Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю



Дата канвертавання19.05.2016
Памер223.62 Kb.
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”
________________ І.В. Семчанка
____________________2014 г.

Рэгістрацыйны № УД-___________/баз.



Web-журналістыка

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 05 01 – Беларуская філалогія (па напрамках)

1-21 05 01-01 - Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць

1-21 05 01-02 – Камп’ютарнае забеспячэнне

2014


Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы, зацверджанай _____ ________________ 2014 г., рэгістрацыйны нумар _____-_____/_____

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэнні кафедры беларускай літаратуры


___ __________ 2014 г., пратакол № __
Загадчык кафедры

прафесар ____________ І.Ф. Штэйнер


Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння
Метадычным саветам філалагічнага факультэта
___ _________ 20014 г., пратакол № __

Старшыня


дацэнт ____________ А.М. Палуян


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА



Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Спецкурс “Вэб-журналістыка” адыгрывае істотную ролю ў працэсе станаўлення светапогляду і прафесійных арыенціраў будучага філолага, спецыяльнасцю якога з’яўляецца літаратурна-рэдакцыйная дзенасць. Актульнасць дадзенай дысцыпліны абумоўлена тым фактам, што за апошнія гады адбыліся сур’ёзныя трансформацыі ва ўсіх сферах сучаснага грамадства. Гэты працэс у першую чаргу адбіўся на развіцці інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, што выклікала кардынальныя змены ў структуры, спосабах функцыянавання СМІ і каналаў распаўсюджвання інфармацыі, а таксама пасадзейнічала значным зменам у сутнасці работы спецыяліста ў галіне літаратурна-рэдакцыйнай дзейнасці і журналіста.

Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны. Вызначыць месца вэб-журналістыкі ў сучаснай сістэме сродкаў масавай камунікацыі; разгляд асаблівасцей, жанравай сістэмы, аспектаў дзейнасці сеткавага выдання; засваенне прынцыпаў стварэння эфектыўных тэкстаў для інтэрнет-выданняў; вывучэнне тэхналогіі работы спецыяліста ў сферы вэб.

Задачы:


  • акрэсліць сутнасць камунікацыі і яе значэнне ў гдамадстве;

  • вывучыць структуру журналістыкі і вызмачыць месца вэб-журналістыкі ў гэтай сістэме;

  • вывучыць асноўныя паняцці і азначэнні вэб-журналістыкі;

  • засвоіць асноўныя жанры вэб-журналістыкі і методыку складання эфектыўных тэкстаў;

  • разгледзець псіхалагічныя асаблівасці камунікацыі карыстальнікаў Інтэрнету і вызначыць ступень сацыяльнага ўплыву сецева на меркаванні і погляды людзей;

  • вывучыць сацыялагічныя падыходы да функцыянавання сродкаў масавай інфармацыі ў грамадстве;

  • фарміраванне ўменняў і навыкаў працы студэнтаў з фактычным матэрыялам.

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста.

Навыкі работы ў інтэрнет-выданні на сённяшні момант адыгрываюць істотную ролю ў працэсе адукацыі будучага супрацоўніка рэдакцыі выдання. З развіццём Інтэрнету пашырыўся інстументарый журналіста, у які дадаліся прынцыпова новыя тэхналогіі для прафесійнай камунікацыі і інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з аўдыторыяй. Таксама з’явіліся новыя сродкі, якія дазваляюць пашырыць межы для прафесійнага развіцця і самарэалізацыі. На сённяшні момант ад супрацоўніка рэдакцыі патрабуецца шырокі набор ведаў, асноўным з якіх з’яўляецца ўменне выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі на высокім ўзроўні.



Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана.

Матэрыял дысцыпліны “Вэб-журналістыка” актуалізуе раней атрыманыя студэнтамі веды па такіх дысцыплінах, як “Стылістыка”, “Тэксталогія”, “Псіхалогія”, “Асновы права”, “Паліталогія”, “Сацыялогія”, “Асновы інфармацыйных тэхналогій”, “Асновы літаратуразнаўства”, “Псіхалогія літаратурнай творчасці”.

У выніку вывучэння спецкурса:

Студэнт павінен ведаць:



  • паняцце камунікацыі і асаблівасці камунікацыі ў сучасным грамадстве;

  • сутнасць, спецыфіку функцыянавання і сутруктуру журналістыкі;

  • асноўныя паняцці і азначэнні вэб-журналістыкі;

  • перавагі і недахопы, магчымасці сеткавага выдання;

  • азначэнне і класіфікацыю вэб-выданняў;

  • гісторыю станаўлення інтэрнет-выданняў у Беларусі;

  • жанравую сістэму інтэрнет-журналістыкі;

  • асноўныя тэндэнцыі развіцця вэб-журналістыкі ў сучасным свеце.

Студэнт павінен умець:

  • работаць з крыніцамі інфармацыі;

  • складаць онлайн-артыкулы і загалоўкі;

  • будаваць інфармацыйныя паведамленні;

  • ствараць каментары з улікам прыкмет, тэмы, крытэрыяў адбора, пабудовы;

  • ствараць аўтарскія праекты.

Вырашэнне пастаўленых задач рэалізуецца на матэрыялах сучаснай беларускай онлайн-прэсы, увага надаецца навуковым даследаванням у галіне журналістыкі: развіццё журналістыкі ў сучасным свеце, змены ў падыходах да падачы і аналізу інфармацыі, з’яўленне новых тэхналогій.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. У працэсе навучання рэкамендуюцца разнастайныя метады эфектыўнага засваення студэнтамі вучэбнага матэрыялу: тэсты, інтэрактыўныя заданні, даклады, паведамленні, электронныя прэзентацыі, выкарыстанне электроннай бібліятэкі.

Дысцыпліна “Вэб-журналістыка” вывучаецца студэнтамі 4 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 – Беларуская філалогія (па напрамках), 1-21 05 01-01 – Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць, 1-21 05 01-02 – Камп’ютарнае забеспячэнне.

Агульная колькасць гадзін – 52; аўдыторная колькасць гадзін – 38, з іх: лекцыі – 24, практычныя заняткі – 14, самастойная кіруемая работа студэнтаў (СКРС) – 4. Форма справаздачнасці – залік.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН




№ п/п

Назва тэмы

Лек-цыі

Прак-

тыч-ныя


Семі-нары

Лаба-раторныя заняткі

СКРС

Усяго

1

Раздзел 1 Уводзіны ў Web-журналістыку

6

4









10

1.1

Тэма 1 Паняцце камунікацыі, яе віды

2









2

1.2

Тэма 2 Сродкі камунікацыі

2

2







4

1.3

Тэма 3 Узнікненне Інтэрнету

2

2







4

2

Раздзел 2 Асновы Web-журналістыкі

14

10







4

28

2.1

Тэма 1 Паняцце Web-журналістыкі, яе месца ў сістэме СМІ

2

2







4

2.2

Тэма 2 Прынцыпы арганізацыі работы інтэрнет-СМІ

2









2

2.3

Тэма 3 Тыпалагізацыя, класіфікацыя і спецыфікацыя Web-выданняў









2

2

2.4

Тэма 4 Жанры Web-журналістыкі

2

2








4

2.5

Тэма 5 Прынцыпы складання эфектыўных тэкстаў у сферы Інтэрнет

2

2







4

2.6

Тэма 6 Аўтарскія праекты ў сферы вэб-журналістыкі

2

2







2

2.7

Тэма 7 Сутнасць і спецыфіка Інтэрнет-маркетынгу

2









2

2.8

Тэма 8 Псіхалогія і сацыялогія журналістыкі

2

2







4

2.9

Тэма 9 Перспектывы развіцця вэб-выданняў і заканадаўчая аснова работы ў сферы Інтэрнет









2

2




Разам

20

14







4

38


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА
Раздзел 1 Уводзіны ў Web-журналістыку
Тэм а 1 Паняцце камунікацыі, яе віды

Вызначэнне прадмета “камунікацыя”. Паняцце камунікацыя і першасныя ўмовы яе ажыццяўлення. Этапы развіцця камунікацыі ў чалавечым грамадстве. Вербальная і невербальная камунікацыя: зрокавая камунікацыя, міміка, жэсты, рухі і паставы цела, тактыльная камунікацыя.
Сутнасць, спецыфіка і сэнс міжасабовай камунікацыі. Разнавіднасці міжасабовай камунікацыі: імперсанальная камунікацыя, інтраасабовая камунікацыя, камунікацыя ў малых групах, камунікацыя ўнутры арганізацыі, публічная камунікацыя, масавая камунікацыя.

Класіфікацыя камунікацыі паводле характару і прызначэння паслання: інфармацыйная камунікацыя, афэктыўная, імажынатыўная і камунікацыя ўплыву.


Тэма 2 Сродкі камунікацыі
Асаблівасці функцыянавання камунікацыі ў сучасным грамадстве. Сродкі камунікацыі, гісторыя станаўлення, функцыі і асаблівасці выкарыстання чалавекам ў розныя перыяды развіцця грамадства. Этапы гістарычнага развіцця сродкаў камунікацыі ў непарыўнай сувязі з эпохамі развіцця чалавечага грамадства.

Эпоха знакаў і сімвалаў. Узнікненне грамадства мовы і маўлення. Рыторыка як своеасаблівы від камунікацыі пераканання і ўплыву. Гісторыя пісьма як гісторыя развіцця сістэм фіксаваньня ідэй ад піктаграфічнага да алфавітнага спосабу іх запісу. Эпоха станаўлення і развіцця кнігадрукавання. Фарміраванне грамадства электроннай камунікацыі альбо эпохі сінтэзу розных відаў камунікацыі і камунікацыйных сродкаў.

Адметнасці камунікацыі як сацыяльнай сістэмы. Паўставанне масавага грамадства. Вызначэнне тэрмінаў “масы” і “масавае”. Масавае і інфармацыйнае грамадства. Асаблівасці функцыянавання камунікацыі ў масавым грамадстве.
Тэма 3 Узнікненне Інтэрнету
Гісторыя стварэння прататыпа сістэмы Інтэрнет як сродка аб’яднання вялікіх аб’ёмаў інфармацыі, захавання і абмену дадзенымі. Падставы фарміравання сусветнага сеціва і распаўсюджвання Інтэрнету. Тэрмін і азначэнне “Інтэрнет”.

Азначэнне інтэрнет-сістэмы. Класіфікацыя сістэм, што ўваходзяць у структуру Інтэрнет. Электронная пошта як адна з сістэм сеціва. Спецыфіка работы, накіраванне выкарыстання. Сутнасць, спосабы выкарыстання і асаблівасці работы сістэмы www. Сістэмы для пошуку інфармацыі (так званыя Web-парталы), прынцыпы іх работы.

Утварэнне спецыфічнага сацыякультурнага пласту рэальнасьці, які пашыраецца за кошт генератыўных магчымасьцей Інтэрнету. Функцыі і спосабы выкарыстання сістэмы Інтэрнэт прадстаўнікамі сучаснага грамадства. Спецыфіка сеціва як сістэмы аб’яднання і захоўвання інфармацыі з пункту гледжання аўтарскага права, маральных і каштоўнасных пытанняў. Сеціва як структура без межаў і жорсткіх правіл функцыянавання. Своесаблівасць культурнай і сацыяльнай рэальнасьці сеціва.

Раздзел 2 Асновы Web-журналістыкі

Тэма 1 Паняцце Web-журналістыкі, яе месца ў сістэме СМІ
Журналістыка як сфера масава-інфармацыйнай дзейнасці. Спецыфіка масава-інфармацыйнай дзейнасці. Інфармацыйнае забеспячэнне як аснова сучаснага грамадства. Прыкметы і адметнасці масавай інфармацыі. Журналістыка як носьбіт масавай інфармацыі. Праблема інфармаванасці. Інфармацыйная бяспека як фактар фарміравання свядомасці і накірунку паводзін масавай аўдыторыі.

Функцыі журналістыкі. Ідэалагічная функцыя. Паняцце “ідэалогія”. Журналістыка і масавая свядомасць. Журналістыка і розныя кампаненты масавай свядомасці (светапогляд, светасузіранне, гістарычная свядомасць, грамадскі погляд). Культурна-асветніцкая, рэкламна-даведачная, рэкрэатыўная функцыі. Непасрэдна-арганізацыйная функцыя. Сацыяльная пазіцыя журналіста ў кантэксце функцыянальнай прыроды СМІ.

Вэб-журналістыка ў сістэме журналістыкі. Дзяржаўны і грамадскі кантроль за дзейнасцю СМІ, асаблівасці кантролю за дзенасцю ў сферы Інтэрнет. Праблемы цэнзуры. Самарэгуляцыя (у першую чаргу, этычная) у вэб-журналістыцы.

Інтэрнет-журналістыка як сфера творчай дзейнасці. Віды творчай дзейнасці ў вэб-журналістыцы. Журналіст як кіраўнік СМІ і яе падраздзеламі, рэдактар, арганізатар, аўтар і г.д. Рэдакцыя як творчы калектыў. Узаемадзеянне і ўзаемазамяняльнасць. Пераход традыцыйных СМІ ў сістэму Інтэрнет. Перспектывы развіцця інтэрнет-журналістыкі ў Беларусі і свеце.



Тэма 2 Прынцыпы арганізацыі работы інтэрнет-СМІ


Адрозненні паміж онлайн-СМІ, жрукаванымі выданнямі, ТБ і радыёжурналістыкай. Перавагі і мінусы друкаваных выданняў і іх электронных версій у Інтэрнет. Дызайн у Інтэрнет: задачы, падыходы, вырашэнні. Эрганоміка вэь-сайта. Падрыхтоўка і адбор ілюстрацый. Спецыфіка выкарыстання анімацыі. Работа з банэрамі.

Паняцце CMS. Класіфікацыя сітэм кіравання сайтамі. Платныя і бясплатныя CMS. Агляд папулярных сістэм (WordPress, Joomla, Drupal і інш.). Работа з візуальнымі рэдактарамі. Каталогі і рэйтынгі СМІ.

Новыя вэб-тэхналогіі і тэхнічныя вырашэнні ў рабоце сеткавых СМІ Беларусі. Сістэма кіравання сайтам. RSS-лента. Агрэгатары. Падкастынг. Сутнасць работы мабільнага Інтэрнету. Работа і захаванне відэа-матэрыялаў. Работа з інфармацыяй і навінамі ў сферы Інтэрнет. Сутнасць інтэрактыўнасці, зручнасць чытання і выкарыстання інфармацыі.
Тэма 3 Тыпалагізацыя, класіфікацыя і спецыфікацыя Web-выданняў

Тыпалогія сайтаў у сучаснай сістэме Інтэрнет. Азначэнне і класіфікацыя вэб-выданняў. Спецыфіка падачы, структурызацыі, захоўвання інфармацыі ў сеткавых выданнях. Паняцце “тэматычны індэкс цытавання” для сеткавага выдання.

Эвалюцыя традыцыйных СМІ пад уплывам развіцця сеткавых тэхналогій. Асаблівасці паміж онлайн і друкаванымі варыянтамі выданняў. Інфармацыйная палітыка перыядычных выданняў. Шляхі прыцягнення і пашырэння аўдыторыі.

Структура інтэрнет-выдання. Камунікацыйная мадэль онлайн-СМІ. Пошук, апрацоўка і распаўсюджванне інфармацыі ў рэжыме онлайн. Мова HTML у рабоце вэб-журналіста.
Тэма 4 Жанры Web-журналістыкі
Сістэма журналісцкіх жанраў. Прыкметы, групы, відавыя асаблівасці. Персаніфікацыя і ўніфікацыя тэкстаў. Роля прыёму і апрацоўкі матэрыялаў, эмацыянальна-вобразныя сродкі ўзбагачэння жанравай палітры. Жанраўтвараючыя фактары ў журналісцкім творы.

Спецыфіка работы з жанрамі навіннай журналістыкі. Сутнасць жанра заметкі. Асаблівасці і прызначэнне жанра. Тыпы інфармацыйнага зместу заметак. Патрабаванні да заметак. Структура заметкі. Віды заметкі. Літаратурнае афармленне заметкі. Класіфікацыя сучаснага рэпартажа: агульная характарыстыка. Падзейны рэпартаж. Аналітычны (праблемны) рэпартаж. Пазнавальна-тэматычны рэпартаж. Рэпартаж-каментарый. Катэгорыі часу і прасторы ў рэпартажы. Аўтар і герой рэпартажа: праблема самавыяўлення. Кампазіцыйна-стылістычныя асаблівасці рэпартажа. Методыка работы над рэпартажам.

Аналітычныя жанры. Артыкул-калонка. Журналісцкае расследаванне, публіцыстычны каментарый, нататкі публіцыста. Культураналітыка і спецыфіка работы ў дадзенай сферы. Характарыстыка жанра рэцэнзія. Віды рэцэнзій. Публіцыстычная своеасаблівасць жанра. Відавая літаратурная прыналежнасць літаратурна-мастацкай крытыкі. Дзве структурныя групы рэцэнзіі – інфармацыйна-канстатуючая і даследчая. Два адрасы рэцэнзіі – чытачы і дзеячы літаратуры і мастацтва. Залежнасць “адраса” ад тыпу выдання. Кніжная рэцэнзія. Кінарэцэнзія і тэатральная рэцэнзія. Рэцэнзаванне навуковай і грамадска-палітычнай літаратуры. Спецыфіка і разнавіднасці жанра інтэрв’ю. Партрэтнае інтэрв’ю: падзейнае, біяграфічнае, юбілейнае, палітычнае. Аналітычнае інтэрв’ю. Інтэрв’ю-паведамленне. Сацыялагічныя віды інтэрв’ю: інтэрв’ю-анкета, інтэрв’ю-дыялог, прэсавае апытанне, пытанне – адказ.

Блог як адзін з відаў нестандартных жанраў СМІ. Гісторыя станаўлення і развіцця блогу. Спецыфіка папулярнасці і віды блогаў. Блогасфера: сутнасць, спецыфіка. Асаблівасці работы журналіста ў блогасферы. Рознабаковасць тэматыкі блогаў. Метады аналізу і інтэрпрэтацыі чытацкіх каментароў у дадзенай сферы.


Тэма 5 Прынцыпы складання эфектыўных тэкстаў у сферы Інтэрнет
Паняцце факта ў журналістыцы. Прырода, віды і прызначэнне факта ў журналісцкім творы. Факталагічны шэраг сродкаў выразнасці. Рэчаіснасць як крыніца фактаў. Прафесійныя патрабаванні да факталагічнага шэрага журналісцкіх твораў. Месца факта ў інфармацыйных, аналітычных і мастацка-публіцыстычных жанрах. Крыніцы інфармацыі. Агульная характарыстыка. Дакументальныя крыніцы інфармацыі. Інтэрнэт як крыніца інфармацыі. Метады збору інфармацыі. Агульная характарыстыка метадаў журналісцкага пазнання рэчаіснасці. Традыцыйныя і нетрадыцыйныя метады збору інфармацыі. Аналіз і інтэрпрэтацыя атрыманых дадзеных.

Паняцце тэмы журналісцкага твора. Праблематыка журналісцкага твора. Паняцце ідэі. Асаблівасці ідэі, зыходзячы з усведамлення чалавека як істоты сацыяльнай. Паняцце сродкаў моўнай выразнасці як сродкаў, якія дапамагаюць выявіць тэму і ідэю журналісцкага твора. Сродкі арганізацыі журналісцкага твора. Журналіцскі вобраз як сродак арганізацыі тэкста.

Работа над уласным стылем. Журналісцкі твор як адзінства зместу і формы. Тэма, праблема, ідэя як асноўныя складнікі зместу. Жанр, кампазіцыя, стыль як фармальныя паказчыкі тэксту. Узнікненне, накапленне матэрыялу, структура, праблема, гіпотэза. Працэс абдумвання твора. Планаванне і канкрэтызацыя рабочай ідэі. Узроўні творчасці: навыкі, мастацтва, майстэрства. Творчая індывідуальнасць.


Тэма 6 Аўтарскія праекты ў сферы вэб-журналістыкі
Сутнасць і спецыфіка аўтарскага праекту. Аўтарскі праект як творчая пляцоўка для дасягнення пэўнай мэты (сацыяльнай, маральнай, грамадскай, адукацыйнай).


Віды журналісцкіх праектаў: сацыяльны, грамадскі, палітычны, прыватна-журналісцкі, адукацыйны, прававы, інтэрнет-бібліятэкі. Спосабы рэалізацыі праектаў у залежнасці ад віда і накіраванасці.
Алгарытм стварэння і прасоўвання аўтарскага праекту ў сістэме Інтэрнет. Прадумванне ідэі і тэмы. Аналіз аўдыторыі і сродкаў падачы матэрыяла. Асаблівасці падбора калектыва для рэалізацыі пэўнага праекту. Рэклама і работа са спонсарамі. Асаблівасці стварэння прыцягальнага іміджу для праекта.
Тэма 7 Сутнасць і спецыфіка Інтэрнет-маркетынгу
Паняцце рэкламы. Рэклама ў сістэме журналістыкі. Прамая рэклама або рэкламная аб’ява. Спецыфіка рэкламнага тэкста. Вобразныя сродкі ў рэкламным тэксце. Прававыя і этычныя нормы пры рабоце з рэкламай. Паняцце PR: вызначэнні. PR у сістэме маркетынгавых камунікацый. Асноўныя функцыі PR. Асноўныя мэты і задачы PR. Прапаганда і перакананне. PR і сродкі масавай інфармацыі.

Рэкламныя носьбіты. Службы банэрнага абмену. Планаванне і арганізацыя рэкламных кампаній. План рэкламнай кампаніі. Ацэнка эфектыўнасці рэкламы ў Інтэрнет. Стварэнне банэраў. Работа з тэкстамі аб’яў, ключавымі словамі. Асаблівасці рэкламы ў пошуку і на партнёрскіх сайтах. E-mail маркетынг. Цывілізаваны e-mail маркетынг. Асноўныя прыкметы спама.

Унутраная і знешняя аптымізацыя сайта. Пошукавае прасоўванне сайта (Яндекс, Google, Rambler, Mail). Фарміраванне спасылачного бюджета. “Белая” і “чорная” оптымізацыя. Контроль якасці. Кантэкcтная рэклама праекта.

Дынамічныя спачылкі (Javascript спасылкі). Графічныя спасылкі. Тэкставыя спасылкі. Узаемныя спасылкі. Спасылачная папулярнасць.


Тэма 8 Псіхалогія і сацыялогія журналістыкі
Дыялагічны кантакт журналіста і чытача. Структура, функцыі і тыпы камунікацыі. Псіхалагічныя бар’еры стасункаў у рабоце журналіста. Вербальная і невербальная камунікацыя. Тэорыі міжасобаснага ўзаемадзеяння. Спецыфіка камунікацыі на ўзроўні аўтар-чытач у сферы Інтэрнет. Пазітыўныя і негатыўныя тэхнікі камунікацыі. Правілы атракцыі. Псіхалогія канфлікту ў журналісцкай практыцы ў сферы вэб.

Перадумовы развіцця сацыялагічных даследаванняў аўдыторыі СМІ. Паняцце “аўдыторыі” ў сучаснай вэб-журналістыцы. Вывучэнне аўдыторыі як сацыяльна-палітычная неабходнасць. Асноўныя накірункі вывучэння аўдыторыі вэб-выданняў. Паняцце аб чытацкім профіле. Сутнасць тэматычнай селекцыі. Даследаванне негатыўнай устаноўкі на СМІ. Аналіз псіхалагічнай матывацыі выбару СМІ аўдыторыяй. Тыпы аўдыторыі СМІ: патэнцыйная, рэальная, не-аўдыторыя, рэгулярная, мэтавая, элітарная, інстытуалізаваная.

Сацыяльныя ролі і імідж журналіста ў святле сацыяльна-псіхалагічных асаблівасцей прафесіі. Самаідэнтыфікацыя і самаразуменне як сродкі актуалізацыі прафісійныя якасцей. Атрыбутыўныя працэсы і фундаментальная памылка атрыбуцыі ў рабоце журналіста. Самапрэзентацыя як кампанент журналісцкай практыкі. Роля сацыяльных установак у рабоце журналіста. Уплыў групавых эфектаў (бумеранга, арэола, першаснасці і навізны) на ўспрыняцце рэчаіснасці журналістам. Рэакцыйны супраціў як пратэст індывіда на інфармацыйны прэсінг. Агульная характарыстыка псіхалагічных метадаў медыаўздзеяння. Псіхалагічныя эфекты і іх роля ў працэсе ўзаемадзеяння журналіста і аўдыторыі. Прамы і ўскосны шляхі пераканання як інструмент журналісцкай практыкі.
Тэма 9 Перспектывы развіцця вэб-выданняў і заканадаўчая аснова работы ў сферы Інтэрнет
Трансфармацыі ў сферах сучаснага грамадства пад уздзеяннем развіцця інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій. змены, якія адбываюцца ў спосабах функцыянавання СМІ і магчымасцяў распаўсюду інфармацыі.

Новыя інструменты для ажыццяўлення прафесійнай камунікацыі журналістаў у сферы вэб. Сродкі інтэрактыўнага абмену поглядамі і інфармацыяй з аўдыторыяй. Змены ў структуры спецыялізацый у журналісцкай сферы.

Сродкі грамадзянска-прававой абароны аўтарскіх правоў. Парадак аховы аўтарскіх правоў у грамадзянска-прававым парадку. Юрыдычная адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў. Грамадзянска-прававая адкахнасць. Адміністратыўная адказнасць. Угалоўная адказнасць. Адказнасць выдавецтва. Міжнародная сістэма абароны аўтарскіх правоў. Сусветная канвенцыя аб аўтарскім праве. Бернская канвенцыя аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў. Дагавор Сусветнай Арганізацыі Інтэлектуальнай Уласнасці па аўтарскаму праву. Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аўтарскага права і смежных правоў 1993 г. Спецыфіка абароны аўтарскага права ў Інтэрнэце. Сродкі абароны аўтарскага права. Парадак вырашэння канфліктаў. Судзебная практыка.


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА




Пералік практычных заняткаў

1 Сродкі камунікацыі.

2 Узнікненне Інтэрнету.

3 Паняцце Web-журналістыкі, яе месца ў сістэме СМІ.

4 Жанры Web-журналістыкі.

5 Прынцыпы складання эфектыўных тэкстаў у сферы Інтэрнет.

6 Аўтарскія праекты ў сферы вэб-журналістыкі.

7 Псіхалогія і сацыялогія журналістыкі.



Формы кантролю ведаў





  1. Тэставыя заданні.

  2. Рэфератыўныя работы.

  3. Кантрольныя работы.



Тэмы тэставых заданняў





  1. Прынцыпы арганізацыі работы інтэрнет-СМІ.

  2. Прынцыпы складання эфектыўных тэкстаў у сферы Інтэрнет.

  3. Заканадаўчыя і этычныя аспекты работы ў Інтэрнеце.


Тэмы кантрольных работ
1 Асаблівасці стварэння эфектыўных тэкстаў у сферы Інтэрнет.

2 Аўтарскія праекты ў сферы вэб-журналістыкі.

3 Спасобы арганізацыі работы інтэрнет-выдання.

Тэмы рэфератыўных работ





  1. Аналіз тыпалагічных прыкмет інтэрнет-выдання (на канкрэтных прыкладах)

  2. Станаўленне сеціўных выданняў у Беларусі.

  3. Тэндэнцыі развіцця сеціўных выданняў у Беларусі.

  4. Інтэрнет-лексіка: асновы сеціўнага жаргона.

  5. Інфоргафіка як альтэрнатыўны спосаб падачы інфармацыі.

  6. Лічбавыя качэўнікі (digital nomands) – новая з’ява ў журналістыцы.

  7. Віртуал-коворкінг (coworking) або оффлайн-коворкінг – што больш эфектыўнае?

  8. Онлайн-сервісы для аддаленага мэнэджмента.

  9. Вэблогі: прафесійная або аматарская дзейнасць (новыя ролі тэкста, аўтара і аўдыторыі).

  10. Блог – альтэрнатыўная крыніца інфармацыі або выклік СМІ?

  11. Сацыяльныя медыа як спосаб дыягностыкі аўдыторыі (на канкрэтных прыкладах)

  12. Флэшмоб – новая моладзевая камунікацыя?

  13. Тэмы, ключавыя асаблівасці і спосабы падачы інфармацыі ў блогах чытачоў (на канкрэтных прыкладах).

  14. Інтэрнет як крыніца інфармацыі: новыя магчымасці (на прыкладзе канкрэтных сервісаў).

  15. Роля мабільных тэхналогій у развіцці інтэрактыўнай журналістыкі.

  16. Змены ў псіхалогіі журналісцкай творчасці пад уплывам новых тэхналогій.

  17. Перспектывы і недахопы вэб-журналістыкі.

  18. Праблемы абароны аўтарскіх правоў у сферы вэб-журналістыкі.

  19. Сеціўныя спецыялізаваныя крыніцы інфармацыі для журналістаў.

  20. Аўтарскі праект як від інтэрнет-журналістыкі.

  21. Параўнальны аналіз інфармацыйных парталаў (на канкрэтных прыкладах).

  22. Своеасаблівасць жанраў інтэрнет-журналістыкі на прыкладзе канкрэтных выданняў.

  23. Навінная інтэрнет-журналістыка.

  24. Асноўныя канцэпцыі інфармацыйнага грамадства.

  25. Спецыфіка і структура навінных загалоўкаў сеціўных выданняў.

  26. Тыпалогія сеціўных выданняў у ЗША і краінах Заходняй Еўропы.

  27. Сучасныя тэндэнцыі развіцця сеціўных выданняў у ЗША.

  28. Сучасныя тэндэнцыі развіцця сеціўных выданняў у Велікабрытаніі.

  29. Сучасныя тэндэнцыі развіцця сеціўных выданняў у Германіі.

  30. Сучасныя тэндэнцыі развіцця сеціўных выданняў у Францыі.



Рэкамендаваная літаратура
Асноўная

1. Акопов, А. М. Социокультурные и правовые проблемы интернет-журналистики / Акопов А.М. // Акценты: Новое в массовой коммуникации. Альманах. №1-2, – 2003.

2. Акопов, А. М. Типологическая характеристика сетевых периодических изданий Интернета / Акопов А.М. // Акценты. – №1 – 2. – 1999.

3. Акопов, А. М. Типологические признаки сетевых изданий / Акопов А.М. // Филологический вестник Ростовского государственного университета. – №1. – 2000.

4. Градюшко, А. А. Сетевая пресса в системе СМИ: учебно-методический комплекс / А. А. Градюшко. Минск, – 2005.

5. Интернет и интерактивные электронные медиа: исследования – 2008. Часть I: Новые медиа и новые сервисы: маркетинг, трафик, мобильная связь/ сборник кафедры новых медиа и теории коммуникации под ред. И. Засурского. – М., 2008.

6. Интернет и интерактивные электронные медиа: исследования – 2008. Часть II: Радио, ТВ и видео в эпоху новых медиа. Часть III: Газеты и информагентства: конвергенция и мультимедийные технологии/ сборник кафедры новых медиа и теории коммуникации под ред. И. Засурского. – М., – 2008.

7. Интернет-СМИ: Теория и практика: Учеб. Пособие для студентов ВУЗов / М.М. Лукина [и др.]; под ред. М.М. Лукиной. – М., 2010.

8. Калмыков, А. А., Коханова, Л. А. Интернет-журналистика. / Калмыков А. А., Коханова Л. А. – М., 2005.

9. Кирсанов, Д. Веб-дизайн: книга Дмитрия Кирсанова / Кирсанов Д. – СПб., 1999.

10. Кихтан, В .В. Интернет как образовательный портал: монография / В. В. Кихтан. – Ростов н/Д., 2009.

11.Лукина, М., Фомичева, И. СМИ в пространстве Интернета / Лукина М., Фомичева И. Сер. Интернет-журналистика. Вып. 1. – М., 2005.

12.Маклюэн, М. Галактика Гутенберга / Маршалл Маклюэн. – М., 2005.

13.Нильсен, Я. Веб-дизайн: книга Якоба Нильсена / Нильсен Я. – СПб., 2001.

14.Рейнгольд, Г. Умная толпа: Новая социальная революция / Рейнгольд Г. – М., 2006.

15.Рэддик, Р., Кинг, Э. Журналистика в стиле онлайн / Рэддик Р., Кинг Э. – М., 1999

16.Скотт, Э. Компьютерные технологии в журналистике / Скотт Э. – М., 1999.

17.Уэбстер Ф. Теории информационного общества / Уэбстер Ф. – М., 2004.

18.Фомичева, И. Социология СМИ / Фомичева И. – М., 2007

19.Шибут, И. П. Веблоги: профессионализм или любительство / И.П. Шибут. Материалы 8-й международной научно-практической конференции. – Мн., 2006.


Дадатковая

1. Бродский, А. Алгоритмы контекстно-зависимого аннотирования Яндекса на РОМИП-2008 / Алексей Бродский, Руслан Ковалев, Михаил Лебедев, Дмитрий Лещинер, Павел Сушин [http://company.yandex.ru/researches/]

2. Горный, Е. Летопись русского интернета / Горный Е. 2002 [http://www.zhurnal.ru/staff/gorny]

3. Горный, Е. Виртуальная личность как жанр творчества / Евгений Горный / Словестность. 2007 [www.netslova.ru/gorny/selected/ovl.html]

4. Короткова, Е. Н. / Медиапортал как средство создания качественного контента. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук / Короткова, Е.Н. [http://www.ipk.ru/index.php?id=1514]

5. Фомичева, И. Д. Как вас теперь называть? СМИ в Интернете и Интернет среди СМИ / Фомичева И. Д. Журналистика и медиарынок. 2004, №10 Journal of Computer-Mediated Communication, online serial. [http://www.ascuse.org/jcmc]



6. Эко, У. От Интернета к Гутенбергу: текст и гипертекст (отрывки из публичной лекции Умберто Эко на экономическом факультете МГУ 20 мая 1998 ) / Эко У. [http://www.philosophy.ru/library/eco/internet.html]
: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BC%D1%8B -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Web-%D0%B6%D1%83%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0,%204%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Навукова-даследчы інстытут гісторыі І культуры ўсходнеславянскіх народаў пры гду імя Ф. Скарыны
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Кантрольная работа па польскай мове для студэнтаў завочнага факультэта спец. “Беларуская філалогія”
Web-%D0%B6%D1%83%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0,%204%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81 -> Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка