Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю



Дата канвертавання17.06.2016
Памер178.96 Kb.
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”
________________ І.В. Семчанка
____________________2014 г.

Рэгістрацыйны № УД-___________/баз.



НАВАТАРСКІЯ ТЭНДЭНЦЫІ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 05 01 – Беларуская філалогія (па напрамках)

1-21 05 01-01 - Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць

2014


Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы, зацверджанай _____ ________________ 2014 г., рэгістрацыйны нумар _____-_____/_____

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэнні кафедры беларускай літаратуры


___ __________ 2014 г., пратакол № __
Загадчык кафедры

прафесар ____________ І.Ф. Штэйнер


Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння
Метадычным саветам філалагічнага факультэта
___ _________ 20014 г., пратакол № __

Старшыня


дацэнт ____________ А.М. Палуян

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Дысцыпліна “Наватарскія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры” мае на мэце не толькі пазнаёміць студэнтаў з наватарскімі з’явамі ў літаратурным працэсе Беларусі, але і вымагае творчы і крытычны падыход да аналізу рэчаіснасці на гістарычным зрэзе, патрабуе аналітычных здольнасцей у працэсе асэнсавання сувязі паміж агульным развіццём соцыуму і тэндэнцыямі літаратуры, вымагае навыкаў правядзення паралелей, распрацоўкі і падмацавання гіпотэз у працэсе вывучэння матэрыялу дадзенага курса.

Сучаная беларуская літаратура ўяўляе сабой складаны комплекс, які вызначаецца сваёй неаднароднасцю. Сённяшнія беларускія літаратары засвойваюць і адаптуюць не толькі новыя жанравыя формы, але і эфектыўна ствараюць уласныя, абапіраючыся як на ўласнае разуменне, які павінна мець выгляд сучасная літаратура Беларусі, што цікавіць і ўзрушвае сённяшняга чытача, але і актыўна аналізуюць, вывучаюць развіццё сусветнай літаратуры. Аўтары маюць у сваім арсенале разнастайныя метады для адлюстравання рэчаіснасці, зрухаў унутры асобы і соцыуму. Таму для вывучэння сучасных наватарскіх тэндэнцый варта ўлічваць даследванні ў галіне філасофіі, псіхалогіі, этнапсіхалогіі, культуралогіі, звяртацца да параўнання і аналізу з’яў іншых еўрапейскіх літаратур.



Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтадаследаваць наватарскія тэндэнцыі сучаснай беларускай літаратуры ва ўсёй іх шматстайнасці з паглыбленнем ведаў пра сучасны літаратурны працэс.

Задачы:


  • узнавіць веды аб асаблівасцях плыняў і напрамкаў, якія былі рэпрэзентаваны ў беларускай літаратуры напрацягу яе гістарычнага развіцця;

  • раскрыць змест і акрэсліць межы сучаснай беларускай літаратуры;

  • прааналізаваць спецыфіку наватарскіх з’яў у беларускай літаратуры праз прызму агульнаеўрапейскага літаратурнага кантэксту;

  • актывізаваць арыгінальнае творчае і крытычнае мысленне студэнтаў.

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста.

Вывучаючы “Наватарскія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры”, студэнты маюць магчымасць выкарыстаць раней засвоеныя веды па сумежных дысцыплінах гуманітарнага цыклу, а таксама развіць навыкі крытычнага мыслення, здольнасці да аналізу і супастаўлення, выпрацаваць навыкі шматаспектнага аналізу літаратурнага працэсу.



Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана.

Матэрыял дысцыпліны “Наватарскія тэндэнцыі сучаснай беларускай літаратуры” заснаваны на раней атрыманых студэнтамі ведах па такіх дысцыплінах, як “Гісторыя беларускай літаратуры”, “Уводзіны ў літаратуразнаўства”, “Тэорыя літаратуры”, “Тэндэнцыі сучаснай беларускай прозы”, “Псіхалогія літаратурнай творчасці”.

У выніку вывучэння спецкурса:

Студэнт павінен ведаць:



  • спецыфіку сучаснага айчыннага і сусветнага літаратурнага працэсу;

  • асноўныя паняцці, прыёмы і метады літаратурна-мастацкай творчасці сучасных беларускіх аўтараў;

  • спецыфіку новых жанравых паэтычных і празаічных форм;

  • тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай літаратуры, стылёвыя дамінанты.

умець:

  • аналізаваць стан сучаснага айчыннага і сусветнага літаратурнага працэсу;

  • даследаваць асаблівасці сучаснай літаратуры з дапамогай шматаспектнага аналізу яе спецыфікі;

  • выкарыстоўваць пры аналізе мастацкіх тэкстаў не толькі літаратуразнаўчы апарат, але і інтсрументы іншых навук;

  • выяўляць заканамернасці развіцця літаратуры праз прызму аналізу змен у соцыуме.

Дысцыпліна мае на мэце вывучыць асноўныя наватарскія тэндэнцыі ў сучасным літаратурным і агульнамастацкім працэсе.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. У працэсе навучання рэкамендуюцца разнастайныя метады эфектыўнага засваення студэнтамі вучэбнага матэрыялу: тэсты, інтэрактыўныя заданні, даклады, паведамленні, напісанне эсэ, электронная бібліятэка.

Дысцыпліна “Наватарскія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры” вывучаецца студэнтамі 5 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 –Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць).

Агульная колькасць гадзін – 40; аўдыторная колькасць гадзін – 28, з іх: лекцыі – 14, практычныя заняткі – 14, самастойная кіруемая работа студэнтаў (СКРС) – 4. Форма справаздачнасці – залік.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Раздзел 1 Уводзіны ў курс “Наватарскія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры”.

Тэма 1 Наватарскія рысы ў беларускай літаратуры ад старажытнасці да нашых дзён.
Паняцце “наватарства” і спецыфіка яго ўжывання ў літаратуразнаўчай навуцы. Стылі і напрамкі ў беларускай літаратуры, якія мелі наватарскі і антынаватарскі характар. Характарыстыка дадзеных напрамкаў.

Праявы мадэрнасці ў даўняй і новай беларускай літаратуры. Эксперыменты Сімяона Полацкага ў галіне формы. Работа асветніка ў сферы сілабатонікі. Фігурная паэзія С. Полацкага, акравершы, рэха-вершы, паліндром. Выкарыстанне вопыту паэта ў творчасці сучасных аўтараў (Рыгор Барадулін, Юрась Пацюпа, Сяржук Мінскевіч, Віктар Жыбуль). Зараджэнне новай беларускай літаратуры і спецыфіка яе афармлення.

“Нашаніўства” і дэкаданс. Кароткі агляд гістарычнай сітуацыі. Нацыянальнае жыццё Беларусі. Імпрэсіянізм, натуралізм, французскі сімвалізм, паўночны (скандынаўскі, германскі, бэльгійскі) сімвалізм, заходні і рускі сімвалізм – рэфлексія ў беларускай літаратуры.
Тэма 2 Ад мадэрнізму да 21 стагоддзя.
Сутнасць мадэрнізму і асаблівасці яго функцыянавання ў мастацтве і прыватна ў літаратуры. Мадэрнізм у еўрапейскім мастацтве. Напрамкі мадэрнізму ў літаратуры (футурызм, імажызм, імажынізм, дадаізм, экспрэсіянізм, сюррэалізм) і іх рэалізацыя ў беларускай літаратуры. Дзейнасць “Маладняка” і “Узвашша”.

Постмадэрнізм у беларускай літаратуры. Вытокі напрамку і яго спецыфіка. Постмадэрнізм у сусветным мастацтве: эксперыменты ў выяўленчым мастацтве, літаратурныя эксперыменты. Перфоманс і боды-арт, хэпенінг як спецыфічныя віды мастацкага выражэння.

Постмадэрнізм як універсальная літаратурная сітуацыя. Паняцці “смерць аўтара” і “гіпертэкст”. Новая літаратурная сітуацыя.

Раздзел 2 Спецыфіка наватарства беларускай літаратуры 20-21 стст.

Тэма 1 Пост-мадэрнісцкія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры і мастацтве праз прызму агульнаеўрапейскага кантэксту.
Творчы лёс мастацкіх метадаў у літаратурным працэсе другой паловы 20 стагоддзя. Эпоха постмадэрна і яе асаблівасці. Асноўныя крыніцы і тэорыі ўзнікнення постмадэрнізму. Суадносіны паміж літаратурнай традыцыяй і постмадэрнізмам. Тэорыі Р. Барта, Ж. Бадрыяра, Ж. Дэрыды, Ж.-Ф. Ліатара, Ж. Дылёза, І. Хасана, М. Фуко адносна сучаснасці.

Тэндэнцыя да сінтэзу розных эстэтычных сістэм. Тэндэнцыя да руйнавання літаратурных канонаў і эсэтычных нормаў. Трансгрэсія і трансфармацыя. Іронія, самаіронія, скепсіс. Кіч. Парадокс і абсурд. Інтэртэкстуальнасць. Гульня як цэнтральнае панняцце постмадэрнізму. Дэканструкцыя міфаў і вобразаў папярэдняй літаратуры.

Эстэтыка і паэтыка постмадэрнізму, і яго праявы ў творчасці А. Бахарэвіча, В. Казлова, А. Глобуса, С. Балахонава, С. Прылуцкага, І. Бабкова і інш.
Тэма 2 Адаптаваныя жанры ў сучаснай беларускай паэзіі.
Японскія паэтычныя жанры (хоку, танка, сэнр’ю) і іх адаптацыя ў беларускай літаратуры. Адам Глобус, У. Арлоў, А. Хадановіч, Міраслаў Шайбак, Ю. Шастак і іх вопыты ў напісанні хоку. А. Арашонак як аўтар беларускіх сэнр’ю.

Жанр лімерыка – азначэнне і спецыфіка фарміравання. Зборнік А. Хадановіча “Землякі або Беларускія лімерыкі”.


Тэма 3 Жанры-наватворы ў беларускай прозе 20-21 стст.
Тэндэнцыя да мінімалізацыі формы ў сучаснай беларускай прозе. Карацелькі, абразкі, імпрэсіі, лірычная мініяцюра, эцюд, замалёўка. Прытча і прыпавесць. Фрэскі, мроі, жыццясны, фрашкі, зацемкі, пятрогліфы, акварэлі, фантасмагорыі. Малыя празаічныя формы ў творчасці Л. Галубовіча, Б. Пятровіча, П. Васючэнкі, С. Квяткоўскага, А. Глобуса, У. Сцяпана, В. Мудрова, М. Мартысевіч і інш.
Тэма 4 Новыя жанравыя формы ў беларускай паэзіі апошніх гадоў.
Творчыя пошукі А. Разанава як аўтара філасофскай паэзіі. Жанры-наватворы А. Разавана і фенаменалагічны кірунак філасофскай думкі. Асаблівасці новых жанравых форм у творчасці А. Хадановіча (практыка берлібраў і фрагментаў). Адлюстраванне сучаснага падыходу да разумення паэзіі (творчасць Г. Лабадзенкі, В. Трэнас, В. Гапеевай).
Тэма 5 Сучасная беларуская драма ў святле агульнаеўрапейскіх тэндэнцый.
Спецыфіка сучаснай беларускай драмы на тле агульнаеўрапейскіх тэндэнцый. Драма абсурду (антыдрама, тэатр жарту, тэатр парадоксу, мастацтва абсурду, тэатр абсурду, тэатр жорсткасці): еўрапейскі вопыт і беларуская адаптацыя. Творы М. Арахоўскага (“Ку-ку”, “Лабірынт”), А. Асташонка (“Драматургічныя тэксты”), І. Сідарука (“Галава”), Г. Багданавай (“АС-лінія”), Д. Бойкі (“Крывавая Мэры”), С. Кандрашва (“Містэр Розыгрыш”), А. Карэліна (“Герда, або Горад, у якім мы будзем шчаслівыя”). Спецыфіка скандынаўскай, нямецкай, амерыканскай драматургіі.
Тэма 6 Эгацэнтрычнасць сучаснай беларускай літаратуры.
Змены ў адлюстраванні душэўнага жыцця героя ў сучаснай беларускай прозе і паэзіі. Сувязь псіхалагізму са шматузроўневасцю асобы. Псіхалагізм як сродак для пастаноўкі і вырашэння ўнутраных праблем асобы. Тэрміны “псіхалагічная проза” і “псіхалагічны раман”. Тыпалогія псіхалагізму: “адкрыты” і “прыхаваны”. Сродкі і спосабы псіхалагічнага аналізу (дэталь і мова).

Экзістанцыйныя катэгорыі ў сучаснай беларускай літаратуры (каханне, адзінота, страх, пачуццё віны). Чалавек і соцыум: праблематыка і спецыфіка вырашэння канфлікту.



ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА




Пералік практычных заняткаў

1 Наватарскія рысы ў беларускай літаратуры ад старажытнасці да нашых дзён.



  1. Ад мадэрнізму да 21 стагоддзя.

3 Постмадэрнісцкія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры і мастацтве праз прызму агульнаеўрапейскага кантэксту.

4 Жанры-наватворы ў беларускай прозе 20-21 стст..

5 Сучасная беларуская драма ў святле агульнаеўрапейскіх тэндэнцый.

6 Эгацэнтрычнасць сучаснай беларускай літаратуры.

7 Чалавек і соцыум у творах сучасный беларускіх аўтараў.

Формы кантролю ведаў





  1. Тэставыя заданні.

  2. Рэфератыўныя работы.

  3. Кантрольныя работы.



Тэмы тэставых заданняў





  1. Спецыфіка функцыянавання мадэрнізму і постмадэрнізму ў беларускай і сусветнай літаратуры.

2 Новыя жанравыя формы ў беларускай паэзіі апошніх гадоў
Тэмы кантрольных работ
1 Пост-мадэрнісцкія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай літаратуры і мастацтве праз прызму агульнаеўрапейскага кантэксту.

2 Эгацэнтрычнасць сучаснай беларускай літаратуры.




Тэмы рэфератыўных работ


  1. Сучасная беларуская жаночая проза: асаблівасці і тэндэнцыі.

  2. Сучасная беларуская мужчынская проза.

  3. “Жаночая” паэзія Беларусі ў 21 стагоддзі.

  4. Асаблівасці мужчынскага погляду на праблемы ўзаемаадносін паміж прадстаўнікамі соцыўму ў сучаснай беларускай “мужчынскай паэзіі”.

  5. Сеціратура: літаратура або фарс.

  6. Рэальнае і ўяўнае ў прозе А. Глобуса.

  7. Спецыфіка адлюстравання асобы ў прозе Ю. Станкевіча.

  8. Шыза-рэалізм як спецыфічная праява постмадэрнізму.

  9. Спецыфіка гінатэксту ў сучаснай беларускйа літаратуры.

  10. Мастацкае слова – метад – вобразная канцэпцыя асобы.

  11. Мультыкультуралізм у сучаснай літаратуры.

  12. Рысы постмадэрнізму ў літаратуры 21 стагоддзя.

  13. Матыў сну ў сучаснай беларускай прозе.

  14. Урбаністычныя матывы ў сучаснай белуарускай прозе.

  15. Матыў гораду ў беларускай паэзіі 21 ст.

  16. Адлюстраванне страху ў сучаснай беларускай прозе.

  17. Канцэпт кахання ў сучаснай літаратуры.

  18. Вобразы мужчыны і жанчыны ў сучаснай беларускай паэзіі.

  19. Псіхалагізм у сучаснай беларускай прозе.

  20. Псіхалагізм у сучаснай беларускай паэзіі.


Рэкамендаваная літаратура

Асноўная:

  1. Баршчэўскі, Л. Беларуская літаратура і свет : ад эпохі рамантызму да нашых дзён / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына. – Мн. : Радыёла-плюс, 2006. – 596 c.

  2. Бельскі, А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А. Бельскі. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 271 с.

  3. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. Т. 4. Кн. 1 : 1966-1985 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін- т літ. Імя Я.Купалы; навук.рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – 2-е выд. – Мн. : Беларуская навука, 2004. – 928 с.

  4. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. Т. 4. Кн. 2 : 1985–2000 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – Мн. : Беларуская навука, 2003. – 975 с.

  5. Гніламёдаў, У. Традыцыі і наватарства / У. Гніламёдаў. – Мінск : Маст. літ., 1972. – 173 с.

  6. Караткевіч, В. І. Тэарэтычныя і гістарычныя аспекты постмадэрнізму ў беларускай літаратуры другой паловы 80 – 90-х гадоў ХХ стагоддзя: матэрыялы да спецкурса / В. І. Караткевіч. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2004. – 22 с.

  7. Кісліцына, Г. Новая літаратурная сітуацыя : змена культурнай парадыгмы / Г. Кісліцына. – Мн. : Логвінаў, 2006. – 207 с.

  8. Літаратура пераходнага перыяду : тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу / М. А. Тычына [і інш.]; навук. рэд. М.А. Тычына. – Мн. : Беларуская навука, 2007. – 363 с.

  9. Мельнікава, А. Беларуская літаратура 20 стагоддзя ў еўрапейскім кантэксце / А. Мельнікава. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – 124 с.

  10. Сучасная літаратура : каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку / С. А. Андраюк [і інш.]; навук. рэд. В. М. Стральцова. – Мінск : Беларус. навука, 2008. – 286 с.

  11. Стральцова, В. М. Шлях да сябе : сучасная аўтабіяграфічная проза як мастацкая сістэма / В. М. Стральцова. – Мн. : Беларуская навука, 2002. – 112 с.

  12. Ханеня, С. Амплiтуда мастацкасцi : умоўнасць у беларускай прозе канца ХХ стагоддзя / С. Ханеня. – Гомель : ГДУ iмя Ф.Скарыны, 2001. – 117 с.

  13. Шаўлякова-Барзенка І. Беларуская проза і новая літаратурная сітуацыя / І. Шаўлякова-Барзенка // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры : Міжнар. навук. чытанні, прысвеч. памяці Івана Навуменкі : зб. навук. арт. / М-ва адук. Рэсп. Беларусь, УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, Гомельскі абл. Савет дэпут., Гомельская спецыяліз. слав. бібл-ка ; рэдкал. : І.Ф. Штэйнер (гал. рэд.) [і інш.] – Гомель : ЦДІР, 2009. – С.210-214.

  14. Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры / М. А. Тычына [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск : Беларус. Навука, 2010. – 459 с.

  15. Шынкарэнка, В. З верай у чалавечнасць : адметнасці вобразна-паэтычнай сістэмы сучаснай беларускай літаратуры / В. Шынкарэнка. – Гомель : РНПУП Ратон, 2001 – 200 с.


Дадатковая:


  1. Акудовіч, В. Код адсутнасці (асновы беларускай ментальнасці) / В. Акудовіч. – Мн. : Логвінаў, 2007. – 216 с.

  2. Акудовіч, В. Уводзіны ў новую літаратурную сітуацыю / В. Акудовіч // Фрагменты. – 1999. – № 3 – 4. – С. 213 – 251.

  3. Афанасьеў, I. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай лiтаратуры / І. Афанасьеў. – Вып.1: Бягучы лiт. працэс у крыт. аглядзе. – Мн. : Беларуская навука, 2001. – 212 с.

  4. Бажок, І. А сеціратура павісла? / І. Бажок // Літаратура і мастацтва. – 6 лістапада 2010 года. – С.4.

  5. Балахонаў, С. Архіпелаг постмадэрн, або Аналізу халодная сляза / С. Балахонаў // ARCHE. – 2003. – №3.

  6. Барысевіч, Ю. Цела і тэкст / Ю. Барысевіч. – Мн. : БГАКЦ, 1998. – 162 с.

  7. Бедзир, Н.П. Русская постмодернистская проза в восточно- и западнославянском литературном контексте / Н. П. Бедзир. – Ужгород: “Видавництво Олександри Гаркуші”, 2007. – 472 с.

  8. Брадзіхіна, А. Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі / А. Брадзіхіна. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. – 140 с.

  9. Бязлепкіна, А. Гульні кантэкстаў / А. Бязлепкіна // Літаратура і Мастацтва. – 10 красавіка 2009 года. – С.6.

  10. Бязлепкіна, А. Эвалюцыя гістарычнай прозы ў беларускай літаратуры: ад рамантычных твораў да альтэрнатыўнай гісторыі / А. Бязлепкіна // Міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, 7-8 кастрычніка 2010 г. : [да 85-цігоддзя з дня нараджэння І. Навуменкі: матэрыялы] / рэдкал. : І. Ф. Штэйнер (адк. рэд.) [і інш.]. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. – 372 с. – С.281 - 287.

  11. Васючэнка, П. Ад тэксту да хранатопа: артыкулы, эсэ, пятрогліфы / П. Васючэнка. – Мн. : Галіяфы, 2009. – 200 с.

  12. Верына, Ю. У. Верлібр у паэзіі беларускага авангарду 1980-1990-х гадоў / У. Ю. Верына. – Мн. : Бестпрынт, 2005. – 91 с.

  13. Гарадніцкі, Я. А. Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя / Я. А. Гарадніцкі; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў. – Мн. : Бел. навука, 2005. – 206 с.

  14. Гундорова, Т. Післячорнобильска бібліотека : Український літературний постмодерн / Т. Гундорова. – К. : Критика, 2005. – 263 с.

  15. Жукоўскі, Д. У лабірынце з постмадэрністам / Д. Жукоўскі // Arche. – №1. – 2004.

  16. Запрудскі, І. Горад і сейбіты, ці У цянотах магічнага рэалізму / І. Запрудскі // Дзеяслоў. – 2008. – №40.

  17. Кавалёў, С. В. Партрэт шкла: літарурна-крытычныя артыкулы / С. В. Кавалёў. – Мн. : Маст. літ., – 1991. – 189 с.

  18. Калеснік, У. А. Усё чалавечае : літатурныя партрэты, артыкулы, нарысы / Уладзімір Калеснік. – Мн. : Маст. літ., 1993. – 381 с.

  19. Конан, У. Выбранае / Уладзімір Конан. – Мн. : Смэлтак, 2009. – 335 с.

  20. Кісліцына, Г. Blonde attack / Г. Кісліцына. – Мн. : Другі фронт мастацтваў, 2003. – 143 с.

  21. Корань, Л. Цукровы пеўнік : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Л. Корань – Мн. : Маст. літ., 1996. – 286 с.

  22. Купина, Н. А. Массовая литература сегодня : учебное пособие для студентов вузов по направлениям 03.10.00 и специальности 03.10.01 «Филология» / Н. А. Купина, М. а. Литовская, Н. А. Николина. – 2-е изд-е. – М. : Флинта, Наука, 2010. – 424 с.

  23. Лазарук, М. А., Ленсу, А. Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў / М. А. Ленсу, А. Я. Лазарук. – Мн. : Нар. асвета, 1983. – 191 с.

  24. Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева; редкол. : Л. Г. Андреев, Н. И. Балашов, А. Г. Бочаров [и др.]. – М. : Сов. энциклопедия, 1987. – 752 с.

  25. Literatury słоwiańskie po roku 1989. Nowe zjawiska, tendencje, perspektywy / Pod redakcją naukową Haliny Janaszek-Ivani

  26. kovej. Tom I. Transformacja. – Warszawa : ELIPSA, 2005. – 297 c.

  27. Лойка, А. Займальная літаратура: эсэ / А. Лойка. – Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 176 с.

  28. Лявонава, Е. А. Агульнае і адметнае / Е. А. Лявонава. – Мн. : Мастацкая літаратура, 2003. – 198 с.

  29. Лявонава, Е. А. Плыні і постаці / Е. А. Лявонава. – Мн. : Рэд. часопіса “Крыніца”, 1998. – 336 с.

  30. Мураўёва, Т. Litaraтурны інтэрнэт, або dzie ja? / Т. Мураўёва // Дзеяслоў. – 2006. – №19.

  31. Пацюпа, Ю. Постмадэрнізм калыска мая / Ю. Пацюпа // Arche. – №3. – 2004.

  32. Постмодернизм. Энциклопедия / Концепция, составление: Грицанов А. А., Можейко М. А. – Мн. : Интерпрессервис; Книжный дом, 2001. – 1040 с.

  33. Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці [Тэкст] / В. П. Рагойша. – Мн. : Нар. асвета, 2009. – 303 с.

  34. Руднев, В. Энциклопедический словарь культуры XX века : 3-е издание, исправленное и дополненное / В. Руднев. – М. : Аграф, 2009. – 544 с.

  35. Сальнікава, Ю. “Каб стаць, нарэшце, свабоднай, як ластаўка…” Роздум пра постсавецкую ідэнтычнасць у беларускай жаночай прозе / Ю. Сальнікава // Дзеяслоў. – 2008. – №39.

  36. Сілецкі, А. Новыя абрысы айчыннай фантастыкі / А. Сілецкі // Літаратура і мастацтва. – 18 чэрвеня 2010 года. – С.7.

  37. Скоропанова, И. С. Русская постмодернистская литература: новая философия, новый язык / И.С. Скоропанова. – СПб. : Невский простор. – 416 с.

  38. Суслова, Н. В. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя / Н. В. Суслова, Т. Н. Усольцева. – Мозырь: ООО ИД «Белый ветер», 2003. – 153 с.

  39. Фіцнер, Т. А. Гендэрны аспект у беларускай літаратуры XX стагоддзя: курс лекцый па спецкурсе / Т. А. Фіцнер. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2005. – 183 с.

  40. Харчук, Р. В. Сучасна українська проза. Постмодерний період / Р. В. Харчук. – К. : Академія, 2008. – 247 с.

  41. Черняк, М. А. Массовая литература ХХ века : учебное пособие для студентов вузов по направлению 53.03.00 (05.03.00) «Филологическое образование» / М. А. Черняк; УМО М-ва образования и науки РФ, 3-е изд-е. – М. : Флинта, Наука, 2009. – 432 с.

  42. Шаўлякова, І. Адказы (для абітурыентаў «Альбаруэніі») / І. Шаўлякова // Літаратура і мастацтва. – 22 красавіка 2011 года. – С.8.

  43. Шаўлякова, І. Калейдаскоп «акварэльнай» самоты // І. Шаўлякова. – Літаратура і мастацтва. – 15 лютага 2010 года. – С.7.

  44. Шаўлякова, І. Культурны двубой, а Сеціратура=літаратура / І. Шаўлякова. – Літаратура і мастацтва. – 16 кастрычніка 2009 года. – С.10.

  45. Шаўлякова, І. Міфалогія (святла) ценяў / І. Шаўлякова // Літаратура і мастацтва. – 18 сакавіка 2011 года. – С.7.

  46. Шаўлякова, І. Рэстаўрацыя шчырасці: літаратурна-крытычны канструктар / І. Шаўлякова. – Мн. : Логвінаў. – 144 с.

  47. Шаўлякова, І. Сапраўдныя хронікі Поўні: артыкулы і рэцэнзіі / І. Шаўлякова. – Мн. : Литература и Искусство, 2011. – 184 с.

  48. Шаўлякова, І. Сентыментальнае паляванне, або У крытычных сутарэннях / І. Шаўлякова. – Мн. : Дзяржаўнае прадпрыемства «Дом прэсы», 2000. – 96 с.

  49. Штэйнер, І. Deja vu, або Успамiн пра будучыню / І. Штэйнер. – Мн. : ЛМФ “Нёман”, 2003. – 144 с.

  50. Штейнер, И. Кому без человека нужно слово: перспективы литературы в 3 тысячелетии / И. Штейнер. – Мн. : Книгосбор, 2008. – 60 с.

  51. Яцухна, В.І. Тэорыя літаратуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў ВНУ. У 2-х частках. Часткі І-ІІ / В. І. Яцухна. – Гомель : УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2003. – 151 с.


Спіс пытанняў да заліку па дысцыпліне “Наватарскія тэндэнцыі ў сучаснай беларускай прозе”


  1. Наватарства і развіццё беларускай літаратуры.

  2. Творчы эксперымент у старажытнай беларускай літаратуры.

  3. Уплыў паўночнага сімвалізму на творчасць беларускіх пісьменнікаў-“нашаніўцаў”.

  4. Уплыў імпрэсіянізму і натуралізму на беларускую літаратуру.

  5. Новая літаратурная сітуацыя ў беларускай літаратуры 20 ст.

  6. Тэматычная разнастайнасць сучаснай беларускай прозы.

  7. Сучасны беларускі раман як сінтэтычны від сучаснай літаратуры.

  8. Малыя жанравыя формы ў сучаснай беларускай прозе (творчасць С. Квяткоўскага, А. Глобуса, Б. Пятровіча, Л. Галубовіча, П. Васючэнкі, М. Мартысевіч).

  9. Эпоха постмадэрнізму і яе асаблівасці.

  10. Постмадэрнісцкая плынь у сучаснай беларускай прозе (А. Глобус, С. Балахонаў, А. Бахарэвіч і інш).

  11. Праявы постмадэрнізму ў сучаснай беларускай паэзіі.

  12. Сучасная беларуская проза і масавая літаратура.

  13. Эстэтыка перфоманса і сучасная беларуская літаратура.

  14. Тэматычная разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі.

  15. Філасофская плынь у сучаснай беларускай паэзіі.

  16. Наватарскія жанры ў сучаснай беларускай паэзіі (А. Разанаў, Ул. Арлоў, А. Хадановіч, Г. Лабадзенка і інш).

  17. Запазычаныя паэтычныя жанры ў беларускай літаратуры (танка, хоку, сэнр’ю, лімерык і інш.).

  18. Сучасная беларуская літаратура ў інтэрнеце.

  19. Дэтэктыўны жанр у сучаснай беларускай прозе.

  20. Сучасная беларуская “жаночая паэзія” (Р. Баравікова, М. Мартысевіч, М. Барадзіна і інш.).

  21. Сучасная беларуская “мужчынская паэзія”.

  22. Аўтабіяграфічны элемент у сучаснай беларускай прозе (Ул. Арлоў, П. Васючэнка, А. Глобус, В. Мудроў, Л. Дранько-Майсюк, З. Вішнёў).

  23. Адметнасці сучаснай беларускай “жаночай” прозы.

  24. Спецыфіка сучаснай беларускай “мужчынскай” прозы.

  25. Драма абсурду ў сучаснай беларускай літаратуры.

  26. Псіхалагізм у сучаснай беларускай прозе.

: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BC%D1%8B -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> %D0%9D%D0%90%D0%92%D0%90%D0%A2%D0%90%D0%A0%D0%A1%D0%9A%D0%86%D0%AF%20%D0%A2%D0%AD%D0%9D%D0%94%D0%AD%D0%9D%D0%A6%D0%AB%D0%86%20%D0%8E%20%D0%A1%D0%A3%D0%A7%D0%90%D0%A1%D0%9D%D0%90%D0%99%20%D0%91%D0%95%D0%9B%D0%90%D0%A0%D0%A3%D0%A1%D0%9A%D0%90%D0%99%20%D0%9B%D0%86%D0%A2%D0%90%D0%A0%D0%90%D0%A2%D0%A3%D0%A0%D0%AB,%205%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Навукова-даследчы інстытут гісторыі І культуры ўсходнеславянскіх народаў пры гду імя Ф. Скарыны
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Кантрольная работа па польскай мове для студэнтаў завочнага факультэта спец. “Беларуская філалогія”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
%D0%9D%D0%90%D0%92%D0%90%D0%A2%D0%90%D0%A0%D0%A1%D0%9A%D0%86%D0%AF%20%D0%A2%D0%AD%D0%9D%D0%94%D0%AD%D0%9D%D0%A6%D0%AB%D0%86%20%D0%8E%20%D0%A1%D0%A3%D0%A7%D0%90%D0%A1%D0%9D%D0%90%D0%99%20%D0%91%D0%95%D0%9B%D0%90%D0%A0%D0%A3%D0%A1%D0%9A%D0%90%D0%99%20%D0%9B%D0%86%D0%A2%D0%90%D0%A0%D0%90%D0%A2%D0%A3%D0%A0%D0%AB,%205%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81 -> Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка