і культаў. Уплыў характару прыроды Беларусі на рысы беларускага язычніцтва. Язычніцкія вераванні і культы ў гісторыі беларускай культуры, іх архаічнасць і месца ў сучасным жыцці беларусаў. Сялянскі быт як сфера функцыянавання язычніцтва. Звышнатуральныя істоты беларускага язычніцтва. Беларускія язычніцкія святы.
Тэма 3 СУСВЕТНЫЯ РЭЛІГІІ. БУДЫЗМ
Гістарычныя ўмовы ўзнікнення будызму. Ведызм і брахманізм як папярэднікі будызму. Веды як аснова старажытнаіндыйскай культуры. Сістэма каст і яе ўплыў на структуру сучаснага індыйскага грамадства. Уяўленне пра сансару і карму. Жыццё Буды (Сідтхартхі Гаутамы Шак’ямуні). Этыка будызму. Месца этыкі ў будызме. Чатыры высакародныя ісціны. Васьмірычны шлях. Паняцце нірваны. Кірункі ў будызме: хінаяна (тхеравада), махаяна, ваджраяна, ламаізм, дзэн-будызм.
Тэма 4 СУСВЕТНЫЯ РЭЛІГІІ. ХРЫСЦІЯНСТВА
Узнікненне хрысціянства. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення хрысціянства. Іудаізм як папярэднік хрысціянства. Асноўныя палажэнні веравучэнне іўдаізму. Ідэя Запавету ў іўдаізме. Культавыя паводзіны як аснова іудаізму. Жыццё Ісуса Хрыста. Гісторыя першапачатковай хрысціянскай царквы. Фарміраванне хрысціянскай іерархіі. Ператварэнне хрысціянства ў дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі і раздзяленне царквы.

Біблія як твор культуры. Гістарычныя абставіны фарміравання Бібліі. Структура Бібліі. Асноўныя палажэнні Бібліі.

Веравучэнне і культ хрысціянства. Паняцце Сімвала Веры, гісторыя яго фарміравання. Хрысціянскія таінствы.

Тэма 5 ПРАВАСЛАЎЕ
Агульная характарыстыка праваслаўя. Прыняцце хрысціянства на Русі. Прыняцце хрысціянства ў Полацкім і Тураўскім княствах. Феномен дваевер’я. Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Стараверства. Рэформа Нікана і царкоўны раскол. Кірункі ў стараверстве. Ветка як цэнтр папоўства.

Ааблівасці веравучэння і культу праваслаўя. Праваслаўе ў сучаснай Беларусі. Структура праваслаўнай царквы на Беларусі. Узаемадзеянне праваслаўнай царквы з сучаснымі беларускімі ўладамі.
Тэма 6 КАТАЛІЦТВА
Агульная характарыстыка каталіцтва. Гісторыя каталіцтва на Беларусі.

Асаблівасці веравучэння і культу каталіцтва. Адрозненні каталіцкага і праваслаўнага культу.

Каталіцтва ў сучасным свеце. Структура каталіцкай царквы. Горад-дзяржава Ватыкан. Сучасны стан каталіцтва на Беларусі.

Уніяцтва на Беларусі. Берасцейская унія, яе прычыны і ўмовы. Гісторыя уніяцтва на Беларусі. Сучасны стан уніяцтва на Беларусі.


Тэма 7 ПРАТЭСТАНЦТВА
Гістарычныя прычыны ўзнікнення рэфармацыйнага руху. Лютэр як пачынальнік Рэфармацыі. Паходжанне тэрміна “пратэстанцтва”. Дзейнасць Кальвіна і Генрыха VIII. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на Беларусі.

Веравучэнне і культ пратэстанцтва. Агульнапратэстанцкія палажэнні: аб выратаванні адзінай верай; Біблія – адзіная крыніца веравучэння; аб усеагульным святарстве. Спецыфіка культу і пабудовы царквы ў англіканстве, лютэранстве і кальвінізме.

Неапратэстанцкія цэрквы (баптысты, пяцідзесятнікі, адвентысты, Сведкі Іеговы), спецыфіка іх веравучэнняў і культаў. Арганізацыйная будова неапратэстанцкіх цэркваў. Гісторыя неапратэстанцкіх цэркваў на Беларусі. Сучасны стан неапратэстанцкіх цэркваў на Беларусі.
Тэма 8 СУСВЕТНЫЯ РЭЛІГІІ. ІСЛАМ
Гістарычныя ўмовы ўзнікнення ісламу. Дзейнасць Мухамеда ў Мецы і Медыне. Мусульманскія заваёвы і ўзнікненне Арабскага Халіфату. Краіны мусульманскага свету.

Кірункі ў ісламе (сунізм, шыізм, суфізм). Прычыны іх узнікнення. Асаблівасці веравучэння і культу.

Веравучэння і культ ісламу. Каран як свяшчэнная кніга ісламу. Суна. Шарыят як зборнік прынцыпаў мусульманскага права. Асноўныя палажэнні веравучэння ісламу. Пяць культавых абавязкаў мусульманіна.

Іслам ў сучасным свеце.


Тэма 9 НЕТРАДЫЦЫЙНЫЯ РЭЛІГІІ
Азначэнне нетрадыцыйных рэлігій. Існаванне ў іншай культурнай традыціі як асноўны прызнак нетрадыцыйнасці. Гістарычныя ўмовы, час і месца распаўсюджвання нетрадыцыйных рэлігій.

Прычыны ўзнікнення нетрадыцыйных рэлігій: пераломны характар еўрапейскай культуры ХХ ст., змена характару сацыяльных праблем, канфлікт паміж пакаленнямі, экзатычны характар нетрадыцыйных рэлігій, крытыка традыцыйных рэлігій. Тыпы нетрадыцыйных рэлігій.

Нетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі на Беларусі.
Тэма 10 РЭЛІГІЯ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ
Заканамерансці і тэндэнцыі рэлігіі і вальнадумства ў сучасным свеце. Традыцыйныя канфесіі ў сучасным грамадстве. Рэлігійныя мадэрнізм і традыцыяналізм. Тэндэнцыі універсалізацыі рэлігійнага жыцця. Рэлігійны сінкрэтызм. Экуменічныя працэсы ў хрысціянстве.

Секулярызацыя. Эканамічная, палітычная, культурная сэкулярызацыя. Праблемы секулярызаванай еўрапейскай культуры.

Сучасная рэлігійная сітуацыя на Беларусі. Тэндэнцыі росту рэлігійных суполак і колькасці веруючых. Характар рэлігійнасці ў сучаснай Беларусі. Беларускае заканадаўства аб свабодзе сумлення.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ДЫСЦЫПЛІНЫ



Нумар раздзелу, тэмы заняткаў

Назва раздзелу, тэмы заняткаў;

Пералік пытанняў, якія вывучаюцца

Колькасць аудыторных гадзін

Матэрыяльнае забяспечанне занятка (наглядныя мятадычныя дапаможнікі і інш)


Літаратура


Формы кантролю ведаў

лекцыі

Практычныя заняткі


Лабараторныя заняткі

СУРС

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1

Рэлігіязнаўства: прадмет, метады, паняційны апарат. Агульная характарыстыка рэлігіі

1 Рэлігіязнаўства як навука і вучэбны прадмет.

2 Азначэнне рэлігіі, яе структура і функцыі.

3 Тыпы рэлігіі.


2

-

-

-

-

[1-9]





2



Сусветныя рэлігіі. Будызм

1 Узнікненне будызму.

2 Жыццё Буды.

3 Этыка будызму.

4 Кірункі ў будызме.


Самастойнае вывучэнне

[10-12]





3

Сусветныя рэлігіі. Хрысціянства

1 Узнікненне хрысціянства.

2 Структура Бібліі.

3 Веравучэнне і культ хрысціянства.




2













[13-14]





4

Праваслаўе

1 Агульная характарыстыка праваслаўя.

2 Хрысціянізацыя Русі.

3 Стараверства.

4 Структура праваслаўнай царквы на Беларусі.


Самастойнае вывучэнне

[15-18]





5

Каталіцтва

1 Агульная характарыстыка каталіцтва.

2 Асаблівасці веравучэння і культу каталіцтва.

3 Структура каталіцкай царквы.

4 Уніяцтва на Беларусі.


2













[19-20]





6

Пратэстанцтва

1 Узнікненне пратэстанцтва.

2 Веравучэнне і культ пратэстанцтва.

3 Неапратэстанцкія цэрквы.



2













[13-14, 16]





7

Сусветныя рэлігіі. Іслам

1 Узнікненне ісламу.

2 Кірункі ў ісламе.

3 Веравучэнне і культ ісламу.



Самастойнае вывучэнне

[21-23]





8


Нетрадыцыйныя рэлігіі

1 Азначэнне, прычыны ўзнікнення і тыпы нетрадыцыйных рэлігій.

2 Нетрадыцыйны рэлігійныя арганізацыі на Беларусі.


Самастойнае вывучэнне

[24-25]





9

Рэлігіі ў сучасным свеце

1 Спецыфіка рэлігійных працэсаў у сучасным свеце.

2. Секулярызацыя.

3 Рэлігійны мадэрнізм і фундаменталізм.



Самастойнае вывучэнне

[26-29]


















Залік




Усяго гадзін:

8




-

-

-









ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА




Літаратура, якая рэкамендуецца



Асноўная


  1. Адзіночанка, В.А. Рэлігіязнаўства /В.А. Адзіночанка. – Мн., 2001.

  2. Гараджа, В.И. Религиоведение / В.И. Гараджа. – М., 1995.

  3. Костюкович, П.И. Религиоведение / П.И. Костюкович. – Мн., 2001

  4. Мень, А. История религий: В 7 т. / А.Мень. – М., 1991 – 1997.

  5. Никитин, В.Н., Обухов В.Л., Религиоведение. Вероучение религий мира / В.Н. Никитин, В.Л. Обухов. – СПб,1999

  6. Радугин, А.А. Введение в религиоведение: теория, история и современные религии / А.А. Радугин. – М., 1997.

  7. Кудрявцев, В.В. Лекции по истории и теории религии и свободомыслия /В.В. Кудрявцев. – Мн., 1998.

  8. Основы религиоведения / под ред. И.Н. Яблокова – М., 1998

  9. Яблоков, И.Н. Религиоведение: учебный словарь-минимум по религиоведению /И.Н. Яблоков. – М., 1998.


Дадатковая


  1. Будда. История о перерождениях. М., 1991.

  2. Буддизм. Словарь. М., 1992.

  3. Васильев, Л.С. История религий Востока /Л.С. Васильев. – М., 1998

  4. Христианство. Словарь. М., 1994.

  5. Христианство. Энциклопедический словарь. Т. 1-3. М., 1983 – 1995.

  6. Булгаков, С.М. Православие / С.М. Булгаков. – М., 1996.

  7. Канфесii на Беларусi (канец ХVIII – ХХ ст.) /В. Грыгор’ева [ i iнш.]. – Мн.: «Экаперспектыва», 1998. – 340с.

  8. Карташев А.В. Очерки по истории русской церкви. Т. 1-2. М., 1991.

  9. Короткая, Т.П., Прокошина Е.С., Чудникова А.А. Старообрядчество в Беларуси / Т.П. Короткая, Е.С. Прокошина, А.А. Чудникова. – Мн., 1992.

  10. Ковальский Я.В. Папы и папство. М., 1991.

  11. Марозава, С. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці / С. Марозава. – Гр. 1996.

  12. Грюнебаум, Г.Э. фон. Классический ислам: очерки истории. 600 – 1258 гг. / Г.Э. Грюнебаум. – М., 1988.

  13. Журавский, А.В. Христианство и ислам. Социокультурные проблемы диалога / А.В. Журавский. – М., 1990.

  14. Массэ, А. Ислам. Очерки истории / А. Массе. – М., 1990.

  15. Дьяченко, О.В. Новые религиозные объединения /О.В. Дьяченко. – Мозырь, 1998.

  16. Ефремов, И. Современное харизматическое движение сектантства /И. Ефремов – М., 1995

  17. Самыгин, С.И., Нечипуренко, В.Н., Полонская, И.Н. Религиоведение: социология и психология религии / С.И. Самыгин, В.Н. Нечипуренко, В.Н. Полонская. – Ростов–на-Дону, 1996.

  18. Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь: Сборник документов и материалов / Аат.-сост. М. В. Цвилик; под ред. В. И. Новицкого. – Мн.: Издательство «Четыре четверти», 2005. – 336с.

  19. Религия и общество: Хрестоматия по социологии религии /гл. ред. В.И. Гараджа М., – 1996.

  20. Рэлiгiя i царква на Беларусi: Энцыкл. Давед. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мн.: БелЭн, 2001. – 368с.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка